Сценарий колас купала

Cкачать: Сценарий телемоста "Не змоўкне голас песняроў" к юбилею Я.Купалы Я.Коласа

Міністэрства
адукацыі Рэспублікі Беларусь

Упраўленне
адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

Аддзел
адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама

Дзяржаўная
ўстанова адукацыі «Навучальна-педагагічны

комплекс
Вензавецкі дзіцячы  сад — сярэдняя школа»

СЦЭНАРЫЙ  ТЭЛЕМОСТА

“ НЕ ЗМОЎКНЕ ГОЛАС ПЕСНЯРОЎ”

 

                                          
Аўтар: Свіб Жанна  Анатольеўна,

                                                  
    бібліятэкар
ДзУА «НПК  Вензавецкі

                                             
         
д/с-СШ»  
Д
зятлаўскага раёна

                                              
        
Гродзенскай
вобласці

                                              
        Тэлефон:80156331692

                                
       СЦЭНАРЫЙ  ТЭЛЕМОСТА

                                “ НЕ ЗМОЎКНЕ ГОЛАС
ПЕСНЯРОЎ”

(прысвечаны
130-годдзю з дня нараджэння славутых майстроў паэтычнага слова Якуба Коласа і
Янкі Купалы).

Мэта: фарміраванне 
ў падлеткаў  цікавасці  да чытання
праз прыцягненне
ўвагі да жыцця і творчасці яркіх прадстаўнікоў айчыннай літаратуры Я.Коласа і
Я.Купалы

сродкамі інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Задачы:                                  

— пабудзіць  да
супрацоўніцтва  і  сатворчасці  на аснове  агульнай              цікавасці  да жыцця
і творчасці  Я.Коласа і Я.Купалы;                                          — уключыць
усіх удзельнікаў круглага стала ў актыўны дыялог.

Форма
правядзення:
тэлемост ( віртуальны  круглы стол ў рэжыме інтэрактыўнага дыялогу online)

Удзельнікі : педагогі і навучэнцы 9-11 класаў  НПК “Вензавецкі дзяцячы сад-сярэдняя школа” і  СШ
№3 г.Дзятлава

                            
Змест правядзення

Вядучы. Добры
дзень, паважаныя ўдзельнікі круглага стала.   Усе мы ведаем, што ў гэтым годзе
святкуецца 130-годдзе з дня нараджэння славутых майстроў паэтычнага слова Якуба
Коласа і Янкі Купалы. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на
сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.

У кожнага народа
ёсць паэты,веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў,
–гэта Якуб Колас і Янка Купала.

Сёння мы з
вамі зноў перагорнем старонкі жыцця мастацкай біяграфіі нашых песняроў. Абмяркуем 
некаторыя спрэчныя пытанні іх біяграфіі, паспрабуем адказаць на пытанні , якія
часта задаюць  прадстаўнікі сучаснай моладзі: ці патрэбна вывучаць творчасць
беларускіх знакамітых класікаў  , ці актуальныя зараз іх творы?

     На белым
свеце мноства таямніц і загадак.Іх досыць усім, хто жыве цяпер, хто будзе жыць у
далёкай будучыні. Першае пытанне, на якое хацелася б пачуць ад вас адказ, паважаныя
ўдзельнікі круглага стала,  чаму Янка Луцэвіч стаў Янкам Купалам ?

(абмеркаванне
online)

Вядучы.У жыцці
Я.Купалы было дзве жанчыны . Адна — Уладзіслава Францаўна Станкевіч, шго
прыняла руку і сэрца генія, другая — Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка,  якая
чамусьці адмовіла яму. Ядумаю, што для кожнага з нас гэта загадка : чаму?

(абмеркаванне
online)

Вядучы. Усе мы
ведаем , што  вечарам 28 чэрвеня 1942 года Янка Купала трагічна загінуў у
гасцініцы “Масква”, дзе часова жыў. Існуе некалькі версій нечаканай  смерці
паэта . Якія з версій  вы лічыце найбольш рэалістычнымі?

(абмеркаванне
online)

Вядучы. Не менш
загадкавым з’яўляецца і лёс Якуба Коласа. Аўтабіяграфічнасць яго твораў
відавочная. Як вы лічыце, у якіх вядомых творах Коласа яна знайшла найбольш
яскравы адбітак?

(абмеркаванне
online)

Вядучы. Лёс падараваў
Канстанціну Міцкевічу сустрэчу,  знаёмства,  каханне з адзінай жанчынай, якая
на ўсё астатняе жыццё стала ягонай зоркай, натхненнем, спадзяваннем і шчасцем.
Абставіны іх сустрэчьі так і засталіся для ўсіх таямніцай. Нідзе і ніколі не
пісаў пра гэта Колас. Толькі сціпла расказаў, як пісаў некалі ў асобную
кніжачку вершы, прысвечаныя  Марыі Дзмітрыеўне.У чым жа загадка такой вернасці?

(абмеркаванне
online)

Вядучы. Нямногім 
вядома , што ў дзень смерці, 13 жніўня 1956 года, Якуб Колас занёс у ЦК партыі 
катэгарычнае пісьмо аб плачэўным  стане ў рэспубліцы «роднай мовы».
Тэкст шакіраваў партыйных кіраўнікоў і на 34 года папаў пад грыф
«совершенно секретно». Ці актульна гэта пытанне ў цяперашні час ?

 (абмеркаванне
online)

Вядучы. Якуб Колас
і Янка Купала — гэта тыя славутыя постаці Беларусі, творы якіх маюць вечную
каштоўнасць.  Аднак , на сённяшні дзень паўстае пытанне: ці хоча сучасная
моладзь сваёй душой зразумець душы нацыянальных геніяў.

(абмеркаванне
online)

Вядучы. Часта ад
дзяцей можна пачуць, што творы Я.Коласа і Я.Купалы ўстарэлі, нецікавыя і
неактуальныя. А  як вы лічыце ?

(абмеркаванне
online)

Вядучы. Паважаныя
ўдзельнікі круглага стала, наша сустрэча  падыйшла да завяршэння. Яна яшчэ раз
даказала нам, што як бы імкліва ні беглі гады, колькі б часу ні прайшло,
заўсёды будуць жыць у памяці нашай Янка Купала і Якуб Колас — выдатныя
пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.

I яшчэ — словы ад
Купалы:

Без кахання,шчасця

 долі няма на
зямлі.

Тварыце ж любоў!
Няхай гэта пачуццё будзе ў вас узаемным, шчырым, светлым. Жадаю вам дабра ў
вашых сэрцах, святла ў вашых душах, згоды з вашымі блізкімі.

“Слаўныя сыны Беларусі” (сцэнар)

I
кожны, прамов
iўшы
– Колас Якуб,

Адразу
ж прыпомн
iць:
Янка Купала.

                                              
Тэрэнь Масэнка

Цiха гучыць мелодыя песнi “ Спадчына ”

1 – шы чытач. I народ свята захоўвае

Аб лепшым сваiм
сыне, якi

Прайшоў разам з iм слаўны

Шлях барацьбы ў iмя лепшых

Якуб Колас пра Янку Купалу.

2 – гi чытач. Жывi,
мiлы Колас,

Янка Купала пра Якуба Коласа.

    Першы вядучы. Iмклiва бягуць гады. Але колькi б часу нi прайшло, заўсёды будуць жыць у памяцi людзей Купала i Колас – выдатныя народныя
паэты, без якiх
немагчыма ўявiць сабе
беларускую лiтаратуру.

   

Другi вядучы. Яны пранеслi праз усё жыццё высокiя iдэалы
гуманiзму, дабра i справядлiвасцi, аддалi
народу свой талент, сваю душу i
сэрца. Iх iмёны вымаўляюцца заўсёды
разам. Iх псеўданiмы – з народнага жыцця i фальклору.

   

Першы
вядучы
. Наша лiтаратура
– наш гонар. Тая галiна
духоўнай дзейнасцi, у
якой беларусы найбольш ярка праявiлi сябе
як нацыя. Купала i
Колас раскрылi
працоўнага чалавека, паказалi
яго характар, выказалі думы i спадзяваннi, адвечную прагу “людзьмi звацца”.

    Другi вядучы.
Яны нарадзiлiся ў адзiн год. I мэту выбралi для сябе адну. I ўсё жыццё аддана служылі ёй. Можа, пагэтаму яны
вельмi блiзкiя па сваiх эстэтычных поглядах, грамадскiх iдэалах.

    Першы вядучы. Але ж
Купала i Колас вельмi розныя па творчай манеры, у
кожнага свой голас, стыль,
свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар.

   

Другi вядучы. Купалу мы ведаем як паэта i драматурга, аўтара цудоўных п’ес “Паўлiнка”, “Раскiданае гняздо”. Паэт ён лiрычна-ўзнёслы
i рамантычны, парывiсты, эмацыянальны,
драматычны па прыродзе свайго таленту. Яго паэзiя востраканфлiктная.

   

Першы
вядучы
. Янка Купала – непаўторны талент, у якiм
увасабляецца сiла
беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, яго глыбокая гуманнасць, яго мудрая фiласофiя. Купалава творчасць – цудоўна непаўторнае люстра, у якiм праўдзiва, ярка, хвалююча, адбiлася шматграннасць жыцця i барацьбы беларускага народа
за сваю гiсторыю, за
чалавечыя правы.

 

    Другi вядучы.  Пiсаць аб народзе, па-народнаму і для народа – такі дэвiз Купалы на ўсiх
этапах творчасцi.
Здаецца, i ведаеш творы
паэта, а ўсё роўна кожны раз, калi разгортваеш яго кнiгу i
пачынаеш чытаць – адкрываеш для сябе штосьцi новае, нязведанае.

    Першы вядучы.
Друг i
паплечнiк Янкi Купалы – Якуб Колас – паэт,
празаiк, драматург,
крытык, дзiцячы пiсьменнiк. Неацэнная роля Коласа як заснавальнiка рэалiстычнай прозы. Ён выдатны майстра
апавядання, аўтар празрыстых па мове i стылю аповесцей. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана.
Як пiсьменнiк-педагог, настаўнiк па прафесii, ён шмат зрабiў у галiне педагагiчнай лiтаратуры.

  

    Другi вядучы. Кнiгi Якуба Коласа – удумлiвы летапiс настрояў i iмкненняў людзей, гiстарычных падзей.

   

Першы
вядучы
. Яны напiсаны
рукой назiральнага i мудрага сучаснiка, якi заўсёды дбаў аб захаваннi праўды жыцця аднаго
чалавека i праўды жыцця
народа. Аповесцi,
апавяданнi, паэмы,
вершы, казкi, п’есы,
публiцыстычныя i лiтаратурна-крытычныя артыкулы пiсьменнiка ўзбагачаюць нас вопытам i ведамi ўважлiвага даследчыка чалавечай душы,
натхнёнага песняра роднай прыроды, гарачага патрыёта. Яны вучаць шанаваць i берагчы родную зямлю,
родную мову, родную культуру.

   

    Другi вядучы.
Якуб Колас больш эпiчны,
больш зямны, чым Купала. Ён-выдатны
апавядальнiк, вельмi назiральны, уважлiвы да адценняў думкi, да пачуццяў героя, знаўца самых
разнастайных прыёмаў i
спосабаў раскрыцця яго ўнутранага свету. Пiсьменнiк
бачыў жыццё ў яго няспынным руху, заўсёды ў дарозе, у творчым пошуку.

Жыццё ж так казачна-iмклiва,

Паспець за iм
так цяжка мне,

На самай страшнай вышыне.

    Першы вядучы. Якуб Колас
быў бы вялiкiм паэтам, калi б стварыў толькi адну “Новую зямлю”, якую
называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця.

   

Другi вядучы. Паэтычна натхнёная купалаўская песня ўпершыню
прагучала ў 1905 г. У прагрэсiўнай
мiнскай газеце
“Северо-Западный край” быў апублiкаваны
верш “Мужык”.

   

Першы
вядучы
. Дэбют Якуба Коласа адбыўся ў 1906 г. У газеце “Наша доля” быў надрукаваны “Наш родны край”. Так два волаты беларускага мастацкага
слова “адкрылi” на
ўвесь свет беларускi
народ.

  

Другi вядучы.
Пра жыццё i творчасць
Я. Купалы i Я. Коласа
напiсана нямала
навуковых даследаванняў артыкулаў, кнiг. Вобразы славутых беларусiх песняроў хвалююць празаiкаў i
драматургаў. Але першынство тут належыць паэзii.

   Першы вядучы. Многiя нашы паэты лiчаць сябе вучнямi Янкi
Купалы i Якуба Коласа,
выказваюць удзячнасць за песнi,
што натхнiлi iх, за дапамогу.

1 – шы чытач. Мы
з iмi выходзiлi заўжды ў дарогу,

А як акрыляла нас iхняе слова,

Мы з вамi адолелi
буры i хвалi

Купала i
Колас, вы нас гадавалi!

(П. Броўка. Купала i Колас)

2 – гi чытач. Ты для патомкаў у жыццi

Вялiкiх спраў зрабiў нямала.

З сваiм
народам, наш Купала…

3-цi чытач. Два каласы – дзве праўдзiвыя песнi!

Поплеч, як сёстры, iдуць у свет…

Колькi
вы радасцi людзям
прынеслi,

Колас жытнёвы i Колас – паэт!

4 – ты чытач.
Твой сад густы, а ён расцвiў,
высокi,

Там шум паэм, дзiвосных песень сказ…

Я пiў
не раз iскрыстыя iх сокi,

З крынiц
тваiх напiўся я не раз

Хай сад квiтнее
ў радаснай краiне,

Ягоны шум прасторамi звiнiць…

I
доўга будзеш ты пад небам сiнiм

Iсцi, спяваць, паэт, i жыць, i жыць!

5 – ты чытач.
Проста i шчыра спяваў
ён заўсёды,

Людзям у сэрцы песня запала –

Навекi
зраднiўся з песняй
народа

Сам творца песень – Янка Купала.

6 – ты чытач.
Шмат слоў гарачых я ў душы знайду,

Каб прывiтаць
цябе, любiмы Колас…

Радзiма
несла гора i бяду,

Калi
над ёю прагучаў твой голас.

Цяпер з нас кожны – волi уладар.

Сям’ёй прыйшлi
мы прывiтаць паэта,

Якога песнi
– дзiўны сэрца дар –

Лунаюць вольна над шырокiм светам.

Вiтаем
словам радасным таго,

Чыё iмя
Радзiма ўшанавала, —

Сяўца, што сеяў праўду з году ў год,

Каб век яна квiтнела-расцвiтала.

 

Другi вядучы.
Прыцягваюць увагу i
ўзаемапрысвячэннi,
поўныя шчырай сяброўскай любовi.

 
Упершыню Я. Купала i
Я. Колас сустрэлiся
летам 1912 г. Гэта адбылося на хутары Смольня, ваколiцы вёскi Мiкалаеўшчына, цяперашняга Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi.

 

Першы вядучы. Якуб Колас пiсаў у 1945 г.: “Янка Купала!
Два словы, простыя беларускiя
словы, а колькi выклiкаюць яны ў нашых пачуццях,
уяўленнях успамiнаў,
перажыванняў, звязаных з творчасцю, з яркiм вобразам вялiкага
паэта! У познюю восень 1907 года я жыў у Вiльнi i
працаваў у рэдакцыi газеты “Наша нiва”. Сярод вершаў, карэспандэнцый i пiсьмаў, дасланых рознымi аўтарамi, трапiўся аднойчы i верш Я. Купалы. Пад вершам стаяў подпiс “Янук Купала”. Гэта iмя i было найпершым лiтаратурным знаёмствам з Я. Купалам”.

 

Другi вядучы.
Янка Купала знаходзiў
цёплыя, сардэчныя словы, каб выказаць захапленне светлым талентам Коласа, альбо ўзнавiць першую сустрэчу ў
сялянскай хаце над Нёманам, сустрэчу, якая паклала пачатак iх шчырай дружбе:

Ты помнiш, помнiш, Колас мiлы, Як я к табе iшоў у госцi

 

Першы вядучы. Нашых народных
песняроў славяць паэты на розных мовах свету.

7 – мы чытач. Мiж вулiц ташкенцкiх,

Адной даў iмя
i пясняр беларускi.

Прайдзi
па зялёнай алеi, якую

Узбекi-браты
прысвяцiлi Якубу!

(Сцяпан Лiхадзiеўскi, Узбекiстан)

8 – мы чытач.
Прымi маю падзяку,
шчодры лёс

Што ты прывёў мяне з канца Еўропы

У гэты засень нiцых вербалоз

З настоем агурочнiку i
кропу,

Што тут, над цiхай Вязынкай- ракой

Нiбы
яго дыханне чуўшы зблiзку,

Я скалыхнуў удзячнаю рукой,

Далёкi
пiлiгрым, яго калыску.

9-ты чытач. Хто быў цяплом вачэй яго сагрэты,

Той не забудзе
іхняй цеплыні;

Ён вораг быў
няпраўды і маны,

Ён рыцар быў
высакароднай мэты.

Ён мовы
беларускае алмаз

Граніў замілавана
і рупліва,

Братам-народам
паказаўшы дзіва,

Як паказаў калісь
Шаўчэнка ў нас.

Ён навучыў нас
шанаваць глыбока

Святыню
працавітае рукі, —

І ўвайшоў наш
Янка ў вякі,

Як вобраз
Беларусі яснавокай.

(Максім Рыльскі,
Украіна)

  Першы вядучы. Высока цанілі творчасць беларускіх песняроў і нашы
знакамітыя касманаўты Петр Клімук і Уладзімір Кавалёнак. Яны гаварылі, што
купалаўскія словы не раз успаміналіся ім у касмічных прасторах:

“Мой мілы таварыш, мой
лётчык, в
азьмі ты з сабою
мяне…

Другi вядучы. Прызнаннем сусветнага значэння беларускай
літаратуры з’яўляецца і той факт, што помнік аднаму з самых нацыянальных нашых
паэтаў – Янку Купалу – устаноўлены побач з помнікамі Пушкіну і Шаўчэнку  ў парку пад Нью-Йоркам.

Першы вядучы. Янка Купала і Якуб Колас вечна будуць жыць
у сэрцы нарадзіўшага іх народа.

Другі вядучы. Жыве і будзе жыць сонечная песня Купалы і
Коласа.

Гучыць песня “Мой родны кут…”

Вера Савельеўна ГЕНАШ — старшы метадыст, выкладчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны.

Валянціна Іванаўна СМЫКОЎСКАЯ — метадыст, дацэнт кафедры белоруской літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны. Кандыдат філалагічных навук(1967). Роднае слова 7.2002

«Ён і сёння з намі, наш Купала»

Сцэнар літаратурна-музычнай кампазіцыі

Своеасаблівым падагульненнем ведаў пра жыццё і творчасць Янкі Купалы, адной з формаў выяўлення асабістых адносінаў школьнікаў да выдатнага песняра Беларусі і яго творчай спадчыны можа стаць вечарына, праведзеная ў форме літаратурна-музычнай кампазіцыі. Поспех мерапрыемства шмат у чым будзе залежаць ад энтузіязму настаўніка і вучняў, умення мэтанакіравана і зладжана ажыццяўляць сувязь паміж навучальнымі і пазакласнымі заняткамі. I падрыхтоўка да вечарыны, і сама арганізацыя свята павінна стаць дзейсным сродкам духоўнага і ідэйна-эстэтычнага выхавання.

У фае і актавай зале школы, дзе будзе праходзіць вечарына, арганізуецца выстава твораў пісьменніка, крытычных артыкулаў пра яго творчасць, дэманструецца літаратурная насценгазета. Карысна аформіць фотавітрыну «Слова пра Янку Купалу» (фотаздымкі купалаўскіх мясцінаў, вокладкі кніг паэта, фотарэпрадукцыі) і выстаўку лепшых вучнёўскіх прац, прысвечаных Янку Купалу (сачыненні, ілюстрацыі да твораў, вершы і інш.). Пажадана падрыхтаваць і літаратурную карту, дзе чырвонымі сцяжкамі можна адзначыць мясціны, з якімі быў звязаны жыццёвы
творчы шлях народнага песняра.
На сцэне актавай залы (або памяшкання, у як будзе праводзіцца вечарына) — партрэт Янкі Купалы, пад ім даты — 1882 — 1942, ніжэй па цэнтры — лічба 120. Актавая зала афармляецца плакатамі наступнага зместу:

Паэзія Янкі Купалы — гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі.
Якуб Колас

Яго песні будуць пераходзіць з пакалення ў пакаленне. Яго вершы будуць узорамі для новых песняроў беларускага народа. Яны будуць абуджаць у сэрцы лі дзей лепшае пачуццё і лепшыя чалавечыя імкненні ясных сонечных дзён, аб якіх часта пісаў паэт і дзе заўсёды будуць праўда і справядлівасць.
Якуб Колас

Янка Купала — гонар беларускага народа. Нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці,., Янка Купала.
Пятрусь Броўка

Ён палымяна любіў свой народ, якому аддаў усе і сілы, усе свае думкі, — і народ даў яму права гаварыць яго імя.
Паўло Тмчына

Яго імя не вырваць з нашых сэрцаў
Ні часу, ні нягодам, ні бядзе.
Сяргей Законнікаў

Гучыць мелодыя песні «Радзіма мая дарагая» (верш Алеся Бачылы, музыка Уладзіміра Алоўнікава).
Адкрываецца заслона. На сцэне — удзельнікі літаратурна-музычнай кампазіцыі, апранутыя ў беларускія наянальныя строі.
Мелодыя песні заціхае, адзін з удзельнікаў чытае радкі.

Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві.
Я сэрцам табе прысягаю
У шчырай сыноўняй любві.

Паказваюцца кадры з дакументальных фільмаў пра сучасную Беларусь. У гэты час пачынае гаварыць вядучы.

1-ы вядучы. Сёння наша Беларусь — краіна
шматлікіх фабрык і заводаў, краіна новабудоўляў, шырокіх і ўрадлівых палеткаў. Але мы ведаем, што калісьці гэта быў лапцюжны і сярмяжны край, зямля бяды і гора людскога.
1-ы чытальнік.
Чым ты была, Беларусь мая родная, —
Хіба ж не бачылі нашыя вочы?
Вечна абдзёртая, вечна галодная,
Сонца не ведала, а толькі ночы.
2-і чытальнік.
Людзі твае, ў беднаце гадаваныя,
3 торбай жабрацкаю век дажывалі…
Злосна стагналі вятры над курганамі,
Хмары насіліся чорнаю хваляй.
Янка Купала. Беларусі ардэнаноснай.

2-і вядучы. Плач усёй Беларусі распавёў «на свет цэлы» наш пясняр. Янка Купала быў народжаны самім жыццём, тагачаснай явай.

 Кожны край мае тых, што апяваюць,
Чым ёсць для народа ўпадак і хвала,
А беларусы нікога ж не маюць,
Няхай жа хоць будзе Янка Купала.
Янка Купала. Я не паэта…

1-ы вядучы. Паэт палюбіў зямлю Беларусі, агледзеў тут кожную травінку, кожнае дрэва, бачыў, як расцвітаюць верасы, наліваецца колас, выплывае месяц на сіні начлег.
2-і вядучы. Яго нарадзіла зямля Беларусі, каб потым паэт пачуў яе стогн і плач, убачыў гора і галечу роднага народа, занядбанасць беларускага мужыка, нішчымніцу беларускіх вёсак, каб панёс крыўду «на свет цэлы» за права «людзьмі звацца».
1-ы вядучы. У нашым народзе бытавалі паданні пра тое, што ля калыскі кожнага немаўляці збіраюцца чараўніцы і прарочаць яму лёс. Відаць, мудрыячараўніцы стаялі і ля калыскі Янкі Купалы і судзілі лёс самы слаўны, самы цяжкі і вялікі. Паэту наканавана было гадамі блукаць упоцемках і выйсці на святло, аслепнуць ад яго, але вывезці з цемры іншых.

Гучыць сумная мелодыя беларускай народнай песні паказваюцца кадры з дакументальнага фільма «А зязюля кукавала», які расказвае пра Купалаўскія мясціны.

2-і вядучы. Родная Вязынка. Мілы сэрцу бацькоўскі кут.
1-ы вядучы. Тут, на хутары Вязынка, у час свята Івана Купалы ў сям’і арандатара нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч.
1-ы чытальнік.
У хатцы маленькай радзіўся паэт,
Дзе чадна дыміла лучына.
Раз першы адгэтуль ён глянуў на свет
Праз вокны вось гэтай хаціны.
Канстанцыя Буйло. У Вязынцы.

2-і вядучы. Яго юнацтва пачалося з суровых будняў — будучы паэт працаваў хатнім настаўнікам, перапісчыкам у судовага следчага, прыказчыкам у панскім маёнтку, рабочым на броварах. Універсітэтам Янкі Купалы было само жыццё.
2-і чытальнік.
Мне мудрасці кніжнай не даў Бог пазнаці,
Мой бацька не мог даць раскошаў такіх —
Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці
I дум беларускіх без школы і кніг.
3-і чытальнік.
Ад самай красы маіх дзён невясёлых
Настаўнікам быў беларускі абшар;
Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах
Навуку сваю мне прыносілі ў дар.
Янка Купала. Мая навука.

Гучыць песня «Iвецер, і сокал, і я» (верш Янкі Купалы, муз. Аляксея Туранкова) або іншая песня на вершы песняра.

1-ы вядучы. Янка Луцэвіч вырас у вёсцы. Ён жыва і абвострана ўспрымаў усё навакольнае.
4-ы чытальнік.
А ён падрастаў, беларускі хлапчук,
3 прачулай, гарачай душою,
I ўсё, што пабачыў, усё, што пачуў,
У сэрца ўбіраў маладое.
1-ы чытальнік.
Народныя песні будзілі думу —
Тужлівыя, быццам шум бору…
I сталі з дзяцінства знаёмы яму
Людскія нядоля і гора.
Канстанцыя Буйло. У Вязынцы.

2-і вядучы. Беззямелле, неўладкаванасць сялянскага жыцця, прыніжэнне чалавечай годнасці селяніна-беларуса сталі прычынамі трагедыі цэлага народа, якому адмаўлялі ў праве «людзьмі звацца». Усё гэта выклікала з’яўленне Купалы-паэта, які на пачатку сваёй творчасці мужна заявіў:
2-і чытальнік.
Я не для вас, паны, о не,
Падняць скібіну слова рвуся
На запусцелым дзірване
Сваёй старонкі Беларусі,
Я не для вас, паны, о не!
Я не для вас, паны, о не,
А я для бедных і загнаных,
Я з імі мучуся ўраўне,
Ў адных закут з імі кайданах…
Я не для вас, паны, о не!
Янка Купала. Я не для вас…

Па сцэне павольна праходзіць група вучняў, апранутых у беднае сялянскае адзенне, абутых у лапці, з торбамі за плячыма.

3-і чытальнік.
А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
Усе. Беларусы.
4-ы чытальнік.
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
Усе. Людзьмі звацца.

1-ы вядучы. «Людзьмі звацца!» Гэты заклік стаў лейтматывам усёй дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы. У праніклівых лірычных вер­шах, у жыццесцвярджальных паэмах, у драматычных творах паэт падкрэсліваў, што чалавек мае права на годнае жыццё.
2-і вядучы. Спрадвечная мара «людзьмі звацца» вяла беларусаў у пошуках праўды, той папараць-кветкі, якая, як кажуць паданні, расцвітае ў купальскую ноч і прыносіць чалавеку шчасце.
1-ы вядучы. Купальскія вогнішчы. Вякамі іх нязгасны агонь ачышчальным святлом саграваў мільёны чалавечых сэрцаў і яшчэ будзе свяціць нам і нашым нашчадкам многія гады. Купальскае вогнішча асвятляла жыццёвы шлях творцы.

Гучыць народная песня «А на Купалу сонца рана іграла».

На сцэне гасне святло, імітуецца вогнішча, вакол якога — дзяўчаты-русалкі. Яны выконваюць павольны танец. З’яўляецца юнак у нацыянальным адзенні з палымянай папараць-кветкай у руцэ. Ён змагаецца з русалкамі і перамагае. Дзяўчаты апускаюцца на падлогу і быццам засынаюць, а юнак чытае верш Я. Купалы «Спадчына». Потым гучыць запіс аднайменнай песні (муз. Ігара Лучанка) у выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры»*.

Сцэна асвятляецца, святло паступова ярчэе ад промняў кветкі. Песня «Спадчына» змяняецца песняй «Белая Русь» (верш Уладзіміра Карызны, муз. Юрыя Семянякі), а ў гэты час юнак-паэт, які знайшоў папараць-кветку, выводзіць за руку на сцэну дзяўчыну ў святочным убранні, з вянком на галаве. Яна сімвалізуе сабой вясну — маці-радзіму, новую Беларусь.

1-ы чытальнік.
Ясна, святочна ў красы ўбярыся,
Птушкай свабоднай сягні ў вышыну,
3 сонцам злучыся, зорамі йскрыся,
Песняй распейся, славай акрыйся,
Выйдзі спаткаці вясну!
Янка Купала. Выйдзі…
Юнак звяртаецца да дзяўчыны-Беларусі.
2-і чытальнік.
Падымайся з нізін, сакаліна сям’я,
Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
Занімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі…
Янка Купала. Маладая Беларусь.
3-і чытальнік.
Дык жа шумі, красуй у волі, родны
Край! Звіні ў свой звон, сялянскі звон!
Спявай ты, Беларусь, у радасці спявай!
Твайго Народа сёння права і закон.
Янка Купала. Шляхам гадоў.

Хор выконвае песню «Люблю наш край» (верш Канстанцыі Буйло, муз. Міколы Равенскага).

2-і вядучы. Сёння мы разумеем прычыны паэтавай маркоты, тугі і песімізму. Але якім бы жорсткім і няўмольным ні быў лёс Я. Купалы у 1930-я гады, у той жахлівы сатанінскі час, сэрца паэта не маўчала.
2-і чытальнік.
Эпохам не грукалі ў грудзі,
Аб долі сваёй не крычалі.
Казалі: «Што будзе, то будзе…»
А болей — маўчалі.
——————————
I думка ад холаду стыне,
I часам апусцяцца рукі:
Няўжо мы крычым у пустыні?..
Ды слова ўзыходзіць зарукай!
Не будзь жа, не будзь іншаверцам
На родным прычале,
Паўстань, паўстань, мае сэрца,
3 пустыні маўчання!
Васіль Зуёнак. Зарука.

2-івядучы. Пройдуць дзесяцігоддзі, і мы адкрыем для сябе новага Купалу — бунтара, які цвёрда верыў, што
4-ычытальнік.
I прыйдзе новых пакаленняў
На наша месца грамада
Судзіці суд, ці мы сумленна
Жыццё прайшлі, ці чарада
Зняваг мінулых нас не з’ела,
Пакінуўшы свой дым і чад,
I мы па-даўняму нясмела
Жылі не ў лад і неўпапад?
1-ы чытальнік.
Ці аб свой гонар дбайна дбалі,
I дабравольна, без прынук,
Самі сабой не гандлявалі,
Не неслі ў петлі дум і рук?
I ці пакінуці на памяць
Мы песень гэтакіх змаглі,
3 якіх бы можна было ўцяміць,
Што мы свабоднымі былі?..
Янка Купала. I прыйдзе…

1-ы вядучы. Адказ на гэтае пытанне дало само жыццё — падзеі 1940-х гадоў, калі на свабоду народа замахнуўся крыважэрны вораг.

Заслона закрываецца. Па-за сцэнай у выкананні хору сцішана гучыць «Лясная песня» (верш Адама Русака, муз. Уладзіміра Алоўнікава)***. Паступова спевы мацнеюць, а на словах «Ды ўспомнім былыя гады” заслона адкрываецца, мелодыя гучыць цішэй. На сцэне ля вогнішча, — вучні, апранутыя, як партызаны. Паказваюцца кадры пра Вялікую Айчынную вайну. У час паказу гучаць словы вядучага.

2-і вядучы. Над краінай пранёсся грозны кліч паэта. «Калі вораг сарве яблык, што паспеў у нашым садзе, то яблык разарвецца ў яго руках гранатай. Калі ён сажне жменю цяжкіх каласоў, зярняты вылецяць і паб’юць яго свінцовым дажджом. Калі ён падыдзе да нашых чыстых сцюдзёных крыніц, яны перасохнуць, каб не даць яму вады…»

Мелодыя «Лясной песні» гучыць мацней, але яе перапыняе чытальнік, які звяртаецца да партызан.

2-і чытальнік.
Партызаны, партызаны,
Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.
Клічу вас я на пабеду,
Хай вам шчасцем свецяць дні,
Выразайце людаедаў,
Каб не стала іх і следу
На святой нашай зямлі.
Янка Купала. Беларускім партызанам.

Партызаны рашуча падымаюцца і пакідаюць сцэну. Мелодыя сціхае.

1-ы вядучы. У суровыя дні Вялікай Айчыннай вайны паэт верыў, што Беларусь не стане на калені перад ворагам.
3-і чытальнік.
Загоім раны, адбудуем
Свае сялібы зруйнаваны,
Сваю краіну маладую
Святлом асвецім нечуваным.
Янка Купала. Зноў будзем шчасце мець і волю.

2-і вядучы. Збыліся прарочыя словы паэта: вайна скончылася перамогай. Зноў закаласіліся беларускія палеткі, зазелянелі пушчы і дубровы, сады і вёскі ўзняліся з руін.

Гучыць песня «Абеліскі» (верш Міхася Ясеня, муз. Дзімітрыя Смольскага) або «Памяць сэрца» (верш Міхаіла Ясеня, муз. Ігара Лучанка).

1-ы вядучы. Янка Купала! Сёння без яго творчасці нельга ўявіць роднай беларускай літаратуры. Без яго натхнёных вершаў, без «Кургана» і Бандароўны», «Раскіданага гнязда» і «Паўлінкі. Яго паэзія адлюстроўвае шырокі свет чалавечых пачуццяў, паказвае сэнс людскога існавання. Янка Купала зразумеў народную праўду і панёс «на свет цэлы».

4-ы чытальнік.
Купала, купалле і купал нябёс,
Куванне зязюлі ля струн лозаў ніцых…
Купала — Шлях Млечны птушыных бяроз,
Жывыя званы беларускіх крынічак.
Купала жыццё і час быстрацечны,
Таму й не звядзецца ніколі наш род.
Уладзімір Карызна. Пакуль ёсць Купала.

1-ы чытальнік.
3 працы пачынаецца Купала,
3 песні, што яднала ўсіх людзей,
3 казак, дзе крыві і слёз хапала,
3 калыханкі сонца і надзей.
Пімен Панчанка. 3 працы пачынаецца Купала…

2-івядучы. Кожны, хто наведвае купалаўскія мясціны, не можа не захапляцца спрадвечнымі дубровамі, першародным блакітам азёр, багаццем беларускай зямлі.
2-і чытальнік.
Толькі пачуеш: Купала, —
Толькі прамовіш: Купала,
I паўстае прад вачыма
Уся дарагая айчына.
Кастусь Кірэенка. Памяці песняра.
3-ічытальнік.
Вітанне сонцу, што між хмар вяслуе,
Гаям, траве, падлетку-жаўруку…
Цябе, зямля Купалы, я цалую,
Як матчыну шурпатую руку.
4-ы чытальнік.
Мелі шмат мы раскіданых гнёздаў,
Дзе ні глянь — курганы, курганы.
Свет застаўся пахмурны і грозны
I пасля найвялікшай вайны.
Толькі Вязынку, хату Купалы
Наш народ захавае навек,
Бо і сёння адгэтуль нямала
Пачынаецца песенных рэк.
Пімен Панчанка. Вязынка.

За сцэнай гучыць павольная, але мажорная мелодыя, пад гукі якой чытаюцца радкі.

1-ы чытальнік.
Мы — на сваёй зямлі…
Заўсёды дома!
Нязрушна, так!.. Хоць ёсць, вядома, рух:
Даўно нас вучыць твой, Купала, дух
Ісці праз слова — у самасвядомасць!
Мікола Арочка. Слова да Купалы.

Гучыць запіс песні «Янка Купала» (верш Уладзіміра Някляева, муз. Уладзіміра Будніка)*.

* Тэкст і ноты песні змешчаны ў «Родным слове» (1994, №5).


Яшчэ на гэту тэму:

«І сняцца сны аб Беларусі…»     Паклон вам, песняры!..     

Заўсёды з намі Колас і Купала

— гучыць мелодыя беларускай народнай музыкі

 — выходзяць вядучыя

1 вядучы: Ёсць людзі, якія прыходзяць на Зямлю як пасланцы нябёсаў і пакідаюць зорны след у вечнасці. Гэтыя людзі адзначаны Богам…

2 вядучы: З’яўленне на Зямлі ў адзін, 1882 год двух паэтаў — гэта Божы дар беларускаму люду.

           Янка Купала і Якуб Колас — выразнікі дум беларусаў, яны — вочы, вусны, словы простага чалавека.Іх творы, ян народныя, перадаваліся з вуснаў у вусны і былі настолькі зразумелыя, што кожны мог лічыць іх сваімі, расказанымі ад свайго імя.

***( на дошцы фотаздымкі паэтаў )

1 вядучы: Ужо больш за стагоддзе людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Час не мае ўлады над іх творчасцю.

1 чытальнік: Мы павінны ведаць:

                       Песня загучала.

                        Жыў на свеце Колас,

                       Жыў Янка Купала.

Гонар яны мелі,

Нашы беды зналі.

Песні-сказы пелі,

Волю шанавалі.

                                 І цяпер па свеце

                               Думы іх лунаюць

                                На ўсёй планеце

                                Іх імёны знаюць.

Шануй іх імёны,

Беларус сучасны,

У краіне нашай —

Беларусі шчаснай.

                          Жыў на свеце Колас,

                         Жыў Янка Купала.

                         Чуеш ты іх голас?

                         Песня загучала!.

( фота з выявамі мясцін, дзе нарадзіўся Я. Купала )

 1 вядучы:  Нарадзіўся Янка Купала — Іван Дамінікавіч Луцэвіч — у ноч на Купалле 25 чэрвеня ( па новым стылі — 7 ліпеня ) 1882 года ў фальварку Вязынка. “ Тут прыгожа і міжволі пачынаеш разумець, што толькі на гэтай зямлі мог нарадзіцца чалавек з прыгожай душой” — пісаў У.Караткевіч

( фота: хата, у якой нарадзіўся Янка Купала )

2 вядучы:                        Вось тут, у хатцы простай, як сляза

І нарадзіўся некалі Купала.

  Ён нарадзіўся, каб пасля сказаць,

    Што Беларусь у свеце не прапала.

 1 вядучы: Гадаваўся Янка хлопчыкам дапытлівым і ўражлівым, ахвочым да навукі. Кожны дзень адкрываў хлопчыку новыя тайны і так хацелася хутчэй спасцігнуць іх!

2 вядучы: Свой псеўданім Янка Купала выбраў невыпадкова. Гэтым прозвішчам ён падкрэсліў імкненне сваёй дзейнасцю дапамагчы знайсці папараць-кветку, кветку шчасця абяздоленаму беларускаму люду.

1 вядучы:           А ён падрастаў, беларускі хлапчук,

                             З прачулай, гарачай душою,

                             І ўсё , што пабачыў, усё, што пачуў,

                            У сэрца ўбіраў маладое.

2 вядучы: Сястра Янкі Купалы Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская, успамінала: “Ясь не меў часу чытаць удзень, бо трэба было працаваць па гаспадарцы.Чытаў увечары і ўночы. Чытаў пры лямпе, пры лучыне, на начлезе пры вогнішчы. Кніжцы ён аддаваў кожную вольную хвіліну. Што б ні рабіў, заўсёды пры сабе меў кніжку.

вядучы: Такім і быў ён, задуменны

Даступны і негаваркі ;

Увайшоў у дом, у круг сямейны,

Як уваходзяць сваякі.

вядучы: Народныя песні будзілі душу—

Тужлівыя, быццам шум бору….             

І сталі з дзяцінства знаёмы яму

Людская нядоля і гора.

У сэрцы гарачым успыхнуў агонь,

Цудоўная ліра зайграла:

Аб цяжкім уціску народа свайго

Узняў гнеўны голас Купала.

1 вядучы:   Пісаць вершы Янка Купала пачаў ужо дарослым чалавекам. Пісаў усюды.

2 вядучы:    Пра што б ні пісаў Янка Купала, яго слова заўсёды было звернута да народа, да тых,”хто церпіць без віны”, але мае свой гонар, імкнецца да свабоды і святла, ідзе змагацца за свае чалавечыя правы.

1  вядучы:  Паэт упэўнены, што Беларусь зойме пачэснае месца сярод народаў свету, пакажа сваю самабытнасць, годнасць, высокую духоўную культуру, таму Янка Купала стварыў цэлую галерэю высокамастацкіх твораў

2  вядучы: Многія вершы Янкі Купалы пакладзены на музыку, а творчасць сусветна вядомага ансамбля “Песняры”, заснаваная на паэзіі Янкі Купалы, склала адну з самых яркіх, цікавых з’яў нацыянальнай айчыннай культуры.

—- выконваюцца песні

1. вядучы:1912 год. Менавіта тады ўпершыню Янка Купала сустрэўся з Якубам Коласам.

2.вядучы: Іх многае збліжала: амаль адначасова яны прыйшлі ў літаратуру, на працягу многіх гадоў тварылі і сябравалі. Жыццёвыя шляхі гэтых выдатных пісьменнікаў таксама блізкія.

— гучыць мелодыя “Мой родны кут”

****вядучыя змяняюцца

фота : радзіма Якуба Коласа

3. вядучы: Непаўторныя і цудоўныя краявіды: Ласток, Нёман, засценак Акінчыцы

4.вядучы: Сядзіба Альбуць, урочышча Смольня, вёска Мікалаеўшчына. Жыццё на ўлонні прыроды зацепліла ва ўражлівым сэрцы хлопчыка паэтычны агонь

3. вядучы:Дзіцячыя гады Якуба Коласа прайшлі ў Вандроўках. Бацьку паэта, які служыў лясніком у князя Радзівіла, часта пераводзілі з месца на месца, але гэта не перашкодзіла атрымаць Якубу Коласу адукацыю.

4. вядучы: Будучаму паэту было толькі 12 гадоў, калі ён ад бацькі атрымаў свой першы ганарар: сярэбраны рубель за верш “Вясна”

І зіма, як дым прапала!

Зелянее луг, ралля

Як ад болю ачуняла

Наша родная зямля.

3. вядучы: Колас — гэта хлеб, гэта само жыццё, гэта значыць, што жыццём сваім і творчасцю паэт заўсёды будзе трывала спалучаны з народам, з роднай зямлёй.

4. вядучы:Коласавы песні працы і нядолі, жальбы і пратэсту абуджалі ў беларусаў пачуццё ўласнай годнасці, клікалі не згаджацца з наканаваннем зла, хлусні, несправядлівасці.

3.вядучы: Якуб Колас вельмі любіў прыроду. Ніхто да яго не змог так тонка і глыбока ўвасобіць яе прыгажосць, раскрыць духоўную еднасць прыроды і чалавека.

4.вядучы: Шматгранны талент пісьменніка: паэт, празаік, драматург, публіцыст, вучоны, педагог-практык. Яго творы — праўдзівае адлюстраванне жыцця.

1.вядучы: 1912 год — першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы. Жыў Якуб Колас на Нёмане, непадалёку ад вёскі Мікалаеўшчына.

 Неяк раней ён паслаў Купалу пісьмо, запрасіў у госці, апісаў маршрут. Пазней Іван Дамінікавіч не раз успамінаў сваё падарожжа са Стаўбцоў да Смольні. Дарога была блытаная і “ большай часцю праходзіла лесам з рознымі адгаліненнямі дарог і дарожак управа і ўлева. Сустрэча была цёплая і змястоўная.

2. вядучы:У 1912 годзе настаўнік Канстанцін Міцкевіч прыехаў з сям’ёй у Мінск. Янка Купала, які таксама не мала павандраваў, прыехаў сюды раней. З гэтага часу народныя паэты сустракаюцца надзвычай часта. Яны прысутнічаюць на розных нарадах, на сходах, прымаюць удзел у сесіях, вечарах, завітваюць адзін да аднаго ў госці, чытаюць вершы, іграюць у шахматы, спяваюць песні. Але нядоўгімі былі цёплыя сустрэчы.

3. вядучы: 1941 год. Вялікая Айчынная вайна. Спыніўся час, спынілася звычайная плынь жыцця з працай, з творчасцю, з маленькімі, але такімі каштоўнымі радасцямі…

4.вядучы : Беларусь была цалкам захоплена ворагам. Гэту трагедыю разам з усім народам перажывалі Янка Купала і Якуб Колас.

1 вядучы: Паэты сустрэліся ў Маскве, ахопленыя адным і тым жа клопатам напісаць зварот да беларускага народа. Гэты зварот да пакутнай беларускай зямлі, да яе жыхароў быў выпушчаны лістоўкамі.

1.чытальнік:                         О, каб я меў такія рукі,

                                              Зямля, абняў бы я цябе,

                                              Каб сцішыць гора тваё, мукі

                                              І сілу даць у барацьбе!

2.чытальнік:                       Партызаны, партызаны,

                                              Беларускія сыны!

                                              За няволю, за кайданы

                                              Рэжце гітлерцаў паганых,

                                              Каб не ўскрэслі век яны.

 1.      чытальнік:    Клічу вас я на пабеду,

                                Хай вам шчасцем свецяць дні,

                                Выразайце людаедаў,

                                Каб не стала іх і следу

                             На святой нашай зямлі.

2 чытальнік. Я ведаю – загояцца ўсе раны,

                         З пажарышч   край паўстане, расцвіце –

                         Ва ўсёй сваёй красе і паўнаце,

                         Наш верны шлях, ён з праўдай павянчаны.

1 –вядучы: Але не суджана было дажыць Янку Купалу да светлага дня Перамогі: 28 чэрвеня 1942 года паэт, незадоўга да свайго 60-гадовага юбілею, трагічна загінуў.

(фота:Партрэт Я.Купалы)

2 –вядучы: Не стала сябра, паплечніка Янкі Купалы. Якуб Колас з болем пісаў:

Спі, мой браце, спачывай –

Не забудзе цябе край.

Шмат сцежак з табою прайшлі мы,

Адзін пракладаючы след.

І слухалі голас радзімы,

Каб несці той голас у свет.

Спі, баяне, спачывай –

Не забудзе цябе край.

— Гучыць песня “Спадчына”, 

1 –вядучы: Янка Купала… Якуб Колас…

Спадчына, якую пакінулі народныя песняры, неўміручая.

Яны – паэты-праметэі. Іх мастацтва сёння дапамагае нам

Вытрымаць цяжкасці і пераадолець трывогі, знайсці кожнаму

 свой шлях у жыцці. Яны – нашы сучаснікі, яны разам з намі.

2 –вядучы: Купала і Колас, вы нас гадавалі,

Вы звалі на волю

З цямноты, з прымусу,

Каб горда насілі імя беларуса;

Каб з ганьбай ніколі спіны не згіналі,

Каб  цвёрда за праўду з братамі стаялі,

Каб сонца над нашай Радзімаю ззяла,

І Колас нас клікаў, і клікаў Купала.

Не раз пагражалі вам чорныя краты ,

Ды песня ў дарозе нідзе не прыстала,

Дык дзякуй Вам, Колас,

Дык дзякуй, Купала!

(П.Броўка “Купала і Колас, вы нас гадавалі”)

****Гучыць песня “Спадчына”

****Вядучыя кладуць кветкі да партрэтаў

Хата Янкі Купалы

Песняры Зямлі Беларускай

Заўсёды з намі Колас і Купала

Радзіма Якуба Коласа

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

Аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Навучальна-педагагічны

комплекс Вензавецкі дзіцячы сад — сярэдняя школа»

СЦЭНАРЫЙ ТЭЛЕМОСТА

“ НЕ ЗМОЎКНЕ ГОЛАС ПЕСНЯРОЎ”

Аўтар: Свіб Жанна Анатольеўна,

бібліятэкар ДзУА «НПК Вензавецкі

д/с-СШ» Дзятлаўскага раёна

Гродзенскай вобласці

Тэлефон:80156331692

СЦЭНАРЫЙ ТЭЛЕМОСТА

“ НЕ ЗМОЎКНЕ ГОЛАС ПЕСНЯРОЎ”

(прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння славутых майстроў паэтычнага слова Якуба Коласа і Янкі Купалы).

Мэта: фарміраванне ў падлеткаў цікавасці да чытання праз прыцягненне ўвагі да жыцця і творчасці яркіх прадстаўнікоў айчыннай літаратуры Я.Коласа і Я.Купалы сродкамі інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Задачы:

— пабудзіць да супрацоўніцтва і сатворчасці на аснове агульнай цікавасці да жыцця і творчасці Я.Коласа і Я.Купалы; — уключыць усіх удзельнікаў круглага стала ў актыўны дыялог.

Форма правядзення: тэлемост ( віртуальны круглы стол ў рэжыме інтэрактыўнага дыялогу on-line)

Удзельнікі : педагогі і навучэнцы 9-11 класаў НПК “Вензавецкі дзяцячы сад-сярэдняя школа” і СШ №3 г.Дзятлава

Змест правядзення

Вядучы. Добры дзень, паважаныя ўдзельнікі круглага стала. Усе мы ведаем, што ў гэтым годзе святкуецца 130-годдзе з дня нараджэння славутых майстроў паэтычнага слова Якуба Коласа і Янкі Купалы. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.

У кожнага народа ёсць паэты,веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, –гэта Якуб Колас і Янка Купала.

Сёння мы з вамі зноў перагорнем старонкі жыцця мастацкай біяграфіі нашых песняроў. Абмяркуем некаторыя спрэчныя пытанні іх біяграфіі, паспрабуем адказаць на пытанні , якія часта задаюць прадстаўнікі сучаснай моладзі: ці патрэбна вывучаць творчасць беларускіх знакамітых класікаў , ці актуальныя зараз іх творы?

На белым свеце мноства таямніц і загадак.Іх досыць усім, хто жыве цяпер, хто будзе жыць у далёкай будучыні. Першае пытанне, на якое хацелася б пачуць ад вас адказ, паважаныя ўдзельнікі круглага стала, чаму Янка Луцэвіч стаў Янкам Купалам ?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы.У жыцці Я.Купалы было дзве жанчыны . Адна — Уладзіслава Францаўна Станкевіч, шго прыняла руку і сэрца генія, другая — Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка, якая чамусьці адмовіла яму. Ядумаю, што для кожнага з нас гэта загадка : чаму?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Усе мы ведаем , што вечарам 28 чэрвеня 1942 года Янка Купала трагічна загінуў у гасцініцы “Масква”, дзе часова жыў. Існуе некалькі версій нечаканай смерці паэта . Якія з версій вы лічыце найбольш рэалістычнымі?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Не менш загадкавым з’яўляецца і лёс Якуба Коласа. Аўтабіяграфічнасць яго твораў відавочная. Як вы лічыце, у якіх вядомых творах Коласа яна знайшла найбольш яскравы адбітак?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Лёс падараваў Канстанціну Міцкевічу сустрэчу, знаёмства, каханне з адзінай жанчынай, якая на ўсё астатняе жыццё стала ягонай зоркай, натхненнем, спадзяваннем і шчасцем. Абставіны іх сустрэчьі так і засталіся для ўсіх таямніцай. Нідзе і ніколі не пісаў пра гэта Колас. Толькі сціпла расказаў, як пісаў некалі ў асобную кніжачку вершы, прысвечаныя Марыі Дзмітрыеўне.У чым жа загадка такой вернасці?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Нямногім вядома , што ў дзень смерці, 13 жніўня 1956 года, Якуб Колас занёс у ЦК партыі катэгарычнае пісьмо аб плачэўным стане ў рэспубліцы «роднай мовы». Тэкст шакіраваў партыйных кіраўнікоў і на 34 года папаў пад грыф «совершенно секретно». Ці актульна гэта пытанне ў цяперашні час ?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Якуб Колас і Янка Купала — гэта тыя славутыя постаці Беларусі, творы якіх маюць вечную каштоўнасць. Аднак , на сённяшні дзень паўстае пытанне: ці хоча сучасная моладзь сваёй душой зразумець душы нацыянальных геніяў.

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Часта ад дзяцей можна пачуць, што творы Я.Коласа і Я.Купалы ўстарэлі, нецікавыя і неактуальныя. А як вы лічыце ?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Паважаныя ўдзельнікі круглага стала, наша сустрэча падыйшла да завяршэння. Яна яшчэ раз даказала нам, што як бы імкліва ні беглі гады, колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці нашай Янка Купала і Якуб Колас — выдатныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.

I яшчэ — словы ад Купалы:

Без кахання,шчасця

долі няма на зямлі.

Тварыце ж любоў! Няхай гэта пачуццё будзе ў вас узаемным, шчырым, светлым. Жадаю вам дабра ў вашых сэрцах, святла ў вашых душах, згоды з вашымі блізкімі.

Мой сябра – кнiга

Комплексны занятак па адукацыйнай вобласцi

«Дзiця i грамадства» ў старшай групе

Задачы:

— канкрэтызаваць уяуленнi дзяцей аб бiблiтэцы, аб значэннi кнiг у жыццi чалавека;

— пазнаёмiць з гiсторыяй узнiкнення пiсьменнасцi;

— працягваць знаёмiць з творчасцю народных паэтаў  Я.Коласа i Я.Купалы, паведамiць аб святкаваннi 135-годдзя з дня iх нараджэння;

— выхоўваць павагу да гiстарычнай i лiтаратурнай спадчыны свайго народа, пачуццё нацыянальнай годнасцi.

Папярэдняя работа:

экскурсiя ў бiблiятэку, чытанне ўрыўкаў з кнiгi А.Клышкi «Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кнiга», чытанне твораў  Я.Купалы i Я.Коласа, афармленне выставы, разглядванне кнiг i iлюстрацый.

Метады i прыёмы:

наглядныя: паказ, дэманстрацыя дыдактычных дапаможнiкаў, арганiзацыя кнiжнай выставы; славесныя : пытаннi, гутарка, чытанне мастацкiх твораў;

практычныя: маляванне на глiняных таблiчках, дыдактычныя гульнi.

Матэрыял:

партрэты пiсьменнiкаў Я.Коласа, Я.Купалы i першадрукара Ф.Скарыны; кнiгi для выставы; iлюстрацыi: «Дзецi ў бiблiятэцы», «Беларуская нацыянальная бiблiятэка», «Старажытны друкарскi станок»; бярозавая кара, кавалачак скуры жывёлы, глiняныя таблiчкi, завостраныя палачкi, гусiнае пяро; запiс мелодыi  I.Лучанка на словы Я.Коласа  «Мой родны кут», сюжэтныя карцiнкi «Як ствараецца кнiга»; драўляныя прадметы: лыжка, кубiк, цацка, скрыначка.

Ход занятка.

— Дзецi, адгадайце, калi ласка, загадку:

Не свiтка, а сшыта,

Не куст, а з лiстамi,

Не чалавек, а расказвае . (Кніга)

-Сёння мы з вамi будзем гутарыць пра кнiгi. Паглядзiце вось на гэтую iлюстрацыю. Што вы на ёй бачыце? (Дзецi прыйшлi ў бiблiятэку).

— Мы з вамi таксама хадзiлi на экскурсiю ў школьную бiблiятэку. Успомнiце, што абазначае слова «бiблiятэка»?

(«Бiблiя» — кнiга, «тэка» — сховiшча).

— А вось на гэтай iлюстрацыi што вы бачыце? (Беларуская нацыянальная бiблiятэка).

— Дзе яна знаходзiцца?  (У горадзе Мiнску).

— Хто працуе ў бiблiятэцы?  (Бiблiятэкар).

— Хто прыходзiць у бiблiятэку?  (Дарослыя, дзецi).

— Для чаго яны туды прыходзяць?  (Браць кнiгi для чытання).

— Як гэтых людзей называюць?  (Чытачы).

— Аб чым мы даведваемся з кнiг раскажуць нашы дзецi.

Пра азёры i пра моры

Пра далiны i пра горы,

I пра сонца, i пра зоры,

Пра лядовыя прасторы

Пра заводы i машыны,

Пра плацiны i турбiны

Расказаць магу я ўсiм –

I  дарослым i малым.

— Кнiгi – гэта вялiкi цуд. Як жа яны ствараюцца? Цi хочаце вы даведацца аб гэтым? (Адказы дзяцей).

— Каб даведацца пра гэта, мы з вамi пагуляем у дыдактычную гульню «З чаго зроблена?» (На стале размешчаны розныя драўляныя рэчы і кнiга. Дзецi называюць гэтыя рэчы).

— Усе прадметы розныя, але штосьцi ў iх агульнае. З якога матэрыялу яны зроблены?  (З паперы).

— А паперу з чаго робяць? (З дрэў).

— Звярніце ўвагу на гэтыя малюнкі, як вы думаеце, людзi якiх прафесiй працуюць над стварэннем кнiг? (Адказы дзяцей).

— А зараз, дзецi, пастаўце  гэтыя малюнкi ў парадку, як ствараецца кнiга.

(Дзеці размеркавалі малюнкі ў наступным парадку: «лесарубы рубяць лес», «на папяровай фабрыцы робяць паперу», «пiсьменнiк пiша творы», «мастак малюе iлюстрацыi да кнiг», «у друкарнi друкуюць кнiгi»).

— Многа людзей працуе над стварэннем кнiгi. Колькi працы ўкладваецца! Як мы павiнны адносiцца да кнiг? (Адказы дзяцей).

— Кнiгi – нашы сябры. I зараз мы з вамi зробiм фiзкультхвiлiнку «Мой сябра».

З iм я ў працы, адпачынку            (Рукi на пояс, нахiлы ўправа, ўлева)

На уроку, перапынку                      

З iм я у полi, з iм я ў школе          (Рукi па чарзе ў розныя бакi)

З iм не сумна мне нiколi               (Падскокi на месцы)

З iм вандрую я па свеце,               (Хадзьба на месцы)

З iм лятаю ў ракеце                       (Рукi праз бакi  ўверх)

Чаго сам не адгадаю,                    (Сагнуць рукi ў локцях, прыжаць да сябе)

У яго я запытаю.                           (Рукi ўперад, далонямi ўверх)

З iм я гутарку вяду                        (Злева направа пералiчваць указальным

                                                          пальцам)

З iм нiдзе не прападу.                    (Пляскаем у далоні).

-Хто ж ён гэтакi, скажы?                               (Рукi ўперад далонямi ўверх)

Нам яго ты пакажы.

— Незгадлiвы ты, Мiшка…                             (Кiўкi галавой з боку ў бок)

 Сябра мой, вось бачыш, — кніжка.              (Паказаць рукамi прамавугольнiк).

— Дзецi, цi ведаеце вы, хто першы надрукаваў кнiгу на беларускай мове? (Адказ дзяцей).(Выхавальнiк паказвае iлюстрацыю партрэта Ф.Скарыны).

— Ф.Скарына быў адукаваны, ведаў пяць моў. Жыў ён вельмi даўно, але мы памятаем i шануем яго iмя.  Вось на такiм старажытным станку ён друкаваў свае кнiгi. (Разглядванне iлюстрацыi).

— Разгледзьце, калi ласка, гэты  малюнак. Як вы думаеце, што гэта? (Кнiгi).

— Так дзецi, гэта першыя кнiгi, якiмi карысталiся ў даўнiя гады. Ці падобныя яны на сучасныя кнігі?  (Адказы дзяцей) .

-А  лiтары адрознiваюцца ад сучасных лiтар?

— А зараз я запрашаю вас на выставу сучасных кнiг. Можа вы здагадалiся, каму прысвечана  гэтая  выстава? (Адказы дзяцей).

(На выставе знаходзяцца партрэты паэтаў Я.Купалы i Я.Коласа, а таксама кнiгi з iх творамi).

— Так, гэта выстава прысвечана  нашым знакамiтым народным паэтам Я.Купалу i Я.Коласу.  У гэтым годзе мы адзначаем  135-годдзе  з дня iх нараджэння.

— Вазьміце  кнiгi з творамi Я.Купалы i Я.Коласа і разгледзьце іх.

(Дзецi бяруць кнiгi з выставы i разглядаюць iх).

— Цi можна па малюнках сказаць, аб чым пiсалi  паэты? (Аб прыродзе, аб Радзiме, аб людзях працы).

— Якiя творы Я.Купалы вы ведаеце? («Хлопчык i  лётчык», «Бай», «Лiстапад»).

— Назавіце  творы Я.Коласа, якія  вы ведаеце. («Адлёт жураулёў», «Вясна», «Першы гром», «На рэчцы зiмой», «Храбры певень»).

— На вершы Я.Коласа кампазiтар I. Лучанок напiсаў музыку. Зараз мы паслухаем гэту мелодыю, а вы падумайце і адкажыце  як называецца гэты твор?

(Гучыць музыка да песнi «Мой родны  кут…»).

— Якая мелагучная i сэрцу прыемная мелодыя! Як называецца гэты твор?

(Адказы дзяцей).

— Мы з вамi на нашай выставе разгледзелi сучасныя кнiгi. Як вы думаеце, цi заўсёды была такая папера, на якой друкуюць кнiгi? (Адказы дзяцей).

— На чым ранней  пiсалi людзi? (Падыходзяць да стала, дзе знаходзяцца бярозавая кара, кавалачак скуры, глiняная таблiчка).

— Чым пiсалi? (Гусiным пяром, завостранай палачкай).

(Дзецi разам з выхавальнiкам разглядваюць рэчы, на якiх ранней пiсалi).

— Цi зручнымi былi такiя кнiгi? Уявiце сабе – глiняная кнiга, цi ўлезла б яна ў школьны ранец? Такiя кнiгi былi вельмi вялiкiмi i цяжкiмi.

— Цi ведалi старажытныя людзi лiтары? (Адказы дзяцей).

— Чым  яны карысталiся замест лiтар? (Малявалi малюнкi).

— Зараз мы з вамi ператворымся ў старажытных людзей i намалюем палачкамi на глiняных таблiчках малюнкi да твора Я.Купалы «Хлопчык i  лётчык».

— Гэты твор вам знаёмы. Мы яго з вамi чыталi. Давайце ўспомнiм, аб чым марыў хлопчык? (Адказы дзяцей радкамi з твора).

— Так, ён марыў пабываць у людзях, паглядзець, як месяц на небе начуе, як у лесе блукае мядзведзь; як зоры ночкаю свецяцца i г.д.

Цiха гучыць мелодыя I. Лучанка «Мой родны кут…». Дзецi малююць палачкамi на глiняных таблiчках.

— Зараз давайце разгледзiм вашы работы.

— Якую мару хлопчыка намаляваў(ла) Мiша (Каця i г.д.)? (Адказы дзяцей).

— Малайцы дзецi, вы вельмi добра перадалi змест верша Я.Купалы «Хлопчык i  лётчык».

 — Давайце папоўнім малюнкамі  нашу выставу.

Выхавальнiк падводзiць вынiк занятка.

— Аб чым цiкавым вы даведалiся на занятку? (Адказы дзяцей).

— Каму i якой падзеi прысвечана наша выстава? (Адказы дзяцей).

— Мы з вамi і  далей будзем знаёмiцца з творамi беларускiх паэтаў Я.Купалы i Я.Коласа.                                       

Лiтаратура:

  1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыi /Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.- Мiнск: Нацыянальны iнстытут адукацыi, 2012.
  2. Дубiнiна, Дз.М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цiкавасцi да беларускай мастацкай лiтаратуры i фальклору: дапаможнiк для педагогау устаноу дашкольнай адукацыi / Д.М.Дубiнiна, — Мiнск: Новое знание, 2016.
  3. Дубiнiна, Дз.М. Свет вакол мяне: вучэбна-метадычны дапаможнiк для педагогаў, кiраунiкоў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыi, з беларускай мовай навучання / Дз.М. Дубiнiна.- Мiнск: Нацыянальны iнстытут адукацыi, 2006.
  4. Ладутько, Л.К. Познаём мир и себя: Пособие для педагогов дошкольных учреждений / Л.К.Ладутько, С.В.Шкляр.- Мн.: УП «ИВЦ Минфина», 2002.
  5. Пралеска: группа «Фантазёры». Хрестоматия: пособие для педагогов учреждений, обеспечивающих получение дошкольного образования. В.5 ч. Ч.4 / составители: А.И.Саченко, Л.А.Саченко.- Минск: Национальный институт образования, 2011.

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Сценарий ко дню сотрудников внутренних дел
  • Сценарий ко дню тыквы
  • Сценарий ко дню рождения техникума
  • Сценарий козленок рудуду
  • Сценарий ко дню туриста развлекательная программа