Поздравление на белорусском языке с рождеством

Поздравление с новым годом на белорусском языке. Стары год забярэ ўсе смутку,Новы шчасце з сабой прынясе.Усім любові і дастатку жадаю ...

З Новым вас добрым i радасным годам!
Хлеба i сонейка, мiру i згоды!
Моцнага ўсiм вам здароўя, сябры.
Мiрная зорка хай ярка гарыць.
Збудуцца ўсе вашы мары, жаданнi.
Светлым i радасным стрэне вас ранне!

З Новым годам! З новым шчасцем!
Я вiншую вас, сябры!
Будзе весела на свяце
Ўсiм: от дарослых да дзетвары.
Будзе Дзед Мароз з Снягуркай
Падарункi раздаваць.
Будзем мы ўсiм карагодам
Весялiцца, танцаваць.
Новы год усiм нясе
Шчасце i здароўе.
I усе мы пакрысе
Мiр дабром напоўнiм!

Міра, шчасця ў вашу хату,
Каб былi усе багаты.
Каб калядачка вiтала,
А куцця каб смакавала.
Булкi каб былi румяны,
Ну, а вы — не вельмi п’яны!

Што пажадаць пад Новы год
Сумленным добрым людзям?
Премных казачных прыгод,
Якiх мы не забудзем.
Хай не скупiцца Дзед Мароз
На радасць нам, на шчасце;
Каб дабрабыт дзяржавы рос,
Быў лад у кожнай хаце.
Не забывалi каб сяброў,
Дабрасуседскiх зносiн;
Сямейных цёплых вечароў
Больш Новы год прыносiў.
Хай будзе ўсё, як мае быць,
Але аб лепшым марце.
Як самi бы хацелi жыць,
Другiм таго ждайце!

Вiтанне вам наша i нiзкi паклон,
І гэтай цудоўнай парою
Вам казачных сноў мы жадаем i дзён,
Спакою ў душы i настрою.
Здароўя i шчасця каб Вам пра запас,
На ведаць пра сум i нягоды.
Вiтаем са святам шчыра мы Вас,
З Хрыстовым Раством, з Новым годам!

Няхай ў новым годзе ўсе спраўдзяцца мары.
Трывогi пакiнуць, развеюцца хмары,
Няхай толькi добрае ўсiм вам спрыяе,
Зямля зноў аддзяцыць спаўна ураджаем.
Калядная зорка шлях ўказвае шчыра,
Соннца i шчасця, здароўя i мiру!

Весялiмся мы сягоння
Вакол елкi навагодняй.
Праз мяцель i снег глыбокi
У госцi к нам прыйшла здалёку.
Цацкi, зорачкi, сняжынкi
Упрыгожваюць галiнкi.
Дзед Марз не за гарамi —
Новы год сустрэне з намi.
I сябрам мы пажадаем
Мiру i дабра без краю.

Яшчэ паляцiм мы на лыжах з гары
I снег яшчэ будзе i лёгкi марозiк.
Са святам, калегi, са святам, сябры,
Раство з Новым годам ужа на парозе!
Усе няхай будуць шчаслiвымi днi,
Удачы, настою, дабра, цеплынi!

Шаноўныя сябры, сяброўкi,
Працоўнiкоў нястомных раць,
У гэтых сцiплых замалёўках
Хачу вам шчыра падажаць,
Каб былi вы ўсе здаровы,
Каб людзi паважалi вас.
Каб важкiм было ваша слова,
Каб быў шчаслiвым новы час.
Каб на стале стаяла чарка,
А побач з вамi — добры люд.
I каб да чаркi была скварка,
Каб здзейснiўся кахання цуд.
I каб на дачы ў новым годзе
Быў небывалы ураджай.
I каб пра вас нiхто ў народзе
Не мог сказаць: «А ён гультай!».
Каб працай славалiсь стараннай
Каб госць быў у хату ўвахож,
I як бальзым на вашы раны
Пралiўся б долларавы дождж.
Каб змоўклi выбухi ў свеце.
Каб мiр настаў як мае быць.
I ўнукi вашыя i дзецi
Змаглi б спакойна, добра жыць.

Зычым у наступным годзе
Поспехаў у начынаннях.
Плённай працы, душэўнай раўнавагi
I новых яркiх уражанняу.
Каб была хата
Пiрагамi да смехам багата.
Каб на шляху жыццёвым
Цокалi шчаця падковы.
I будзьце здоровыя,
Як дубы стогадовыя!

Пад кiпень бакалаў, пад ёлкай каляднай
Згадайце ж вы шчыра i нашы жаданнi:
Каб добра жылося вам, светла спявалася,
Каб справа любая як след удавалася.
Каб солнца ўдачы ўсiм вам свяцiла,
Цяпла i пяшчоты на ўсiх каб хапiла.
Дык будзьце здаровы, жывiце багата,
Хай шчасце прыходзiць у кожную хату!

Прывiтанне, сябрукi!
Добры дзень, сяброўкi!
Сёння — свята. Не з рукi
Грозна хмурыць броўкi!
Паглядзiце: Новы год,
Панапхаўшы клункi,
Сустракае ля варот,
Дорыць падарункi.
Сёння ён — шаноўны госць
I доўгачаканы.
У яго ў мяшэчку ёсць
Смех — для несмяянаў.
Песнi — тым, хто не пяе,
Казкi — для занудаў
I… чаго вам не стае —
Танцы, гульнi, цуды.
А для тых, каму нi ў чым
Не хапае ладу
Ён падкiдвае мячы,
I з мячамi — радасць.
Ды каб вам падчас гульнi
На зямлю не ўпасцi
Дорыць сонца прамянi
Снег i мора шчасця.
I здароўя i дабра
I святла, i згоды…
i любвi.
Але ж пара крыкнуць: «З Новым годам!»

Ад нашай елкi
Да вашай хаты
Няхай iмчыць
Кавалак свята!

Ад ёлак навагоднiх пах смалы,
З гадзiннiкаў хвiлiны ўнiз сцякаюць.
Чакаюць навагоднiя сталы,
I келiхi крыштальныя чакаюць…
Iм засталося ўжо няшмат чакаць,
I хутка ў iх шампанскае пальецца,
Каб Новы год з сябрамi сустракаць…
Гадзiннiк б’е…
Ну, вось i ўсё здаецца!
I год стары, нiбыта гаспадар,
Сваю сядзiбу спешна вызваляе.
Апошнi лiст губляе каляндар,
I коркамi шампанскае страляе!
Гадзiннiк б’е…
Ёе б’е за разам раз!
I ў гэта пераходнае iмгненне
Жадаю, каб ўсё збылося ў вас:
Усе надзеi, мары i памкненнi!
I каб здароўе вам не падвяло,
I каб у вам было ўсяго навалам!
Вось толькi гора каб паменш было…
I каб у кожнай справе шанцавала!

Сябры мае! Віншую вас
З найлепшым святам — Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды!
Дазвольце шчыра пажадаць,
Каб вам у вокны ззяла сонца,
А ў вашы сэрцы благадаць
Лілася ліўнямі бясконца!
Каб зоркі падалі ў руку,
А на стале было да хлеба.
І каб хапала ў кашальку
На ўсе надзённыя патрэбы.
Хай будзе ў сем’ях вашых мір,
І разуменне, і пяшчота —
Калі любоў — не страсці вір —
Дух акрыляе у турботах!
Дай Бог здароўя вам збанок
І поўны келіх весялосці,
Каб не зваліла стома з ног,
Пакуль да вас даедуць госці!
Жадаю ўдачы вам, святла,
Дабра, спакою, мудрай згоды —
Каб радасць шчыраю была!
Жывіце ў шчасці! З Новым годам!

Хай прыйдзе хлеб духмяны ў хату,
А з ім — жаданы пах віна,
Хай будзе Новы год багаты
Тым, што чакалі вы здаўна!

Замятае сцяжынкі мяцеліца,
І зіма белай стужкаю сцелецца,
Свае ўзоры губляе мароз.
У кожнай нітачцы тонкай сняжынкі,
У кожным дотыку лёгкай пушынкі
Новы год сваю ўсмешку прынёс.
Няхай сэрца ў пяшчоту адзенецца,
А ў жыцці ўсё да лепшага зменіцца,
Песня шчасця ў душы загучыць.
Маладосць у вачах заструменіцца,
Вера ў светлае ярка засвеціцца,
Зможа радасць у сэрцы разліць.

Ідзе за годам год імгненна,
І дзень за днём, за ноччу — ноч,
Яны так проста, непасрэдна
Сплываюць разам з нашых воч.
Не паспяваем азірнуцца:
Магчыма, шчасце абышло?
Не здолелі ў свой час прачнуцца
— І кожны дзень нібы назло.
Прыходзіць Новы год.
І шчасце
Не праваронь, не прапусці.
Своечасова будзь у хаце,
Сяброў у госці запрасі.
А трэба некаму спагада,
Дык з дапамогай паспяшы.
І не ўхваляй пагарду, здраду
Ці чэрствасць нечае душы.
Дабро акупіцца.
Няпраўда,
Што над усім пануе злосць.
Шчаслівым станеш неадкладна,
Калі яшчэ надзея ёсць.
Хай збудуцца жаданні, планы,
Расквеціцца ва ўсмешцы твар.
І гэты год доўгачаканы
Мы будзем піць, як той нектар.
Каб толькі мір, пагода ў хаце,
І міма — злосныя вятры.
Дык з Новым годам, з новым шчасцем!
Віншую вас, мае сябры!

Новы год iдзе да нас –
Дружна сустракаем!
Шчасця, радасцi, здароўя
Шчыра ўсім жадаем!

Заўжды хай будзе ўраджайнай ніва,
Хай спорыцца ўсё і ўдаецца,
Жыццё заможным стане і шчаслівым,
А кепскае ў мінулым застанецца.
Здароўе каб было і ў вас, і ў родных,
А кожны дзень — на радасць ураджайным.
Такія пажаданні навагоднія
Сваім працаўнікам мы дасылаем.

З Новым годам вас вітаем,
Шчасця, радасці жадаем!
Каб у вашай хаце
Было заўсёды, што даці!
Каб былі міскі, лыжкі памыты
I вашыя дзеткі сыты!
Каб мірна, весела жылося,
Каб хацелася і маглося!
Каб пілося-елася
I яшче хацелася!
Будзьце здаровы,
Як рыжык баровы!
Майця торбу грошай,
Жывіця ў раскошы!
Збожжа поўнае клецце,
Адвагу ў свеце!
Усяго даволі,
А бяды – ніколі!

З Новым годам віншуем мы вас
У гэты светлы снежаньскі час!
Шчасця, сонца, кахання, дабра
У кожную хату зычым сябрам!
Год мінулы ідзе за парог,
Абыйшоўшы з намі сотні дарог.
Будзем разам па ім сумаваць,
Але Новы пара сустракаць!
З Новым годам! Здароўя, цяпла!
Усім дабрабыту, усмешак святла!
Шчасця, сонца, кахання, дабра
У кожную хату зычым сябрам!

Усміхніся і не сумуй
Свята ў сэрцы ты адчыні.
З навагоднім віншаваннем
Пажадання прымi!
Хай па-новаму ўсё будзе.
Ў надыходзячым гаду,
Паласа удач наступіць,
Радасцю сагрэе лёс!

Жадаю поспехаў, удачы, кахання.
Мары каб заўсёды выконваліся твае!
Хай у кожны дзень Новага года
Настрой будзе супер і надвор’е!

Стары год забярэ ўсе смутку,
Новы шчасце з сабой прынясе.
Усім любові і дастатку жадаю,
А астатняе само да вас прыйдзе!

Ледзь сняжок прыцерушыў
Зямлю лёгкім покрывам.
Новы год прыйсці вырашыў
Шчасце таксама новым стала.
Хай спраўджваюцца мары.
У яркі навагодні вечар.
Будзем побач я і ты,
Будзе свята, будуць свечкі.

У Новы год хай радасць льецца,
Вiно iгрыстае хай п’ецца,
Усмешкi твар не пакiдаюць,
Здзяйсняцца мары пачынаюць!

Няхай Новы год вам прынясе
Шмат задумаў і ідэй,
І ўзрастае хай даход,
Ідзе кар’ера ўверх хутчэй.
Хай настрой будзе цудоўным,
Здароўе — дужым на гады.
Усё, што калісьці было цяжкім,
Лёгка даецца вам заўжды.

Скажам голасна: «Не паразам!»
Мы будзем смелымі, будзем разам
У Новым годзе і ўсіх астатніх
Спрыяння Божага ў вашу хату,
Карысных спраў і дабра багата.

Новы год — гэта самае новае:
Новая песня і поле жытнёвае,
Новы ўраджай, буйны колас багаты.
Шчасця і сонца — у вашыя хаты!

Поздравления с новым годом мужу от жены найдете туточки.

1Поздравление с днем независимости Республики Беларусь

Поздравление с днем независимости Республики Беларусь

2Открытка с днём рождения на белорусском языке

Открытка с днём рождения на белорусском языке

3Открытка с днём независимости белорусиирождения мужчине

Открытка с днём независимости белорусиирождения мужчине

4С днем рождения на белорусском языке

С днем рождения на белорусском языке

5С днем рождения на белорусском

С днем рождения на белорусском

6Белорусское поздравление с днем рождения

Белорусское поздравление с днем рождения

7З новым годам і Калядамі

З новым годам і Калядамі

8С днем рождения на белорусском языке

С днем рождения на белорусском языке

9День белорусского языка

День белорусского языка

10Віншую з новым годам

Віншую з новым годам

11День независимости Республики Беларусь 2020

День независимости Республики Беларусь 2020

12Поздравление с днем независимости

Поздравление с днем независимости

13Поздравление с днем независимости Белоруссии

Поздравление с днем независимости Белоруссии

14День независимости Республики Беларусь

День независимости Республики Беларусь

15Легенды белорусского народа

Легенды белорусского народа

16Віншаванне на беларускай мове

Віншаванне на беларускай мове

17З новым годам і Калядамі

З новым годам і Калядамі

18День независимости Республики Беларусь

День независимости Республики Беларусь

19День независимости Белоруссии открытки

День независимости Белоруссии открытки

20Поздравление ректора с днем учителя

Поздравление ректора с днем учителя

21Віншаванні з надыходзячым новым годам

Віншаванні з надыходзячым новым годам

22З днём нараджэння открытки

З днём нараджэння открытки

23Белорусские открытки с днем рождения

Белорусские открытки с днем рождения

24Віншую з днём нараджэння

Віншую з днём нараджэння

25Поздравление с днем независимости Белоруссии

Поздравление с днем независимости Белоруссии

26Стих про Беларусь для детей

Стих про Беларусь для детей

27День независимости Беларуси

День независимости Беларуси

28День независимости Беларуси поздравление

День независимости Беларуси поздравление

29Поздравления с днём независимости Беларусии

Поздравления с днём независимости Беларусии

30Поздравления з новым годам на беларускай мове

Поздравления з новым годам на беларускай мове

31Белорусские поздравления с Рождеством

Белорусские поздравления с Рождеством

32Открытка на беларускай мове

Открытка на беларускай мове

33Белорусские открытки

Белорусские открытки

34С днем рождения на белорусском

С днем рождения на белорусском

35Белорусские новогодние открытки

Белорусские новогодние открытки

36З днем народження

З днем народження

37Белорусская тематика

Белорусская тематика

38Открытки на белорусском языке

Открытки на белорусском языке

39Открытки на белорусском языке

Открытки на белорусском языке

40День независимости Республики Беларусь

День независимости Республики Беларусь

41Привітання с днем Святого Валентина

Привітання с днем Святого Валентина

42Поздравление с Пасхой

Поздравление с Пасхой

43З Воскресінням Христовим

З Воскресінням Христовим

44З новым годам БЧБ

З новым годам БЧБ

45Белорусские открытки в национальном стиле

Белорусские открытки в национальном стиле

46Стих про Украину

Стих про Украину

47Поздравление со свадьбой на белорусском языке

Поздравление со свадьбой на белорусском языке

48Вітаю з чистим четвергом

Вітаю з чистим четвергом

49Украинские Рождественские открытки

Украинские Рождественские открытки

50Пожелания на украинском языке

Пожелания на украинском языке

51Вітаю з днем народження

Вітаю з днем народження

52Новогодние поздравления в стихах

Новогодние поздравления в стихах

53День беларускай мовы

День беларускай мовы

54Вербное воскресенье поздравления

Вербное воскресенье поздравления

55З Великоднем привітання

З Великоднем привітання

56З Воскресінням Христовим

З Воскресінням Христовим

57Цветы в подарок

Цветы в подарок

58День независимости Беларуси поздравление

День независимости Беларуси поздравление

59З юбілеем віншуем з юбілеем, на белорусском языке

З юбілеем віншуем з юбілеем, на белорусском языке

60Иван Купала

Иван Купала

61Поздравления с днём рождения женщине

Поздравления с днём рождения женщине

62Красивые поздравления с днем рождения

Красивые поздравления с днем рождения

63Поздравление с 1 мая

Поздравление с 1 мая

64День независимости Беларуси поздравление

День независимости Беларуси поздравление

65Белорусская Пасха

Белорусская Пасха

66Поздравления с днём рождения на украинском языке

Поздравления с днём рождения на украинском языке

67

68

69

70

Добры вечар тому
Хто ў гэтаму дому
Мы самі з сабою
З дзецьмі і з жаною
Сталы засьцілаем
Каляды спраўляем
А па гэтай мове
Будзьмо ўсе здаровы
А па гэтай ласцы
Жывіце ў казцы

* * *


Ой ходзіць ходзіць месяц па небу Сьвяты вэчор
Ой просіць просіць зорак з сабою
Зоркі зорнічкі мае сестрынкі
Ходземце з намі, бога шукаці
Ой знайшлі бога ў Мікалая ў хаці
За сталом сядзіць тры сьвечкі гарыць
Тры сьвечкі гарыць тры кубкі стаіць
А ў адным кубку піва кудраво
А ў другім кубку віно зеляно
А ў трэцім кубку мядок саладок
Мядок саладок божанькі сьлядок

* * *


Ішла каледа ў вечары Коледа
Несла арэшкі ў рэшаце
Паставіла на сталочку
Сама села ў вугалочку
А там дзевачкі гадалі
Ля сталочка прабягалі
Абярнулі той сталочак
Пакаціліся арэшкі
Усе дзявоцкія пацешкі
А вы дзеўкі не зевайце
Ды арэшкі сабірайце
Каб былі здаровы гладкі
А мы пойдзем к другой хатке

* * *


Ой гула гула крутая гара Сьвяты вэчор
Сьвяты Мікала сеў у канцы стала
Голаўку скланіў, сьлёзанку разьліў
А з тое сьлязы стаў ціхі дунай
А ў тым дунаю Гасподзь купаўся
Гасьподзь купаўся шчэй сьвяты Пятро
Ой купаліся рахаваліся
А гасподзь кажа, што неба вышэй
А пятро кажа што мора глыбей
Богава праўда пайшла небамі
Пятрова праўда пайшла рэкамі

* * *


Ой калялачкі вы прыйдзіце к нам Ой люлі люлі вы прыйдзіце к нам
Вы прыйдзіце к нам а мы рады вам
Нама піліпаўка надакучыла
Жываточкі нам перамучыла
А калядныя бліны ладныя
А пшанічсныя дзеўкі пышныя
Ой павыбілі дзеўкі сьцежачкі
Яны ходзячы ў начлежачкі
Дай муку крупы яны носячы
Музыканцікаў перапросячы

* * *


А ў чыстым полі лаза стаіць Каляда /2р
На той лазе каза сядзіць Каляда /2р
Прыйшоў да яе шэранькі ваўчок Каляда /2р
Ды зьлезь каза, патанцуем Каляда /2р
Не палезу — цябе баюся Каляда /2р
У цябе ваўчыгу хвост як памяло Каляда /2р
Я ў пана быў пакоі мёў Каляда /2р

* * *


Прыйшла каляда з вечара зь вечара
Дай прывезла пірагі ў рэшаце ў рэшаце
Паставіла пірагі на стал(п)е на стал(п)е
А сам а села на куце на куце
А прыйшлі дзеці за пірог запірог
Да пайшла каляда за парог за парог

* * *


А ў заінькі тры думанькі Коледа
Адна дума полем бегчы
Друга дума лесам бегчы
Трэця дума морам плыці
Полем бегчы — стральцы забьюць
Лесам бегчы ваўкі зьядуць
Морам плыці ўтаплюся
Кала печы не баюся
Ты хазяйка не ляніся
Каля печы павярніся
Кішку з печы каўбасу з плечы
Чарка гарэлкі сыру на талеркі

* * *


Ой калялачкі бліны ладачкі Ой рана рана бліны ладачкі
Вы калядачкі набліжыцеся
А кіўбасачкі паніжыцеся
Мы ж калядкі шанаваць будзем
Бліны ладачкі з ранку печ будзем
Ой вярніцеся ой прадліцеся

* * *


Го-го-го каза, го-го-го шэра
Ты ходзі каза у чыстае поле
У чыстым у полі, там жыта расьце
Дзе каза ходзіць там жыта родзіць
Дзе каза топ топа там жыта сем куп
Дзе каза ногой там жыта капой
Дзе каза рагом там жыта стагом

Го-го-го каза, го-го-го шэра
Не хадзі каза ў кругом сяла
У кругом сяла гарныя стральцы
Радзяцца ісьці козаньку біці
Козаньку біці шкурку злупіці
Шкурку злупіці шубку пашыці

Го-го-го каза го-го-го шэра
Пакланісь каза хазяіну ў ногі
Шчэй господыні шубку дарылі

* * *


Коляда, бегла калядка пэшком пэшком гэй коляда
Коляда несла пірожкі мэшком мэшком гэй коляда
Коляда дай забегла до Дэм’яна гэй коляда
Коляда от Дэм’яна до Стэпана гэй коляда
Коляда от Стэпа на доДэніса гэй коляда
Коляда от Дэмьяна куцьцю тоўкуць гэй коляда
Коляда от Стэпана пірогі пэчуць гэй коляда
Коляда от Дэмьяна війшло пьяна гэй коляда
Коляда от Дэніса війшло лыса гэй коляда

* * *


Ой там на моры, там на сінямор Святы вечар
Млода дзевачка хусьціну мыла
Хусьціну мыла пэстня губіла
Пэрстня губіла бацьку просіла
Ой мой баценька ой мой родненькі
Ты паедзь паедзь за сіня мора
Ты знайдзі знайдзі залаты пярсьцён
Мае конікі дай ня кованы
Мае возейікі да не ладжоны
Воны не зайдуць за сіня морэ
Воны не знайдуць залаты персьцён
Дай адазваўся молод жанішок
Мае конікі да падкованы
Мае возейікі дай паладжоны
Воны ды зайдуць за сіня моры
Воны ды знайдуць залаты пэрсьцён

* * *


Чыя то дачка як ягодачка Сьвяты вэчор добрым людзям
Бацькава дачка ясна панначка
Яна ў сені увайшла сені зазьзялі
Яна ў хату увайшла паны стоялі
Паны стоялі шапкі здымалі
Шапкі здымалі яе віталі
Ці ты цароўна ці каралёўна
Я не цароўна не каралёўна
Бацькава дачка ясна панначка
Мы ж цябе красу не зьняважаем
І са шчадрац(ў)ом цябе вітаем

* * *


Добры вечар табе пане гаспадару Радуйся, ой радуйся зямля сын божы нарадзіўся
Засьцілайце сталы дай усе кілімамі
Кладзіце калосься сьвятае пшаніцы
Ды чакайце ў госьцікі тры сьвяты празьнічка
А першае сьвята божа нараджэньня
А другое сьвята сьвятае васільля
А трэцяе сьвята сьвята вадахрышча

Даслала Julker

Уваходная песня:


Дзень добры дзень , Панне Гаспадару
Каляда-маляда ды калядачка,
Дзень добры дзень , Панне Гаспадыня
Каляда-маляда ды калядачка,
А і слава таму хто ў гэтым даму.
Каляда-маляда ды калядачка,
Хлопцам мы жадаем жыць жаўжды багата
Каляда-маляда ды калядачка,
А каб Вас дзяўчаты камары не елі
Каляда-маляда ды калядачка,
Мухі не кусалі, хлопцы цалавалі.
Каляда-маляда ды калядачка

— Ці дома гаспадар?
— А ці дома гаспадыня?
— Добры вечар у хату! Адкажы нам, гаспадар, ці зайсці, ці сесці, ці каўбасу з’есці
— Ці вялеш гаспадару каляду заспяваці, ці так Калядзе даці?
— Мы вашага двара дый не мінаем, з Калядным святам песню вітаем.

(песня)


Як пад новым годам зорачка свяціла,
Новы год новы зорачка свяціла,
Ды божая маці сына нарадзіла
Новы год новы сына нарадзіла
Сына нарадзіла ў пялены спавіла
Новы год новы ў пялены спавіла
Ў пялены спавіла ў яслі палажыла
Новы год новы ў яслі палажыла
Ў яслі палажыла анелам сказала
Новы год новы анелам сказала
Анелы святыя калышыце сына
Новы год новы калышыце сына
Ды спявайце песьні, песенкі святыя
Новы год новы песенкі святыя
А ўсе людзі рады ўсе весяляцца
Новы год новы ўсе весяляцца
На божага сына ды не наглядзяцца
Новы год новы ды не наглядзяцца

— Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!
— Каб у вашай хаце было заўсёды што даці!
— Каб былі міскі, лыжкі памыты, і вашыя дзеткі сыты!
— Каб мірна, весела жылося, каб хацелася і маглося!
— Каб пілося-елася і яшчэ хацелася!
— Будзь, Ваша, здаровы, як рыжык баровы!
— Май торбу грошай, жыві ў раскошы!
— Збожжа поўнае клецце, павагу ў свеце!
— Усяго даволі, а бяды — ніколі!
— Судзі, Божа, гэтыя святы праважаці ды й другіх дачакаці!

— А во, паглядзіце, каго мы з сабой прывялі! (гаспадары адгадваюць, што каза)

ПЕСНЯ


Ўчора звячора засвяціла зора
Ўчора звячора засвяціла зора, засвяціла зора
Зара засвяціла свет узвесяліла
Зара засвяціла свет узвесяліла,свет узвесяліла
Свет узвяселіўся Хрыстос нарадзіўся
Свет узвяселіўся Хрыстос нарадзіўся, Хрыстос нарадзіўся
Хрыстова раджэнне людзям на збаўленне
Хрыстова раджэнне людзям на збаўленне, людзям на збаўленне.
Людзі прыбегайце Хрыста прывітайце
Людзі прыбегайце Хрыста прывітайце, Хрыста прывітайце.
Здаровы бывайце нам каляду дайце
Здаровы бывайце нам каляду дайце, нам каляду дайце.
Здаровы святкуйце дайце не шкадуйце
Здаровы святкуйце дайце не шкадуйце, дайце не шкадуйце.

Поздравления с Новым Годом и Рождеством на разных языках.

Итак, фраза «С Новым Годом! С Рождеством!»

С Новым годом по-македонски. Фото 

З Новим роком! З Різдвом! С Новым годом и Рождеством поукраински.

 
З Новым годам! З Калядамі! С Новым годом и Рождеством побелорусски. Фото http://knigipo.ru

З Новым годам! З Калядамі! С Новым годом и Рождеством по-белорусски

 Яңа ел белән котлаулар С Новым годом по-татарски. Фото http://s30559842697.mirtesen.ru

Яңа ел белән котлаулар С Новым годом по-татарски.

Laimingų Naujųjų Metų! Linksmų Kalėdų! Литовское поздравление с Новым годом и рождеством.

Laimingų Naujųjų Metų! Linksmų Kalėdų! Литовское поздравление с Новым годом и рождеством.

Head uut aastat! Häid jõule! С Новым годом и Рождеством на эстонском. Фото http://arvutiturve.wordpress.com

Head uut aastat! Häid jõule! С Новым годом и Рождеством на эстонском

Laimīgu Jauno Gadu! С Новым годом по-латышски.

Laimīgu Jauno Gadu! С Новым годом по-латышски.

Felicitări de anul nou şi crăciun! С Новым годом и Рождеством по-молдавски.

Felicitări de anul nou şi crăciun! С Новым годом и Рождеством по-молдавски.

Жаны жылыныздар менен! Новогоднее киргизское поздравление.

Жаны жылыныздар менен! Новогоднее киргизское поздравление

Жаңа Жылыңызбен! Так поздравляют с Новым годом казахи. Фото http://artcard.kz

Жаңа Жылыңызбен! Так поздравляют с Новым годом казахи. Фото

გილოცავთ ახალ წელს! С Новым годом на грузинском.

გილოცავთ ახალ წელს! С Новым годом на грузинском.

Շնորհավոր Նոր տարի և Սուրբ ծնունդ! С Новым годом и Рождеством по армянски.  

Շնորհավոր Նոր տարի և Սուրբ ծնունդ! С Новым годом и Рождеством по армянски.

Yeni Iliniz Mübarek! Азербайджанское новогоднее поздравление.

Yeni Iliniz Mübarek! Азербайджанское новогоднее поздравление. Фото

Соли нав муборак! С Новым годом по таджикски. Фото http://maktab.tj

Соли нав муборак! С Новым годом по таджикски. Фото

Янги йил билан! Yangi Yil Bilan! С Новым годом! На узбекском по старым и новым правилам написания.

Янги йил билан! Yangi Yil Bilan! С Новым годом! На узбекском

Xīn Nián Kuài Lè 新年快乐 Так поздравляют с Новым годом в Китае (2 варианта написания).
Gelukkig nieuwjaar! Prettige Feestdagen! По-голландски. С Новым годом и Рождеством.
Felix Novus Annus! Verbum Caro! На латыни. Можно поздравить врачей, всё равно это мёртвый язык
Ευτυχισμένο το Νέο Έτος! Καλά Χριστούγεννα! Новогодние поздравления на греческом.Šťastný Nový Rok! Veselé Vánoce! На чешском.
শুভ নববর্ষ! শুভ বড়দিন! По-бенгальски. В руках держим бенгальские огни.
Felice Anno Nuovo! Buon Natale! По-итальянски.
Бахтало Нэво Бэрш! Bahtalo Nevo Bersh! Так поздравляют с Новым годом цыгане.
Gott Nytt År С Новым годом по-шведски.
Próspero Ano Novo! Feliz Natal! Новогоднее и рождественское поздравление на португальском.

Стоит также почитать:

Прыйшла Каляда,

Дзверы адчыняйце!

Калядоўшчыкаў у хату

Шчыра запрашайце!

          Вы калі-небудзь спрабавалі калядаваць разам з дзецьмі?  Гэта выдатны спосаб зрабіць святочны час яркім і запамінальным. Што такое калядкі, як калядаваць з дзеткамі ў наш час, як зрабіць касцюмы і рэквізіт — пра ўсё гэта чытайце ў нашай нататцы. А таксама мы падрыхтавалі падборку простых і вясёлых калядак, якія лёгка вывучыць з дзецьмi.

          Перад Новым годам да нас прыходзіць свята, якое мае назву Каляды. Гэта беларускае  традыцыйна- абрадавае свята ладзіцца ў гонар Сонца. Для земляроба час з кастрычнiка да снежня — перыяд замiрання прыроды. Ён верыў, што ў гэты час уладарання  сцюжы, холаду, мяцелiцы,  адбываецца барацьба дабра з ліхам, святла з цемраю. А з дня зiмовага сонцапавароту — «адраджэння» Сонца — пачынаецца новы год, якi абяцае прыход цяпла i святла, абуджэнне пладаноснай сiлы зямлi.

             Дарослыя гаварылi дзецям перад Калядамi: «Дзецi, дзецi! Бачыце — сонейка нiзка, Каляда блiзка, хутка прыедзе на сiвым канi».

            Дзецi пыталiся: «А дзе зараз Каляда?»

 — «Зусiм блiзка, за лесам», — адказвалi дарослыя.

         На Каляды ладзяцца розныя забавы i гульні. І ў нашы дні убраныя дарослыя і дзецi ходзяць па дварах і пры дапамозе кароткiх песень- калядак — жадаюць гаспадарам шчасця і працвітання ў новым годзе.

Як калядаваць з дзецьмі ў наш час

          Выдатна, калі ў вас атрымаецца сабраць кампанію дарослых і дзетак, якія жывуць з вамі ў адным пад’ездзе, доме ці двары, і калядаваць вясёлым  гуртам. Па даўняй традыцыі, каб калядаваць, трэба як мінімум 3 чалавекі.

           Кіраўнік калядоўшчыкаў — Зорканоша. Гэта чалавек, які ідзе першым і нясе зорку. Зорка мае 5, 8 ці 16 промняў, якiя заканчваюцца пампонамi з рознакаляровай паперы.. Яе папросту можна выразаць з шчыльнага кардона і ўпрыгожыць бліскаўкамі або бітымі ёлачнымі цацкамі. Ёсць варыянт паскладаней: зорка з дроту, якую потым абмотваюць каляровымі стужачкамі.

Адна з галоўных дзейных асоб — Каза. У старажытнасцi яна шанавалася за здольнасцi паляпшаць ураджай.

Дзе каза ходзiць — там жыта родзiць.

Дзе каза хвастом — там жыта кустом.

Дзе каза нагою — там жыта капною.

Дзе каза рогам — там жыта стогам.

          Звычайна на Каляды вадзiлi мядзведзя. Ён сiмвалiзуе адвагу, дае здароўе ў хаце малым i старым, а мужчынам — сiлу. Вадзiў мядзведзя павадыр з доўгiм кiем i музыка з бубнам. Ён прымушаў мядзведзя рабiць розныя дзеяннi.

         Яшчэ адным  важным калядоўшчыкам з’яўляецца Мехоноша. Яму прыходзілася насіць усё тое, што гаспадары дамоў накідаюць калядоўшчыкам: цукеркі, печыва, грошы і г.д. Менавіта накідаюць, так як калядоўшчыкі не павінны браць нічога з рук – усе  падарункі гаспадары павінны класці проста ў мех. Мяшок можна зрабіць з шчыльнай яркай тканіны і ўпрыгожыць. Ўпрыгожваннi  могуць быць як вышытыя, так і намаляваныя. Гэта можа быць сонца, зоркі, месяц, так як у даўніну гэтае свята сімвалізаваў пераход ад ночы да дня і ад зімы да лета.

Касцюмы для калядак

      Увесь  «калектыў» павінен быць апрануты належным чынам. Прыбіраюцца на Каляды ў самыя яркія адзеннi — стракатыя спадніцы, бабуліны хусткі, стужкі, каралі, завушніцы, пярсцёнкі. Шчокі можна размаляваць румянамі, нафарбаваць вусны. Калі пасля Новага года засталіся карнавальныя маскі, яны таксама будуць выкарыстаны. Маскі могуць быць разнастайнымі: звяры, дамавікі , і наогул казачныя персанажы. Надзеньце  стары  кажух поўсцю наверх, упрыгожце сябе невялікімі рожкамі і рознакаляровымі стужкамі.


 

Ну і самае галоўнае — вывучыце калядкі і калядныя песні разам з дзеткамі.

Прыйшлі мы да вас

З Козачкай рагатай,

Хай будзе  ўвесь час

Ураджай багаты!

***

Вой, Каза, мая Каза,

Паскачы па хаце!

Трэба болей каўбасы

Накалядаваці!

***

А з намі – мядзведзь,

Мішка касалапы.

Танчыць вальс – кульгець, кульгець –

Аж трасецца хата!

***

Гаспадыня, гаспадар,

Не скупіцеся,

З калядоўшчыкамі салам

Падзяліцеся!

***

На двары мяце завея,

Сцеле чыста-гладка,

Мы спяваем як умеем,

Дайце нам аладкі!

***

Жывіце заўжды

Ў ладзе дый раскошы,

А нам, маладым,

Не шкадуйце грошы!

***

Не скупіся, гаспадыня,

Не скупіся, гаспадар!

Каб за вашую дзяўчыну

Сватаўся замежны цар!

***

Вой, нешта мяшок

Поўны не да верха!

Будзе вам ва ўсім удача,

Як дасцё цукерку!

***

Мы па вуліцы хадзілі, танчылі, спявалі.

Ўсіх суседзяў весялілі – так калядавалі!

Абышлі ўсе двары, і, напэўна, годзе!

Завітаем да вас у наступным годзе!

Вершы

Каляды.

Вялікую радасць на вуліцы, у хаты

Прынеслі Каляды – зімовыя святы.

Прынеслі забавы, і жарты, і песні,

Загадкі, і гульні, і танцы і песні.

Не спі, пані скрыпка, і бубен прачніся

Калядныя святы ў нас пачаліся.

Госця-Каляда.

Ходзіць з хаты ў хату госця-Каляда.

Як каза рагатая з лёну барада.

Мы адны вячэраць селі ў добры час.

Ой, і ў нашы дзверы стукае якраз.

Зябка на марозе, адчыняць пайду.

І за стол запросім госцю-Каляду.

Источник материала:

«Учора зьвячора», «Неба і земля», «Ціхая ноч»… Засьпявайма!

Беларускія калядкі: тэксты

УЧОРА ЗЬВЯЧОРА

Учора зьвячора*
Засьвяціла зора.

Зора засьвяціла,
Сьвет узьвесяліла.

Сьвет узьвесяліўся:
Хрыстос нарадзіўся.

Хрыстова раджэньне
Людзям на збаўленьне.

Людзі, выбягайце,
Хрыста прывітайце.

Хрыста прывітайце,
Нам каляду дайце.

* Кожны радок сьпяваецца двойчы.

НЕБА I ЗЕМЛЯ

Неба i земля,
Неба i земля,
Радасна сьпяваюць.

Анёлы сьвету,
Анёлы сьвету
Дзiва абвяшчаюць.

Прыпеў:
Хрыстос нарадзiўся,
Бог аб»явiўся,
Анёлы сьпяваюць,
Пастушкi iграюць,
Дзiва-дзiва абвяшчаюць.

У Бэтлееме,
У Бэтлееме
Вясёла навiна

Чыстая Дзева,
Чыстая Дзева
Нарадзiла Сына.

Прыпеў.

А мы Дзiцятку,
А мы Дзiцятку
Богу паклон дайма.

Славу на вышынях,
Славу на вышынях
Яму засьпявайма.

Прыпеў.

НОВА РАДАСЬЦЬ СТАЛА

Нова радасьць стала,
Яка не бывала.
Над Бэтлемам зьвезда ясна,
Сьветла засіяла.

Там Хрыстос радзіўся,
Зь Дзевы ўцелавіўся,
На нябесі і на землі
Нам дабраславіўся.

Ангелы сьпяваюць,
Ісуса вітаюць,
На нябесі і на землі
Мір правазглашаюць!

ЦІХАЯ НОЧ

Ціхая ноч, сьвятая ноч!
Усё сьпіць, сьніць даўно.
Толькі Маці Сьвятая усьцяж
Ціха ў ясьлях люляе Дзіця —
Сьпі, Сыночак малы,
Люлі-люлі, сьпі!

А угары усё гарыць
Серабром зорных крыг,
Хор анёлаў пяе пастухом
Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,
Сьветлай песьняй хвалы
Славяць Збаўцу зямлі.

Ціхая ноч, сьвятая ноч,
Ў родны край завітай,
Людзям сум і тугу разгані,
Хай жа цешацца ў гэтыя дні,
Ў ціхую, сьвятую ноч,
Ў ціхую, сьвятую ноч!

ДОБРЫ ВЕЧАР ТОМУ

Добры вечар тому*,
Хто ў гэтаму дому!
Мы самi з сабою,
Зь дзецьмi i жаною,
Сталы засьцiлаем,
Каляды спраўляем.

А па гэтай мовы
Будзьма ўсе здаровы,
А па гэтай казцы
Жывiце ў ласцы.

* Кожны радок сьпяваецца двойчы.

ЗОРА ЗАСЬВЯЦІЛА

Учора зьвячора зора засьвяцiла,
Новы год, новы, зора засьвяцiла.
А Божая Мацi Сына нарадзiла,
Новы год, новы, Сына нарадзiла.

Сына нарадзiла, у пялёны спавiла,
Новы год, новы, у пялёны спавiла.
У пялёны спавiла, анёлам сказала,
Новы год, новы, анёлам сказала:

«Анёлы сьвятыя, калышыце Сына,
Новы год, новы, калышыце Сына.
Калышыце Сына, пойце Яму песьнi,
Новы год, новы, пойце Яму песьнi.

Пойце Яму песьнi, да ўсё i сьвятыя,
Новы год, новы, да ўсё i сьвятыя».
Усе людзi рады, усе весяляцца,
Новы год, новы, усе весяляцца.
На Божага Сына ўсё не наглядзяцца,
Новы год, новы, ўсё не наглядзяцца.

НА НОВА ЛЕТА РАДЗI, БОЖА, ЖЫТА

На нова лета радзi, Божа, жыта,
Шчодры вячор, багаты вячор*,

Жыта пшанiца, усякая пашнiца,
Дай табе Божа, пане-гаспадару,

Пiва варыці, сынкоў жанiці,
Гарэлiцу гнацi, дачок выдавацi,

Залезь на баляску i дастань каўбаску!
Стань на драбiнку i дастань саланiнку!

Кошычак маку да таго прысмаку.
Збаночак мёду нам на асалоду.

*Паўтараецца пасьля кожнага радка.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:

На вашем ресурсе это будет выглядеть так

«Учора звячора», «Неба і земля», «Ціхая ноч»… Заспявайма!

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Поздравление на бел мове с днем рождения
  • Поздравление на башкирском языке с днем рождения свекрови
  • Поздравление на башкирском языке с днем рождения дочки
  • Поздравление на башкирском языке для девушки
  • Поздравление на бархатную свадьбу в стихах красивые