Информация на белорусском языке про праздник купала

на 24 чэрвеня (7 ліпеня)
Купалле
Купалле
М. М. Філіповіч. «На Купалле». 1921
Тып народны
інакш Іван Купала, Ян Купальны, Ян, Янаў дзень, Свята Сонца і кахання, Іван Вядзьмацкі, Іван Калдунскі
Значэнне «апоўдні года»
Адзначаецца ўсходнімі славянамі
Дата ў ноч з 23 чэрвеня (6 ліпеня)

на 24 чэрвеня (7 ліпеня)

Святкаванне паліць вогнішчы і скакаць праз іх, вадзіць карагоды, плесці вянкі
Традыцыі збіраць травы
Звязана з гадовым сонцастаяннем

Купа́лле (Ноч на Івана Купалу) — старажытнае народнае земляробчае свята, звязаны з летнім сонцастаяннем, з росквітам прыроды і летняй цеплыні. Адзначаецца ў ноч на 24 чэрвеня[1]. У Юлiянскім календары адбыўся зрух на 6-7 ліпеня паводле Грыгарыянскага календара і цяпер часта Купалле адзначаюць у гэты дзень.

Часта Купалле блытаюць з днём Святога Іаана (Яна, Івана) Хрысціцеля. Між тым гэта два розныя святы. «Сёння Купалле, а заўтра Ян…», — тлумачыць народная песня. Купалле — гэта ноч перад Іванавым днём, а не сам Іванаў дзень.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Слова «купала», як і «Купалле», мае некалькі трактовак. Найбольш пашыраная — ад старажытнаславянскага «купець» (гарэць). Выдзяляецца таксама індаеўрапейскі корань «куп» — са значэннем «кіпець», «горача жадаць», блізкі да лацінскага cupido (імкнуцца, ускіпаць), ад якога выводзіцца Купідон. Назва можа паходзіць і ад «куп» у сэнсе «група людзей», «збор».

Раней меркавалася, што назва паходзіць ад імя Купалы — бога, якога быццам ушаноўвалі славяне-язычнікі. Сёння даследчыкі сумняваюцца ў існаванні такога боства. Ужо У. Проп ставіцца да яго скептычна і мяркуе, што Купалле магло быць прысвечана Ярыле.

Існавалі таксама рэгіянальныя варыянты назвы свята: Купава, Купалачка, Купальчык, Купало, Купал, Купалейка, Купальначка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Пад рознымі назвамі свята вядома ўсім індаеўрапейскім народам. Паводле гісторыка Змітра Скварчэўскага, свята ў гонар летняга сонцаварота вядома на Беларусі яшчэ з бронзавага веку. Ёсць меркаванне, што яно ўзнікла ў перыяд матрыярхату і было прысвечана нейкаму жаночаму вобразу. Таму ў купальскіх песнях Купала згадваецца ў якасці жаночага персанажа: маладой дзяўчыны ці дарослай жанчыны, у якой ёсць тры дачкі.

Ва ўсходніх славян Купалле ўпершыню згадваецца ў Цвярскім летапісе пад 1175 г., у Іпац’еўскім летапісе — пад 1262 г., у старабеларускіх граматах — з XIII—XIV стст. Захаваўся надпіс на сцяне Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку, дзе згадваецца назва свята. Прадстаўнікі фалагічнай школы лічылі Купалле святам у гонар язычніцкага бога (багіні) Купалы. Таксама ёсць меркаванне, што свята прысвячалася богу Ярыле, які нібыта памірае ў купальскі дзень, каб зноў адрадзіцца вясною на будучы год.

В. К. Сакалова прыходзіць да высновы, што ў найболей старажытным выглядзе Купалле захавалася менавіта ў беларусаў. «Украінцы таксама захавалі асноўныя старажытныя элементы, але ў ХІХ ст., калі Купала стаў вясёлым маладзёжным гуляннем, яны відазмяніліся і пераасэнсаваліся. Рускімі ж асноўныя элементы купальскага рытуалу былі або забыты або перанесены на іншыя святы…»[2]

Праблема даты[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнасці Купалле прымяркоўвалася да летняга сонцастаяння, аднак магло святкавацца і ў блізкія даты. Як лічыць Зміцер Скварчэўскі, адзінай даты Купалля не існавала. Паводле этнаграфічных звестак, яно магло святкавацца некалькі разоў: сёння ў адной вёсцы, заўтра — у суседняй. Старадаўнія беларусы, тым болей сяляне, не мелі дакладных астранамічных прыбораў, таму даты росквіту лета, цеплыні і прыроды вызначалі вельмі прыблізна. Часта Купальскія абрады расцягвалі на цэлы шэраг дзён. Хроніка Стыйкоўскага вызначае Купалле як перыяд года з 25 траўня па 23 чэрвеня. Акрамя таго, перыяд сонцастаяння ў розныя стагоддзі мяняўся. Напрыклад, Францішак Скарына ў 16 ст. вызначае дату 12 чэрвеня (паводле сучасных астранамічных падлікаў, ён быў правы). Так ці інакш, Купалле сімвалізавала мяжу, пасля якой дзень пачынаў скарочвацца, цеплыня пачынала сыходзіць, а прырода — згасаць, набліжацца да канца лета, да восені, да зімы.

З цягам часу Купалле стала прымяркоўвацца да дня Іаана Хрысціцеля (24-25 чэрвеня). Тады яно і набыло назву Іван (Ян) Купала. Але ў некаторых мясцінах яно спраўлялася і раней. «Наша ніва» ў нумарах 1910—1911 гг. называе ў якасці даты Купалля ноч 23-24 чэрвеня.

У 1918 г. камуністычныя ўлады правялі каляндарную рэформу і перайшлі на Грыгарыянскі каляндар. Руская праваслаўная царква адмовілася падтрымаць рэформу, і Іван Купала пачаў святкавацца ў ноч 6-7 ліпеня, што працягваецца і па наш час. Але некаторыя грамадска-культурныя супольнасці ў Беларусі спраўляюць купальскія абрады паводле старажытнай традыцыі — у ноч 20-21 (ці 21-22) чэрвеня, у перыяд летняга сонцастаяння.

Міфалогія Купалля[правіць | правіць зыходнік]

Лічылася, што раніцай пасля Купальскай ночы сонца «грае». Яно нібыта плавае ў вадзе далёка на гарызонце, «купаецца». «На Купалу сонца грала…» — спяваецца ў народных песнях. Купальская ноч — быццам злучэнне двух несумяшчальных стыхій, агню і вады. У народных песнях і баладах часта паўтараецца матыў: дзяўчына і хлопец пабраліся шлюбам, а потым даведаліся, што яны — брат і сястра. Не вытрымаўшы сораму, яны ператварыліся ў кветку, у якой пялёсткі двух колераў — сіняга і жоўтага. Жоўты — колер сястры, сіні — колер брата (у іншых варыянтах — наадварот). Кветка вядомая як «брат-сястрыца», яна сапраўды расце ў Беларусі, квітнее летам і лічыцца адным з сімвалаў Купалля. У гэтым матыве можа быць рэшта вялікага славянскага міфа пра нараджэнне і зямлі, і неба, і ўсяго сусвету: праз шлюб двух першасных стыхій — агню і вады.

Купальскія містэрыі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле народных павер’яў, рэкі ў гэту ноч свецяцца асаблівым прывідным святлом, а звяры, птушкі і нават дрэвы атрымліваюць дар мовы. У ноч а 12-й гадзіне зацвітае папараць-кветка. Хто знойдзе яе — атрымае здольнасць бачыць схаваныя ў зямлі клады і разумець мову звяроў. Каб адшукаць яе, трэба выправіцца ноччу ў лес аднаму і зайсці ў такі лясны гушчар, каб не чуць ні пеўняў, ні сабак з навакольных вёсак. Папараць-кветка маленькая, але яна ззяе ў цемры яскравым агеньчыкам.

Ведзьмы на Купалле[правіць | правіць зыходнік]

Адначасова Купалле — час разгулу змрочных сіл прыроды: ведзьмы і ведзьмары нібыта імкнуцца адабраць у кароў малако, зрабіць заломы ў жыце і інш. Яны ператвараліся ў жаб, змей, прабіраліся ў хлеў, шкодзілі жывёлам. Гэтыя павер’і адлюстраваныя ў купальскіх песнях:

Хадзем, дзяўчаткі, на Купалу,
Хадзем, сястронкі, агонь класці.
…Пільнаваці жыта й пшаніцы
Ад тое ведзьмы-чараўніцы,
Каб яна па межах не хадзіла,
Раннія расы не абівала.
…З жыта спору не збірала.

[3].

Ведзьмы ператвараліся ў розных крылатых жывёл і ляцелі на Лысую гару пад Мсціславам, каб зладзіць там шабаш. Верагодна, гэта ўспамін пра язычніцкія культы, якія ў старажытнасці сапраўды праводзіліся жанчынамі на сакральных узгорках. У купальскіх песнях нават сустракаюцца радкі: «На гары Купала гарэла…» У іншым мясцінах верылі, што ў Купальскую ноч ведзьмы крадуць у людзей коней, на якіх скачуць на Лысую гару.

Калі чалавек не святкаваў Купалле, яго маглі палічыць ведзьмаром: значыць, у гэтую ноч ён лятаў на Лысую гару. З такім людзей паджартоўвалі: «Наталка на Купаллі не была, то-то ведзьма была!».

Каб абараніцца ад ведзьмаў, людзі выконвалі рытуалы:

  • Каб не скралі каня і не паехалі на ім на Лысую гару, гаспадар замыкаў хлеў.
  • На ганак хаты клалі крапіву, каб ведзьмы не нарабілі жыхарам шкоды.
  • Кідалі ў жыта галавешкі з агнём.
  • Абтыкалі сцены хаты і хлява святаянскімі зёлкамі.
  • Спальвалі ў агні саламяную ляльку (пудзіла ведзьмы). Часам «ведзьму» мог сімвалізаваць чэрап жывёліны, які таксама кідалі ў агонь.
  • У некаторых мясцовасцях праз вогнішча з мэтай ачышчэння і засцярогі праганялі статак.
  • Спявалі песні-абярэгі: «Ой, на Купаллі цёмныя ночы, ой выбер Божа ведзьміны Вочы! / Ой выберы Божа ведзьміны вочы, каб не хадзіла ў цёмныя ночы!..».
  • Развешвалі над дзвярыма хлявоў ці на вокнах розныя вострыя інструменты — сярпы, іголкі, косы.
  • У даўніну падазронай жывёліну (кату, сабаку, жабе) наносілі калецтва. Калі тое ж калецтва потым выяўлялася ў кагосьці з вяскоўцаў — значыць, ён вядзьмар і на купальскую ноч ператвараўся ў жывёліну, каб шкодзіць людзям.

Абраднасць[правіць | правіць зыходнік]

Рытуалы[правіць | правіць зыходнік]

Купалле мела карнавальна-экстатычны характар, блізкі да антычных вакхічных культаў.

Свята характарызавалася комплексам абрадаў, павер’яў, любоўнай і аграрнай варажбой. Яшчэ днём дзяўчаты збіралі купальскія (святаянскія) зёлкі, што, як лічылася, мелі асаблівую лекавую моц. Цэнтральнае месца ў абрадах і гульнях займала купальскае вогнішча.

Пасля прыняцця хрысціянства царква сумясціла з Купалле дзень Іаана Хрысціцеля, свята атрымала здвоеную назву Іван Купала, або Іванаў (Янаў) дзень. Святкавалася ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня с. ст.). Традыцыя Купалля на Беларусі амаль у архаічным выглядзе захавалася да пач. ХХ ст. У наш час існуе як традыцыйнае народнае свята без абрадавай дзейнасці.

Купальскае вогнішча[правіць | правіць зыходнік]

Купальскія агні, верагодна, увасаблялі сонца і надзяляліся сілай даваць ураджай і праганяць смерць. Да купальскага вогнішча рыхтаваліся загадзя. Па ўсіх дварах збіралі старыя непатрэбныя рэчы і вывозілі іх на выбранае для ўрачыстасці месца (узлесак, паляну, высокі бераг ракі), дзе яны пазней спальваліся. У некаторых мясцінах у полымя кідалі старыя вуллі, каб пчолы былі здаровыя і прыносілі мёд. У старажытнасці купальскі агонь распальвалі трэннем кавалкаў дрэва адзін аб адзін, адначасова ўздымалі на высокім шасце прамасленае драўлянае кола (магчыма, сімвал сонца), якое потым падпальвалі. Пры агні гатавалі абрадавую вячэру: яешню, верашчаку, кулагу, варэнікі. Вакол агню вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Праз вогнішча хлопцы і дзяўчаты скакалі парамі, што было звязана з ачышчальнай магіяй і з рытуалам, прызначаным забяспечыць плоднасць (ад вышыні скачка залежыла вышыня хлябоў і інш.). У агонь таксама кідалі пучок лёну і крычалі магічныя словы: «Зарадзі лён». Важнымі элементамі свята былі спаленне або тапленне ў вадзе пудзіла Купалы (таксама называлі Марай, Марэнай ці Ведзьмай), рытуальнае купанне на ўзыходзе сонца, качанне па расе, пусканне з гары падпаленага кола і інш.

Варажба[правіць | правіць зыходнік]

Вельмі пашыранай на Купалле была варажба, асабліва на замужжа (на рачную плынь пускалі вянкі, загадваючы на «суджанага», і інш.):

  • Заплюшчыць вочы і назбіраць усляпую розных траў, пакласці іх пад падушку. А раніцаў разглядзець іх: калі назбіралася 12 відаў рознай травы, то ў гэтым годзе дзяўчына выйдзе замуж.
  • Пакласці вянкі на ваду, каб у сярэдзіне кожнага вянка была замацаваная свечка. Калі вянок нейкай дзяўчыны патоне і свечка згасне, — значыць, наканаваны разлюбіў яе. Калі не патоне — быць ёй замужам.
  • Калі ў хаце быў нехта хворы, паміж бярвенняў прасоўвалі купальскую кветку. Калі раніцай яе знаходзілі завялай, — значыць, хворы памрэ. Калі кветка засталася жывой, — значыць, хвароба пройдзе.
  • Дзяўчаты (пад смех і жарты сваіх сябровак) — поўзалі па зямлі і зрывалі зубамі аер. А на наступны дзень глядзелі, чый аер лепей адрос. Значыць, той дзяўчыне і быць замужам гэтым годам.
  • Дзяўчаты зрывалі зубамі траву трыпутнік і шапталі: «Трыпутнік — трыпутнік, ты расцеш пры дарозе, бачыш старога і малога, ці не бачыў майго мілога?». Пасля гэтага суджаны павінны быў прысніцца ноччу.

Варажбітныя абрады адлюстроўваюцца ў купальскіх песнях:

Цёмна ночка Іванаўская.
Набяром, сястрыцы,
Жоўтага пясочку
I пасеем, сястрыцы,
Пад таткаву клетку.
А знаці, пазнаці,
Пясочак не ўзыдзець —
Нам у таткі не быці,
Вянкоў не насіці.

[4].

Дзеўка-Купала[правіць | правіць зыходнік]

На Магілёўшчыне Купалле была жывым персанажам, які звалі «Дзеўка-Купала». Яе ролю выконвала самая прыгожая дзяўчына вёскі. Іншыя дзяўчаты распраналі яе і абмотвалі лісцем і галінкамі, на галаву клалі вянок. Потым яе вялі ў лес, дзе былі падрыхтаваныя вянкі. Дзяўчыне завязвалі вочы, і яна раздавала іншым дзяўчатам вянкі. Каму даставаўся свежы вянок — значыць, той жыць шчасліва, каму завялы — той «не бачыць шчасця».

Купальскія зёлкі[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ днём дзяўчаты і жанчыны збіралі кветкі і расліны: лічылася, што на Купалле яны набываюць асаблівую моц. У Круглянскім раёне збіралі купалкі, у Глыбоцкім — багатыркі. І тыя, і другія лічыліся моцным сродкам дзеля любоўнай магіі. Таксама збіраліся васількі, папараць, рута, святаяннік. Купальскія вянкі, сплеценыя з розных кветак, лічыліся магічнымі. Людзі верылі, што іх моц толькі ўзрастае, калі асвяціць іх у царкве ці касцёле. Калі нехта хварэў, з іх гатавалі адвары ці абкурвалі імі хворага. Архілін, паводле павер’яў, абараняў ад падкопаў злых духаў, сок цірліча прыцягваў багацце, а пералёт-трава прыносіла шчасце.

Купальскія песні[правіць | правіць зыходнік]

Купальскія песні найбольш распаўсюджаныя ў Паўночнай і Паўднёва-Заходняй Беларусі. Рэдка сустракаюцца ў Гомельскай вобласці. Зусім не сустракаюцца на усходзе Магілёўскай вобласці (Хоцімскі, Кручаўскі, Клімаўскі раёны), Гродзенскай (Астравецкі, Лідскі, Дзятлаўскі раёны) і на паўднёва-заходняй ускраіне Брэсцкай вобласці (Брэсцкі, Жабінскаўскі раён).

Купальскія ласункі[правіць | правіць зыходнік]

Сялянне з Краснапальскага раёна змешвалі бульбяное цеста з мукою і пяклі пірагі, начынялі іх зялёнай цыбуляй ці кіслай капустай з просам. Амаль па ўсёй Беларусі на Купалле гатавалі кулагу: ягады ставілі на агонь і варылі. Потым дадавалі ў іх крыху мукі, мёд ці цукар, варылі да кісельнага стану. Падавалі на стол з хлебам ці блінамі. Іншым ласункам была верашчака — страва дзеля мачання бліноў. На Тураўшчыне, Магілёўшчыне і Лагойшчыне яе гатавалі так: спачатку сала, мяса ці каўбаса падсмажваліся на патэльні, потым у іх дадавалася мука, араматныя зёлкі. На Гродзеншчыне, у Цэнтральным і Ўсходнім Палессі верашчака была крыху іншай: сала, мяса ці каўбаса варыліся, потым перакалочваліся мукою. На Вілейшчыне і ў некаторых раёнах Гродзеншчыны верашчаку рабілі на хлебным ці бурачным квасе. Сёння верашчака шырока вядомая на Беларусі пад назваю мачанка.

Раніца пасля Купалля[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай пасля Купальскай ночы дзяўчаты і хлопцы сустракалі світанак, назіралі, як сонца «грае» (пераліваецца рознымі колерамі, дзеліцца на кругі), купаліся ў вадзе, каталіся па траве з купальскімі росамі, каб набрацца сілы.

Аналагічныя святы ў іншых культурах[правіць | правіць зыходнік]

Многія індаеўрапейскія народы святкавалі перыяд летняга сонцастаяння. Пасля прыходу хрысціянства адпаведная абраднасць у многіх народаў Еўропы была перанесеная на тое ж свята Іаана Хрысціцеля (24-25 чэрвеня). У літоўцаў вядомы Йонінэс, у латышоў — Ліга, у англічан — Ноч перад днём святога Джона, у нарвежцаў — ноч перад святым Хансам (st. Hans), у шведаў — Мідсомар (Midsommar), у датчан — Іёнсок (Jonsok). Швейцарцы святкавалі Sunnawend (Летні сонцаварот), з якім былі звязаныя павер’і пра схаваныя клады, пра гномаў, пра таямнічыя «агні Іаганіса», што ззялі ў цемры.

Купалле ў літаратуры і мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Свята шырока адлюстравана ў жывапісе, паэзіі, сучасных песнях. Беларускі паэт Янка Купала не толькі ўтварае ад назвы свята свой псеўданім, але і прысвячае яму частку сваёй творчасці:

На купалле на святое
Рві, матуля, зелле тое,
Што ў нас папараць завецца!
I шчаслівым быць здаецца!

Як нарвеш яго даволі
Ў цёмным лесе, ў чыстым полі, —
Палажы за абразамі,
Пасвянці сваймі слязамі…

Двойчы, тройчы — а крапліста —
Злі слязою брыльянцістай
I чакай з яго прыплоду
Ад усходу да заходу…

Як узыйдуць з зелля кветкі. —
Будуць шчасце меці дзеткі,
Будзеш, маці, меці ў хаце
Долю, згоду і багацце!..

[5].

На Купалле — музычны сінтэтычны спектакль, пастаўлены ў БДТ-1 у 1921 годзе, які пратрымаўся некалькі гадоў у рэпертуары тэатра па аднайменнай драме М. Чарота «На купалле» Е. Міровічам.

З сучаснай літаратуры тэма Купалля шырока закранута ў дзіцячай аповесці-казцы (ці фэнтэзі) Уладзіміра Ягоўдзіка «Янка і Ружа» (2013 г.)

  • Г. Семірадскі. Ноч на Івана Купалу (каля 1880)

    Г. Семірадскі. Ноч на Івана Купалу (каля 1880)

  • Купалле. Паштовая марка СССР (1991)

    Купалле. Паштовая марка СССР (1991)

  • І. І. Сакалоў. Ноч на Івана Купалу. 1856

    І. І. Сакалоў. Ноч на Івана Купалу. 1856

  • Двухколерная кветка браткі (брат-і-сястра)

  • І. Левітан. Папараць ля вады. 1895

    І. Левітан. Папараць ля вады. 1895

  • Памятная манета Нацбанка Беларусі (2004, рэверс)

    Памятная манета Нацбанка Беларусі (2004, рэверс)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка Купала
  • Народны каляндар

Зноскі

  1. ЭГБ. Т. 4. С. 309.
  2. Ліпень(недаступная спасылка)
  3. Выд.: Паэзія беларускага земляробчага календара / Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі А.С. Ліса. Мн., 1992. Архівавана 8 снежня 2016.
  4. Выд.: Паэзія беларускага земляробчага календара / Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі А.С. Ліса. Мн., 1992. Архівавана 8 снежня 2016.
  5. Янка Купала

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія народныя абрады. — Мн., 1994.
  • Васілевіч Ул. А. Беларускі народны каляндар. — Мн.: 1992.
  • Зайкоўскі Э. Купалле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Лозка А. Беларускі народны каляндар. — Мн.: Полымя, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Купалле
  • Купалле Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  • Купалле (бел.) 
  • Купалле Архівавана 8 лютага 2013. // Расейскі Этнаграфічны Музей (руск.) 
  • Будзьма Беларусамі. Купалле
  • Радзіма мая — Беларусь. Купалле
  • Беларускі народны каляндар
  • Купалле
  • Ганцавіцкі краязнаўчы музей. Верашчака

https://bel.sputnik.by/20210706/shto-aznachae-kupalle-tradytsy—prykmety-svyata-vana-kupaly-1054431248.html

Што азначае Купалле? Традыцыі і прыкметы свята Івана Купалы

Што азначае Купалле? Традыцыі і прыкметы свята Івана Купалы

Свята Івана Купала, або Купалле, у найбольш архаічным выглядзе захавалася менавіта ў беларусаў. Чытайце пра традыцыі свята на Sputnik. 06.07.2021, Sputnik Беларусь

2021-07-06T13:21+0300

2021-07-06T13:21+0300

2021-07-06T13:21+0300

традыцыі

свята

купалле

прыкметы

беларусы

/html/head/meta[@name=’og:title’]/@content

/html/head/meta[@name=’og:description’]/@content

https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102395/66/1023956659_0:0:3200:1801_1920x0_80_0_0_e6333ee199578ed0c74a04aec318dd81.jpg

Купалле, або Іван Купала — здаўна вядомае на тэрыторыі Беларусі свята. Зрэшты, святкавалі яго не толькі беларусы: і рускія, і ўкраінцы, і балты — многія народы ў тым ці іншым выглядзе адзначалі гэты дзень. Для заходніх народаў Купалле аб’ядналася з летнім сонцастаяннем, але ў больш усходніх стала самастойным святам, якое цяпер нават адзначаюць двойчы — па юліянскім і грыгарыянскім календары: у ноч з 23 на 24 чэрвеня і з 6 на 7 ліпеня.Sputnik распавядае пра традыцыі і прыкметы свята Купалле.Іван Купала — кропля ў кроплю як у продкаўФалькларысты і гісторыкі адзіныя ў меркаванні: менавіта ў беларусаў Купалле захавалася ў найбольш архаічным выглядзе — гэта значыць святкаванне Івана Купалы на беларускіх землях найбольш падобна на тое, як сустракалі гэты дзень нашы далёкія продкі.Купалле таксама называлі папросту Іванам або Янам — гэта заўсёды была абрадавая ўрачыстасць, прысвечаная найвышэйшаму росквіту сіл прыроды і росту новага ўраджаю. Пазней, пасля прыходу на нашы землі хрысціянства, Івана Купалу «аб’ядналі» з нараджэннем Іаана Хрысціцеля — так гэты дзень і пачалі адзначаць 7 ліпеня, хоць многія да гэтага часу аддаюць перавагу святкаваць у ноч з 23 на 24 чэрвеня.Ва ўсіх культурах, у тым ліку славянскіх, Купалле спраўлялі ноччу — паўсюль палілі вогнішчы і вадзілі карагоды, плялі вянкі і збіралі лекавыя расліны, якія ў гэты час валодаюць асаблівай сілай. Абавязковым абрадам на Івана Купалу заўсёды было і купанне — яно ачышчала цела, а скачкі праз вогнішча чысцілі душу.Як адзначыць Івана КупалуКупальскі абрад уключае ў сябе збор траў і кветак для вянкоў увечары, а таксама падрыхтоўку вялікага вогнішча. Акрамя гэтага, звычайна выбіраюць Купалінку і Купалежа — свайго роду «караля і каралеву» свята Івана Купалы.Ужо ноччу на Івана Купалу прынята запальваць вогнішча, вадзіць вакол яго карагоды, танцаваць каля агню і спяваць абрадавыя песні. Вядома, Купалле непарыўна звязана з варожбамі: шматлікім вядома варажба пры дапамозе вянка, які трэба кінуць у раку.Шукалі на Івана Купалу і папараць-кветку — лічылася, што знойдзенае ў лесе суквецце прынясе вялікае шчасце і поспех.Беларусы, як і многія іншыя народы, могуць адзначыць Купалле як у ноч з 23 на 24 чэрвеня, так і 7 ліпеня. А яшчэ лепш — двойчы!Іван Купала: варажба на святаСамая частая варажба ў Купалле — з вянком, сабраным з палявых раслін і кветак у гэты дзень. Напрыклад, гадаць можна на выкананне жадання — для гэтага трэба на заходзе сонца апусціць вянок у ваду і назіраць за ім. Калі вянок заплыве далёка — жаданне споўніцца, а калі прыплыве да берага — значыць, не збудзецца.Падобным чынам можна гадаць у свята і на каханне. Так, калі вянок адразу патоне ў вадзе — значыць, каханы не будзе з вамі ці яшчэ горш — падманіць або здрадзіць. Калі вянок у вадзе распляцецца або прыб’ецца да берага — значыць, у гэтым годзе дзяўчына замуж не выйдзе. А вось вянок, які далёка заплыў на Купалле, пазначае хуткае вяселле.Даўней прарочымі лічыліся і сны на Івана Купалу, а акрамя варажбы з вянком многія практыкавалі варажбу на воску, шматку паперы і іншую.Чытайце таксама:

Sputnik Беларусь

media@sputniknews.com

+74956456601

MIA „Rosiya Segodnya“

2021

Sputnik Беларусь

media@sputniknews.com

+74956456601

MIA „Rosiya Segodnya“

Навіны

ru_BY

Sputnik Беларусь

media@sputniknews.com

+74956456601

MIA „Rosiya Segodnya“

https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102395/66/1023956659_131:0:2975:2133_1920x0_80_0_0_ad478c20f21aeec189e8efdd4b5d4f02.jpg

Sputnik Беларусь

media@sputniknews.com

+74956456601

MIA „Rosiya Segodnya“

традыцыі, свята, купалле, прыкметы, беларусы

традыцыі, свята, купалле, прыкметы, беларусы

Што азначае Купалле? Традыцыі і прыкметы свята Івана Купалы

Падпісацца на

НовостиTelegram

Свята Івана Купала, або Купалле, у найбольш архаічным выглядзе захавалася менавіта ў беларусаў. Чытайце пра традыцыі свята на Sputnik.

Купалле, або Іван Купала — здаўна вядомае на тэрыторыі Беларусі свята. Зрэшты, святкавалі яго не толькі беларусы: і рускія, і ўкраінцы, і балты — многія народы ў тым ці іншым выглядзе адзначалі гэты дзень. Для заходніх народаў Купалле аб’ядналася з летнім сонцастаяннем, але ў больш усходніх стала самастойным святам, якое цяпер нават адзначаюць двойчы — па юліянскім і грыгарыянскім календары: у ноч з 23 на 24 чэрвеня і з 6 на 7 ліпеня.

Sputnik распавядае пра традыцыі і прыкметы свята Купалле.

Іван Купала — кропля ў кроплю як у продкаў

Фалькларысты і гісторыкі адзіныя ў меркаванні: менавіта ў беларусаў Купалле захавалася ў найбольш архаічным выглядзе — гэта значыць святкаванне Івана Купалы на беларускіх землях найбольш падобна на тое, як сустракалі гэты дзень нашы далёкія продкі.

Купалле таксама называлі папросту Іванам або Янам — гэта заўсёды была абрадавая ўрачыстасць, прысвечаная найвышэйшаму росквіту сіл прыроды і росту новага ўраджаю. Пазней, пасля прыходу на нашы землі хрысціянства, Івана Купалу «аб’ядналі» з нараджэннем Іаана Хрысціцеля — так гэты дзень і пачалі адзначаць 7 ліпеня, хоць многія да гэтага часу аддаюць перавагу святкаваць у ноч з 23 на 24 чэрвеня.

Ва ўсіх культурах, у тым ліку славянскіх, Купалле спраўлялі ноччу — паўсюль палілі вогнішчы і вадзілі карагоды, плялі вянкі і збіралі лекавыя расліны, якія ў гэты час валодаюць асаблівай сілай. Абавязковым абрадам на Івана Купалу заўсёды было і купанне — яно ачышчала цела, а скачкі праз вогнішча чысцілі душу.

Як адзначыць Івана Купалу

Купальскі абрад уключае ў сябе збор траў і кветак для вянкоў увечары, а таксама падрыхтоўку вялікага вогнішча. Акрамя гэтага, звычайна выбіраюць Купалінку і Купалежа — свайго роду «караля і каралеву» свята Івана Купалы.

Ужо ноччу на Івана Купалу прынята запальваць вогнішча, вадзіць вакол яго карагоды, танцаваць каля агню і спяваць абрадавыя песні. Вядома, Купалле непарыўна звязана з варожбамі: шматлікім вядома варажба пры дапамозе вянка, які трэба кінуць у раку.

Шукалі на Івана Купалу і папараць-кветку — лічылася, што знойдзенае ў лесе суквецце прынясе вялікае шчасце і поспех.

Беларусы, як і многія іншыя народы, могуць адзначыць Купалле як у ноч з 23 на 24 чэрвеня, так і 7 ліпеня. А яшчэ лепш — двойчы!

Іван Купала: варажба на свята

Самая частая варажба ў Купалле — з вянком, сабраным з палявых раслін і кветак у гэты дзень. Напрыклад, гадаць можна на выкананне жадання — для гэтага трэба на заходзе сонца апусціць вянок у ваду і назіраць за ім. Калі вянок заплыве далёка — жаданне споўніцца, а калі прыплыве да берага — значыць, не збудзецца.

Падобным чынам можна гадаць у свята і на каханне. Так, калі вянок адразу патоне ў вадзе — значыць, каханы не будзе з вамі ці яшчэ горш — падманіць або здрадзіць. Калі вянок у вадзе распляцецца або прыб’ецца да берага — значыць, у гэтым годзе дзяўчына замуж не выйдзе. А вось вянок, які далёка заплыў на Купалле, пазначае хуткае вяселле.

Даўней прарочымі лічыліся і сны на Івана Купалу, а акрамя варажбы з вянком многія практыкавалі варажбу на воску, шматку паперы і іншую.

Купальская ноч: самае таемнае летняе свята адбылося на возеры Шо на Глыбоччыне

Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

Адзін з самых рамантычных, таямнічых народных святаў — гэта, несумненна, Івана Купала. Чый свята, традыцыі і звычаі гэтага дня — пра гэта і пойдзе гаворка далей.

Адзначаць яго пачалі яшчэ ў сівой паганскай старажытнасці. У ўсходніх славян ён прыпадаў на дзень летняга сонцастаяння 24 чэрвеня. Але пасля ўвядзення грыгарыянскага календара дата зрушылася на 7 ліпеня. Святкаванні і абрады Іванова дня абавязкова ўключаюць у сябе тры галоўныя складнікі: агонь, ваду і травы.

свята івана купала гісторыя

Івана Купала і хрысціянства

Гісторыя паходжання свята Івана Купала распавядае, што пасля хрышчэння Русі святкаванне супала з царкоўным святам Нараджэння Іаана Прадцечы (Івана Хрысціцеля). З ім звязваюць першую частку сучаснага назвы Івана Купала. Другая частка, на думку некаторых даследчыкаў, носіць імя паганскага бажаства пладоў і кветак Купала. Але іншыя сцвярджаюць, што ў славянскім пантэоне такога бога не было, а назва «Купала» звязана з абрадамі, якія праводзяцца ў гэты дзень.

Гісторыя свята Івана Купала змяшчае звесткі, што такое падвойнае назва ўзнікла ў той перыяд, калі царква паспрабавала цалкам замяніць паганскае свята на хрысціянскі. Святары вельмі негатыўна ставіліся да гуляньям і гаданьям, што адбываліся ў гэты дзень. Пастаянна спрабавалі іх забараніць, лічачы падобныя забавы богомерзкими, д’ябальскай і звязвалі іх з глыбокай пашанай нячыстаму.

іван купала лік

Калі адзначаюць Івана Купала

Гісторыя свята Івана Купала данесла да нас звесткі, што ўвось асноўныя святкавання пачынаюцца ўвечары 6 ліпеня (чэрвень 23) з заходам сонца і працягваюцца ўсю ноч да світання. Ноч на Івана Купала лічыцца чароўнай. У гэты час гуляе і паскудзіць уся нячыстая сіла: ведзьмы, русалкі, мавки і г. д., а травы, вада і агонь набываюць магічныя і гаючыя ўласцівасці.

Больш:

«Дексаметазон» для котак: інструкцыя па ўжыванні і водгукі

Гарманальныя прэпараты з грозным назвай кортікостероіды ў ветэрынарыі ўжываюцца досыць часта. Прычым гэта можа быць як цалкам абгрунтаванае прызначэнне, так і сляпое прытрымліванне стандартнай схеме, якая не заўсёды будзе аптымальнай. Мы не заклікаем…

Як адзначаюць Івана Купала

Што рабіць на Івана Купала? Ужо пасля абеду 6 ліпеня (чэрвень 23) дзяўчаты пачыналі збіраць кветкі, травы і плесці вянкі. Таксама моладзь изготовливала пудзіла Марэны і Купала, галоўных дзеючых асобаў свята. У розных рэгіёнах іх рабілі па-рознаму: з саломы, галінак, цэлага дрэўцы і г. д. Іх упрыгожвалі кветкамі, стужкамі, ягадамі і пладамі. Марена сімвалізавала сабой зімовы завяданне, паміранне прыроды, тады як Купала быў сімвалам адраджэння і багацця. Вакол пудзілаў хлопцы і дзяўчаты вадзілі карагоды і спявалі спецыяльныя абрадавыя песні, услаўляючы такім чынам, адвечны прыродны кругазварот. Потым пудзіла звычайна тапілі ў вадзе або спальвалі на вогнішчы, а святкавання працягваліся вакол вялікага купальскага вогнішчы.

ноч на івана купала

Купальскае вогнішча

Лічылася, што у ноч на Івана Купала агонь набывае асаблівую ачышчальную сілу. Таму абавязковым атрыбутам гэтага свята быў рытуальны вогнішча. Яго рабілі вельмі вялікім і высокім, каб шугаў, як сонца. У цэнтры огневища ўсталёўвалі высокі слуп, на які часцяком апраналі чэрап каня або каровы – «видьму». Вакол вогнішча збіраліся ўсе, ад малога да вялікага, вадзілі карагоды, спявалі, танцавалі. Калі агонь крыху прогорал, маладыя хлопцы і дзяўчаты пачыналі скакаць праз вогнішча, каб ачысціцца, выгаіцца ад хворасцяў, абараніцца ад благога вочы і паскуддзя. Калі дзяўчына не магла пераскочыць праз агонь, то яе лічылі ведзьмай. Маглі абліць вадой, отстегать крапівой, абсыпаць пер’ем. Маладыя пары скакалі, трымаючыся за рукі, і калі ў скачку рукі не рассоединились, то маглі спадзявацца на моцны саюз.

Яшчэ што рабіць на Івана Купала? Таксама існаваў звычай спальваць у гэты дзень старыя і непатрэбныя рэчы, пазбаўляючыся разам з імі ад старых крыўд і бязладзіцы. Яшчэ на купальскім вогнішчы маці спальвалі кашулю хворага дзіцяці, каб з ёй згарэла і хворасць, мучыцца іх дзіця. А часам праз купальскае вогнішча пераганялі нават хатнюю скаціну, каб пазбавіць яе ад мору і хвароб.

прыкметы на івана купала

Гаючая вада

Гісторыя свята Івана Купала распавядае, што ўода ў гэты дзень набываюць асаблівую гаючую сілу. Да купання ў вадаёмах у гэты дзень ставіліся па-рознаму. У некаторых рэгіёнах абмывання лічыліся абавязковым рытуалам, так як гэта очищало цела ад хвароб, а душу ад благіх намераў. Акрамя таго, уся нечысць (русалкі, вадзянікі) пакідала вадаёмы, збіраючыся на свае шабашы.

А ў іншых, наадварот, баяліся масавых купанняў менавіта з-за разгулявшейся у гэты дзень нячыстай сілы. Затое абавязкова стараліся пахадзіць басанож, памыцца і нават пакачацца ў ранішняй расе. Гэта абяцала юнакам сілу і здароўе, а дзяўчатам прыгажосць. Таксама у Іваноў дзень любілі папарыцца ў лазні з венікамі з 12 лячэбных траў, сабраных напярэдадні, у купальскую ноч. А вада, набраная з крыніц, мела цудадзейную сілу.

Магічныя травы

У гісторыі свята Івана Купала ўтрымліваюцца звесткі, што ў чароўную купальскую ноч усе травы і расліны набываюць асаблівую сілу. Траўніцы і знахары з світаннем ішлі збіраць цудадзейныя лячэбныя траўкі, пакрытыя гаючай купальскай расой. Пры зборы абавязкова чыталася спецыяльная малітва-змова. А ў Беларусі, да прыкладу, лічылі, што ўласцівасці травы яшчэ больш ўзмоцняцца, калі іх будуць збіраць»старыя і малыя», то ёсць дзеці і старыя. Бо ў іх чыстыя і нявінныя душы.

Славяне верылі, што на Івана Купала (лік — 7 ліпеня) лячэбныя расліны вырошчваюць лясныя духі — мавки і даглядаюць за імі, забяспечваючы гаючымі ўласцівасцямі.

што рабіць на івана купала

Сімвалы сонца ў купальскіх абрадах

Паколькі свята Івана Купала (лік — 7 ліпеня) адзначаўся ў дзень летняга сонцастаяння, то многія яго атрыбуты сімвалізуюць наша свяціла. Напрыклад, хлопцы пускалі з пагоркаў вогненныя колы або падпалены прасмоленых бочачкі, што павінна было сімвалізаваць сонечны кругазварот. А адзін з абавязковых аксесуараў купальскіх святак — гэта вянок. Дзявочы вянок у міфалогіі славян заўсёды сімвалізаваў сонца, а яшчэ маладосць і чысціню. З глыбокай пашанай сонца былі звязаны карагоды вакол вогнішчаў і пудзілаў і спецыяльныя абрадавыя песні.

Прыкметы на Івана Купала для дзяўчат адносна вянкоў

Кожная маладая дзяўчына абавязкова пляла сабе з кветак, траў, галінак і ягад вянок, які ўпрыгожваў яе галоўку падчас танцаў і гулянняў. Дзявочы вянок у гэтую чароўную ноч меў асаблівае, магічнае значэнне. Напрыклад, дзяўчаты апускалі ў раку вяночак або крыніца, зачэрпвалі скрозь іх ваду і мылі твар, верачы, што гэта зробіць іх скуру белай, шчокі румянымі, а вочы бліскучымі. Але галоўнае абрадавае дзейства пачыналася крыху пазней, калі дзяўчаты ўцякалі ад хлопцаў і, прымацаваўшы да сваіх веночкам запаленыя свечкі, адпраўлялі іх плыць па рацэ. Кожная дзяўчына ўважліва сачыла за сваім вянком. Калі ён адплываў далёка, то яго гаспадыня абавязкова павінна была выйсці ў гэтым годзе замуж. Калі ж круціўся на месцы, то замужжа трэба было адкласці да наступнага года. Але горш за ўсё, калі вянок тануў. Тады лічылася, што ў несчастливицы няма пары і ёй прыйдзецца бавіць стагоддзе адзінокай.

Зрэшты, хлопцы не пакідалі без увагі гэта дзейства. Назіраючы цішком за абрадам, яны стараліся потым вылавіць з ракі вянок сваёй выбранніцы і запатрабаваць у яе наўзамен пацалунак.

чый свята івана купала традыцыі і звычаі

Колер папороти

Самая вядомая купальская легенда аб кветцы папараці. Здаўна верылі, што раз у годзе чароўнай ноччу расцвітае кветка папараці. Ён квітнее толькі міг і ахоўваецца нячыстай сілай, але той, хто знойдзе яго, набудзе незвычайныя здольнасці. Ён зможа разумець мову звяроў, птушак і раслін, бачыць скрозь зямную цьвердзь закапаныя скарбы, адкрываць любыя замкі, кіраваць зямлёй, вадой і нячыстымі духамі, станавіцца нябачным і гэтак далей.

гісторыя паходжання свята івана купала

Павер’і і прыкметы на Івана Купала

Лічылася, што ў гэтую магічную ноч дрэвы могуць рухацца і размаўляць паміж сабой, гэтак жа як птушкі і жывёлы. А ў цёмным лесе паміж дрэў можна ўбачыць пырхалі навокал мноства светлячкоў. Гэта душы продкаў, якія вярнуліся на зямлю толькі на адну ноч.

Таксама ў ноч на Купала актывізуецца ўсялякая нечысць: русалкі, мавки, лесавікі, дамавікі і іншыя духі. Яны задавальняюць свае гульбища, забаўляючыся ўсялякімі каверзами.

Але больш за ўсё шкоды маглі нанесці ведзьмы, чинящие у гэтую ноч розныя поскудзі і збіраюцца на шабашы. Менавіта таму жанчыну, якая ў купальскую ноч не прыйшла да кострищу, маглі палічыць ведзьмай.

Каб засцерагчы сябе ад тагасветных сіл, выкарыстоўвалі самыя разнастайныя абярэгі: галінкі свяченой вярбы, асінавыя калкі, конопляный колер, крапіву і палын. І нават ірваныя мужчынскія штаны, якія вешалі на притолке хлява, каб ведзьма не магла ўвайсці і забраць малако ў каровы або адвесці конь для паездкі на Лысую гару да месца ведьминского шабашу.

Купальская ноч была адзінай магчымасцю для моладзі весяліцца і скакаць да самага світання, не выклікаючы асуджэнняў з боку дарослых. Толькі ўсмешку выклікалі іх незлічоныя праказы і некаторыя вольнасці. Магчыма, таму народ на працягу многіх стагоддзяў так дрыгатліва ахоўваў і аберагаў гэты жыццесцвярджальны і чароўны свята, яго традыцыі і абрады.

Купалле

Купалле, Іван Купала, Янаў дзень — так завецца адно з прыгажэйшых  летніх народных свят, якое адбываецца з 6 на 7 ліпеня. Свята гэта вельмі старажытнае, праводзілася ў гонар летняга сонцастаяння, росквіту ўсяго расліннага свету і было папулярным у мінулым ва ўсіх еўрапейскіх народаў. 3 прыняццем хрысціянства свята стала называцца яшчэ Янаў дзень у гонар Іаана Хрысціцеля. Так спалучыліся язычніцтва і хрысціянства нават у назве, і атрымаўся Іван Купала.

На Беларусі купальскія абрады вядомы здаўна. Важнейшым момантам абраду было запальванне вогнішча. Лічылася, што такі агонь сімвалічна падтрымлівае моц Сонца. Купалле цесна звязана і з вадою — на ранішняй зары ў гэты дзень прынята купацца ў вадзе, у расе. Такім купанням прыпісваецца гаючая сіла. Звычайна напярэданні Купалля моладзь у вёсцы выбірала распарадчыка і пад вечар усе збіраліся на яго двары, зносілі туды ўсялякую старызну, рабілі зборны воз і вывозілі сабраны хлам на поле, на бераг рэчкі ці на высокае месца, дзе звальвалі ў кучу і пакідалі да ночы. Позна вечарам ішлі на ігрышчы, рвалі палын, падпярэзваліся ім, каб засцерагчыся ад уздзеяння чараўнікоў, бо яны, на думку простых сялян, у купальскую ноч рабілі вельмі многа шкоды. Потым запальвалася вогнішча, усе ўладкоўваліся вакол яго, частаваліся, спявалі цудоўныя купальскія песні. Дзяўчат, што ўдзельнічалі ў свяце, называлі купалкамі, купалінкамі. Калі полымя добра разгаралася, пачыналіся скокі праз агонь.

З купаллем звязана шмат павер’яў, прыкмет, гаданняў. Верылі, што купальская ноч поўная цудаў: расцвітае папараць-кветка, дрэвы могуць рухацца, размаўляць. Дзяўчаты на Купалле плялі вянкі, пускалі іх на ваду і загадвалі пра сваю будучыню, пра замужжа…

Народныя прыкметы на Купалле:

  • На Івана ноч адарвана.
  • На Купала што зробяць — усё адарвана.
  • На Купалу раса — будуць агуркі.
  • Часамі Ян дасць ягад збан.
  • Святы Ян пчол садзіць.
  • Авёс да Яна хварэе, а пасля Яна шалее.
  • Калі не выліняў конь (карова) да Яна, то няхай ідзе да другога пана.
  • На Купала чэрці ў вадзе купаюцца.
  • На Яна не выганяй карову рана.


24.06.2021

Купалле ў Беларусі — адно з самых містычных свят. Пошук загадкавай кветкі, якой не існуе, варожбы, скокі праз вогнішча, невымоўная атмасфера рамантыкі — усё гэта робіць купальскую ноч адной з самых любімых у беларусаў. Нездарма адзін з нашых услаўленых песняроў узяў сабе псеўданім менавіта ў гонар Купалля. З гісторыі, легенд і традыцый гэтага свята можна чэрпаць натхненне бясконца!

Купалле ў Беларусі

  • Гісторыя свята
  • Варажба на Купалье
  • Абавязковыя рытуалы
  • Дзе адзначыць Купалле ў Беларусі?

Гісторыя свята

Мужчына ў аўтэнтычным касцюме скача праз вогнішча

Усе славянскія народы дастаткова доўгі час былі язычнікамі. Таму нядзіўна, што шматлікія традыцыі часоў «паганства», як звалася ў нашай краіне вера і глыбокая пашана паганскім багам, трывала пераплялося з хрысціянскімі звычаямі. Адзін з яркіх прыкладаў — свята Івана Купалы.

Цікавы факт ад VETLIVA: Купалле адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня паводле новага стылю ці з 23 на 24 чэрвеня — паводле старога, яны ж грыгарыянскі і юліянскі календары адпаведна. Лічыцца, што ў гэты дзень нарадзіўся Іаан Хрысціцель. А паколькі дата супадае яшчэ і з днём летняга сонцастаяння — нашы продкі паважалі памяць святога і заадно з шырокім размахам адзначалі пік росквіту прыроды і росту новага ўраджая.

Дзяўчыны з паходнямі водзяць карагод

Аднак сама назва свята злучана зусім не са словам «купаць», хоць менавіта гэтым і займаўся Іаан Хрысціцель, калі звяртаў новых вернікаў. Насамрэч, «купала» — гэта злосная, гарачая, яркая сутнасць, што кіпіць гневам. З ёй атаясамливалі сонца, якога, як і ўсіх астатніх стыхій, баяліся і ў той жа час абагаўлялі.

З часам, калі свята аб’ядналася са святкаваннямі ў гонар Іаана Хрысціцеля, да яго назвы дадалося імя Іван. А само слова «купала» страціла сваё першапачатковае значэнне і стала атаясамляцца з купаннем падчас вадохрышча. Тады ж змяніўся і сам сэнс Купалля: яно стала не толькі святам росквіту прыродных сіл, але і рытуалам ачышчэння з дапамогай агню і воды.

Цікавы факт ад VETLIVA: нашы продкі былі ўпэўнены ў гаючай сіле вады, таму ўсё імкнуліся выкупацца ўвечары ці прама ў купальскую ноч. Незвычайныя сілы прыпісвалі расе: лічылася, што калі раніцай 7 чэрвеня ёй памыцца, то мужчыны стануць мужней, а жанчыны — яшчэ больш прыгожымі. Менавіта таму мы падрыхтавалі для вас падборку санаторыяў з басейнам, каб вы асабіста пераканаліся ў жыватворнай сіле вады.

Варажба на Купалле

Дзяўчына ў вянку стаіць пасярод поля

Маладыя дзяўчыны, асабліва незамужнія, вельмі чакалі прыходу свята. Усё таму, што ў гэты дзень прынята варажыць на будучыню і ў тым ліку на каханне. А вось ігнараванне Купалля прыраўноўвалася да граху, а дзяўчыну, якая не прыходзіла да агульнага вогнішча, пачыналі лічыць ведзьмай. Зразумела, што ні да чаго добрага гэта прывесці не магло.

Варажба пачыналася са збору палявых кветак. З іх дзяўчыны плялі вянкі, якія на захадзе сонца трэба было пусціць па вадзе. Незамужняя моладзь варажыла, хто з іх раней выйдзе замуж. Для гэтага на вянок ставілі падпаленую свечку і пускалі яго плыць па вадзе. Лічылася, што тая, чыя свечка раней згасала і чый вянок тануў першым, звяжа сябе сувяззю шлюбу раней за сябровак.

Дзяўчына пускае вянок па рацэ

З дапамогай вянкоў таксама даведваліся, увасобіцца ў жыццё жаданне ці не. Тут усё было яшчэ прасцей: адпускаеш свой галаўны ўбор і чакаеш. Калі ён паплыве далёка — жаданне спраўдзіцца, а калі прыб’ецца да берага — тады, на жаль, прыйдзецца чакаць наступнага года, каб загадаць запаветнае жаданне яшчэ раз.

Прарочымі лічыліся таксама сны на Івана Купалу. Акрамя таго, дзяўчыны варажылі на грэбні, люстэрку, воску, рамонку і шматлікімі іншымі спосабамі.

Лайфхак ад VETLIVA: практычна ўсе санаторыі Беларусі знаходзяцца каля рэк і азёр, і персанал здраўніц з задавальненнем адзначае свята Купалле. Чаму б не сумясціць выдатны вольны час з карысным адпачынкам, бо тут клапоцяцца не толькі пра ваш добры настрой, але і пра выдатнае самаадчуванне!

Купальскія абрады і прыметы

Самымі вядомымі звычаямі на Купалле з’яўляюцца пошук кветкі папараці, карагоды і скокі праз вогнішча і, вядома ж, выкананне традыцыйных купальскіх песень. Традыцыі Купалля ў Беларусі ахінуты таямніцамі і містыцызмам, больш за тое, лічылася, што ў гэты дзень адкрываюцца дзверы для ўсякай погані. Таму на парог хаты клалі розныя зёлкі і нават крапіву.

Цікавы факт ад VETLIVA: а вы ведаеце, што містычныя з’явы для нашай краіны не такая ўжо і рэдкасць? У гэтым матэрыяле мы ўжо дзяліліся спісам лакацый, дзе ў Беларусі можна сустрэць зданяў, нячысцікаў і НЛА.

Папараць з кветкай ў выглядзе ключыка

Галоўны ключык да шчасця ў гэту ноч — кветка папараці. Паводле прымет, расліна квітнее толькі раз у год — акурат у ноч на Івана Купалу. Толькі вось насамрэч папараць не квітнее зусім. Аднак лічылася, што містычнае свята абуджае самыя неверагодныя сілы — як злыя, так і добрыя, таму ўсе немагчымае станавілася магчымым. І калі смельчакам атрымоўвалася пераадолець усе перашкоды на сваім шляху і знайсці «папараць-кветку», далей усё будзе ў поўным шакаладзе. Шчасліўчык пачынаў разумець мову жывёл і птушак, мог бачыць і размаўляць з рознымі містычнымі істотамі, а таксама атрымліваў веды пра месцазнаходжанне кожнага скарбу на зямлі.

Дарэчы, і сам працэс пошукаў быў не такі просты. Смяльчак ішоў як мага далей у лес, у гушчар, куды не павінен пранікаць крык пеўня, і шукаў паляну з папараццю. У гэтым месцы ён запальваў свечку і чакаў поўначы: лічылася, што расліна расквітае роўна ў 12 гадзін ночы. І, дарэчы, пасядзець спакойна шукальнікам шчасця не атрымоўвалася, бо погань толькі і чакала, каб збіць чалавека са шляху праўдзівага!

Дзяўчына пераскоквае вогнішча

Скокі праз вогнішча таксама насілі сакральны характар. Вядома, цяпер гэта вясёлая (хоць парой і даволі небяспечная) забаўка. А калі ў старажытныя часы дзяўчына і юнак браліся за рукі і скакалі праз вогнішча разам, то такім чынам яны заяўлялі пра пачатак сваіх адносін. Рамантычна, ці не праўда?

Абавязковым атрыбутам свята станавілася «Купальскае кола» — драўлянае кола, якое ўвечары падпальвалі разам з вогнішчам. Яно сімвалізавала сонца. Дарэчы, адным з самых папулярных летніх мерапрыемстваў з’яўляецца фэст з аднайменнай назвай. Сёлета ён, на жаль, не адбудзецца, але ў наступным годзе мы рэкамендуем там пабываць: такой магутнай атмасферы драйва, фолка і містыкі вы напэўна яшчэ не адчувалі!

Костёр с деревянным колесом

5 ідэй для святкавання Купалля ў Беларусі

А зараз надышоў час рубрыкі рад ад VETLIVA! Знаёмім вас з топ-5 самых цікавых варыянтаў, куды можна адправіцца, каб добра адсвяткаваць Купалье:

  1. Сілічы. У адным з самых файных гарналыжных курортаў Беларусі для вас рыхтуюць захапляльную праграму з пляценнем вянкоў (і, вядома ж, пусканнем іх на ваду), скокамі праз вогнішча (усё абсалютна бяспечна!), пошукам кветкі папараці і поўным апусканнем у свет беларускай міфалогіі. Усё роўна, ці абіраеце вы тур на 3 дні ці захочаце нацешыцца адпачынкам на працягу тыдня — дзякуючы працы дасведчаных аніматараў сумна не будзе ні хвіліны.

    Група аніматараў у дваранскай вопратцы едзе ў павозцы

  2. Дудуткі. Фаер-шоў, купальскі карагод, пляценне вянкоў, праца тэматычных фатазон і выступы вядомых беларускіх фолк-гуртоў — што яшчэ трэба для стварэння выдатнага настрою? Толькі невымоўная атмасфера беларускага музея-скансэна, якім з’яўляюцца Дудуткі. Тут вас сустрэнуць Яга, Кікімара, Балотнік і іншая погань. Але не пужайцеся: у Дудутках яны зусім не шкодныя!

  3. Александрыя. Кожны год маштабны фэст «Александрыя збірае сяброў» вітае ўсіх аматараў аўтэнтычнай беларускай культуры на беразе ракі Днепр. Тэатральныя выступы, выставы, фуд-корты з самай сапраўднай беларускай кухняй, канцэрты, модныя паказы… Паверце, гэтыя два дні ў ліпені пройдуць вельмі насычана!

  4. Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту. Жадаеце стварыць сваімі рукамі сапраўдную васковую свечку ці навучыцца плесці купальскі вянок? А як наконт варожб і жудасна цікавых містычных гісторый і легенд? Усё гэта чакае вас у вёсцы Азярцо!

  5. Дукорскі маёнтак. Гэта аграсядзіба Беларусі славіцца не толькі сваёй перавернутай хатай. Купалле тут святкуюць з шыкоўным размахам. Вас чакаюць этнічныя танцы, конкурсы, фаер-шоў, пусканне вянкоў па вадзе, выступ фолк-гуртоў PAWA, BY CRY, GUDA, Ketri і шматлікае іншае.

Дзве дзяўчыны-ўдзельніцы фаер-шоу

Пагрузіцеся з намі ў свет містычнай Беларусі!

Лічыцца, што ў Беларусі купальскія традыцыі берагуцца і ўзнаўляюцца з асаблівай дбайнасцю і любоўю. Таму, якое б месца вы ні абралі, у вас атрымаецца пагрузіцца ў атмасферу паганскага свята. А VETLIVA з задавальненнем арганізуе для вас цудоўнае вандраванне ў свет беларускага фальклору.

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ — ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.

Вярнуцца да спісу

   Святкаванне Купалля – адзін з апошніх язычніцкіх абрадаў, што захаваўся да нашага часу. Гэта дзень летняга сонцастаяння, калі сіла і магутнасць сонца дасягаюць найбольшага ўздзеяння. Усё жывое на зямлі атрымлівае ў гэты дзень максімальнае святло. Усе кланяюцца сонцу, песні спяваюць, з кветак вянкі ўюць.
   У народзе свята гэта адзначалася ў ноч з шостага на сёмага ліпеня. Напярэдадні Купалля вясковая моладзь выбірала своеасаблівага тамаду, які кіраваў святочным шэсцем хлопцаў і дзяўчат. Удзельнікі шэсця ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяўчаты плялі вянкі з палявых кветак, падпяразваліся паясамі з палыну. Запальваліся доўгія паходні. Моладзь з вясёлымі песнямі абыходзіла двары, запрашаючы ўсіх на свята.
   Усю ноч шугала ўвысь купальскае вогнішча, каб далёка відаць было яго, каб да сонца бліжэй. Цэлую ноч вадзілі хлопцы і дзяўчаты карагоды, скакалі праз агонь, каб ачысціцца. Абавязковым атрыбутам свята былі дзявочыя вянкі, якія пускалі на ваду. Такім чынам нявесты варажылі аб будучым замужжы. Абавязкова на Купалле запальвалася і ўздымалася на высокай жардзіне кола, падобнае да сонца. Як толькі агонь пачынаў згасаць, гэта запаленае кола пускалі з гары. I кацілася яно да рачнога ці азёрнага берага, распырскваючы вакол іскры і асвятляючы яркім купальскім агнём усё наваколле.
   Існавала паданне, што купальскі агонь валодае незвычайнай гаючай сілай, таму бацькі спальвалі на вогнішчы кашулькі хворых дзяцей, верачы ў абавязковае выздараўленне малых. Дзядулі і бабулі, кідаючы ў купальскае вогнішча старыя непатрэбныя рэчы, прасілі багатага ўраджаю.
   Лічылася, што ў ноч на Купалле на ўсю моц буяніць усякая погань: чэрці, ведзьмы, лесавікі. Каб засцерагчыся ад іх, людзі кідалі ў жыта галавешкі, на парог хлявоў клалі крапіву. Коней на Купалле ў начное не выводзілі.
   Існаваў цікавы старадаўні звычай: той, хто хацеў набрацца сілы і прыгажосці, павінен быў голым выкупацца ў ранішняй купальскай расе.
   Кульмінацыяй Купалля былі пошукі папараць-кветкі, сімвала шчасця. Як сведчыць паданне, гэта кветка з’яўлялася ў дрымучым лесе толькі раз у год, якраз у гэту цудоўную ноч. Цвіла яна ўсяго некалькі імгненняў, а сцерагла яе ад людзей нячыстая сіла. Таго, хто наважваўся наблізіцца да кветкі, яна магла пазбавіць розуму ці напужаць да смерці. Таму, хто выпраўляўся на пошукі цудоўнай кветкі, магло і пашанцаваць, калі ён сустракаў у лесе купальскага дзядка. Той збіраў гэтыя вогненныя кветкі ў маленькі кошык. Сустрэўшы дзядка, трэба было моўчкі паслаць перад ім белае палатно, і ён таксама моўчкі клаў туды адну чароўную кветку. А каб чэрці не адабралі яе, трэба было разрэзаць далонь правай рукі і ўставіць у парэз папараць-кветку.
   Людзі шчыра верылі, што той, хто знаходзіў папараць-кветку, набываў здольнасць бачыць скрозь зямлю схаваныя скарбы.
   Царква, імкнучыся адвучыць людзей ад язычніцкіх абрадаў, вызначыла на дзень Купалля рэлігійнае свята Іаана Хрысціцеля. Адсюль і другая назва свята – Іванава ноч.
   Купальская ноч быццам вяртала ўсіх на сотні гадоў назад, у глыб сівых стагоддзяў, калі продкі нашы былі язычнікамі і маліліся не Хрысту, а Перуну, Дажбогу і Вялесу.
(450 слоў)

Паводле С. Асіноўскага.

Похожие статьи:

Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч — Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..

Пераказы → Агінскія

Янка Купала → Янка Купала — Заклятая кветка

Янка Купала → Янка Купала — У купальскую ноч

Пераказы → Купальскі абрад

АД ПРАДЗЕДАЎ

Наша спадчына

Цяжка вызначыць час, калі нашы продкі пачалі адзначаць святы. Хіба што яны прысутнічалі ў іх жыцці заўсёды. Абрады, звязаныя з пакланеннем Сонцу, Зямлі, Небу і гэтак далей, дапамагалі ім арыентавацца ў часе, калі яшчэ не было календароў, і нараджалі веру і надзею на лепшае. Сёння мы давяраем навуцы — складваем прагноз надвор’я або разлічваем ураджайнасць бульбы. А нашым прапрапра… бабулям і дзядулям заставалася спадзявацца толькі на розныя магічныя дзеянні і рытуалы.

З прыходам на беларускую зямлю адной з галоўных сусветных рэлігій многія язычніцкія святы і традыцыі зліліся з хрысціянскімі. Вялікдзень — веснавое свята ў гонар Сонца, абуджэння прыроды і надыходу “вялікіх дзён” палявых работ — супаў з Уваскрэсеннем Хрыстовым. Масленіца — дзень сустрэчы вясны — з Сырнай сядміцай перад Вялікім пастом. Зялёныя святкі, якія сімвалізавалі пачатак вясны, — з днём Святой Тройцы і гэтак далей.

І хаця хрысціянства існуе на Беларусі больш за тысячу гадоў, народныя традыцыі нікуды не зніклі. Некаторыя святары абураюцца, што народ працягвае прытрымлівацца язычніцкіх абрадаў, асабліва падчас хрысціянскіх свят — да прыкладу, калядуюць у масках жывёл на Божае Нараджэнне або пакідаюць ежу на могілках на Радаўніцу. Але наўрад ці людзі робяць гэта на зло цэрквам і касцёлам. Усе гэтыя абрады і традыцыі народ успрымае як каштоўную спадчыну, што дасталася спакон вякоў, і магчымасць цікава і незвычайна правесці вольны час.

Песні, танцы, гульні — колькі ўсяго аб’ядноўвае ў сабе кожнае народнае свята. А якія незвычайныя традыцыі захоўваюцца ў асобных рэгіёнах! Уявіце сабе — невялікая беларуская вёсачка, і толькі ў ёй, адзіным месцы не толькі ва ўсёй краіне, але і ва ўсім свеце, праводзіцца пэўны абрад. І гэта тычыцца не толькі ўнесенага ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА свята “Калядныя цары” з Семежава Капыльскага раёна. Некаторыя ўнікальныя абрады мы прадставім у нашым спецвыпуску. Акрамя гэтага, падкажам, на якія народныя святкаванні можна яшчэ паспець гэтым летам і дзе можна навучыцца ўнікальным рамёствам. Пазнаёмім з камянямі і крыніцамі, у цудадзейную моц якіх беларусы вераць здаўна. Падзелімся рэцэптамі старадаўняй беларускай кухні. І, спадзяёмся, распалім цікавасць да ўнікальных традыцый.


Ой, рана на Івана

Столькі традыцый, ведаў і вераванняў, колькі нясе з сабой Купалле, бадай, не сустрэнеш у іншых беларускіх святах. Нездарма яно лічыцца адным з ключавых у календары і любімым у народзе. Купалле святкавалі яшчэ ў дахрысціянскія часы. Падчас свята, якое прыпадае на дзень летняга сонцастаяння, нашы продкі дзякавалі Сонцу, Вадзе і Зямлі за здабыткі новага года. З прыходам хрысцiянства ў гэты дзень сталі адзначаць яшчэ адно свята — нараджэнне святога Iаана Хрысцiцеля, якога ў народзе называлі Iванам Купалам за тое, што ён пахрысцiў, ці пакупаў, Хрыста. Два святы, па сутнасці, зліліся ў адно. А два святы — гэта яшчэ больш традыцый, паданняў і абрадаў.

Прагугліць месца святкавання, апрануць “вышымайку”, кінуць тэлефон у заплечнік — прыкладна так выглядае сёння спіс спраў у тых, хто збіраецца на Купалле. Раней да свята рыхтаваліся больш адказна. З ранку стараліся схадзіць у лазню і абавязкова папарыцца з зёлкамі і крапівой-жыгучкай. Лічылася, што гэта захавае ад хвароб увесь год. Той, хто ў лазню не трапляў, ішоў да крыніц, мыў твар і кідаў манету ў ваду, каб адкупіцца ад хвароб. У гэты дзень забаранялася што-небудзь аддаваць, прадаваць, пазычаць і выносіць з хаты агонь ці хлеб — казалі, што ў будучыні сям’ю магла спасцігнуць нястача.

Навогул да Купалля нашы продкі, як адзначае фалькларыст Янка Крук, ставiлiся з асаблiвай перасцярогай. Магчыма, верылі, што ў гэты час прачынаюцца ўсялікія нячысцікі, якія могуць прабрацца да жылля чалавека і прычыніць шкоду сялянскай гаспадарцы. Каб засцерагчыся ад іх, на парог хаты клалi крапiву-жыгучку, у дзвярах хлява ставілі маладую асiну, а ў варотах мацавалi велiкодную свечку.

Лічылася таксама, што выратавацца ад нячысцікаў можна, калі не класціся ў купальскую ноч спаць. Таму вяскоўцы да досвітку праводзілі час разам. Распальвалі вогнішча, у якое кідалі старыя бочкi, колы, кашы, зношаныя лапці, адзенне і іншыя рэчы. Устаўлялі ў вогнішча шост з драўляным абсмаленым калом і прывязаным да яго жытнёвым снапом і ўсю ноч забаўляліся вакол гэтага агню. Вадзілі карагоды, спявалі песні, ладзілі гульні. Хлопцы і дзяўчаты скакалі праз вогнішча, купаліся ў вадзе, каб ачысціцца і засцерагчыся ад злых сіл. На Купалле шмат варажылі, плялі вянкі з кветак, галінак дуба, бярозы, сасны, елкі. Меншыя вянкі надзявалі на галаву ці пояс, з большымі вадзілі карагод. Вянкі кідалі праз вогнішча, пускалі па рацэ, дзяўчатам прадказвалі па іх лёс. Лічылася, калі вянок адразу пайшоў на дно, — не дачакаецца сёлета дзяўчына вяселля. Калі ж паплыў далёка і роўна, — хутка быць шчасліваму замужжу.

І, вядома, шукалі папараць-кветку. Нашы продкі верылі, што яе можна ўбачыць толькі ў купальскую ноч, і то, калі вельмі пастарацца. Маўляў, у самую поўнач, калі кветка павінна раскрыцца, прыходзіць мацнейшая навальніца, зіхаціць бліскавіца, грыміць гром, а нячысцікі, якія захоўваюць кветку, імкнуцца збіць чалавека са шляху. Затое той, хто яе знойдзе, — будзе самым багатым і шчаслівым на зямлі. Хто ж упусціць такую магчымасць?! Ну а не пашанцуе з папараць-кветкай — не страшна. Адчуць сябе шчаслівым можна і скачучы праз вогнішча ды спяваючы песні ў асяроддзі тых, хто гэтак жа цэніць традыцыі.

ЦІ ВЕДАЛІ?

Купальская ноч адзначаецца ў краіне двойчы — у ноч на 24 чэрвеня, на летняе сонцастаянне і каталіцкае свята Іаана Хрысціцеля, і ў ноч на 7 ліпеня, калі гэта ж свята адзначаюць праваслаўныя. Гэта звязана з тым, што дзве хрысціянскія канфесіі прытрымліваюцца розных календароў — юліянскага і грыгарыянскага.

УСЕ СЮДЫ!

Александрыя збірае сяброў

Найбольш маштабная купальская ўрачыстасць па добрай традыцыі пройдзе ў Шклоўскім раёне.

На маляўнічым беразе Дняпра 8-га і 9 ліпеня чакаюць больш за сто тысяч гасцей! У праграме свята не толькі звыклыя купальскія вянкі, гульні і вогнішча, але і арыгінальныя цікавосткі, за якімі штогод прыязджаюць з розных куткоў Беларусі і замежжа. Упершыню падчас фестывалю можна будзе прыняць удзел у пазнавальнай квэст-гульні “У пошуках папараць-кветкі”, адчуць сябе Скарынам у “Друкарскім двары”, стаць назіральнікам фестывалю феерверкаў. Госці змогуць пачаставацца ў “Яселцы з ласункамі” і “Каравайнай сялібе”, прагуляцца па “Горадзе сяброўства” з экспазіцыйна-тэматычнымі вуліцамі, паназіраць за дэманстрацыйнымі палётамі самалётаў і парашутнымі скачкамі.

Кульмінацыяй святкавання стане эстрадна-цыркавое прадстаўленне “Купальскі сон” з удзелам артыстаў і цыркавых калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Пры дапамозе вобразных выразных сродкаў цыркавога мастацтва, харэаграфіі і акцёрскага майстэрства гледачам прадэманструюць купальскія традыцыі розных краін. Сярод запрошаных гасцей — расійскі спявак Стас П’еха, народная артыстка Украіны Ірына Білык і іншыя.

mila@sb.by

Валянціна ЯКІМОВІЧ, сябра Беларускага саюза фалькларыстаў. Роднае слова 4. 2005

Традыцыйныя абрады. Купалле

Традыцыйныя абрады і святы — гэта час, калі раскрываецца сутнасць нацыянальнага харак­тару чалавека, і ў гэтым выяўленні чысцее і мацнее яго душа, знікае пачуццё самоты і безабароннасці, асоба, яднаючыся з прыродаю і грамадою, пачынае разумець адзінства жыцця з касмічнай прасторай.

Усе традыцыйныя абрады і святы, акрамя хрэсьбінаў, вяселля і пахавання, звязаныя з колазваротам сонца і прымеркаваныя да земляробчага календара. Найважнейшыя з іх — гэта Купалле, што ладзіцца ў самую кароткую лет­нюю ноч, і Каляды — у самую доўгую зімовую ноч, Вялікдзень і Дзяды, якія ў старадаўнасці адзначаліся строга ў дні веснавога і восеньскага раўнадзенстваў, а таксама Гуканне вясны, Радаўніца, Багач (Дажынкі).

Сутнасцю духоўнага жыцця старадаўніх насельнікаў Беларусі быў фальклор, язычніцкі ў сваёй аснове. Хрысціянізацыя нашых продкаў прывяла да пэўнага знішчэння іх міфалагічных паданняў і народных святаў, узнікла блытаніна. Колішнім паганскім багам і духам надаваліся імёны хрысціянскіх святых. Пры гэтым за імі пакідаліся асноўныя функцыі язычніцкіх. 3 цягам часу каталіцкія і праваслаўныя святары пачалі служыць набажэнствы да земляробчых святаў. Спецыфіка сялянскай працы вяла да захавання пад хрысціянскай афарбоўкай аграр­ных язычніцкіх культаў і звязанага з імі фальклору. Але хрысціянскія сюжэты ў ім складаюць меншасць, хоць мінула тысячагоддзе афіцыйнага прыняцця хрысціянства. Так, да святкавання Купалля быў прымеркаваны дзень Яна Хрысціцеля (Івана Купалы): у каталікоў у ноч з 23 на 24 чэрвеня, а ў праваслаўных — у ноч з 6 на 7 ліпеня [так атрымалася з-за таго, што Руская праваслаўная царква не прыняла грыгарыянскі каляндар (новы стыль), а ў юліянскім календары (стары стыль) Купалле таксама прыпадае на ноч з 23 на 24 чэрвеня, але па свецкім календары — з 6 на 7 ліпеня].

Астранамічнае ж летняе сонцастаянне адбываецца 19 — 21 чэрвеня, і язычнікі святкавалі Купалле менавіта ў гэты перыяд — вядома ж, стан сонца на небе больш надзейны арыенцір, чым каляндар.

Купала — назва самога свята і рытуальнага вогнішча, а яшчэ і сімвалічнай саламянай лялькі. Відаць, Купала — старажытная багіня ўрадлівасці, звязаная з вадой і вобразам Мары, прыходу якой чакалі і баяліся, а таксама хацелі заручыцца яе падтрымкай у купальскую ноч.

Мяркуецца, што святкаванне Купалля ўзнікла яшчэ ў палеаліце і было элементам ініцыяцыі дзяўчат, на што звяртае ўвагу вялікая колькасць купальскіх песняў з тэкстамі пра страту дзяўчынаю свайго вянка (сімвала дзявоцкасці) і пра нараджэнне пазашлюбнага дзіцяці, да якога грамада ставілася спаконвечна з пашанай як да раўнапраўнага, бо ўсё гэта было асвечана вераю і тысячагадовымі звычаямі продкаў:

А на гарэ агонъ гарыць,
А ў Манечкі жывот баліць.
— Ай, Ванечка, ратуй, ратуй,
Калысачку гатуй, гатуй!
 Калысачку зыблівую
Дзіцятачку крыкліваму.

Выглядае, што Купалле было дзявочым святам. У мезаліце ўзнік звычай адзначаць ініцыя­цыі дзяўчат праз пяць дзён пасля Купалля (сёння гэта дзень святых Пятра і Паўла). Часавая блізкасць святаў шмат у чым прадвызначыла тое, што пятроўскія песні склалі своеасаблівы працяг купальскіх. Яны маюць шмат агульных сюжэтаў, якія адрозніваюцца толькі зачынам. У пятроўскіх песнях акцэнт паволі пераносіцца з любоўнай тэматыкі на замужжа, сямейнае жыццё, у іх больш лірычнай паэзіі, дзе арганічна . спалучаюцца абрадавыя песні з пазаабрадавай лірыкай выяўлення душэўных перажыванняў, пашыраецца прыём маналогу з відавочным узрастаннем індывідуальнага пачатку. На Пятра хлопцы ішлі ў сватанне да дзяўчат, а ўвосень гулялі вяселлі. У купальскіх песнях пераважае дыялог. У адной з іх ёсць радкі:

А ў цёмным лесе агонь гарыць,
Каля агня Купалка сядзіць,
Купалка сядзіць і ўголас плачаць.
—  Чаго ты, Купалка, плачаш?
Ці табе тут соўнейка мала?
— Ох, ні мала мне яснага соўнейка.
Тут досыць усяго, усяго!
І плачу я таго, таго,
Што мяне людзі ня так пераймаюць,
Толькі і робяць,
Што агні раскладаюць.

Відавочна, што плач Купалкі адлюстроўвае смутак невядомага аўтара пра страту сучасні-камі важных элементаў Купалля, можа, нават пра страту цэласнага міфа Купалля.
Таму па фрагментах, якія захаваліся, мы спрабуем узнавіць цэласны купальскі міф — мэту, сэнс і касмагонію містэрыі летняга сонцавароту.
Само свята Купалля разглядалася як касмічнае шлюбаванне між Бацькам-Небам і Маці-Зямлёй, гэта злучэнне вогненнага сонца з вадой, у сакральным значэнні — эратычны акт, які прыносіць плоднасць зямлі.

«Да Дабравешчання Зямля цяжарная», — казалі раней. Калі ўзяць умоўна перыяд ад купальскай ночы з 20 на 21 чэрвеня да 25 сакавіка (свя­та Звеставанне, ці Дабравешчанне), гэты тэрмін прыкладна роўны працягласці жаночай цяжарнасці. Паводле беларускага павер’я, на Звеставан­не з выраю прылятаюць буслы, таму і прынята лічыць, што бусел прыносіць дзяцей. (Тое, што канец сакавіка быў перыядам родаў, пацвярджаецца звесткамі з фальклору і міфалогіі.)

У старажытнагрэцкай міфалогіі касмаганічны акт стварэння свету пачынаўся з раз’яднання асноўных стыхій, якія да таго знаходзіліся ў
бязладдзі, у стане першастваральнасці (хаосу), і гэтак атрымалася таму, што нарадзілася наймагутнейшая і ўсёадольная сіла — Эрас (каханне), які даваў («удыхваў») жыццё, рабіў яго гарманічным і прымушаў асобныя яго элементы ўступаць у шлюбныя зносіны і падтрымліваць іх далей.

Боская пара Неба і Зямля пад уплывам Эраса сталі мужам і жонкай. Менавіта таму Эрас лічыцца адной з тых сілаў, якія ўладкоўвалі прадуманае стварэнне высокаарганізаванага Све­ту з першаснага Хаосу.
Пэўная разняволенасць у эратычных адносінах паміж купальшчыкамі не з’яўлялася самамэтай, а была праявай культу ўрадлівасці і аграрнай магіі, а ў больш архаічныя часы — ідэі працягу людскога роду і ўсяго жывога. Купалле — не адзінае свята з эратычнай афарбоўкай, але найвялікшае, скіраванае на шлюбаванне, працяг роду і ўзрастанне быцця. Гэта быў своеасаблівы гімн жыццю.
Мажліва, абрад Купалля народжаны страхам перад невядомымі сіламі прыроды альбо гэта выдатнае адлюстраванне вучэння пра зямныя і касмічныя законы. А мо абрад Купалля зводзіўся да народнай сімпатычнай магіі, з дапамогай якой нашы продкі спрабавалі далучыцца да жыватворных сілаў прыроды.

Купальскія карагоды

Большасць старадаўніх купальскіх карагодаў мае форму кола, у якім людзі рухаюцца ўслед за сонцам. Але акрамя пабудовы па коле купальскія карагоды бываюць і дзвюхлінейнымі, калі, у адпаведнасці з песенным дыялогам, выканаўцы выстройваюцца «гуртам супроць гур­ту», ці прасторавыя.
Тэксты купальскіх і пятроўскіх песняў прыдатныя для карагодных гульняў шлюбнага характару, кульмінацыйны момант якіх — выбар шлюбнай пары.
Многім карагодным песням уласцівая мелодыя шырокага дыяпазону, светлая, цёплая, з бліскучай афарбоўкай голасу і зменай працяжнасці гуку на гутарковую інтанацыю. Традыцыйныя рэфрэны «то-то-то», «ту-ту-ту» і падобныя зачыны суправаджаюцца падскокамі, плясканнем у далоні, стукамі, часам звонам маленькіх званочкаў.
Іншыя карагодныя мелодыі выконваюцца валадарна, прыўзнята, але без надрыву, без экзальтацыі. Кожная страфа песні двойчы паўтараецца згодна з рытмікай карагоднага шэсця.
Перажыванні, у тым ліку пачуцці кахання, прыязні, у танку (карагодзе) выказваюцца агульна, ад імя ўсёй грамады. Але ўвасобленае ў сло­вах песні ўспрымаецца індывідуальна. За агульным вобразам, у якім характэрнае, тыповае, кожны ўдзельнік свята можа знайсці асабістае. Ад імя закаханых хор спявае тыя простыя і адзіныя словы, што па-свойму адгукаюцца ў сэрцы кожнага ўдзельніка купальскіх гульняў-карагодаў.
У танку чалавек знаходзіцца ў трох іпастасях: лепшым, горшым і такім, як ёсць. Пра гэтыя выяўленчыя мажлівасці мастацтва разважаў яшчэ Арыстоцель. Узгодненасць калектыўных рухаў, арганізаванасць і парадак, якія ўзнікаюць у танцы, замест сумятні, неарганізаванасці натоўпу нараджаюць пачуццё гармоніі. У танцы, у атмасферы раскаванасці, душэўнага ўздыму вольна выяўляецца народная самасвядомасць.

Сягоння ў нас Купала, то-то-то!

Сягоння ў нас Купала, то-то-то!*
Ня дзеўка агонь клала,
Сам бог агонь раскладаў,
Усіх святых да сябе зваў,
Звала Купала Іллю:
—Ты прыйдзі да нас, Ілля!
Ты прыйдзі на Купалля!
— Няма часу, Купала,
— Гэту ночку мне ня спаць,
Трэба жыта пільнаваць,
Каб змяя не хадзіла,
І жыта не ламала,
Каб куклаў не круціла,
Карэннёў не капала.

* То-то-то! паўтараецца ў канцы кожнага радка.

Зап. у в. Быстрыца Астравецкага р-на.

Рытуальны карагод «Пасалонь» выконваецца пры спальванні Купалы-Марэны. Вядучая (ці вядучы) — наперадзе. Удзельнікі карагода бяруцца за рукі і, не замыкаючы кола, ідуць простым

Малюнак Карагода Пасалонь

Малюнак 1. Карагод «Пасалонь». Крыжыкам (+) пазначаны «слупы» — хлопцы.

крокам вакол агню, у якім спальваецца лялька Купалка-Русалка-Марэна, спачатку па коле, потым змеепадобным рухам — «васьмёркамі» вакол «слуцоў» пад магічны заклён-рэфрэн «то-то-то!». 3 падскокамі, стукам, плясканнем у далоні ўсе рухаюцца па сонцы, то набліжаючыся да агню, то адыходзячы ад яго, зноў абыходзяць вакол «слупоў» і вяртаюцца ў незамкнёнае кола. Тэкст песні паўтараецца тройчы, з кожным разам вышэй на актаву і хутчэй, удзельнікі ад кроку паступова пераходзяць ці не на бег. Рэфрэн «то-то-то!» ад прыглушанага тону памацняецца амаль да крыку, якім спевакі-танцоры нібы палохаюць злыя нячыстыя сілы.

Кузьма на дварочку

Кузьма на дварочку*,
Ўсе дзеўкі ў радочку.
Аднэй Ружы нету,
Ні Ружанай маці.
Маці Ружу чэшаць,
Чэшаць, навучаіць:
— Ты, Ружа, дачушка,
Не стой з Кузьмом ўпоплеч.
Кузьма хітры малец,
Ён цябе абманіць.
Кузьма дагадаўся,
Узяў ды прыбраўся
У белая белля,
Дзявоча адзення.
Ружа не спазнала,
3 Кузьмой ўпоплеч стала.
Схваціў Кузьма Ружу
На белую ложу.
— А што за падружка!
Цісніць маю ручку,
Топчаць маю ножку,
Пальчыкі ламаіць,
Пярсцёнкі здзіраіць,
Вочкамі міргаіць.
Пішаць Кузьма лісты
Да Ружанай маці:
Не жджы, маці, Ружу,
Не жджы у вяночку,
А жджы у платочку.
Не жджы з белым сырам,
А жджы з малым сынам.

* Кожны радок паўтараецца.

Зап. А. Шлюбскі у 1914 г. у в. Белая Дуброва Віцебскага павета.

Малюнак карагоду Кузьма на дварочку

Малюнак 2. Крыжыкам (+) пазначаны «слупы».

«Кузьма на дварочку», як і «Чырвоная рожа», можа выконвацца па коле, простым крокам, а калі ўдзельнікаў зашмат, то ўтвараюцца два карагоды — адзін у другім. Тады ўнутраны кружыцца ў процілеглы бок (малюнак 3). Калі ж і ў гэтым выпадку цеснавата, то можна ўтварыць прасторавы «крывы танок» — разарваць кола і стаць у адзіны ланцуг, якім кіруе вядучая ці вядучы (малюнак 2).

Чырвоная рожа

Чырвоная рожа, ня стой пры дарозе*,
Ня стой пры дарозе, ня стой пры шырокай,
Хто йдзець, той ламаець, хто йдзець, той шчыпаець.
Жанаты ламаець дзецям на забаву,
Халасты ламаець дзеўкам на спадману,
Хлопцы — ў карманочкі, дзеўкі — у вяночкі.
Зманіў парань дзеўку розавым цвяточкам,
Розавым цвяточкам, шоўкавым платочкам.
Й чорненькім чулочкам, і маленькай дочкай,
І беленькім сырам, і маленькім сынам.

* Кожны радок паўтараецца.

Зап. у в. Маставуха Полацкага р-на.

Малюнак карагода 3

Малюнак 3

А на гарэ жыта, пад гарой пшаніца

А на гарэ жыта,
Пад гарой пшаніца,
Чэріз тоя жыта
Сцежачка убіта**.

А па тэй жа сцежачцы
Мой мілінькі ходзіць,
Мой мілінькі ходзіць,
Падушачку носіць.

Падушачка, падушачка,
Ды ты пухавая,
Дзяўчыначка, дзяўчыначка,
Ды ты маладая.

Падушачку пухавую
Табе падарую.
А дзевачку маладую
Я сам пацалую.

** Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.

Карагод «Падушачка». Зап. 3. Мажэйка ў в. Сава Горацкага р-на.

Малюнак карагода 4

Малюнак 4

Гульнёвы карагод «Падушачка» (малюнак 4) блізкі да вясельнага рытуалу. Праз аднаго хлоп­цы і дзеўкі, пабраўшыся за рукі, стаяць па коле, простым крокам ідучы «па сонцы», пачынаюць спяваць. У цэнтры кола імправізавана танчыць хлопец, абірае сабе з карагода дзяўчыну, дорыць ёй хустачку ці маленькую падушачку («ясічак»). Абраная дзяўчына выходзіць да хлопца на сярэдзіну кола, дзе яны цалуюцца. Хлопец займае месца дзяўчыны ў карагодзе, а дзяўчына ідзе па крузе, выбіраючы сабе хлопца. Калі ж абраная дзяўчына падаруе хлопцу вянок, надзеўшы яму на галаву, то пацалунак нібы замацоўвае іх заруку ў вернасці і каханні, якое мусіць увосень завяршыцца шлюбам.

I па возеру па сіненькім

— І па возеру па сіненькім,
Ай, Дунай, Дунаю*.
І плувець, плувець стада вутачак.
І адна вутачка папярод плувець,
Папярод плувець — вутачак завець.
Вутачак завець — вадзіцу гоніць.
 І вадзіцу гоніць, траснічок ломіць.
І сталі па ёй вутачкі кракаць.
— І не кракайце, мае вутачкі,
Прыйдзець лета, будзіць вам гэта.
Па вуліцы па шырокай
А там ідзець карагод дзевак.
Млода Леначка папярод ідзець,
Папярод ідзець, дзевачак вядзець.
І дзевачак вядзець, вулачку мяцець.
Сталі па ёй дзевачкі тужыць.
— Іне тужыце, мае дзевачкі,
Прыйдзець лета, будзіць вам гэта.
Прыйдзець восень, прыедзець к вам восем.

*Паўтараецца пасля кожнага радка.

Малюнак карагоду 5

Усе бяруцца за рукі, ідуць простым крокам. Вядучая «вутачка» ідзе спераду, праводзячы карагоднікаў пад рукамі тых, хто спачатку стаіць на месцы, абыходзячы іх праз аднаго то спераду, то ззаду, пакуль зноў усе не выстраяцца ў ланцуг, і г. д. (малюнак 5).

Нотны дадатак

Сягоння ў нас Купала, то-то-то !

Ноты песні Сягоння ў нас Купала

Кузьма на дварочку

Ноты песні Кузьма на дварочку

Чырвона рожа

Ноты песні Чырвоная рожа

А на гарэ жыта, пад гарой пшаніца

Ноты песні А на гарэ жыта

І па возеры па сіненькім

Ноты песні І па возеры па сіненькім

Тэксты песняў падаюцца ў тым выглядзе, як запісаны фалькларыстамі. Пры ўзнаўленні карагодаў на Купалле варта тэксты песняў адаптаваць да вымаўлення, характэрнага для сваёй мясцовасці.


Яшчэ на гэту тэму:

Мы вяночак развіваем     У Купальскую ноч     

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Информация государственные праздники
  • Испанский праздник быков
  • Информационный час казачество щит россии сценарий
  • Испанский праздник san fermines
  • Информационный час день октябрьской революции сценарий