Сценарий ко дню роднай мовы

21 лютага – День роднай мовы“Не пакідайце ж мовы роднай…”Мэты: абуджэнне павагі да слова, імкнення захоўваць сваю культуру і культуру іншых народаў; развіццё сродкамі мовы інтэлектуальнай, эмацыянальнай, эстэтычнай, маральнай сфер асобы навучэнца; выхаванне п

Нажмите, чтобы узнать подробности

21 лютага – День роднай мовы

“Не пакідайце ж мовы роднай…”

Мэты: абуджэнне павагі да слова, імкнення захоўваць сваю культуру і культуру іншых народаў; развіццё сродкамі мовы інтэлектуальнай, эмацыянальнай, эстэтычнай, маральнай сфер асобы навучэнца; выхаванне павагі да ўсяго роднага, беларускага.

На сцэну пад музычнае суправаджэнне песні на сл. Я.Коласа

“Мой родны кут”выходзяць вядучыя.

Вядучы 1. Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.

Вядучы 2. Хто забыў сваю мову – усё згубіў.

Вядучы 1.Добры дзень, паважанае спадарства!

Вядучы 2. Прывітанне, шаноўныя сябры!

Вядучы 1. 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень?

Вядучы 2. 21 лютага ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года.

Вядучы 1. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

Вядучы 2. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца — беларуская мова.

Вядучы 1. У фармаце сённяшняга свята мы прапануем вам акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як гучыць яна не толькі на ўроках, але і ў выкананні навучэнцаў нашагакаледжа.

На фоне ціхай мелодыі навучэнцы чытаюць вершы.

Вядучы 2. Чытач 1.Юрась Свірка. Верш “У нас сваiх хапае слоў”.

У нас сваiх хапае слоў

Крамяных,

росных,

васiльковых

Ад мурагоў i ад лясоў,

Ад светлых высяў жаўруковых.

У нас хапае слоў сваiх

Іх пазычаць няма патрэбы.

Ад чыстых даляў веснавых,

Ад глыбiнi ўлетку неба.

Сваiх хапае слоў у нас

Суровых, мужных, як яднанне,

Яны гучаць у грозны час

I заклiкаюць на змаганне.

У нас хапае слоў такiх

Чысцюткiх, ядраных, як ранне.

Яны выказваюць услых

Пяшчоту, ласку i каханне.

Хапае слоў i гаманкiх,

I мяккiх, як у лузе травы,

І, чуйна слухаючы іх,

Запамінай не для забавы.

У нас хапае рэдкiх слоў,

I палюбi ты iх бязмежна.

Яны ад чысцінi снягоў

I ад пялёсткаў беласнежных.

Яны ўвабралi звон крынiц,

Шум лесу i дыханне ночы.

Ад лiўняў i ад навальнiц –

Грымяць, iскрацца i шапочуць.

Журыцца ўмеюць i звiнець,

Спяваць у шумным карагодзе.

Iх трэба сэрцам разумець

І ўмець знаходзіць у народзе.

Чытач 3. Ніл Гілевіч. Верш Як ты дорага мне, мая родная мова!

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
І цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
І буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз:»Беларусь, маясонца-краіна!»
І цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю,моваў на свеце нямала,
І з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр-неўміручы Купала.
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю-
Не дазволю.
Не дам.
Не прадам.
Не змяняю.
І да смерці за волю тваю пастаю!

Чытач 3. Пятрусь Броўка. Верш “Калі ласка”

У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, як
iя словы: «Калi ласка!.»
Як зв
iняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё
iдуць са мною.
Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
– Калi ласка, калi ласка, ў хату!
Не паспелi сесцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,
Ды i чарка блiснула дарэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!
Хлопец кажа дарагой дзячыне:
– Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!.
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. З нябёсамi размова:
– Калi ласка, цёплы дождж вясновы!
I не вельмi буйны i не рэдкi –
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi.
– Калi ласка! – наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!
– Калi ласка!. – нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы.

Вядучы 1. Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць свае казкі і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў. Безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць ўсё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш ўсё беларускае.

Вядучы 2.А як нам лепш вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба глядзець телеперадачы, слухаць радыепередачы, чытаць кнігі на беларускай мове. Трэба прыслухоўвацца да роднай мовы і ўбіраць усё самае цікавае, што засталося нам у спадчыну.

Вядучы 1. А ці любіце вы жарты, ці ўмееце вы адгадваць беларускія загадкі?

Вядучы 2. Калі ўмееце, дык паспрабуйце адгадаць. Мы будзем задаваць пытанні, а вы ўважліва слухайце і старайцеся даць правільны адказ.

Загадкі-жарты

  1. Пад імі блытаюцца, калі замінаюць, іх бяруць у рукі, калі хутка ўцякаюць; іх не чуюць пад сабою тыя, хто бяжыць. (ногі)
  1. У няўмелага, незграбнага чалавека яны дзіравыя; у таго, хто схільны да крадзяжу — доўгія; у майстра — залатыя; імі нават можна заграбаць жар, калі яны чужыя. (рукі)
  1. Ён гладка ходзіць у таго, хто ўмее лёгка і прыгожа гаварыць, і заплятаецца ў чалавека, які невыразна гаворыць. (язык)
  1. За яго можна вадзіць, з ім можна застацца, калі падмануць, ашукаюць. Ім можна кляваць. (нос)
  1. Ёю можна біцца аб сцяну, яна можа ісці кругам, без яе можна застацца. (галава)
  1. Бессаромны чалавек пазычае іх у сабакі, на іх іншы раз лепей не паказывацца, з іх могуць сыпацца іскры. (вочы)
  1. Міма іх можна ўсё прапускаць, яны могуць завянуць, за імі можа трашчаць. (вушы)
  1. Яе можна малоць у ступе, па ёй можна пісаць віламі, з яе можна выйсці сухім. (вада)
  1. Вярхом сядаю, на каго – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу падскочу.

(Капялюш)

  1. Хто ходзіць з ранку на чатырох, у дзень – на двух, а вечарам – на трох?

(Чалавек)

Вядучы 2. Малайцы! Сапраўды, умееце адгадваць загадкі-жарты. Ну, а зараз прапануем вам перапынак. У ім вы ўбачыце пастаноўку беларускай народнай казкі “Падарожнікі”.

Пастаноўка беларускай народнай казкі “Падарожнікі”.

На сцэну выходзяць тры падарожнікі.

Вядучы 1.Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — спявае нехта.

Прыслухаўся першы:

— Відаць, жаўранак.

— Не, гэта лес шуміць.

Вядучы 1.А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

— Ды гэта ж зямля наша спявае.

Вядучы 1. Вось якая яна, наша зямля беларуская. Таму ў нас і песні, такія прыгожыя.

(Падарожнікі ідуць са сцэны.)

Выконваецца беларуская песня “Заспявай, салоўка”.

Вядучы 2: Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых 74 %, якія падчас апошняга перпапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае пра яе лёс – значыць, не ўсё яшчэ страчана.

Вядучы 1: Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную, ці змешаную “трасянку”, або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

Вядучы 2. А цяпер мы запрашаем усіх прысутных паглядзець самаю цудоўную рэкламу беларуская мовы “Смак роднай мовы”, якая дапаможа пашырыць вашы веды пра багацце нашай роднай беларускай мовы.

Рэклама беларуская мовы. Відэафільм “Смак мовы”- 5.00

Вядучы 1: Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Вядучы 2: Ці можна адчуваць сябе сапраўдным беларусам, грамадзянінам сваёй дзяржавы, калі не ўжываеш родную мову? Напэўна, не. Некалі Францішак Багушэвіч казаў: «Мова — гэта «адзежа душы». Няхай жа душа беларускага чалавека, нарэшце, апранецца ў сваё адзенне, сатканае з такой прыгожай, звонкай беларускай мовы!

Вядучы 2. Паважаныя слухачы запомніце 10 запаведзяў аб мове:

Віктар Швед

  1. Мову родную беражы.
  2. Мовай роднаю даражы.
  3. Мову родную шануй.
  4. Мовай роднай не гандлюй.
  5. Мову родную любі.
  6. Мовы роднай не кідай.
  7. Мову дзецям перадай.
  8. Мовы не аддай на здзек.
  9. Толькі з ёю жыцця век.

Вядучы 1. І закончыць наша выступленне хацелася б словамі Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.

Вядучы 2. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.

Вядучы 1. Да пабачэння!

Вядучы 2. Да сустрэчы!

Вера ФІЛОСАФ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Хадосаўская базавая школа”
Камянецкага раёна
,
Брэсцкая вобласць
 

Мэта: спрыяць распаўсюджванню і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры, традыцый і мовы праз цікавую гульнявую форму.

Задачы:

– спрыяць стварэнню беларускамоўнага асяроддзя, якое садзейнічае далучэнню моладзі да роднай мовы, культуры, традыцый праз знаёмства з гісторыка-культурным мінулым, народнай культурай, музычным, выяўленчым і літаратурным мастацтвам;

– садзейнічаць развіццю маўленчых і камунікатыўных якасцей вучняў;

– спрыяць выхаванню пазнавальнага інтарэсу да традыцый беларускага народа, паважлівага стаўлення да культурна-гістарычнай спадчыны, пачуцця павагі да мовы, адказнасці за яе лёс.

Ход урока-гульні

І Арганізацыйнаматывацыйны момант

Гучыць фоназапісСпадчыныу выкананні ансамбляПесняры

Выразнае чытанне верша на фоне сціхаючай музыкі:

 Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
І цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
І буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца – краіна!»
І цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
І з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр – неўміручы Купала.
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю –
Не дазволю.
Не дам.
Не прадам.
Не змяняю.
І да смерці за волю тваю пастаю!
                                              Ніл Гілевіч

Уступная гутарка

– «Мы – беларусы, і мову гэтую да скону дзён нам берагчы. // У ёй знаходзім светач ведаў, праменняў мудрасці ключы!» – гэтымі словамі я рада прывітаць усіх аматараў беларускай мовы. 21 лютага мы адзначаем Дзень роднай мовы.

Дзеці дзеляцца на каманды і выконваюць заданні

1 Знайдзіце адказы на пытанні:

Алфавіт. Якое слова складаецца з 7 літар, а паказвае на 32 літары?

Помнік. Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік і дзе? (Ў, у Полацку).

Кніга. Хто, калі і дзе надрукаваў першую кнігу на беларускай мове? (Ф.Скарына, 1517 год, Прага).

Цікавыя словы. У Беларусі існуе баскетбольны клуб “Цмокі-Мінск”. А хто такія цмокі? (Драконы).

Рамёствы. Чым займаліся шаўцы? (Шылі скураны абутак).

2 Адгадайце загадкі пра насельнікаў Белавежскай пушчы

З грывай, а не конь,
З рагамі, а не бык.
З барадой, а не казёл.
Гучна-гучна зароў
Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)

Гальчастыя рогі,
Хуткія ногі,
Колер поўсці – залаты.
Хто я, ці ведаеш ты? (Алень)

Плямістае цялятка
Вушы высока падняла,
Шчыпле траву рагазуля…
Воўк! І імчыцца… (Казуля)

Я прыродны дрывасек,
Сёння зноў асінку ссек.
Пойдзе ўся кара на ежу,
Ствол на часткі я парэжу.
У раку насіць іх буду –
Пабудую з іх запруду. (Бабёр)

Умею ў цырку ў вальсе пакружыцца
І, як дзіця, я ласы да гасцінцаў. 
Люблю ў малінніку падоўгу пасядзець
І ў кніжках на малюнках я… (Мядзведзь)

3 Адгадайце значэнне фразеалагізма па малюнках

Кракадзілавы слёзы – пра няшчырае, прытворнае шкадаванне, спачуванне

Як баран на новыя вароты – выглядаць разгубленым, засаромленым; глядзець з дурным выглядам

Пісаць як курыца лапай – непрыгожа, неразборліва

Стрэляны верабей – дасведчаны чалавек, якога цяжка ці нават немагчыма падмануць

Разгадайце назвы аграгарадкоў Камянеччыны

Хадосы

Пелішча

Пагранічная

Камянюкі

Відамля

Дзмітравічы

5 Знайдзіце літаратурныя адпаведнікі да мясцовых фразеалагізмаў

Дыялектныя фразеалагізмы Літаратурныя фразеалагізмы
1. Як свінні набэдрыкі А. Ні слуху ні духу
2. Як май змаяваў Б. Хоць сцены ў хаце абклейвай
3. Як бобу В. Як сабаку пятая нага
4. Як ду Вувчына Г. За край свету
5. Хоць пуд вэрцюху мулуты Д. Ад гаршка паўвяршка

Адказ: А2, Б3, В1, Г4, Д5.

Каментарыі: Вувчын – мясцовая назва вёскі Воўчын, аддаленай ад цэнтра, май – назва ўпрыгажэння хаты на свята Троіцы, набэдрыкі – частка конскай збруі.

6 Успомніце назвы літаратурных твораў і іх аўтараў з дапамогай воблакаў слоў

Кузьма Чорны «Насцечка»
У.Караткевіч “Нямоглы бацька”
Я.Брыль “Сірочы хлеб”

     

Поделиться ссылкой:

Г. I. ШМАЯНКОВА, настаўніца вышэйшай катэгорыі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 27 г. Магілёва. Беларуская мова і літаратура 1/2016

Свята роднай мовы

Гульня для вучняў V—VI класаў

Распрацоўка пазакласнага мерапрыемства прапануецца да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца па рашэнні 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА (1999) 21 лютага.
Фрагменты гэтай распрацоўкі можна выкарыстаць пры падрыхтоўцы іншых свят, прысвечаных гісторыі і культуры нашай Радзімы.


Мэты: садзейнічаць развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей; выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы, падтрымліваць цікавасць да яе вывучэння.
Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка і экран для дэманстрацыі прэзентацыі, магнітафон, папяровыя кветкі, партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Максіма Танка, магніты, «Руска-беларускі слоўнік» (некалькі экзэмпляраў), тлумачальны, фразеалагічны, марфемны, словаўтваральны слоўнікі, слоўнік сінонімаў і інш., аркушы для малявання, рознакаляровая папера, кардон, рознакаляровыя алоўкі, клей і інш.


Ход мерапрыемства

Гучыць мелодыя песні «Родная мова» (муз. А. Кацікава).
Настаўнік. Я вельмі рада бачыць вас і з вялікім задавальненнем запрашаю на «Свята роднай мовы»! (Чытае вершаваныя радкі Г. Пашкова.)

Самы радасны прадмет –
Спасцігаць загадку слова,
роднае зямелькі мову
на ўроку,
у жыцці,
каб лягчэй было ісці
і каб сілу мець душою
праз жыццё –
за годам год, —
што зямля твая –
з табою,
што з табою –
твой народ!

Настаўнік. Мы — беларусы. Нас называюць памяркоўнымі, гасціннымі, шчырымі людзьмі. Беларусы вылучаюцца сваёй знешнасцю (светлыя, ільняныя валасы, блакітныя вочы), ветлівай усмешкай на вуснах і мілагучнай, напеўнай мовай.

Сёння 21 лютага. Гэта незвычайны зімовы дзень. У 1999 годзе па рашэнні ЮНЕСКА ён быў абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без носьбіта.

Прапаную вам гульню, у ходзе якой вы зможаце ўзбагаціць свае веды пра мову, прадэманстраваць, што вам ужо вядома. У гульні прымаюць удзел тры каманды. За кожнае правільна выкананае заданне каманда атрымае кветку. Пастарайцеся сабраць вялікі букет для нашай мовы ў дзень яе свята.

I заданне. Падбярыце слова, словазлучэнне, якім можна ахарактарызаваць, апісаць нашу мову. Для мяне беларуская мова — пяшчотная. А якая яна для вас?

Настаўнік перадае па крузе кветку, і вучні па чарзе агучваюць свае словы, словазлучэнні.

Прыкладныя адказы: прыгожая, напеўная, мілагучная, вобразная, сакавітая, сонечная, дарагая, бацькоўская, звонкая, непаўторная, адзіная ў свеце, ласкавая, любімая, мілая, узнёслая, магутная…

Настаўнік. Малайцы! Вы адчуваеце, як адразу стала святлей ад такіх цёплых слоў.
Каманды атрымоўваць свае першыя кветкі ў букет для мовы.

II заданне. Дзякуючы беларускім пісьменнікам наша мова жыве і развіваецца. А якія словы яны знаходзяць, каб выказаць сваю любоў да роднага слова?

Збярыце са слоў, надрукаваных на картках, выказванні славутых беларусаў, прысвечаныя мове, і прымацуйце іх да дошкі пад партрэтамі аўтараў выказванняў.

Янка Купала: «Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне…»
Якуб Колас: «Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю».
Алесь Гарун: «Дык шануй, беларус, сваю мову, — гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову ўшануюць нас брацця-народы!»
Максім Танк: «3 усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святыні народа, бяссмерця яго, — ты выткана, дзіўная родная мова».

Настаўнік. А цяпер давайце адкажам на наступныя пытанні.
• У выказваннях якіх пісьменнікаў гучыць заклік любіць і вывучаць родную мову? (Якуба Коласа, Алеся Гаруна.)
• Хто з пісьменнікаў мяркуе, што, калі мы будзем шанаваць сваю мову, то нас будуць паважаць суседзі-краіны? А вы згодны з гэтай думкай? (Алесь Гарун.)
• Якое з выказванняў вам спадабалася і чаму? (Адказы вучняў.)

Некалькі чытальнікаў дэкламуюць беларускія вершы пра мову. У гэты ж час дэманструюцца слайды з тэкстамі вершаў і партрэтамі іх аўтараў.
Першы чытальнік.

Мова продкаў нашых і нашчадкаў —
Шэпт дубровы і пчаліны звон, —
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён.

Генадзь Бураўкін.

Другі чытальнік.

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы у расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!

Пімен Панчанка.

Трэці чытальнік.

Сэрцы, нібы дзверы,
Можна адмыкаць,
Трэба толькі ведаць,
Дзе ключы шукаць.
«Калі ласка», «Дзякуй» —
Вось яны, ключы!
Ты іх, калі ласка,
Добра завучы.

А. Стодарт.

Настаўнік. Скажыце, вам хацелася б, каб людзі, якія жывуць побач, адчувалі вашу павагу, любоў? У беларускай мове ёсць шмат слоў, якія змогуць узняць настрой вашаму суразмоўцу, дапамогуць быць ветлівым, культурным, інтэлігентным чалавекам.

III заданне. Прачытайце словы ветлівасці. Першай групе трэба знайсці сярод іх і падкрэсліць словы, якімі вітаюцца. Другая група падкрэслівае словы, якімі развітваюцца. Трэцяя група — словы-зычэнні.

Добры дзень! Добры вечар! Лавіся, рыбка, малая і вялікая! Да пабачэння! Будзьце жывенькі, здаровенькі! Жывіце з Богам! Вітаю Вас! Дазвольце Вас прывітаць! Удачы, шчасця вам! Прывітанне! Добры дзень вам! Дзень добры ў хату! Добрага ранку! Наша вам шанаванне! Каб вам вялося! У добры час! Сакалінага лёту! Час добры на дарогу! 3 панядзелкам вас (аўторкам і г. д.)! Маё вам шанаванне! Будзьце жывы, здаровы! Удачы! Шчасліва! У добры час кажучы! Рады быў вас бачыць! Смачна есці! Да сустрэчы!

Каманды па чарзе зачытваюць свае адказы.
Адказы:1. Добры дзень! Добры вечар! Вітаю Вас! Дазвольце Вас прывітаць! Прывітанне! Добры дзень вам! Дзень добры ў хату! Добрага ранку! 3 панядзелкам вас (аўторкам і г. д.)!
2. Да пабачэння! Удачы! Шчасліва! Рады быў вас бачыць! Да сустрэчы!
3. Лавіся, рыбка, малая і вялікая! Будзьце жывенькі, здаровенькі! Жывіце з Богам! Удачы, шчасця вам! Наша вам шанаванне! Каб вам вялося! У добры час! Сакалінага лёту! Час добры на дарогу! Маё вам шанаванне! Будзьце жывы, здаровы! У добры час кажучы! Смачна есці!

Далей камандам прапануецца разыграць невялікія сцэнкі (дыялогі) з выкарыстаннем слоў ветлівасці.
Чацвёрты чытальнік.

«Калі ласка», «дзякуй»,
«Добры дзень» —
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі
Трэба даражыць,
3 ветлівымі словамі
Лёгка жыць.

Тадзіяна Кляшторная.

Настаўнік. Жывіце радасна, лёгка, карыстайцеся словамі ветлівасці. А наша мова вас пачула і ўсміхнулася. Атрымайце за правільна выкананае заданне па кветцы, а за творчы падыход, акцёрскія здольнасці, якія вы паказалі пры пастаноўцы сцэнак, яшчэ па адной.
Працягваем гульню-спаборніцтва.

Неяк на вуліцах нашых гарадоў з’явілася сацыяльная рэклама, якая папулярызавала беларускую мову з дапамогай… ягад. Гэта білборды з серыі «Смак беларускай мовы». На фотаздымках ягады на белым фоне, якія суправаджаюцца подпісамі на беларускай мове і словамі-адпаведнікамі на рускай мове. Пры дапамозе гэтай рэкламы папулярызавалася беларуская мова, падкрэслівалася яе самабытнасць і хараство.

Смак роднай мовы

Кіраўніцтва прадпрыемства «Белзнешрэклама», якое і стварыла рэкламу, патлумачыла свой выбар так: «Беларуская мова мае непараўнальную чароўнасць, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды ўнікальная мова, самая мілагучная і самая старажытная сярод славянскіх моў».

Такім чынам, на вуліцах беларускіх гарадоў дэманстраваліся словы-адпаведнікі на беларускай і рускай мовах.

Калі ў нас узнікаюць пытанні адносна значэння слова, яго правапісу або перакладу, мы звяртаемся па дапамогу да… Так, да слоўнікаў.

IV заданне. Выберыце неабходны для працы слоўнік і падбярыце беларускія адпаведнікі да прапанаваных слоў.

Смак роднай мовы

Арбуз, ежевика, шиповник, крыжовник, клюква, земляника.
Адказы: арбуз — кавун, ежевика — ажыны, шиповник — шыпшына, крыжовник — агрэст, клюква — журавіны, земляника — суніцы.

Смак роднай мовы

Дадатковыя пытанні

• А калі вам неабходна даведацца пра значэнне слова, якім слоўнікам будзеце карыстацца? (Тлумачальным.)
• Да якога слоўніка трэба звярнуцца, каб праверыць правапіс? (Да арфаграфічнага.)
• 3 дапамогай якога слоўніка можна падабраць сінонімы? (3 дапамогай слоўніка сінонімаў.)
• Які слоўнік дапаможа вызначыць значэнне фразеалагізма? (Фразеалагічны.)

Настаўнік. Міжнародны дзень роднай мовы — гэта свята, асаблівая падзея. Можна лічыць мову імянінніцай. У такія святы звычайна віншуюць імяніннікаў прыгожымі паштоўкамі са словамі пажадання. Давайце і мы гэта зробім.

V заданне. Аформіце паштоўку і выкажыце пажаданні беларускай мове.

У час выканання задання гучыць песня «Ветлівыя словы» (муз. В. Войціка, сл. Т. Кляшторнай).
Каманды прэзентуюць свае паштоўкі.

Віншавальная паштоўка

Віншавальная паштоўка

Настаўнік. За вашы пажаданні і прыгожыя паштоўкі атрымайце кветкі.

А цяпер хвілінка творчасці. Беларуская мова заслугоўвае таго, каб на яе адрас гаварылі самыя шчырыя, пяшчотныя словы, каб ёй прысвячалі вершы.

VI заданне. Складзіце сінквейн на тэму «Мова».

Памятка «Як напісаць сінквейн»
1. Аб’ект ці прадмет, пра які вядзецца гаворка (назоўнік ці займеннік).
2. Апісанне прадмета і ўласцівасцей выбранага аб’екта ці прадмета (два прыметнікі або дзеепрыметнікі).
3. Характэрныя дзеянні аб’екта (тры дзеясловы або дзеепрыслоўі).
4. Адносіны аўтара сінквейна да прадмета, які апісвае (фраза з чатырох слоў).
5. Характарыстыка сутнасці прадмета або аб’екта (адно слова).

Узор складзенага сінквейна

Мова
Беларуская, ласкавая.
Жыве, квітнее, радуе.
Робіць жыццё яскравым, цікавым.
Душа.

Настаўнік. Сябры, вы сабралі цудоўныя букеты для нашай мовы. Дзякую вам за гэта. Спадзяюся: шчырыя, сардэчныя і цёплыя словы беларускай мовы будуць гучаць з вашых вуснаў і ўпрыгожваць жыццё.
Пяты чытальнік.

Нізавошта не скажаш, ніколі
Лепш не выкажаш радасці, болю
У адзіным, адным толькі слове,
Як на мове сваёй, роднай мове.

Авяр’ян Дзеружынскі.

Настаўнік. Нам у спадчыну засталася мова продкаў-беларусаў — жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Дык давайце будзем берагчы яе, вывучаць і карыстацца ёю. Хай заўсёды гучыць мова роднай зямлі, мова беларускага народа.

Гучыць песня «Наша мова» (муз. С. Макея, сл. А. Ставера).


Яшчэ на гэту тэму:

Мову родную, край свой любіце     Па старонках роднай мовы     

Квэст-гульня “Пагуляем у роднае слова”

для вучняў V-VII класаў

Мэты: развіваць пазнавальную актыўнасць і маўленчую культуру вучняў, іх творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, фарміраваць уменне працаваць у камандзе; выхоўваць пачуццё любові і павагі да беларускай мовы.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка і экран для дэманстрацыі прэзентацыі (партрэты пісьменнікаў і паэтаў), камп’ютар, маршрутныя лісты, канверты з заданнямі, карткі з прыказкамі, папера, алоўкі, “чароўная” скрыня з прадметамі, медалі для пераможцаў.

Умовы правядзення: гульня праводзіцца да Дня Міжнароднага дня роднай мовы ці падчас Тыдня беларускай мовы і літаратуры; удзел прымаюць чатыры каманды па 5-6 чалавек; пераможцай становіцца тая каманда, якая набярэ большую колькасць балаў.

 Эпіграф: Лілею млявы плёс люляе,
З-пад злежаных аблок здалёк
Ляціць, віхлясты і бялявы,
Пялёстак лёгкі — матылёк…
Рыгор Барадулін

         Перад уваходам у актавую залу ўсіх вучняў запрашаюць пачаставацца цукеркай са скрынкі і заняць любое месца ў зале.

Ход гульні

Вядучы 1. Добры дзень, дарагія хлопчыкі і дзяўчаты!

Вядучы 2. Мы рады вітаць вас, шаноўныя ўдзельнікі квэст-гульні, якая прысвечана Міжнароднаму Дню роднай мовы. 

Вядучы 1. А вы ведалі, што беларуская мова прызнаная ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай? Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак. Хтосьці сумняваецца ў наймілагучнасці беларускай мовы? А давайце звернемся да эпіграфа — верша Рыгора Барадуліна “Матылёк” (чытае).
Вядучы 2. Наша гульня называецца…

Вядучыя (разам): “Пагуляем у роднае слова”.
Вядучы 1. У перакладзе з англійскай мовы “quest” – гэта “пошук”, “выкананне даручэнняў”.    Менавіта вам, паважаныя гульцы, сёння давядзецца выконваць самыя розныя заданні, што падрыхтавалі для вас старшакласнікі. Сёння яны папрацуюць мадэратарамі (вядучымі, арганізатарамі). Давайце прывітаем іх апладысментамі!

Вядучы 2. Але спачатку вам неабходна падзяліцца на каманды. Для гэтага зірніце на колер абготкі цукеркі, якой вас пачаставалі пры ўваходзе ў залу. У выніку ў нас атрымалася чатыры каманды: “Званочкі”, “Каласочкі”, “Валошкі” і “Краскі”. Давайце прывітаем капітанаў каманд! 

Вядучы 1. Правілы гульні: кожая каманда атрымлівае свой маршрутны ліст. На кожным пункце маршрута каманда выконвае прапанаваныя заданні, атрымлівае за гэта балы, якія заносяцца мадэратарамі ў маршрутны ліст і замацоўваюцца іх подпісамі.

Вядучы 2. У нашым спаборніцтве важныя і хуткасць, і правільнасць выканання. Апошнім пунктам маршрута кожнай каманды з’яўляецца актавая зала. Таму мы жадаем усім поспехаў і да сустрэчы ў гэтай зале! Гатовы? Тады ў добры шлях!

Прыпынак “Загадкі”

Мадэратар. Мабыць, не памылюся, калі скажу, што ўсе любяць загадкі. Ваша задача: адгадаць загадкі. Кожная адгадка – гэта 1 бал на ваш рахунак.

  1. Усе яго любяць, чакаюць, а глянуць, убачаць – адразу заплачуць. (Сонца)
  2. З высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі. (Месяц)
  3. У вадзе нараджаецца, а вады баіцца (Соль)
  4. Білі мяне, білі,

Білі, калацілі,

На кавалкі рвалі,

На полі цягалі,

На ключ замыкалі –

І на стол паклалі. (Ільняны абрус)

  1. Было жоўтым, вырасла зялёным, сонца пацалавала, зноў жоўтым стала. (Пшаніца)
  2. Зранку ходзіць на чатырох нагах, удзень  — на дзвюх, а ўвечары – на трох (чалавек у розныя ўзросты)

Прыпынак  “Перакладчыкі”

Мадэратар. Ці любіце вы перакладаць? Я называю рускае слова ці словазлучэнне, а вы яго хутка  перакладаеце на беларускую мову. Адзін правільны пераклад – гэта адзін бал у вашу скарбонку.

Варыянты заданняў:

1.Черника- чарніцы

Обида- крыўда

Одуванчик- дзьмухавец

—————————————

2.Движение — рух

Неделя- тыдзень

Диван- канапа

————————————-

3.Ковёр- дыван

Тряпка- ануча

Карандаш- аловак

————————————

1.Расписание- расклад

Уважение- павага

Оттепель- адліга

————————————-

2.Варежка- рукавіца

Серёжки- завушніца

Цепь- ланцуг

————————————

3.Учительская- настаўніцкая

Грязь- бруд

Журнал- часопіс

_______________________

1.Пылесос- пыласос

Брюки- штаны

Каблук- абцас

————————————-

2.Ежевика- ажыны

Колокольчик- званочак

Забор- плот

————————————

3.Пол- падлога

Одеяло- коўдра

Воротник- каўнер

Словазлучэнні:

пойти за грибами —  пайсцi ў грыбы

смеяться над другом – смяяцца над сябрам

жениться на соседке – ажаніцца з суседкай

Прыпынак “Шарада”

Мадэратар. Умовы  конкурсу: вы бачыце на картцы напісанае слова “пралеска”. Тут жа, пад гэтым словам, напішыце новыя словы (назоўнікі ў назоўным склоне), якія можна ўтварыць з дадзеных літар. Час выканання – тры хвіліны. Колькасць атрыманых балаў будзе залежыць ад колькасці складзеных вамі слоў. Час пайшоў!                                            

Музыка

ПРАЛЕСКА (палка, лес, парк, лепка, раса, пара, рака, лак, сера, лекар, кара, сала, ласка, рак, лапа, каса і нш.)

Прыпынак  “Словаведы”

Мадэратар. Я чытаю вам словы і даю тры варыянты іх значэнняў. Неабходна выбраць адзін правільны адказ і падняць адпаведную шыльдачку з літарай а, б ці в. За кожны правільны адказ – 1 бал. (Шыльды ўсе ў капітана, ён паказвае камандную версію)

1. Поплаў – гэта …

а) выдатны плывец;

б) рачная трава;

*в) луг у пойме ракі.

2. Грэбля – гэта …

*а) насціл з бярвення або галля для праезду па гразкім месцы;

б) металічная насадка з размешчанымі пад прамым вуглом зуб’ямі…

в) становішча, якое выклікае пагарду і асуджэнне або прыніжае чыю-небудзь годнасць.

3. Каснік – гэта:

а) чалавек з касою, або той, хто косіць;

б*) вузкая палоска, істужка;

в) травянісатая шматгадовая расіна з мечападобнымі лістамі і вялікімі  кветкамі сіняга, жоўтага і фіялетавага колеру.

4. Дыямент – гэта…

а) вялікі яркі метэор;

б) мера вагі, роўная 160 кілаграмам;

*в) алмаз, брыльянт.

5. Альтанка – гэта…

*а) летняя пакавая або садовая пабудова для адпачынку;

б) парода маленькіх хатніх сабачак з доўгай мяккай шэрсцю;

в) тонкая празрыстая тканіна

Прыпынак “Крылатая паштоўка ”

Мадэратар. Умовы конкурсу: у паштоўцы знаходзіцца два малюнкі з зашыфраваным фразеалагізмам, устойлівым выразам. Ваша задача: адгадаць, якія фразеалагізмы паказаны на малюнках, растлумачыць, што яны абазначаюць і прывесці прыклады. На выкананне задання – 3 хвіліны.

Музыка!

http://club-edu.tambov.ru/vjpusk/vjp080/rabot/04/2.gif

http://idioms_pictures_ru_en.enacademic.com/pictures/idioms_pictures_ru_en/136.jpg

http://www.raduga-nte.de/artikel/astudium/Hor&Lang/Cat/koshka_sobaka.jpg

http://wordsland.ru/zs/dolina/img/13-1.gif

http://st.depositphotos.com/1052438/1627/v/950/depositphotos_16271203-Of-a-card---a-flock-of-birds.-A-white-crow-among-the-black.jpg

http://lib2.znaimo.com.ua/tw_files2/urls_4/982/d-981068/981068_html_2dab05fe.png

Як кура лапай – неакуратна, неахайна.

Як кот з сабакам – пра людзей, якія пастаянна сварацца.

Як кот наплакаў – вельмі мала (рус. адпаведнік – с гулькін нос)

Ехаць зайцам – ехаць безбілетным пасажырам, баючыся, ад страху трэсціся, як заяц.

Белая варона – пра таго, хто рэзка выдзяляецца чым-небудзь сярод іншых.

Варон лічыць – пра няўважлівага, разгубленага чалавека, хто не праяўляе хуткай рэакцыі на што-небудзь.

 Прыпынак “Рухаючая сіла”

Мадэратар. Я вітаю ўсіх на самым вясёлым пункце вашага маршрута. Чаму ён самы вясёлы? Таму што ацэньвацца тут будуць гумар, знаходлівасць і артыстызм. Заданне простае: з дапамогай мімікі і жэстаў пакажыце фразеалагізмы, якія я вам буду называць. (Максімальная колькасць балаў – 5)

музыка

  • кішэнь трэсці, 
  • закасаўшы рукавы, 
  • з нaгi на нагу, 
  • намыліць галаву (шыю), 
  • абводзіць вакол пальца, 
  • вадзіць за нос, 
  • язык прыкусіць, 
  • звязаць pyкi, 
  • брацца за жывот,
  • матаць на вус,
  • закінуць вуды, 
  • губы надзьмуць,
  • кляваць носам, 
  • як свае пяць пальцаў, 
  • вушы вянуць, 
  • заткнуць за пояс, 
  • вочы на вільготным месцы.

Прыпынак  “Ліраратурная крыжаванка”

Мадэратар. Вы завіталі на прыпынак “Літаратурая крыжаванка”. Вам прапануецца картка з крыжаванкай, якую патрэбна правільна разгадаць. Час выканання – 3 хвіліны. Кожны правільны адказ – гэта 1 бал.

1.П

Е

Й

1.З

А

Ж

2. Л

Е

Г

Е

Н

Д

А

3. Б

А

Й

К

А

4. А

Д

У

Х

А

Ў

Л

Е

Н

Н

Е

5. А

П

О

В

Е

С

Ц

Ь

6. Р

Ы

Ф

М

А

Па гарызанталі:

  1.  Як называецца карціна прыроды ў літаратурным творы (пейзаж)
  2.  Фантастычнае апавяданне, заснаванае на паэтызацыі, услаўленні гістарычных падзей і народных герояў (легенда).
  3.  Невялікі, часцей вершаваны твор сатырычнага зместу з алегарычным сюжэтам і павучальнай канцоўкай (мараллю) (Байка)
  4.  Наданне нежывым прадметам ці з’явам прыроды ўласцівасцей жывых істот. Разнавіднасць метафары (адухаўленне)
  5.         Мастацкі твор, пераважна празаічны, у якім расказваецца пра шэраг падзей, што адбываюцца на працягу значнага перыяду жыцця галоўнага героя, паказваюцца яго ўзаемаадносіны з іншымі персанажамі. (Аповесць).
  6. Сугучнасць канчаткаў вершаваных радкоў (рыфма)

Па вертыкалі:

  1. Чалавек, які валодае глыбокімі ведамі ў пэўнай дзейнасці (у мн.л.). (знаўцы)

Прыпынак “Знаўцы беларускага фальклору”

Мадэратар. Зараз высветліцца, як добра вы ведаеце прыказкі. Запрашаю толькі аднаго прадстаўніка каманды ў цэнтр кабінета. На парце знаходяцца прыказкі, дакладней, паловы прыказак. Задача: знайсці пачатак і канец гэтых прыказак. На выкананне толькі 1 хвіліна. Пасля гэтага ўся каманда далучаецца да тлумачэння прыказак, тых што паспеў знайці і злучыць гулец. Адна прыказка (з тлумачэннем) – гэта адзін бал на карысць каманды.

  1. Пад ляжачы камень… (і вада не цячэ)
  2. Да пары  збан (ваду носіць)
  3. Хто дарогі пытае (той не блудзіць)
  4. Дзе розумам не дайду (дык у кніжцы знайду)
  5. За аднаго вучонага (дзесяць невукаў даюць)
  6. Дзе гаспадар ходзіць (там жыта родзіць)
  7. Шануй бацьку з маткай (другіх не знойдзеш)
  8. Чалавек без Радзімы, што (птушка без крылаў)
  9. Глыбей узарэш — (болей збярэш)

Прыпынак  “Таямнічая скрыня”

Мадэратар. У скрыні знаходзяцца  тры прадметы (рэчы). Вы павінны па апісанні і тлумачэнні здагадацца, што гэта за прадметы  і з якога яны твора. Адзін адгаданы прадмет – гэта адзін бал, а калі будзе названы твор і яго аўтар – гэта яшчэ 2 балы.

  1. У адной з беларускіх народных казак адзін герой другому загадаў, каб дачка апошняга “гэта” сцерла, выткала і пашыла кашулю. Пра што ідзе гаворка? Што ляжыць у таямнічай скрыні? Назавіце твор. (Пра тры сцяблінкі лёну. Казка “Разумная дачка”).
  1. Героі гэтага твора па чарзе абаранялі гэта ад злодзея (як яны лічылі), які павадзіўся да іх гаспадаркі. Пра што ідзе гаворка? Што ў таямнічай скрыні? Назавіце твор. (Пра залатыя яблыкі. Казка “”Залаты птах”).
  1. Гэты прадмет герой апавядання нёс у падарунак сваёй сястрычцы. Але мара хлочыка не здзейснілася, таму што ў вёску прыйшлі немцы. Пра які падарунак ідзе гаворка? Які гэта твор? (Пра кветкі васількі. М. Лынькоў. “Васількі”).

Прыпынак  “Нельга забыць”

Мадэратар. У 2019 годзе  мы будзем адзначаць 75-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Забыць нам нельга таго, колькі жыццяў забрала Вялікая Айчынная вайна, колькі пакалечыла лёсаў, колькі пралілося крыві бязвінных людзей, колькі было слёз сірот і ўдоў. І пытанні ў нас таксама будуць на ваенную тэматыку. 1 правільны адказ – 1 бал, а калі яшчэ будуць тлумачэнні і дапаўненні па тэме – яшчэ дадатковы 1 бал.

Пытанні:

  1. Колькі гадоў прайшло з Дня Перамогі Савецкіх войскаў над фашысцкімі захопнікамі? (74 гады)
  2. Хто першы сустрэў гітлераўцаў на тэрыторыі Беларусі? (Абаронцы Брэсцкай крэпасці. Гарнізон крэпасці пратрымаўся каля месяца, хоць нямецкія генералы адводзілі на яе захоп толькі 3 гадзіны. Апошнія дні абароны авеяны легендамі. На яе сценах былі зроблены надпісы, якія ведае ўвесь свет: “Паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма”).
  3. Назавіце імя героя Савецкага Саюза, які у час вайны стварыў на Піншчыне партызанскі атрад пад псеўданімам Камароў. 28 чэрвеня 1941 года партызанамі атрада Камарова была арганізавана засада на танкі, якія рухаліся па дарозе “Пінск – Лагішын”. Дакладным кідком гранат была падбіта галаўная машына. Гэты бой у гісторыі партызан (у якім не страцілі ні аднаго салдата), лічыцца самым першым у гісторыі партызанскага руху былога СССР.  У Пінску яго іменем названа вуліца. Хто гэта? (Корж Васіль Захаравіч)
  4. Як называецца скульптурнае або архітэктурнае збудаванне ў знак ушанавання памяці каго-небудзь ці чаго-небудзь? (помнік)

Прыпынак “Веру – не веру”

Мадэратар. Станьце, калі ласка ў адзін рад. Я буду па чарзе падыходзіць да кожнага гульца і выказваць нейкае сцведжанне. Калі вы згодны з ім, кажаце “веру”, калі  не, то, адпаведна, “не веру”. Колькасць правільных сцверджанняў – гэта колькасць вашых камандных балаў.

  • Усіх часцін мовы  10.  (веру)
  • Слова дзве пішацца з мяккім знакам. (не веру)
  • Дапаўненне адказвае на пытанні ўскосных склонаў. (веру)
  • Гук р звонкі. (веру)
  • Марфалогія—гэта раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца словы як часціны мовы.  (веру)
  • Назоўнікі радасць, задавальненне—абстрактныя. (веру)
  • Назоўнік дзверы мае і адзіночны, і множны лік. (не веру)
  • Слова клюква з рускай мовы перакладаецца на беларускую як ажыны.  (не веру)
  •  У назоўніках струменьчык, каменьчык, агеньчык пішацца мяккі знак. (веру)
  • Словы спіна´, ма´лы, ста´ры вымаўляюцца так. (не веру)
  • Азначэнне адказвае на пытанні які? якая? чый? чыя? чыё? (веру)
  • Слова булён пішацца з мяккім знакам. (не веру)
  • Слова клоўн пішацца з ў. (веру)
  • Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына—амонімы. (не веру)
  • Прыметнік хатынскі пішацца з мяккім знакам. (не веру)
  • Зваротак з’яўляецца членам сказа. (не веру)
  • Фанетыка вывучае гукі, а арфаграфія —правапіс слоў. (веру)
  • Боль, надпіс, палын, медаль—назоўнікі жан.роду. (не веру)

 Прыпынак  “Шыфроўка”.

Мадэратар. Умовы: неабходна расшыфраваць выслоўе і раслумачыць яго. Ацэньваецца хуткасць і правільнасць выканання. (Кожнаму свой  куток мілы!)

4-в 6-а 3-б 5-в 1-а 5-б 7-в 7-а 1-в 6-а 4-б 4-в 7-в

7-б  6-а 4-в 5-б 4-а 5-а 10-а 11-в  

а

б

в

1

з

а

к

2

г

д

е

3

ё

ж

3

4

І

й

к

5

л

м

н

6

о

п

р

7

с

т

У

8

Ў

ф

X

9

Ц

ч

ш

10

ы

ь

э

11

ю

я

!

Прыпынак “Пазнай партрэт пісьменніка”

Мадэратар. На экране вы бачыце патрэты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Ваша задача: назваць іх імёны (або псеўданімы). Калі ўспомніце твор (творы), які належыць пяру названага майстра слова, то атрымаеце дадатковы  бал.

  1. Янка Купала  

2.Уладзімір Караткевіч

3. Якуб Колас

4. Аркадзь Куляшоў

5. Максім Багдановіч

6. Рыгор Барадулін.

Нагадаю: 6 лютага ўся краіна адзначала 105-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы, якія не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.

Прыпынак “Прадоўжы твор”

Мадэратар. Умовы конкурсу: я чытаю першыя радкі літаратурнага твора, а вам неабходна прадоўжыць гэтыя радкі. Правільны адказ адпавядае аднаму балу.

  1. Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў… (скрыпучы, мяккі снег!) 

                        Максім Багдановіч “Вечар”

  1. Паверыць цяжка мне таму,

Што больш… (не прыйдзеш ты дадому). Р. Барадулін. “Бацьку”

  1. У любімай мове, роднай, наскай,

Ах, якія словы… (калі ласка)  П. Броўка. “Калі ласка”).

  1. Ніхто з дамашніх не згадае,

Чым рэчка Костуся займае,

Якая іх звязала сіла,

І …(чым яна так хлопцу міла)  Я.Колас. “На рэчцы”

  1. Падаюць сняжынкі –

Дыяменты-росы,

Прадюць бялюткі

За маім акном…

Расчасалі вішні

Шоўкавыя косы

І… (уранілі долу снегавы вянок) . П. Трус. “Падаюць сняжынкі”)

  1. Ляжыць ён, як віцязь,

У стоптаным жыце.

Маці спаткаеце… (ёй не кажыце) . Мікола Сурначоў. “У стоптаным жыце”)

Прыпынак  “Юныя паэты”

Мадэратар. Мы вам прапануем карткі, на якіх запісаны апошнія ў кожным радку словы – словы для рыфмы. Вам неабходна скласці невялічкі верш пра мову з дадзенай рыфмай

______________________мова,

______________________ слова.

______________________ нясецца,

______________________ ліецца.

Прыпынак  “Адгадай мелодыю”

Мадэратар. Зараз вы пачуеце песні розных беларускіх выканаўцаў. Ваша задача: назваць, хто выконвае гэту песню і як яна называецца. Правільны адказ – гэта ваш 1 бал.  

  1. Солодуха «Чужая милая»
  2. Аёва «Маршрутка»
  3. Агубраш «Белая Русь»
  4. Поплавская и Тиханович «Малиновка»
  5. Сябры “Белавежская пушча”

Гульцы збіраюцца ў актавай зале, здаюць маршрутныя лісты. Пакуль мадэратары падлічваюць балы.

Музыка

Прыпынак “Старонкі мінулага і сучаснага”

Мадэратар.  Паважаныя сябры! На гэтым наша квэст-гульня яшчэ не заканчваецца. Мы праводзім апошні рашаючы конкурс.

Запрашаем па 3 удзельнікі ад кожнай каманды. Сядайце ў круг, размеркаваўшыся так, каб побач не аказалася гульцоў з адной каманды.

Умовы: у гэтай скрынцы знаходзіцца будзільнік, які зазвініць праз чатыры хвіліны. За гэты час вы будзеце перадаваць  падарунак адзін аднаму, але толькі пасля таго, як адкажаце на маё пытанне. Калі ў руках гульца зазвініць будзільнік, то яго каманда не атрымае ніякіх балаў. А на рахунак іншых каманд залічыцца адразу па 3 балы.

  1. Як правільна называецца наша краіна (Рэспубліка Беларусь)
  2. Другi хлеб беларусаў (Бульба)
  3. Птушка – сiмвал беларусаў (Бусел)
  4. Рэспублiканская дзiцячая газета на беларускай мове («Ранiца»)
  5. Марфема, якая стаiць перад коранем. (Прыстаўка)
  6. Па-руску – месяц июнь, а па-беларуску… (чэрвень)
  7. У гэтым горадзе святкавалі Дзень беларускай пісьменнасці ў 2018 годзе (Іванава)
  8. Гэтая мінская рака – сімвал крававых войнаў мінулага і трагедыі 1999 года (Няміга)
  9. У гэтым горадзе ткалі знакамітыя паясы (Слуцк)
  10. Удзельнік дзіцячага конкурса  “Еўрабачанне-2018” ад Беларусі   (Даніэль Ястрамскі))
  11. Беларуская біятланістка, тройчы алімпійская чэмпіёнка 2014 года, стала першай у гісторыі краіны жанчынай, вартай узнагароды “Герой Беларусі” (Дар’я Домрачава)
  12. Назавіце самы старажытны горад Беларусі? (Полацк)
  13. У Пінкавічах знаходзіцца музей, які носіць імя гэтага народнага паэта Беларусі (Якуб Колас).
  14. Множны лiк назоўнiка чалавек (Людзi)
  15. Колькі галосных гукаў у беларускай мове? (6)
  16. Гэтае возера называюць беларускім морам (Нарач)
  17. Перапынак падчас спектакля (Антракт)
  18. Часопiс, якi з’яўляецца пасля дажджу («Вясёлка»)
  19. Маладая iстота, што нарадзiлася ў каровы (Цяля)
  20. З чаго робяць манныя крупы? (З пшанiцы)
  21. Цар грыбоў (Баравік)
  22. Па-руску — утро, а па-беларуску … (раніца)
  23. Даданы член сказа, які адказвае на пытанні: дзе?  калі? куды? як? колькі? – гэта дапаўненне ці акалічнасць? (акалічнасць)
  24. Пра што гаворыць дата 26 красавіка 1986 года? (Аварыя на ЧАЭС)
  25. Першы згаданы ў летапiсах полацкi князь (Рагвалод)
  26. Сын Рагнеды i кiеўскага князя Уладзiмiра Святаславiча (Iзяслаў)
  27.  Дэфiс (Злучок)
  28.  Якое люстра нельга ўключыць? (У якое глядзяцца)
  29.  Як у фальклоры i паэзii часта называюць кветкi? (Краскi)
  30.  Фразеалагізм “рукой падаць” што абазначае? (Блізка)
  31. Друкаванае або вуснае паведамленне, якое даводзiцца да ўсеагульнага ведама. (Аб’ява)
  32. Слова “аб’ява” пішацца праз апостраф ці мяккі знак? (Апостраф)
  33.  Мастацкае азначэнне, прыметнік (Эпітэт)
  34. Галоўныя члены сказа (Дзейнiк і выказнiк)
  35. Склоны, акрамя назоўнага (Ускосныя)
  36. Частка слова без канчатка (Аснова)
  37. Цар звяроў (леў)
  38. Сыты галоднаму не… (таварыш)
  39. Як правільна паставіць націск: крапі´ва ці крапіва´? (крапіва´)
  40.  Вобад з металу цi гнуткага дрэва, якi набiваецца на бочкi, кадушкi i падобныя да iх рэчы (Абруч)
  41. Кнiга для першапачатковага навучання грамаце і развiцця мовы (Буквар)
  42. Чым малолi зерне? (Жорнамi)
  43. Гук, якi складаецца з шуму або голасу і шуму (Зычны)
  44. Марфема, якая стаіць пасля канчатка (постфікс)
  45.  Полацкая князёўна, дачка Рагвалода? (Рагнеда)
  46.  Беларуская святая, нябесная заступнiца зямлi беларускай. (Е.Полацкая.)
  47.  Арфаграфiя (Правапiс)
  48.  Незамужняя дачка князя (князёўна)

        (падлічваецца агульная колькасць балаў)

Вядучы 1. У нашай гульні перамогу атрымала каманда _________________.

Вядучы 2. Мы віншуем пераможцаў і ўзнагароджваем іх медалямі. Гэтыя апладысменты таксама вам! Але так проста ніхто ад нас не пойдзе. Для ўсіх удзельнікаў гульні мы падрыхтавалі невялічкія сюрпрызы! Прымайце іх!

Вядучы 1. Дзякуем усім за добрую гульню, за вашы веды, за павагу да роднай мовы! Да новых сустрэч!

Сцэнарый мерапрыемства “Гімн роднай мове”

да Міжнароднага дня  роднай мовы

Лёсу майго кірунак,

Долі маёй выснова,

Як паратунак, —

Матчына слова,

Бацькава слова,

Роднае вечнае слова.

                    П.Макаль

Вядучы: Сёння 21 лютага ва ўсім сеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень?  21 лютага у далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі стуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года.Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае  сваёй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце.Кожны месяц знікаюць 2 мовы. Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў. Сёння іх на 2000 менш. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету., садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна 

Просмотр содержимого документа

«Сценарий «Гимн родному языку»»

Статьи

Внеурочная деятельность

Подборка сценариев ко Дню родного языка


Ко Дню родного языка, международному празднику, посвященному защите и сохранению языкового и культурного многообразия, представляем вашему вниманию подборку методических разработок для детского сада, начальной, общей и средней школы.

13 февраля 2019

Дошкольное образование

  • Конспект беседы «Наш родной язык» (подготовительная группа) (цель мероприятия познакомить детей с Днем родного языка; создать условия для обогащения духовного мира детей; формировать бережное отношение к родному языку, обычаям и культуре, а также к традициям других народов; способствовать развитию речи, мышления и памяти)
  • Сказки народов Поволжья (мероприятие знакомит учащихся с культурой народов Поволжья, с особенностями народных сказок)
  • День чувашского языка (сценарий знакомит детей с родной культурой, национальными обычаями Чувашской Республики)
  • Сценарий праздника «День Родного Хакасского языка» (цель мероприятия заключается в создании условий для развития индивидуальных качеств и инициативности у детей)
  • Методическая разработка «День родного языка» (сценарий знакомит с разными национальностями, с традициями хакасского народа; систематизирует и закрепляет знания о своей малой Родине)

Начальное образование

  • Устное народное творчество хакасского народа (на основе эмоционального восприятия хакасского творчества у детей воспитывается любовь к музыке, потребность в общении с искусством)
  • Внеклассное мероприятие «Язык родной, дружи со мной» (материал разработан для проведения внекласссного мероприятия в начальной школе в рамках Дня родного языка. Содержит письменные и устные задания творческого, познавательно-исследовательского характера по языковым особенностям)
  • День родного языка (мероприятие показывает роль языка в жизни человека и в жизни общества)
  • «Заочное путешествие в загадочную страну Фразеологию» (материал можно использовать на школьном вечере либо на часе общения, посвящённом Дню родного языка, который можно провести в качестве заключительного мероприятия декады русского языка)
  • «Наш родной язык и такой дорогой!» (внеурочное занятие, которое можно провести с учениками 1-2 классов, для повышения мотивации изучения русского языка)

Основное общее и среднее образование

  • Из опыта организации и проведения Дня родного языка в школе (в разработке предлагаются формы и методы организации Дня родного языка и сценарий проведения праздника)
  • Познавательная игра День родного языка (цель мероприятия: воспитание у школьников любви к родному языку)
  • Филологический квест (игра развивает познавательную активность, культуру общения, эрудицию, смекалку, формирует умение работать в команде, задания связаны с русским языком и литературой)
  • Сценарий ко Дню родного языка (мероприятие знакомит учащихся с историей возникновения Международного дня родного языка, рассматривает проблемы языков на современном этапе)
  • Этнодискотека «Родной язык — душа народа» (сценарий формирует бережное отношение, как к родному, так и другим языкам, гордость за свой родной язык, чувство принадлежности к своим предкам, народу, культуре, воспитывает патриотизм, толерантность, развивает речь детей, память, танцевальное искусство, раскрывает таланты ребят)
  • Лингвистическая викторина (прививает любовь к великому русскому языку, пробуждает интерес к нему как к учебному предмету, повышает общую языковую культуру учащихся, содействует развитию логического мышления у школьников)

#ADVERTISING_INSERT#

аспирант кафедры истории и теории исторической науки РГГУ, научный сотрудник Центрального музея Вооруженных Сил Российской Федерации.

Хотите сохранить материал на будущее? Отправьте себе на почту

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Сценарий когда мамы дома нет игровая программа
  • Сценарий ко дню рождения рамзана кадырова
  • Сценарий ко дню республики марий эл
  • Сценарий ко дню таймыра
  • Сценарий ко дню солидарности молодежи