Сценарий каляды на беларусі

Тэатралізаванае прадстаўленне

Людміла САЛЯНКА. «Роднае слова» Студзень 2013 г.

Дзейныя асобы: Вядучы, калядоўшчыкі, Гаспадар, Гаспадыня, Каза, Мядзведзь.
Вядучы. Добры дзень, дарагія сябры! Вось і надышлі зімовыя святкі-калядкі. Здаўна нашы продкі ўмелі сустракаць і праводзіць святы. Давайце і мы далучымся да калядоўшчыкаў і паглядзім, з чым яны да нас завіталі.

Гучыць песня «Ой, калядачкі, бліны-ладачкі” .

1-ы калядоўшчык.
Ой, калядачкі-калядкі!
Дружна плешчам мы ў ладкі.
3 песняй па сялу ідзём,
Зорку-сонейка нясём.
2-і калядоўшчык.
А зорачка наша іскрыстая
На жытцо каласістае,
На зернейка залатое,
На дабро маладое.
3-і калядоўшчык;
На вясенку красную,
На зораньку ясную,.
На вадзіцу талую,
На пашаньку ўдалую.
4-ы калядоўшчык.
На даўжэйшы дзянёк,
На дружны ручаёк,
На цёплыя лецечкі,
На пахкія кветачкі.
5-ы калядоўшчык.
А мы — вяскоўцы знатныя,
Да песень-танцаў здатныя.
Ды і ўсякая праца ў нас спорыцца,
Ніхто за намі не ўгоніцца.
6-ы калядоўшчык.
I жняцы мы, і касцы,
Ва ўсіх справах малайцы.
Ёсць запасы ў нашых амбарчыках,
А ў хлявах — акурат па кабанчыку.
1-ы калядоўшчык.
На падвор’ях гусі, куры з петухом,
Пчолкі ёсць і соты, поўныя з мядком,
Пачастуюць госця, толькі еш,
Што пасля аж песню запяеш.
2-і калядоўшчык.
Як ідзём мы — люба паглядзець!
Ходзіць з нашай калядой мядзведзь.
I казу вядзём з сабой якраз,
Вось і хатка, дзе чакаюць нас.

Калядоўшчыкі заходзяць у хату.

3-і калядоўшчык.
Добры вечар у добрую хату!
А ці рады вы нам, ці не рады?
Гаспадыня.
Рады, рады. Даўно вас чакалі,
Тры разы ў акно выглядалі.
Гаспадар.
Заходзьце, просім у святліцу,
Нясі, гаспадыня, гасцінцы.

Гаспадыня ставіць на стол розныя стравы.

Гаспадыня.
Вось блінцы аўсяныя,.
На яйках замяшаныя,
Капуста, бульбачка і квас!..
Прашу бліжэй сабрацца вас.

Калядоўшчыкі падыходзяць да стала. Каза круціць галавой, валіцца на падлогу.

4-ы калядоўшчык.
Ах, наша козачка пакацілася,
На бачок павалілася.
Заплюшчыла вочкі, не есць і не п’е.
Не тыя прысмакі гаспадыня дае.
Гаспадыня.
Ой, што ж я зрабіла не так?
I які трэба козачцы прысмак?
5-ы калядоўшчык.
Калі можна, гаспадарочкі, з вашае ласкі —
Наша козачка надта любіць каўбаскі.
Гаспадар.
Во, а мы пра каўбаску забылі,
Ледзь бедную скацінку не ўквялілі.
Уставай, козачка, уставай,
Вось каўбас шасток — выбірай.

Каза і калядоўшчыкі падыходзяць і выбіраюць каўбасы.

6-ы калядоўшчык.
Возьмем адну, кругленькую, як сонца,
Каб у вас быў дастатак бясконцы.
1-ы калядоўшчык.
Каб не было хвароб і бед,
Возьмем яшчэ адну на абед.
2-і калядоўшчык.
Каб не было ніколі сваркі,
Мы не пагрэбуем і скваркай.
3-і калядоўшчык.
А наш Мішка-мядзведзь любіць карагоду.
Можа, дасцё, ягамосці, крышачку мёду.
Наш Мішка заўсёды спрытны і лёгкі,
Калі хто дасць мёду — адразу ў скокі.
Гаспадар.
Уважым, уважым вашага Мішку.
А ці ёсць пад мёд у вас міска?
4-ы калядоўшчык.
Дзядзечка! Ёсць і жбанок, і начоўкі,
Калі не паднімем, возьмем сані з вяроўкай.

Гаспадар выносіць гладышак мёду. Мядзведзь спрабуе, кланяецца гаспадарам. Гучыць музыка, усе танцуюць.

5-ы калядоўшчык.
Каб жыта расло ў вас і колас быў дужы,
А ў садзе каб спелі вішні і грушы.
Каб бульба радзіла, і морква, і рэпа,
А ў хаце быў хлеб, а яшчэ і да хлеба.
6-ы калядоўшчык.
Жадаем, каб вашая хата
Была заўсёды багата
Скацінкай, аўчынкай,
Кудзеляй, пярынкай.
1-ы калядоўшчык.
Тонкім кужальком,
Саламяным сенніком,
Тканымі дыванамі,
Ільнянымі ручнікамі.
2-і калядоўшчык.
Падушкамі аж пад столь,
Толькі каб не з’ела моль,
А яшчэ маслам і салам поўным цабэркам,
Фіранак, карункаў багатым куфэркам.
3-і калядоўшчык.
I малачком, і кумпячком,
I цёплым хлебам з печы,
I камізэлькай на плечы.
4-ы калядоўшчык.
Сыночкамі-дочкамі
I ўнучыкамі-званочкамі.
5-ы калядоўшчык.
Здароўя вам моцнага на сто год,
Жыць доўга без турбот і нягод.

Калядоўшчыкі кланяюцца гаспадарам, ідуць да дзвярэй.

Гаспадар.
Дзякуем, дарагія госці,
За добрыя пажаданні.
1-ы калядоўшчык.
I мы вам удзячны, прабачэння просім.
А нам яшчэ хадзіць да рання.
2-і калядоўшчык.
Сонечнага вам свята,
Каб ваша шчодрая хата
Часцей гасцей сустракала,
А сэрца ад шчасця спявала.
3-і калядоўшчык.
А грошай вялікіх нікому не раю,
Бо ім не бывае ні меры, ні краю.
4-ы калядоўшчык.
А ўсіх багаццяў яшчэ ніхто не пазбіраў па свеце,
Таму заставайцеся з дабрынёй і спагадай
I з мудрай вясковай парадай,
А мы з Калядою пайшлі да суседзяў.

Усе калядоўшчыкі з музыкай, спевамі і танцамі выходзяць на вуліцу.

КАЛЯДКI – 
ЗІМОВЫЯ СВЯТКІ

https://im0-tub-by.yandex.net/i?id=a88588e73498a93cc8ef3dfa768587a4-l&n=13

Забава
для дзяцей старшай группы (5-6 гадоу)

Падрыхтавала

Музычны
кіраунік

Мартынюк
І.Э.

2021г.

Зала мае выгляд святочна упрыгожаннай сялянскай
хаты, стаiць стол з муляжамi калядных страу. Гучыць беларуская народная
песня «Паехала каляда с канца у канец». Дзяцей  сустракаюць
Гаспадыня i Гаспадар.

Гаспадыня:        Добры вечар,
хлопчыкi i дзяучынкi! Як цудоуна што вы завiталi да нас у госцi.
Сення, у калядны вечар, усе чакаюць гасцей. А цi ведаеце вы, што гэта за
свята-Каляды? Не вельмi добра? Тады сядайце, калi ласка, мы вам
раскажам.

Гаспадар:           Каляды-гэта народнае зiмовае свята
нашых продкау. Калядавалi звычайна больш за тыдзень. Каляды пачыналiся са
святочнай вячэры, якая называлася «шчодрая куцця», бо абавязкова на стале была
традыцыйная абрадавая салодкая каша-куцця.

Гаспадыня:        Да Каляд
прыпасалi кумпякi, каубасу, сала, яйкi, пяклi пiрагi, блiны и усе
самае смачнае ставiлi на святочны стол.

Гаспадар:           У
госцi прыходзiлi калядоушчыкi: Зорканоша, Музыка, Механоша, Павдыр з
Мядзведзем, Песеннiк,Цыганка, Каза i iншыя людзi пераапранутыя у
жывел. Яны спявалi песнi з вiншаваннямi и
пажаданнямi дабрабыту i шчасця гаспадарам, абдорвалi iх рознымi прысмакамi.

Гаспадыня:        Лiчылася, як правядзеш
Каляды, такiм увесь год будзе. Таму усе спявалi, танцавалi, весялiлiся,
частавалi адзiн аднаго i хадзилi у госцi.

Калядоўшчыкі па хатах ходзяць,
Словы добрыя для ўсіх знаходзяць.

(Чуецца стук у акно)

Гаспадыня:        Ой, хто гэта стукае?

Гаспадар:           На дварэ чорна хмара уецца,

А пад акном каляднiк чаупецца.

Пакличам іх у хату,

Яны нам будуць спявацi Каляду.

Гучыць
песня «Каляда-калядзіца»

Уваходзяць калядоушчыкi.

1 Калядоушчык:         Добры
вечар у добрую хату!
На каляды мы прыйшлі,
Мех вялізны прыняслі,
Каб вы нас пачаставалі,
Шмат чаго падаравалі.

А
ці рады вы нам, ці не рады?

Гаспадыня:                 Рады, рады. Даўно вас чакалі,
Гаспадар:                    Тры
разы ў акно выглядалі.

2 Калядоушчык:         Ой,
калядачкі-калядкі!

Дружна плешчам мы ў ладкі.
3 песняй па сялу ідзём,
Зорку-сонейка нясём.

3 Калядоушчык:         А
зорачка наша іскрыстая

На жытцо каласістае,
На зернейка залатое,
На дабро маладое.

4 Калядоушчык:       На вясенку
красную,

На зораньку ясную,
На вадзіцу талую,
На пашаньку ўдалую.

5 Калядоушчык:         А
мы — вяскоўцы знатныя,

Да песень-танцаў здатныя.
Ды і ўсякая праца ў нас спорыцца,
Ніхто за намі не ўгоніцца.

6 Калядоушчык:       Вось і хатка,
дзе чакаюць нас.

                                Гаспадынечка,
пачастуй жа нас!

Гаспадыня:               Добры
вечар і вам, добрыя людзі!

                                      Але хто ж вы такія?

1 Калядоушчык:         Мы людзi простыя…

2 Калядоушчык:         З далекага краю…

3 Калядоушчык:         З- пад самага раю!

Гаспадар:                     Адкуль
вы iдзяце?

4 Калядоушчык:         Ідзём вакол свету,

Аж да пана лета.

А ці добрая гут жыве
гаспадыня, каб нас пачаставаць?

Гаспадар:                          А
за што ж вас частаваць?

                                Пачынайце танцаваць.

5 Калядоушчык:         Гэй, музыкі, грайце весялей!
Патанцуем мы для ўсіх гасцей!

Гучыць “Люлечка”. Танец калядоушчыкау

Наперад выходзяць павадыр з казой

Павадыр:           Мы да лета iдзем,

Казу вядзем.

Радасць людзям нясем!

А ты ж наша разумніца! Паглядзіце, якая спрытная! 3 такой
Казой цэлы год у дастатку жыць будзеш!

А ты, Каза, не ляніся!
Туды-сюды павярніся,
Ножкамі пастукачы,
Рожкамі паляскачы.

Каза:               Я – каза калядная, прыгожая ды ладная.

                        Я і гора і бяду вакол
рога абвяду.

Павадыр:           Дзе каза
рогам,
Там жыта стогам,

Дзе каза хвастом,
Там жыта кустом.

А вы, людцы добрыя, не сядзіце.
Казу-весялуху ў карагод вазьміце.
Хто з Казою патанцуе,
Таму ў новым годзе пашанцуе.

Дзеці становяцца у круг

Танец – гульня з
Казой

Дзеці паўтараюць рухі за Казой. Напрыканцы
яна падае.

Гаспадыня:        Ой, бацюхны!

I што ж гэта з вашай Казой зрабілася?

Павадыр:           Што-што —
знясілела.

Хутчэй ідзі,
Каўбасу нясі.
Ды два кавалкі сала,
Каб Козачка ўстала.
Адну мерку аўса,
Каб Каза пайшла
Ды дзве меркі жыта,
Каб была Каза сыта.

Гаспадыня:        Зараз-зараз.
Нясе пачастункі Казе. Тая ўстае.

Павадыр:           Каб нажалi 100 коп жыта..

Каб была сямья уся сыта..

Каза:                   Каб скацiна вадзiлася..

Каб пшанiца радзiлася…

Калядоушчыкi: Гаспадыня добрая i вельмi шчодрая!

Наперад выходзяць цыган з цыганкай(танец
цыганачка)

Цыган:               Добры
вечар вам!

Цыганка:           Дай нам, добры
чалавек, капу яек на паўміску,

белым сырам памазаўшы, каўбасою абкруціўшы!

Гаспадар:           А
чым вы парадуеце?

Цыган:               Я
– цыган багаты! У мяне ў кармане – вош на аркане!

А ў другім – блыха на цапе!

Цыганка:           Не
тое гаворыш!

Я цыганка маладая,
Я цыганка непрастая,
Умею варажыць.

(Падыходзіць да гаспадыні.)

Пакажы-ка, дзеўка, ручку,
Пакладзі-ка грошай кучку.
Усю праўдачку скажу, усю ісціну.
Ляжаш ты спаць
на мяккую канапу,
I прысніцца табе агурок,
I прысніцца табе бочка,
I нарадзіцца ў цябе сынок,
А потым дочка.

(Ідзе да гаспадара)

Табе, залаты мой, пагадаю, што было, што есць, а што яшчэ будзе.
Хадзі, даражэнькі, да мяне. Каб гаспадынька твая не чула. Дай мне сваю далонь.
О…о… Усе бачу, зараз усе табе раскажу. Пакладзі сюды “далярчыка”, будзе ў цябе
3 мальчыка. Пакладзі яшчэ сотні тры – будзе грошай тры мяшкі. Дасі яшчэ бумажак
пару – бачу —паедзеш на Канары.

Гаспадар:           А
ў мяне яшчэ еуры есць.

Цыганка:           Як
у цябе еура есць, дык я за цябе замуж пайду.

У
мяне чорна каса, ну, чым я не краса?

(Гаспадыня цягне яго за руку)

Гаспадыня:        Эй,
чаго ты там стаіш, як укапаны?

З гутаркі хлеба не паясі.

Цыган выволзіць каня

Цыган:      Купі, гаспадар, у мяне
кабылу, другой такой не знойдзеш.
Ад сэрца
адрываю!
Прадаю дарма, усяго за тясячу!

Гаспадар: За
такую кабылу і грошык шкада аддаць!

Цыган:      Многа
ты разумееш! Вось глядзі, якая яна ў мяне ласкавая!

(Гладзіць кабылу, яна брыкае)

Паглядзі, якая ў яе паходка!

Плыве, як у моры лодка!

(Цягне кабылу, але яна стаіць, як
укапаная.Штурхае яе ўзад, кабыла хістаецца)

Паглядзі! Мая сівая бяжыць, дык зямля дрыжыць! 

(Піхае кабылу, яна падае на калені)

А няхай жа на цябе
ліха, гаспадар! Загубіў мне кабылу!

За
гэта давай мне каўбасы ды два кіло сала,

каб
Кабылка паскакала!
Гаспадыня:     Будзе табе і каўбаса, і сала. Насмяшылі вы нас.

Каня  выводзяць

Цыганка (дастае з
рэшата некалькі сухіх травінак, разглядае іх). 
А жыць вам, мае брыльянтавыя, доўга ды зладжана — так, як
гэтыя доўгія і пераблытаныя паміж сабою сухія травінкі. А каб у вас было чыста
ў хаце, не вадзілася, крый Божа, нячыстае і дрэннае, няхай наша Баба Яга абмяце
сваёй чароўнай мятлой чатыры куты вашай хаты. Бабуля, дзе ты падзелася?
Здаецца, толькі скакала «Кадрылю».

(Усе шукаюць Бабу
Ягу. Яна спіць на палку каля печы.)

Баба Яга (пацягваецца). Вой, як змарыў мяне сон у цёплай хаце, а я ж працую на
холадзе. Добра, абмяту я вашу хату, бо бачу, людзі вы добрыя, харошыя.
(Абмятае мятлой вуглы, пераскоквае на мятле з кута ў кут пад музыку.)

Цыган:      Мы
віншуем вас са святам,

Жадаем усяго багата:

Каб была ў вас пшаніца,

Як прыгожая дзявіца,

Цыганка: Каб
добрыя былі каровы,

А вы ўсе былі здаровы.

                   Шчодрага вам
лета, багатага хлеба.

Сто год  жывіце, дзетак расціце.

Трымай.

(Перадае
пачастункі Цыгану.
)

Калядоушчыкi:          А нам?

Гаспадыня:                 Будзе, будзе Каляда

Мне гасцiнцау не шкада

Просiм гаспадыню ушанаваць,

Каляду паспрабаваць!

Вось калядныя, блiны ладныя

Каубаса , яечки

Пышкi, перапечкi!

(Гаспадыня звяртае увагу на стол са
стравам
.)

6 Калядоушчык: (кланяюцца)

Каб ваша хата была заужды багата!

1 Калядоушчык:  (кiдае зерне)

Святкуем калядкi, лавiце зярняткi!

Дадзiм трошкi жыта для дабарабыта!

Лавiце жыта рукой,

Каб быу добры настрой!

Каб моцна грэла сонца,

Кiну жыта у аконца!

Усiм дабро дарыце, радасна жывiце!

2 Калядоушчык:         Дзякуй табе, гаспадар, што пусціў у хату.

За гэта зычым табе жыта багата.

3 Калядоушчык:         Каб было ў вашай хаце заўсёды што даці.

4 Калядоушчык:         Каб цвіла гаспадыня, бы вішня-маліна.
Каб было ў вас столькі дочак,

Як у курніку квочак.

5 Калядоушчык:         I столькі сыноў,

Як у статку бараноў!

6 Калядоушчык:         А яшчэ жадаем, каб жылі вы з Богам,

А не з ліхам-бядою,
Ды шчыра віншуем усіх з Калядою!

Разам (гучна). Вясёлая, адыходная, шчодрая, калядна-паходная!
(Пад музыку госці выходзяць.)

Хочу поделиться с вами очень интересным белорусским сценарием — «Калядная ноч», по которому мы проводили Колядки в нашем детском саду. В представлении были задействованы дети старших групп и они отлично справились с белорусским языком. Прикладываю также фотографии с праздника.

«Калядная ноч»

Лявон, Лявонiха, Чорт, Мiкiта, Каза, Цыган, Цыганка, Мядзведзь, Ведзьма — дарослыя.

Хата Лявоніхі і Лявона, запальваецца святло. Лявон ляжыць. Уваходзіць Лявоніха.

Лявоніха: Лявон! Лявон! Ды дзе ты? Куды запрапасціўся? (шукае). А што ж гэта такое робіцца? Спіць на печы як пшаніцу прадаўшы. Уставай, чаго ты разлёгся. Ужо я і кабанчыка накарміла, і кур, і гусей даглядзела, вады прынесла і ў печы выпаліла, бліноў, пірагоў напякла, а яму нічрога не трэба. Уставай кажу, хутка калядоўшчыкі прыйдуць.

Лявон: Устаю, устаю (аглядае хату). Ай да жонка ў мяне, усе падрыхтавала! Усё даглядзела! Красочка ты мая, кветачка (спявае песню “Чаму ж мне не пець”).

Лявоніха: Людзі добрыя, паглядзіце на яго. У хаце процьма работы, а ён толькі спявае. Прынясі сена, трэба за стол садзіцца, куццю ечці.

(Лявон ідзе за сенам)

Лявоніха: Ой, стамілася я зусім (сядае). Жывем мы з Лявонам небагата есць у нас пяць авечак, кароўка, бычок, чатыры свінкі, парсючок, куры, гусі, качаняты і адзінпевень, чубаты. Ну, дзе мой Лявон? Ізноў яго не дачакацца.

Лявон: Іду, іду, мая галубачка! Вось сена на стол прынес, гатуй, мая дараженькая.
(спяваюць і накрываюць на стол.)

Лявон: Які багаты стол калядны! Чаго тут толькі няма.
(Садзіцца за стол, хрысцяцца. Першую лыжку куцці нясуць да акна і клічуць: “Мароз,
Мароз, хадзі куццю есці. Каб ты не марозіў летам расаду”). Падаюць лыжкі.

Лявоніха: Ой, лыжкі падаюць, мабыць, калядоўшчыкі ідуць.

Лявон: Хай заходзяць, у нас усяго багата. Я вельмі рад гасцям.

Лявоніха: Паглядзіце вы на яго. Сядзіць, рот да вушей, хоць ты вяровачкі прышый. Ідзі гасцей запрашай.

(Стук у дзеры, выбегае чорт).

Лявон: Чаго стукаешь – грукаешь? Якія весткі прынес да нас? Что дзе новага ў весцы?

Чорт: Новага нічага няма. Толькі ходзіць усей всякая Каляда калядуючы ды жубруючы. А я наперадзе калядоўшчыкаў бягу, зараз і ў вашу хату зайшоў. Дары, гаспадар, бочку пшаніцы, бочку рыцы, рэшэта аўса – наверх каўбаса.

Лявон: Ах, ты Чорт калматы, хвост паласаты. Калядаваць табе трэба. Табе трэба ў лесе сядзець ды на зоркі глядзець. Лявоніха, а дзе ж гэта наш мех? (нясе мех). А ну, т зірні ў мех, мабыць там каўбаса ляжыць.

(Чорт залазіць у мех, Лявон з Лявоніхай яго завязваюць. Стук у дзверы, уваходзяць дзеці.)

Усе: Добры вечар, таму хто ў гэтым даму!

Лявон: Міласці просім да нас ў госці.
Лявоніха: Ад куль вы?

1 дзiця: Мы ходзілі, гулялі, спявалі, калядавалі. Прыйшлі і ў вашу хату.
2 дзiця: Гаспадар, частуй гасцей. З глеці – рэглатам, з печы – пірагом.
3 дзiця: Дай, цетка, каубас, бо я хату растрасу!
4 дзiця: Дай, цётка пірог, я пайду з а парог!
5 дзiця: Вазьмі нажа вострага, адрэж сала тоўстага!

Лявоніха: А за што ж вас частаваць? Спачатку трэба паспяваць. Перш чым калядаваць, Прыйдзецца патрабаваць.

6 дзiця: А музыка будзе граць?
Будзем зараз мы спяваць.

Песня “Запрашала ліска курку”

Лявоніха: Ой, як хораша спяваеце!
Мусіць, ад бого талент маеце.
(Лявоніха частуе дзяцей, запрашае іх сесці).

(Стук у дзверы, уваходзяць дзеці).

Усе: Добры дзень вам у хату.

Лявон: Добры дзень.

1дзiця : Мы ад хаты да хаты ідзем
Каляду з сабою выдзем.
2 дзiця: Каб у кожнай хаце
Было багацце.
3 дзiця: Каб скацінка вадзілася.
Каб пшаніцца урадзілася.
4 дзiця: Стары год канчаем
Новы пачынаем.
5 дзiця: Хай будзе ён здароў.
Нам прышле дароў.

Лявоніха: Дзякуй вам за вашы пажаданкі. З чым вы прыйшлі, калядоўшчыкі? Чым вы нас павясяліце?

6 дзiця: Чаму музыка не грае? Зайграце музыкі, зайграйце, усе ў радочкі пастаньце.

Песня “Лясныя музыкі”

Лявон: Ой, як добра спявалі, дзякуй вам, вось вам і сыр на талерцы, і сала, і капеечкі. Праходьце госці дараженькія і сядайце.
(Чуваць званочкі)

Лявоніха: Чуеце, дзеці, званочкі. Гэта каляда, едзе на сівінькім коніку. Каляда – гэта даўняе свята, на якім вадзім Казу, каб на палі быў добры ўраджай, вадзілі Мядзведзя, каб у сямьі былі усе здаровыя і багатыя. Спявалі шчадроўкі.
(Уваходзіць Мікіта і Каза)

Мікіта: Шчодры вечар таму, хто ў гэтым даму. Святы вечар!

Лявон: Добры вечар.

Мікіта: А ці рады вы нам?

Лявоніха: Рады, рады!

Мікіта: Вынесь жа нам, гаспадар, каўбас, пахадзі каля печкі, пашукай перапечкі.

Лявоніха: А з чым ты прыйшоў?

Мікіта: З казою шэраю, вясёлаю.

Лявон: Ой, няхай яна паскача.

Мікіта: Давай каза, паскачым, ды ножкамі пастрыкочым. Гэй, музыкі, грайце, а гаспадар з гаспадыней усіх у карагод запрашайце.

Карагод “Тупу-туп каза”

Каза ловіць дзяцей, дзеці ўцякаюць, а каза падае.

Лявоніха: Ай, ай, памерла, Каза! А Божа ж мой!

Мікіта: У мяне каза вучоная, любіць пачастункі, хоча падарункі.

Лявоніха: Зараз, зараз, так добра яна скакала, зарабіла пачастункі.
(Лявоніха падносіць пачастункі, але Каза матае галавой, шэпча на вуха Мікіте, што хоча грошы. Лявоніха запраўшае іх за стол. Чууецца стук у дзверы.

Лявон: А госцейкі да нас спяшацца, ідуць ды ідуць. Бачыце, колькі іх, як снегу зімой.
(З`яўляюцца Цыган, Цыганка, Мядзведзь.)

Цыган: Добры вечар вам! Шчодры вечар вам!

Лявон: Добры вечар і вам!

Цыганка: Дай нам, добры чалавек, капу, яек на паўміску белым сырам намазаўшы, каўбасою абкруціўшы.

Лявоніха: А чам вы нас парадуеце?

Цыган: Мядзведзем вяселым. У нас мядзвелдзь калматы, злавіў яго дзед барадаты, ен мед хацеў увесь злізаць, ну як яго тут не спаймаць. Зараз ен пацешыць нас, ен паслухмяны у нас. Пакажы, Міхай, як гаспадынька цеста месіць? А як дзяўчаткі перад люстеркам упрыгожваюцца. А як мужык на кірмаш ідзе? А цяпер, Міхай паскачы. (Мядзведзь танцюе)

Лявон: Зараз дадзім каўбасы, каб да дому няслі.
(Лявон з Лчвоніхай ідуць да сьала, а цыганка крадзе чаравічкі. Частуюць іх.)

Цыган: Каб заўседы ў вашай хацце Віно зеляно – для гаспадара! Мядок саладок – для гаспадыні. Шчасце ды доля – для іх дзетачак.
(Выходзяць)ъ

Лявоніха: Ой, мае чаравічкі укралі, яны вось тут стаялі. Гэта ты, лявон вінаваты.

Лявон: Не плач, мая галубка! Ой, тупну нагой, ды прытупну другой! Колькі, я не тапачу, танцаваць яшчэ хачу. Дзеці, а ці дапамажыце вы мне паскакаць.

Усе: Да

Пляска “Лявоніха”

(Лявон дарыць Лявоніхе чарачічкі)

Лявон: Завіруха паднялася на вуліцы. Вунь і свет пагас, нясі Лявоніха свечку.
(Лявоніха ідзе за шырму і заве Лявона. З`яўляецца Чорт і Ведзіма. Пают)

Чорт: Паглядзі, куды я цябе прывеў, Я ўжо тут быў сення, але мяне гаспадар падманіў і пасадзіў у мяшок. Але я ўцек і прыйшоў сюды яшчэ. А глянь колькі тут мелачы пазбіралася. Дзеці, а адкуль вы тут з`явіліся?

Дзiця: Мы прыйшлі на Каляды.

Чорт: Ага! На каляды! А я ж ведаю на Каляды гуляюць у гульні. Ці хочаце пагуляць са мной у гульню.

Гульня “Хвосцікі”

Ведзьма:А что гэтоа за калядкі, калі няма ні бліноў, ні аладак.

Чорт: Як няма? Хадзі за мной (ідуць за стол, частуюцца. З`яўляюцца Лявон і Лявоніха)

Лявоніха: Ой, свят, свят (крэст)

Лявон: Чаго без дазволу частуецеся?

Чорт: Мы прыйшлі печ паламаць, бліны пазьбіраць.

Лявоніха: Нясі, Лявон, хварасціну, мы іх зараз пачастуем. (праганяюць. Свет вкючаецца)

Лявоніха: А вы музыкі, грайце, грайце.
А вы, госцікі, гуляйце, гуляйце
Запрашаю ўсіх у карагод.

Карагод

Лявоніха: Шаноўныя госці – шчасця і здароў`я!
Вам жыць пажываць ды дабра нажываць.
Каб доўгія гады жылі,
Каб здаровыя былі.

Лявон: Дзякуй вам, госцейкі добрыя,
За сустрэчу прыветную!
Каб пілося вам і елася
І спявацт хацелася!

Лявоніха: Ну, а зараз частуйцеся блінамі.

О других видах творчества в детском саду смотрите в других темах:
Нетрадиционные методы и приемы рисования — рисуем манкой
Занятия — кляксография — рисование с трубочкой в детском саду
Детские аппликации из кукурузы, гороха и семечек — подсолнух
Оригами — создание лебедя с помощью треугольных модулей
Ёлка — поделки из сосновых шишек своими руками
Занятие в детском саду — нетрадиционая техника рисования – свеча + акварель + аппликация
Композиция из крупы и засушенных колосков — Ваза с цветами
Урок — нетрадиционный метод рисования — обрывание бумаги

Вот сценарий колядок, который мы с коллегой проводили в прошлом году. Он взят из белорусского журнала «Пралеска» (не помню номера).

ЕХАЛА КАЛЯДА У ЧЫРВОНЫМ ВАЗОЧКУ
Фальклорнае свята для дзяцей груп “Фантазёры” і “Пачамучкі”– 5-й год

Гаспадыня
Несцерка
Мядзведзь
Каза
Чорт
Цыганка
Ведзьма

Дзеці стаяць за дзвярамі залы. Частка залы прыбрана пад сялянскую хату. Гаспадыня “спіць”, раптам “прачынаецца”.

Гаспадыня. Ой, божа ж мой, божа!
Я усё сплю ды сплю,
Так калядачкі прасплю!
Зараз прыйдуць да мяне госцейкі,
Трэба прыгатавацца.

Прыбіраецца у хаце. Пад музыку у зал заходзяць дзеці.

Несцерка. На каляды мы прыйшлі,
Мех вялізны прыняслі,
Каб вы нас пачаставалі,
Шмат чаго падаравалі.

Гаспадыня прыбіраецца далей.

Несцерка. Не ідуць нас сустракаць,
Трэба гучна заспяваць!

ДЗЕЦІ СПЯВАЮЦЬ ПЕСНЮ “ЗАПРАЖЫЦЕ СІВЫХ КОНЕЙ”, АПР. РАШЧЫНСКАГА.

Гаспадыня. Сала няма, каубасы няма, нічога ні дам!
Дзеці. Не далі сала – каб ваша свінка не устала!
Не далі блінца – хай здохне ауца!
Не далі ляпёшкі – разаб”ём акошкі!

Несцерка. Не хоча нас частаваць – пойдзем далей калядаваць!

Гаспадыня. Я ж, дзеткі, пажартавала.
Я ужо дауно гасцей чакала,
Праходзьце, калі ласка.

Несцерка. Дзень добры у гэту хату!
Гаспадыня, а не прадасі ты нам хату на вечар?

Гаспадыня. Чаму ж не прадаць, калі у цане сойдземся.

Несцерка. Бяры, гаспадыня, у плату цукерачкі да абараначкі.

Гаспадыня. Не, не вазьму, зубкі баляць.

— 2 —
Несцерка. Тады хустачку прыгожаю (накідвае на плечы).

Гаспадыня. Ой! Вазьму! Дзякуй! Ну что ж… падарункі нашы, а хата – ваша!
Спявайце, гуляйце, Каляду сустракайце!

ПЕСНЯ “МІКІТА”,АПР. РАШЧЫНСКАГА

Дзеці. Калядавалі, калядавалі, у акенца заглядалі:
Ці шырокія сцены, каб нам патанцаваць?
Ці добрая гаспадынька, каб нас пачаставаць?

Гаспадыня. Хата шырокая, а частаваць вас пакуль няма за што. Спачатку пацешце мяне, тады
Будзе відаць.

ПЕСНЯ “ ЗАЙГРАЙ ЖА МНЕ, ДУДАРОЧКУ”, АПР. А. РАШЧЫНСКАГА

Гаспадыня. Дзякуй вам, вясёлыя співакі, малайцы!

Несцерка. Дзякуй у кішэню не пакладзеш!

Гасапыня. Госцейкі дарагія! Здаецца, вы с Казою ішлі, дзе яна?
Козачка, пакажыся, добрым людзям пакланіся! (Козачка кланяецца.)
А няхай яна паскача, усіх у хаце павесяліць. А вы, дзеткі, дапамажыце ёй.

ПЕСНЯ “КАЛЯДКІ”, МУЗ. Л. ЗАХЛЕУНАГА, СЛ. Л. ПРАНЧАНКА.
(У канцы песні Каза падае.)
Гаспадыня. А што ж гэта з вашай Козачкай зрабілася? Можа яна занядужыла?

Дзеці. Устань, Козачка, расхадзіся!
Гаспадыня ідзе, каубасу нясе.

Гаспадыня. Не устае!

Дзеці. Гаспадыня нясе сала,
Каб ты, Козачка, устала!

Гаспадыня. Не устае!

Дзеці. Ідзе шэранькі ваучок,
Схопіць цябе за бачок!
(Каза устае.)

Дзеці. Давай, Каза, папрыгаем
Ды ножкамі падрыгаем!

ГУЛЬНЯ З КАЗОЙ.

Ой, козачка белая,
Ой, козачка шэрая,
Па ляску гуляла
Ды у танец запрашала. Ме!

— 3 –

Каза рухаецца у сярэдзіне круга.Дзеці стаяць і спяваюць. З заканчэннем песні Каза падыходзіць да дзяучынкі ці хлопчыка, спявае “Ме” і выводзіць у круг. Танцуюць, дзеці пляскаюць у далоні. Гульня працягваецца.

Каза. Ой, як я замарылася! Трэба адпачыць. (Ідзе у куток.)

Гаспадыня. А хіба ж ты забылася, Каза, чаго ад цябе чакаюць дзеці?
Ты павінна зрабіць надыходзячы год шчаслівым, ураджайным!

Каза. Добра, калі так, дам трошкі жыта для дабарабыту.
(Ходзіць па зале, прыгаворвае і рассыпае жыта.

Святкуем Калядкі – лавіце зярняткі,
Каб моцна грэла сонца – кіну у аконца.
І вы, госейкі, майце усяго даволі,
А бяды – ніколі.
Нікога не хвалюйце,
Усім цяпло даруйце!

Гаспадыня. Якая разумніца! Ідзі, я цябе пачастую. (Дае качан капусты, каза кладзе у мех, махае галавой і дзякуе: “Ме-ме-ме!”)

Мядзведзь. У-у-у. А мне гасцінцау!

Гаспадыня. І табе гасцінцау захацелася? Спачатку паслужы, што умееш, пакажы!
Ну-ка, пакажы, Мішка, як гаспадыня цеста у дзяжы месіць? (Мядзведзь садзіцца на падлогу і “таучэ” кулакамі перад сабой).

Як дзед табаку нюхае? (Апчхі!)
Як дзіця затірку есць? (На галаву лье лыжкай)
Як дзяучаты перад люстэркам упрыгожваюцца?
Як Янка на работу ідзе? (Ледзьве пераступае).
Як з работы ідзе? (Бягом бяжыць).

Гаспадыня. Ну і павесяліу ты нас, парагаталі ад душы – сапраудны артыст!
Але ж ведаю, гэта не усё, што ты умееш. Чула, што можаш басам спяваць прыгожа.

Мядзведзь. З задавальненнем праспяваю.
( Пад бел. Песню “Бульба”)
1. Навучу вас танцаваць, трошкі касалапа.
Потым буду зноу спяваць ды смактаці лапу.
Усміхнёмся цсім сусядзям, ад вуха да вуха.
То хлусня, бо мы, мядзведзі, усе з музычным слухам.

2. Пятку ставім на насок, потым зноу на пятку.
Той, хто малы, і хто высок, пачынай прысядку.
Пахістаем галавой, лапамі памашам
Ды патопаем нагой на Калядах нашых.

Гаспадыня. І артыст ты, і спявак, можа, яшчэ і танцор?

— 4 –

Мядзведзь. (усміхаецца, задаецца) Я музыку люблю. У народзе кажуць, што нязадатны я да
скокау, касалапы, але гэта няпрауда.
Хо! Я мядзведзь – лесавік! Я не маю чаравік.
Ёсць валёнкі, ёсць і боты – ды люблю скакаць з ахвотай!
Паскачам разам?

ТАНЕЦ МЯДЗВЕДЗЯ. БЕЛ. ПЕСНЯ “ЮРАЧКА”.

Гаспадыня. Дзеці, ці зарабіу Мядзведзь гасцінцау?
Дзеці. Зарабіу!

Гаспадыня. (частуе). Вось табе меду цэлую калоду.
(Да дзяцей.) Добра вы паскакалі, стаміліся. Сядайце, адпачніце, а я ужо вас пачастую, даражэнькія.
(У гэты момант у залу урываецца Чорт.)

Чорт. Мяне бацька паслау,
Калядоушчыкам каб стау.
Не дадуць мне каубасу –
Тады хату растрасу.

Гаспадыня. Каубас няма, сала няма, нічога не дам!

Чорт. Ах так!
Каб нічога не было,
Каб і жыта не расло,
Каб людзей не частавалі,
Каб і гумны пуставалі!
Чорта б’юць, гоняць ад сябе, але ён усім перашкаджае.

Гаспадыня. Каб масткі ламіліся ад каубас,
А бліны і аладкі самі выскоквалі з патэльні!

Чорт. Каб бліны не адставалі –
Да патэльні прыставалі.
Усе яго гоняць.

Гаспадыня. Каб былі поуныя клеці яек,
А у хлявах шмат жывёлы.

Чорт. Каб вашы куры не нясліся, а квахталі,
Каб свінні не вяліся, а здыхалі.

Гаспадыня. Каб мірна, весела жылося,
Пілося, елася і яшчэ хацелася.

Чорт. Каб толькі па барадзе цякло,
А у рот не пападала!

Гаспадыня (бярэцца за ухват). Ах ты, чорт калматы, зараз па гарбу твайму упяку.

Мядзведзь (ловіць Чорта за хвост, выцягвае хвост на тры метры).
— 5 —

Чорт. Ай! Ой! Ой! Адпусціце, вельмі балюча!

Мядзведзь. Адпушчу, калі ты з намі пагуляеш.

ГУЛЬНЯ “ПЕРАБЕЖКІ”.
Хвост Чорта за канец трымае Мядзведзь. Дзеці прабягаюць пад доугім хвастом Чорта, а ён разам з Мядзведзем імкнецца злавіць іх, вапускаючы хвост.
У канцы гульні Чорт уцякае за дзверы.

Гаспадыня. Ну вось, ад нячысціка пазбавіліся. Можна святапрацягваць.
(гучыць цыганская музыка, раздаецца стук у дзверы.) Ой, нехта стукае. Пайду, пагляджу, добрага чалавека у госці паклічу.
Уваходзіць цыганка.

Гаспадыня. А што, ці холадна на дварэ?

Цыганка. Ой, холадна! Дазвольцет станцаваць, каб сагрэцца.

ЦЫГАНСКІ ТАНЕЦ.

Цыганка. А што гэта свята без варажбы? (Звяртаецца да гаспадын.) Давай, залаценькая мая, я табе паваражу. Што было, што ёсць, што яшчэ будзе, скажу. Давай далонь. Пакладзі сюды тры грошыкі – будзе у цябе тры хлопчыкі. Пакладзі сала кусок – будзе грошау мяшок.

Гаспадыня. Не хачу, каб ты мне варажыла, усё роуна падманеш!

Цыганка. Ну і не трэба. Пайду да Казы з мядзведзем. Хочаце ведаць, ці будзеце у згодзе у гэтым годзе? (Чуецца адказ прысутных: “Так!”) Ну тады хадзіце сюды, зараз праверым.

ГУЛЬНЯ “Ці быць нам у згодзе у гэтым годзе”
Дзеці парамі садзяцца на стульчыкі спіна да спіны. Па сігналу яны паварочваюць галовы адзін да аднаго. Калі дзеці павярнулі галовы у адзін бок – значыць, жыць будуць у згодзе, калі не – згоды не будзе. Кожнай пары пажадана закончыць гульню, калі яны павярнуць галовы у адзін бок.

Цыганка. Дзеці, а вам паваражыць? (Дзейці згаджаюцца.) Вось у мяне гаршчочак, ён незвычайны, чароуны.
Гаршчочак з вяршочак,
Скажы нам, дружочак,
Што збудзецца, здейсніцца,
Што нас чакае?
(Ходзіць па зале, прыгаворвае, падыходзіць да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця дастае ручнік.)

Цыганка. Ручнік далёка расцілаецца – чакае цябе дарога, падарожжа, шлях.
(Ходзіць зноу, дастае булку.)
Мыш у сенях бяжыць, каравай у хату нясе – у тваёй хаце багацце будзе, дабрабыт.
(Ходзіць, дастае пярсцёнак.)
Сейце муку, пячыце булкі – да цябе ідуць жаніхі.
(Ходзіць, дастае стужку.)
Стужка да багацця.
(Ходзіць, дастае гузік.)
Жыць табе у вялікай ўчаслівай сям’і.

— 5 —
(Гучыць музыка, у залу на мятле улятае Ведзьма.)

Гаспадыня. Ой, Ведзьма прыляцела! Толькі цябе тут не хапала!

Ведзьма. Без мяне думалі абысціся? Без нячыстай сілы?

Гаспадыня. Мы напярэдадні свята жадаем пазбавіцца ад рознай нечысці, ад усяго дрэннага, а тут цябе чорт прынёс на мятле.

Ведзьма. Хіба ж я вам не падабаюся? Я такая прыгажуняЙ прауда, дзеткі? Падгаворвае дзяцей, каб яны адказалі: “Так”.

Гаспадыня. А што ты робіш у дзіцячым садзе?

Ведзьма. Прыляцела наймацца на работу.

Гаспадыня. Вось добра! Нам якраз прыбіральшчыца патрэбна.

Ведзьма (збянтэжана). Не, я выхавальнікам буду! У мяне і маленькі падручнік ёсць. Зусім такі маленькі. (Дастае вялікіх памерау кнігу.)

Гаспадыня. А чаму ж ты будзеш дзяцей вучыць?

Ведзьма. Ой, мая навука складаная, але вельмі цікавая – “Па-скуд-ства-знауства!”. Ну што, дзеці, паірэбны вам такі педагог? (Дзеці адказваюць.) Згаджайцеся, весялей жыць будзе.

Гаспадыня. Ну што ж, зараз мы паглядзім, які з цябе выхавальнік.
Ведзьма. Калі ласка. Так, дзеці, першае заданне – тупанне і плясканне. (Па яе загаду дзеці спачатку моцна тупаюць, потым пляскаюць у далоні.)
Другі занятак! Слухайце заданне – хлопчыкі высоуваюць языкі, дзяучынкі ставяць рогі. (Усе адначасова скачуць на месцы пад музыку.)

Ведзьма. Наступны занятак вельмі цікавы – практыкаванне дляголасу. Зробім маленькі звярынец. Хлопчыкі будуць крычаць, як пеуні. Дзяучынкі будуць мычаць, як каровы. А ведзьма – як авечка. Хто мацней? (Усе трымаюцца за галаву.)

Гаспадыня. Які жах! Што ты тут нарабіла?

Ведзьма. Нічога. Усё у парадку. Паглядзіце, як дзецям добра. Ды з маімі здольнасцямі стану нават загадчыцай.

Гаспадыня. Такія здольнасці нам не патрэбны.

Ведзьма. Не патрэбны?! А можна я вам яшчэ што-небудзь пакажу?

Гаспадыня. Зноу паскудствы?

Ведзьма. Не, не… слухайце. А вы ведаеце, ёсць такая прыкмета: хто на Каляды чыхне, той здаровы увесь год пражыве? Паспрабуем? Тры-чатыры: “Апчхі!” (Да гасцй.) а вы, госцейкі дарагія, хочаце быць здаровымі? Тады, калі ласка: Апчхі! Будзьце здаровы! (Ведзьма нясе вядзерца з вадой і мятлой.)

Гаспадыня. Што гэта у цябе?
— 6 —
Ведзьма. Снегу трошкі растапіла. Хто навагоднім снегам акропіцца, той цэлы год хварэць не будзе. (Бегае па зале, брызгае вадой.)
Я люблю вас і шкадую.
Са мной свята весялей!
Не краду я больш дзяцей,
З дзеткамі гуляю,
Дзетак забауляю.

ГУЛЬНЯ “Ведзьма і памяло”.
Дзеці танчаць парамі пад беларускую музыку. Ведзьма танцуе з мятлой. Калі музыка спыняецца, яна пакідае мятлу, хуценька шукае сабе пару сярод дзяцей, якія тым часам таксама знаходзяць сабе новую пару. Каму не хопіць пары, танцуе з мятлой.

Гаспадыня. Музыка, гучы хутчэй,
Праспяваем весялей.

Гучаць прыпеук.

Гаспадыня. Божа ж мой, здаецца штосьці,
Што паснулі нашы госці?!
Не паснулі, госцейкі? (Не.)
Ну тады…
Грайце полечку, музыкі,
Хай паскачуць чаравікі.
Госці і дзеці утвараюць круг.

Несцерка. Полька управа – акуратна,
Полька улева – далікатна.
А цяпер, паны, паненкі,
Мы бяромся за каленкі.
Зараз пойдзем усе упрысядку
І учэпімся за пяткі.
На двары трашчыць мароз,
Грэем мы суседу нос.
На Калядах мы не тужым,
Крэпка возьмемся за вушы.
А цяпер пайшлі у скокі,
Круцімся у розныя бокі.

У залу убягае мяшок, скача,бегае, усе глядзяць, здзіуляюцца.

Несцерка. Стой, мяшок! Спыніся!
Хто сядзіць там, пакажыся!

Мяшок. Сёння свята ля варот –
Будзе усё наадварот (уцякае).

Несцерка. Пакружыся, павярніся,
Каля печкі супыніся.

— 7 —
З мяшка выглядае Чорт.

Несцерка. Дык гэта ж Чорт.

Чорт. Вядома, Чорт.

Гаспадыня. Вось зараз я цябе патэльняй (бяжыць дапечы).
Божа ж мой, божа! Былі бліны, аладкі ды зніклі.
(Да Чорта.) Ты схавау?

Чорт. Схавау, схавау.

Гаспадыня. Пакажы, дзе.

Чорт. Не пакажу, не пакажу.

Гаспадыня. Зараз я цябе патэльняй па баках…

Чорт (да дзяцей). Ну пажартавау я! Аддам пачастункі (бяжыць да дзвярэй, выцягвае мех, дастае падушку, коудру і кладзецца спаць).

Гаспадыня. Вось, нячысцік, падмануу нас.

Несцерка. Не хвалюйцеся, зараз мы яго разбудзім.
(Да лзяцей.) дзеці, давайце патупаем нагамі ды ппляскаем у далоні, Чорт спалохаецца і прачнецца. (Дзеці выконваюць.)

Чорт. Адчапіцеся ад мяне! Паспаць не дадуць!

Гаспадыня. Аддавай бліны!

Чорт. А разлічвацца чым будзеце? Давай, баба, грошы! Ды не звінячыя, а шалясцячыя.
(Гаспадыня ганяе Чорта.) Давай, баба,каубасу, а то хату растрасу!

Гаспадыня. Што ты, якія у мяне каубасы? А на цукеркі ты не ласы?

Чорт. Так, так, цукеркі я яшчэ больш за каубасу люблю.

Гаспадыня. Ну дык давай, хвастаты, аладкі. Дзе схавау?

Чорт. Ну добра, так і быць (нясе з-за дзвярэй).

Гаспадыня частуе прысутных.

Несцерка. Дзякуй за пачастункі,
А мы пойдзем далей калядаваць.
Добрых людзей са святам вітаць.

Гаспадыня. Шчасліва хадзіце,
Здаровы бывайце,
У наступным годзе
Зноу завітайце!

Главная

Учителю.net

Сцэнарый тэатралізаванага свята «Каляды»



Каляды

Содержание:

                                         I.  Змест.

                                    II. Анатацыя

                                   III.Уводзіны.

                                  IV.Галоўная частка.

                                  V.Заключэнне.

                                 VI.Спіс літаратуры.

                                 VII.Дадатак.Дыдактычны матэрыял.

II.                                 АНАТАЦЫЯ.

Фальклорная вечарына» Каляды»прысвечана праблеме адраджэння беларускіх народных свят, абрадаў, звычаяў, беларускай нацыянальнай культуры.Для таго, каб зразумець сябе сапраўдным чалавекам, уявіць прыналежнасць да свайго роднага, беларускага ,неабходна вывучаць народныя каштоўнасці, тое, што стагоддзямі стваралі, выкарыстоўвалі і захоўвалі нашы продкі.

    Работа адрасавана настаўнікам сярэдніх школ, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, выхавацелям дзіцячых садкоў і ўсім, хто цікавіцца багатай ,духоўнай спадчынай беларускага народа.  

                                    III.Уводзіны.

У дадзенай метадычнай распрацоўцы я імкнулася паказаць, што пазакласная праца з’яўляецца неад’емнай часткай усяго навучальна-выхаваўчага працэсу ў ліцэі.

У нашым ліцэі вучэбна-выхаваўчы працэс амаль па кожнай навучальнай дысцыпліне звычайна дапаўняецца спецыяльна арганізаванымі сустрэчамі, вечарамі,канферэнцыямі, пасяджэннямі гурткоў, якія праводзяцца па-за раскладам асноўных заняткаў.

У метадычнай паспрацоўцы я ажыццявіла міжпрадметныя сувязі з літаратурай як навучальным прадметам і відам слоўнага мастацтва, пераканала у тым, што мова звязана з непасрэднымі перажываннямі людзей, з іх побытам і думкамі. Я імкнулася далучыць вучняў да скарбаў нацыянальнай культуры, да каранеў і вытокаў свайго народа, раскрыць выхаваўчы патэнцыял беларускага слова, якое павінна загучаць на роднай зямлі на поўны голас.

Дадзенная метадычная распрацоўка паказвае, што праца па беларускай мове і літаратуры рачшырае кругагляд навучэнцаў, павышае іх культурны ўзровень, вызывае стойкі інтарэс к прадмету, выхоўвае эстэтычны густ. Сцэнарый аднаго з такіх вечароў я і прапаную выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры.

                                                      IV.Галоўная частка.

                                   1.Напрамак сацыяльна — педагагічнай дзейнасці, па якому праводзілася работа.

                                   2.Мэта падрыхтоўкі і правядзення фальклорнай вечарыны «Каляды».

                                    3.Уступнае слова выкладчыка.

                                     4.Сцэнарый тэатралізаванага свята «Каляды».

    Тэатралізаванае свята Каляды ахоплівае наступныя крытэрыі ідэйнага выхавання:

А.Светапогляд, ідэйнасць (развіццё сітэмы агульначалавечых каштоўнасцей).

Б.Патрыятызм (любоў да Радзімы, веданне гістарачнай спадчыны, традыцый, звычаяў, абрадаў нашага народа).

В.Маральнасць (фарміраванне эстэтычнага густу, развіццё мастацкіх здольнасцей і г.д).

Мэта падрыхтоукі і правядзення фальклорнай вечарыны «Каляды».

Фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю тых, хто будзе жыць і працаваць у дваццаць першым стагоддзі.

Далучыць вучняў да скарбаў нацыянальнай культуры, да каранеў і вытокаў народа, раскрыць выхаваўчы патэнцыял беларускага слова, якое павінна загучаць на роднай зямлі на поўны голас.

Развіць у навучэнцаў інтарэс да вуснай народнай творчасці, выклікаць цікавасць да народнага фальклору і беларускіх нацыянальных абрадавых традыцый.

Рыхтуючы свята, фальклорны гурток «Ясь і Яніна» ставіу перад сабой галоуную задачу — паказаць невычэрпнасць і разнастайнасць роднай мовы, якая здольна выказваць самыя складаныя думкі і адлюстроуваць розныя настроі і пачуцці людзей.

                 Сцэнарый тэтралізаванага свята «Каляды»

Вечар перад калядамі.

Уступнае слова, вядучага вечара. Галоўная частка.

                                   1.Напрамак сацыяльна — педагагічнай дзейнасці, па якому праводзілася работа.

                                   2.Мэта падрыхтоўкі і правядзення фальклорнай вечарыны «Каляды».

                                    3.Уступнае слова выкладчыка.

                                     4.Сцэнарый тэатралізаванага свята «Каляды».

    Тэатралізаванае свята Каляды ахоплівае наступныя крытэрыі ідэйнага выхавання:

А.Светапогляд, ідэйнасць (развіццё сітэмы агульначалавечых каштоўнасцей).

Б.Патрыятызм (любоў да Радзімы, веданне гістарачнай спадчыны, традыцый, звычаяў, абрадаў нашага народа).

В.Маральнасць (фарміраванне эстэтычнага густу, развіццё мастацкіх здольнасцей і г.д).

Мэта падрыхтоукі і правядзення фальклорнай вечарыны «Каляды».

Фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю тых, хто будзе жыць і працаваць у дваццаць першым стагоддзі.

Далучыць вучняў да скарбаў нацыянальнай культуры, да каранеў і вытокаў народа, раскрыць выхаваўчы патэнцыял беларускага слова, якое павінна загучаць на роднай зямлі на поўны голас.

Развіць у навучэнцаў інтарэс да вуснай народнай творчасці, выклікаць цікавасць да народнага фальклору і беларускіх нацыянальных абрадавых традыцый.

Рыхтуючы свята, фальклорны гурток «Ясь і Яніна» ставіу перад сабой галоуную задачу — паказаць невычэрпнасць і разнастайнасць роднай мовы, якая здольна выказваць самыя складаныя думкі і адлюстроуваць розныя настроі і пачуцці людзей.

Уступнае слова выкладчыка

Каляды-гэта народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. У гадавым крузе народных абрадаў і святкаванняў мінулага яны храналагічна

займалі першае месца.Назва іх паходзіць ад лацінскага слова »календы». Так старажытныя рымляне называлі першы дзень кожнага месяца.Усе календы святкаваліся, але асабліва ўрачыста адзначалі навагоднія.Назва каляды,засвоеная славянскімі і неславянскімі народамі Еўропы мае свае варыянты :у рускіх і ўкраінцаў — коляды, у балгар-коледуванне,у сербаў і харватаў-коледа,і г.д.

Ва ўсходнеславянскіх народаў Каляды адзначаліся з 24 снежня  па 6  студзеня ўключна. На працягу гэтых двух тыдняў працаваць лічылася грэхам і людзі ў дзень выконвалі толькі тую работу,без якой нельга было абысціся.Ва ўсе вечары нічога не рабілася,а таму называлі

іх святымі.

              Рыхтавацца да каляд сяляне пачыналі ўжо з Піліпашкі.Да свята кожная сям’я старалася зпбяспечыць сябе патрэбнымі прадуктамі харчавання, забівалі свінню, для жывелы нарыхтоўвалі неабходную колькасць кармоў.

У многіх весках Беларусі Калядамі называлі толькі само свята 25-28 снежня, а перыяд з 24 снежня па 6 студзення -калядаўніцам.У некаторых славян Калядою ўласна называлі тры дні:дзень перад так званым нараджэннем Хрыста,дзень перад Новым годам і дзень перад вадохрышчам . Царква дапасавала да старажытных калядаў свае  святы:нараджэнне Хрыста і вадахрышча, бо яна вяла непрымірымую барацьбу з дахрысціянска-язычніцкімі святкаваннямі з мэтай укаранення ў побыт людзей сваіх святаў. .З народнымі абрадамі сустрэчы Новага года ў мінулым і было непарыўна звязана святкаванне Каляд (па часе яны супадалі з навагоднімі ўрачыстасцямі,але адзначаліся больш шырока).

У кожнага народа Каляды праводзіліся весела. Лічылася, што калі весела сустрэць пачатак Новага года,то увесь год будзе вяселым і шчаслівым.

На Беларусі вячэра 24 снежня насіла агульную назву ‘куцця’ ,таму ў гэты дзень абавязкова варылася куцця ( каша з ячных круп ). Першая куцця служыла пачаткам Каляд і спраўлялася з вялікай урачыстасцю, а таму і атрымала назву вялікай куцці. За стол садзіліся як толькі на небе з’яўлялася першая зорка .На працягу усіх калядных дзен спраўляліся тры куцці.З першай было звязана у народзе много прыкмет,звычаяў, варожбаў. Так падсохлы верх куцці за вячэрай здымалі і аддавалі курам,’каб добра яйкі неслі’. Зачэрпнуўшы першую лыжку куцці,гаспадар стукаў у акно і клікаў мароз куццю есці , каб не марозіў пасевы ячменю, пшаніцы , гароху , грэчкі і т .п .,а гаспадыня  зазывала мароз на куццю, каб не марозіў на агародзе расаду, гуркі , гарбузы і інш.

Звычайная беларуская каша, стол, лаукі, не куце фіранкі, унізе, на падлозе чыгун з кашай, які стаіць у сене. У пакоі дзед і баба, з імі іх унучка.

Баба збірае на вячэру.

Баба. (седзячы за сталом) Ці бачыш мяне дзед?

Дзед.  Не бачу!

Баба. Каб жа ты не бачыу за стагамі ,за стагамі,за капамі,за вязамі,за снапамі свету!

Дзед.А чі бачыш ты мяне?

Баба.Не бачу!

Дзед.Каб жа ты не бачыла за гуркамі,за гарбузамі,за капустаю,за буракамі свету!

 

Баба.(Хапае качаргу і пачынае лупцаваць дзеда.Дзед кідаецца на лауку і          гаворыць:)

Дзед.Каб твае снапы так хутка падалі на ніве!

        (Пасля баба пачынае з-пад абруса даставаць сянінкі і прыгаворваць):

Баба.Зараз я,мае вы даражэнькія,паваражу,ці будзе у нас у гэтым годзе добры лен.

         (Пачынае выцягваць з-пад абруса сянінкі)

Баба.Во,глядзіце,якая вялікая сянінка выцягваецца,будзе добры у нас лен,вялікі.

Дзед.Дзякуй богу!

Унучка.Бабулька,я зараз прынясу куццю,паглядзіце,ці будзе добры ураджай ячменю.Усе глядзяць куццю.

Дзед.О,дзякуй богу!Будзе добры ячмень,во якая густая ды надсохлая!

             Усе разам:ды мусіць і смачная!

Баба.Паглядзі ўнучка ў акно,ці есць на небе зоркі,ці многа іх?

Унучка.(глядзіць у акно).Ой,бабулька і дзядулька,неба ўсе ўсыпана зоркамі.

Дзед.От добра,гэта азначае,што летам будзе вельмі многа грыбоў.

Баба.А вось,калі з поўдня пасыплецца град,то будзе умалотны гарох.

Дзед.Акалі будзе ісці густы снег- дык будуць раіцца пчолы,а есць пчолы — дык будзе многа меду.

         (Усе садзяцца вячэраць).

Дзед.Ты ж баба,сення не мый лыжак , а звяжы іх суконнай ніткай і пактнь на стале,каб авечкі не адбіваліся ад дому.

Баба.Ты ж дзед,занясі у хлеў сена,што ляжыць на куце,на якім стаяў чыгун з куццею і дай карове і авечкам,ды не забудзь сыпнуць снегу ў вочы свінням,каб не лазілі у шкоду.Дзед бярэ сена і выходзіць.

Баба.Унучка,пачытай мне,калі ласка,тую кніжку,дзе пішацца пра каляды.

Унучка.Бабка,гэта кніжка называецца «Новая зямля»,а напісаў яе Якуб Колас.

    Чытае.

    На першы дзень святых калядак-)

    Такі ужо быў святы парадак-

     Збіралі сена са стала,

     Кармілі ім каня,вала

     І ўсіх жывелін,хоць па жмені,

     А на стале ў драбнюткім сене-

     Здавен-дауна вялося гэта

      Уважна зернетак шукалі

     І па тых зернетках гадалі,

      Які зародзіць хлеб на лета

                    (Уваходзіць дзед)

Дзед.О,унучка чытае нашы любімыя вершы,малайчына.

Эй,бабка,давай  арэшкі ды гарбузікі,сення каляды,будзем ласавацца.

(Бабка.О,зараз знайду,прынясу!)

(Прыносіць гарбузікі,арэхі,пачынаюць жартаваць,гуляюць у цот і лішку).

       За сцэнай чуваць жарты,песні.

Бабка.Вай,чуеце,што на вуліцы музыка грае,напэўна казу вядуць.

           Унучка з дзедам бягуць да акна,уклядаюцца.

Унучка.Бабка так,так «казу» водзяць вунь і да нас заварочваюць ў двор.

Бабка.Вай,вай,да нас ідуць.

(У хату стукаюцца).

Дзед.Заходзьце,калі ласка.

Дзяўчаты выконваюць песню «Ішла каляда»

Павадыр.Каляды,калядачкі,бліны ды аладачкі.

Ой ,люлі ,люлі ,бліны ды аладачкі.

Пытаў дзедка ў бабкі:

«Ці скора, бабка,калядкі?»

Бабка.Ты калядак не пытайся,ты к калядкам сабірайся.

           А калядкі ў бярэзнічку,а каўбаскі ў жалезнічку.

Павадыр.Сення каляды ,усе людзі рады.

                Япручка смаляць і бога хваляць.

                Радуйся зямля ,бо жыта родзіць.

                Прыехала каледка , прыехала лябедка

                На сівым казлятку.

Дзед.Адкуль вы?

Павадыр.Мы людзі не простыя,з далекага краю,

                Хлопцы ўсе сталыя з-пад самага раю.

Баба.Адкуль ідзеце?

Павадыр.Ідзем кругам,светам аж ,ад пана лета.

                      Мы к лету ідзем, казу вядзем і радасць нясем.

Песня «Святыя вечары».

Дзед ,баба ,унучка.Дык просім у хату!

Заходзіць другі павадыр, вядучы за сабой казу, пасля заходзіць цыган, маладзіца, музыка ,механоша і ўся світа.

                                    Каза становіцца пасярод хаты, за ей павадыр ,і цыган

                     За маладзіцай ,астатнія стаяць у парозе.

Павадыр.2 Ну, ну-ну ,казел,

                           Ну ,ну-ну, нябожа,

                           Не адбрыквайся

                           Паварачвайся

                           То на сей бачок,

                           То на той бачок,

                           Ды расхадзіся, развесяліся.

                     (Каза танцуе)

                             Па ўсяму дому,

                             Па гаспадарскаму.

                             Дзе каза ходзіць,

                             Там жыта родзіць,

                             Дзе не бывае ,там вылягае…

                      (Каза танцуе ,кідаецца ,прыкідваецца мертвай ,потым падымаецца і кланяецца гаспадарам).

Механоша.Уставай, каза,

                          Жылы надзімай,

                          Гаспадар ідзе,

                          Каляду нясе:

                          Рэшата аўса,

                          Наверх каўбаса.

Павадыр. Ой мая каза зусім прытамілася ,трэба ей крыху адпачыць.А вас павесяляць мае дружкі.

                    (выводзіць цыгана і маладзіцу ў цэнтр хаты)

                           Музыка іграе ,цыган і маладзіца танцуюць.

               Цыган:Калядзін, калядзін,

                              Я ў бацькі адзін,

                              Кароценькі кажушок.

                                   Дайце мне піражок.

                                   А наверх каўбасу,

                                   А то хату разнясу.

                   Маладзіца:Шчадрую шчадрую

                                           Каўбасу чую.

                                           Дайце каўбасу,

                                           Дамоў панясу.

                                           Дайце другую,

                                           Толькі даўгую.

                                           Дайце трэцюю-

                                           Хоць авечую.

                          Затым выконваюцца прыпеўкі.

Павадыр.Пакідаючы хату.
                     Будзь здароў ,як рыжы бароў,

                     Май торбу грошаў ,жыві ў раскошы.

                     Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі

                     Стары год канчаем ,а новы зачынаем.

З ранняю вясною ,з буйнаю травою,

З збожжам каласістым ,з зернем ядраністым.

Ды спрытным летам, і з громам пры гэтым.

І з восенню яснай ,і з долечкай шчаснай.

Дзед.Дзе вы гэту казу дасталі?

Павадыр.На кірмашы ў старога купіў семсот грошаў заплаціў.

Баба.Дзе сам вывучыўся?

Павадыр.Па ўсім свеце ходзячы ,торбу хлеба носячы,

                     Між людзей бываючы ,дзівы,-дзіўныя відаючы,

                     Розныя кнігі чытаючы ,уверх нагамі трымаючы.

                     А вы здаровы бывайце ,за год нас чакайце.

(Гаспадары надзяляюць усіх падарункамі, даюць хлеб, сала ,каўбасы і г.д.)

Іграе музыка ,цыган, маладзіца з імі «каза» танцуюцць, спяваюць, выходзяць з хаты.

                                       V.  Заключэнне.

       Такім чынам, як і ў мінулым, так і сення, народныя святы застаюцца важнейшым сродкам фарміравання і станаўлення грамадзянскасці чалавека.

           Людзям як паветра неабходны і святочныя ўрачыстасці ,якія маюць свае істарычныя карані ,памятныя даты, традыцыйныя высновы і абрадавыя цырымоніі.

          Вопыт людзей усяго чалавецтва ў мінулым данес нашчадкам найбагацейшую палітру розных святаў і абрадаў.Сярод іх народнае зімовае свята Каляды.

          Рыхтуючы яго, я імкнулася далучыць навучэнцаў да таямніц слова моўнай скарбніцы свайго народа, яго багатай народнай культуры.

          Падрыхтоўка і ўдзел навучэнцаў фальклорнага гуртка»Ясь і Яніна»ў тэатралізаваным свяце «Каляды» аставіла глыбокі след у душах нашых навучэнцаў.

          Вось некаторыя выказванні ўдзельнікаў свята:

Бачыла Вольга, гр.СК-85

 Я ніколі не ўдзельнічала ў абрадах калядавання, а цяпер даведалася, што гэта вельмі цікава і весела.Паспрабую з сябрамі калядаваць.

Снітко Таццяна,гр.СК-95

 Рыхтуючы свята ,мы пазнаемімся і падружымся з рэбятамі розных груп.Было б вельмі добра, каб часцей арганізоўваліся такія вечарыны.

Рочаг Вольга.гр.СК-95

 Мая бабуля расказвала мне, што ў маладосці яна з сябрамі калядавала, хадзілі па хатах, пелі калядныя песні, вадзілі казу, а сення я сама ўбачыла ,як гэта весела і цікава.

                                    Падута А.С.- выкладчык гісторыі Беларусі.

 Як добра, што сення мы памятаем і захоўваем народныя звычаі, традыцыі, абрады ,якія складваліся нашым продкам стагоддзямі.

                                           VI.Спіс літаратуры:

1.Ф.М.Янкоўскі. Навукоўцам, настаўнікам ,вучням.

     А)Беларускія народныя прыказкі  і прымаўкі(1957).

     Б)Крылатыя словы і афарызмы (1960).

2.Малажай Г.М.Рачэўскі С.Р.

     Пазакласная праца па беларускай мове.Мінск. Вышэйшая школа 1990 г.

3.Коваль У.І. Новак В. С. Беларускія народныя святы і звычаі.Гомель 1993г.

4.Песні народных свят і абрадаў с.34-35.

5.Земляробчы каляндар.Абрады і звычаі.С.22.

6.Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.Мн.1986.Т3.с.217-218 т.4.с.44-45, 87.

Каляды і паштоўка калядная

Дзея 1.”Ражаство”

Гаспадыня: Вось і ўзышла на небе першая зорка.

( Гаспадар бярэ лыжку куцці, падыходзіць да вакна, расчыняе яго )

Гаспадар: Мароз, мароз, хадзі куццю есці. Улетку не бывай. Не марозь жыта, пшаніцы,аўса, проса, лёну і ўсяго што мне трэба пасеіць, бо мы будзем біць цябе жалезнымі пугамі.

( Гаспадыня бярэ лыжку куцці, падыходзіць да вакна )

Гаспадыня: Мароз, мароз. Хадзі куццю есці . Улетку не бывай, не марозь моркву, буракоў, бульбы, гуркоў і усё, што мне трэба садзіць, бо мы будзем біць цябе жалезнымі пугамі.

(Гаспадар сядае на покуць, самае ўрачыстае месца ў хаце)

Гаспадар: Алена, ці бачыш ты мяне?

Гаспадыня:  Не, не бачу.

Гаспадар: А каб жа ты не  бачыла за агуркамі, морквай, буракамі, бульбай свету.

(Гаспадыня сядае на покуть) .

Гаспадыня: Кастусь, ці бачыш ты мяне?

Гаспадар: Не, не бачу.

Гаспадыня: А каб жа ты не бачыў за вазамі, за капамі, за стагамі свету.

(Гаспадыня штурхае гаспадара, ён спрытна падае на падлогу)

Гаспадар: Дай жа Божа каб твае снапы на ніву так падалі!!!

Дзея 2.”Каза”

Вядучы: Нехта грукае ў хату, напэўна калядоўшчыкі.

Калядоўшчык: Добры вечар вам. Ці рады вы нам?

Гаспадыня: Мы та рады, да вы кто такія?

Калядоўшчык: Мы- людзі не простыя, з далёкага краю, хлапцы ўсе сталыя, з-пад самага раю.

Гаспадыня: Адкуль ідзіцё?

Калядоўшчык: Ідзем ад пана нашага Года, што носіць бароду шыроку як лапата. Сіву і касмату.

Гаспадыня: А куды ідзіцё?

Калядоўшчык: Ідзем кругом света, да пана нашага Лета, мы к лету ідзем, казу вядзем і радасць нясем. Ці шырокія лавы каб нам паляжаці, ці добрая гаспадыня каб нас частаваці?

Гаспадыня: Гаспадыня та добрая і нават шчодрая, дык за што ж вас частаваці, спачатку трэба паспяваці?

Кал – к: Шаноўныя калядоўшчыкі гаспадыня дазваляе калядаваць і просіць паспавяць.

(Гурт уваходзіць у хату з песняй “На нова лета”. На пярэдні план выходзіць каза і павадыр.)

Павадыр: Устань козачка, расхадзіся. Панам гаспадарам пакланіся.

(Гурт спявае песню “Го-гого каза”. Каза таньчыць, бадае павадыра. Раптоўна ёй становіцца кепска, яна падае і ляжыць нібы мёртвая)

Павадыр: Ой што ж гэта стала. Каза мая упала, здохла, прапала. Маёй казе ня шмат трэба: два боханы леба, сем печ перапеч, а яшчэ аладкі каб бакі былі гладкі, а яшчэ таго мала дайце кавалак сала, чацвёрты пірог каб казу сцярог і два піражочкі казе на ражочкі.

(Гаспадыня адорвае калядоўшчыкаў)

Гаспадыня: А дзе вы такую казу узялі?

Павадыр: На кірмашы ў старога купіў, сямсот даляраў заплаціў.

Гаспадыня:  А дзе сам так вывучыўся?

Павадыр: Па ўсім свеце ходзячы, торбу хлеба носячы, кнігі розныя чытаючы верх нагамі трымаючы. А вы шчаслівы бывайце, ды за год нас чакайце.

Дзея 3. “Мядзведзь”

( На пярэднем плане мішка і ягоны павадыр)

Павадыр: Кланяюся ўсім нізка. І мішка таксама кланяецца. Мой мішка не просты, ён-вучоны, Смаргоньскую акадэмію скончыў. А ну, мішка, пакажы як бабы бялізну мыюць.

Павадыр: А пакажы, мішка, як п’яны мужык Янка дамой з карчмы вяртаецца. Весялей, весялей, мужык добрых дзве кварты выпіў і ног пад сабой не чуе.

Павадыр: А цяпер пакажы, мішка, як хлапец да дзеўкі заляцаецца. А дзеўка сароміцца.

Павадыр: Ну што, мішка, паскоч, хорашэнька.

(Мішка пачынае танчыць, гурт спявае “Ішла каляда ўпярод Раства”)

Павадыр Ну што, Мішка, трымай мядовый пернік. Пернікі любіш? Каб у вас у кожным куточку было па сыночку, а як укоціцца бочачка, каб была яшчэ і дочачка. Каб у гэтай хаце было заўжды што даці, каб мякіну не таўклі і хлеб з яе не пяклі.

Дзея 4: “Мацей”

( на зэдліку сядзіць, громка стогне, трымаецца за жывот)

Мацей: Авей, авей, авей. Вох, вох, вох. Вось, мае паночкі, быў я ў пана бараноўскага на куцці, дык як пад’еў я той куцці, што не магу сапці. Што мая Вулляна мне не рабіла, і гаршчок на пупе станавіла, не дапамагло, яшчэ горш прылягло. Параілі мне чамасу, купірвасу, бурачнага квасу, моху, чартапалоху і яшчэ нечага троху, усё гэта скалаціць і выпіць,і тое не дапамагла. Вось каб знайшоўся дактарочак, ды палячыў мой жываточак, аддаў бы яму і торбу і мяшочак…. і курэй і свінней і авечак і жонку мымру і дзяцей чарцей.

( У гэты час побач стаіць нехта ў белым і на пераліку загібае пальцы)

Лекар: Ну што табе, мужык?

Мацей: Дык вось, мой паночак, нястраўнасць, рэзачка абяньбеніла.

Лекар: Кладзіся мужык.

Лекар: Прапісваю табе шалфею і тры разы па шэі… раз два тры.

Мацей: Аааа ліха тваёй мацеры, намацеў, напацеў, дый сам к чорту паляцеў От каб дагнаў, вось бы ў плечыкі нагрукатаў.

Дзея 5. “Цыган і кабыла”

( На сцэне сядзіць стары дзед, уваходзіць цыган з кабылаю. Кабыла мае выгляд вельмі старой і хворай жывёлы. Дзед дрэме на зэдліку.)

Цыган: Здарова дзед…..Здарова дзед. О пень глухі. (у самае вуха дзеду крычыць) Здарова дзед.

(Дзед прачынаецца, пужаецца, але пазнае цыгана супакойваецца)

Дзед: А здарова цыган.

Цыагн: Дзед, купі кабылу.

Дзед: Да патрэбна мне твая кабыла як свінне завушніцы.

Цыган: Да ты хіба ведаеш, чорт стары, што гэта за кабыла. Гэта ж цуда цудные, дзіва дзіўнае. Ды я на гэтай кабыле ад Балтыку да Іерусаліму за тры дні праскакаў.

Дзед: Так ужо і за тры дні?!

Цыган: Ну можа не за тры дні, а за тры гады. Да ты лепей прыгледзься да кабылы. Бокі гладкія як пугай высмаленыя.

Дзед: Не бухоў не трыбухоў, касцьмі брэнчыць.

Цыган: Высокая кабыла

Дзед: З вузел, вераб’ю па калена.

Цыган: Мая сівая як быжыць зямля дрыжыць, а як паваліцца ляжыць.(штурхае кабылу яна падае на падлогу)

Дзед: А колькі год тваёй кабыле?

Цыган: Дык гэта зззз тры, тры гады.

Дзед: А колькі ты хочаш за сваю кабылу?

Цыган: Каб я з гэтага месца не зышоў, да каб я сабе ўсе ногі пераламаў, калі мая кабыла не каштуе міліён.

Дзед: Міліён???? Тры капейкі ў базарны дзень.

(стары падыходзіць да кабылы, расчыняе ёй пашчу, углядаецца)

Дзед: Дык у яе ж ніводнага зуба няма.

Цыган: Ну у цябе чорт стары багата зубоў.

( Дзед водзіць рукой перад вачыма кабылы, кабыла не рэагуя)

Дзед: Дык яна ж сляпая. Тааак. Кабыла сляпая, бяззубая, колькі кажаш ёй гадоў?

Цыган: Ну я ж табе кажу: тры….мінула, даўно мінула, даўно.

Дзед: Ах ты брахлівая цыганская морда. Ёй жа усе трыста, яна ж загнецца праз дзень.

Цыган: Табе мая кабыла не ўпадабалася? Прышчапі зубамі язык качарэжка гнілая. А то зараз як вызвенчу гэтым кійком сваіх не пазнаеш.

Дзед: А я як трэсну зубоў не пазбіраеш. Боўдзела дурное.

(Дзед з цыганам пачынаюць біцца, кабыла тым часам хістаецца, ледзьве стаіць на нагах і зрэшты падае)

Цыган, дзед: Лекара, лекара.

( на сцэне з’яўляецца нехта ў халаце)

Цыган: Такая добрая кабыла была.(лямантуе)

(Лекар дастае нейкую вадкасць, залівае ў пашчу кабыле, кабыла ўстае, хістаецца. Пакуль дзед з цыганам яго дзякуюць, кабыла ізноў падае.)

Дзед, цыган: Ашуканец, ашуканец!!!!

( цыган падхоплівае кабылу і зыходзіць)

Дзея 6. “Цыганкі”

( Дзед пераводзіць дух)

Дзед: Ой цыган, накрычаў аж у вушах зьвініць.Ну дзякаваць Богу пайшоў.

( У гэты час у хаты убягаюць цыганкі. Танчаць вакол яго. Дзед ашалела на іх глядзіць.)

Цыганка 1: Дзед, дзед, дай пагадаю.

Цыганка 2: Усю праўду скажу.

Цыганка 3: Што была, што ёсць, што будзе.

Цыганка 1. Завуць цябе Мацей.

Дзед: Мацей.

Цыганка 2: А прозвішча тваё Зяблік.

Дзед: Зяблік.

Цыганка 3: А старая твая памерла. Але яна не крыўдуе, усё даруе, зла не трымае, да сябе запрашае.

Цыганка 1.: Дзед, ажэнісься ў наступным годзе.

Дзед: Ажанюся?????

Цыганка2: А дзетак у цябе будзе двое: дзяўчынка і хлопчык.

Дзед: Якія дзеткі, стары я ужо, не атрымаюцца ў мяне дзеткі.

Цыганка 3: Да ты, дзед, хоць куды ( у бок) З твайго году усе коні падохлі.

Цыганка 1: Ой дзед, што бачу, што бачу.

Дзед: Ну ну кажы кажы.

Цыганка 2: Сваякі твае ў Ізраіле паміраюць, і ня ведаюць каму спадчыну пакінуць. А што за спадчына звесткі маю.

Цыганка 3: Вілы дзве.

Дзед: Вілы?????. Дык у мяне у сараі свае стаяць, я імі гной

Цыганка 1: Фольцвагены 3.

Дзед: фольцы????? Фрыцы. Гэта тыя, што мы у 43 стралялі.

Цыганка 2: Не не ня тыя

Цыганка 3: Ой, дзед, што я бачу?! Прэзідэнтам будзеш!!!!!!!!!!!!

(Дзед спачатку з замілаваннем паўтарае слова “прэзідэнтам”, потым да яго даходзіць, што яго дураць, ён раз’юшваецца)

Дзед: Прэч, прэч, чавэлы, цыганкі брахлівыя, прэч, прэч.

Цыганка: Да каб ты заўтрашняга дня не прычакаў

Дзед: А каб ты ўсе ногі сабе пераламала.

Цыганка: А каб да цябе госьці штодня хадзілі.

Дзед: А каб ты села туда дзе дна няма.

Цыганка: А каб ты ад лямпачкі прыкурываў.

Дзед: А каб твае дзеці вакол слупа ў паход хадзілі.

Цыганка: А каб цябе звяло і скруціла.

Дзед: А каб……. Каляды, эк Каляды!!!!!

( Усе разам спяваюць песню “Ой дзе ж мы ходзім, дзе похаджуем”)

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Сценарий индийского сериала
  • Сценарий каляд на белорусском языке
  • Сценарий казакша жана жылга балабакша
  • Сценарий ирландской вечеринки
  • Сценарий индивидуального образования это