Сценарий свята купалле на беларускай мове

Сцэнарый свята для школьнікаў "А на Йвана-Купала..."

Г. П. ГЛУШАКОВА, выкладчыца Магілёўскага педінстытута. Пачатковая школа Чэрвень 1993г.

«А на Йвана-Купала…»

Сцэнарый свята для вучняў пачатковай школы

Пры святкаванні Купалля настаўніку пачатковай школы нельга абысціся без дапамогі вучняў старшых класаў, бо Купалле — свята моладзі.
Сцэнарый прапануе фальклорны матэрыял, які дапаможа маленькім вучням стаць удзельнікамі гэтага свята.

На квяцісты луг выходзяць дзяўчаты-прыгажуні. Гучна ліецца песня:

Ноты песні Пойдзем, пойдзем лугам

Пойдзем, пойдзем лугам,
Лугам зеляненькім.
А у лузе цвітуць цвяточкі,
Там дзяўчаты водзяць таночкі.

Многа песень спета
Пра цёплае лета.
Толькі Ганначка не спявае,
У буйных травах кветкі збірае.

Кветкі збірае,
У вяночак уплятае:
— Пакацісь, вяночак, у дварочак,
Дзе жыве мой мілы дружочак.

Хай ён знае, знае,
Хто яго чакае,
Хай вячэрняй роснай парою

У луг зялёны прыйдзе за мною.

Як толькі песня заканчваецца, дзяўчаты пачынаюць збіраць кветкі, каб звіць сабе купальскія вяночкі. Да іх выходзіць, спяваючы, Купала, апранутая ў народны строй, з кветкай у руцэ.

Ноты песні А на Йвана-Купала

Купала

А на Йвана-Купала дзеўкі краскі ірвалі.
А дзе тая травіца, што брат-ды-сястрыца?

А ці ведаеце, адкуль з’явілася назва гэтай кветкі? Даўно тое было. Жыла сабе прыгажуня Мар’янка. Аднойчы завітаў у тыя мясціны малады панічок. I як убачылі яны адзін аднаго, дык адразу закахаліся. Вырашыў паніч ажаніцца з гэтай дзяўчынай, але спачатку трэба спытацца дазволу ў Мар’янчынай маці. Маці згадзілася, бо вельмі спадабаўся ёй паніч.
I вось маладыя ўжо абменьваюцца сваімі крыжыкамі. Калі маці Мар’янкі ўзяла панічоў крыжык, з вачэй яе пакаціліся слёзы: яна пазнала свайго сына, якога аддала ў горад, у панскую сям’ю, у тыя часы, калі ёй цяжка было гадаваць малых дзяцей:

Не могуць Мар’яна з паночкам быць мужам і жаною,
Бо яны родныя брат з сястрою.
Але закаханыя не ведалі, як ім жыць цяпер адзін без другога. Брат і кажа:
Пойдзем, сястрыца, у поле, рассыплемся там травою,

А на Йвана-Купала выйдуць дзеўкі краскі рваць,

Выйдуць дзеўкі краскі рваць, нас з табою ўспамінаць:
Дзе ж тая травіца, што брат-ды-сястрыца?
На браціку сіні — цвет, на сястрыцы — жоўценькі.

Кожная купальская зёлка мае сваю вельмі цікавую гісторыю. Па кветках, верылі людзі, можна даведацца аб здароўі сваіх родных. Для гэтага напярэдадні купальскай ночы трэба ўваткнуць кветку купалкі паміж бярвенняў хаты і загадаць на чалавека. Калі кветка пасля ранішняй расы не звяне, значыць, таму, на каго загадалі, жыць доўгія гады.
А зараз паглядзіце, якія цудоўныя вяночкі сплялі дзяўчаты з купальскіх зёлак.

Дзяўчынкі надзяваюць вяночкі і пачынаюць вадзіць карагод:

Ноты песні Ой, рана на Йвана

Ой, рана на Йвана,
Ой, рана на Йвана,
Проці Йвана ночка мала.
Ой, рана на Йвана.

Ой, рана на Йвана,
Ой, рана на Йвана —
Дзе Купала начавала?
Ой, рана на Йвана.

Ой, рана на Йвана,
Ой, рана на Йвана —
Начавала ў чыстым полі.
Ой, рана на Йвана.

Ой, рана на Йвана,
Ой, рана на Йвана —
У чыстым полі, у густым жыце.
Ой, рана на Йвана.

Купала

Ой, месячык, месячык,
Узыдзі ты раненька,
Развядзі купалейка.
Дзеўкам на пяянейка,
Хлопцам на гулянейка,
Бабкам на сядзенійка,
Дзеткам на глядзенійка,
Музыкам на йгранейка.

Гучаць беларускія народныя мелодыі: “Лявоніха”, “Мікіта” і інш.

Купала Ой, і музыкі. Дзякуй, што павесялілі нас на нашым свяце. А цяпер час і касцёр запаліць ды ўсю нечысць адсюль выгнаць.

Дзяўчынкі нясуць бенгальскія агеньчыкі, а хлопцы запальваюць вогнішча. Усе радасна глядзяць на агонь.

Купала:
Ці ўсе на свята прыйшлі?
Дзеці:
Усе!
Купала:

Бо хто ня йдзець на купалле глядзець,
Няхай той ляжыць калодаю,
Ой, калодаю бярозавай:
Як сонца грэе — калода прэе,
Як дожджык ідзе — калода гніе.

3 бубнамі, гармонікам у круг заходзяць дзеці. Самая смелая з дзяўчынак звяртаецца да прысутных:

— Ці можна завітаць да вас у госці на свята?
— Вельмі рады вам, дзевачкі-прыпевачкі!
— А мы і сапраўды вам прыпевак назбіралі.

Ноты песні Такі-сякі целяпень

Такі-сякі целяпень
Па бацьку ўдаўся.
Каля тыну, каля плоту
У крапіву схаваўся.
А як вылез з крапівы,
Узяўся за бокі:
— Паглядзіце хлопцы, дзеўкі,
Які я высокі.

Чыкі, чыкі чыканачкі,
Едзе баба на саначках.
Пытаецца ў Васіля:
— Ці далёка да сяла?
— Ах ты, баба слепавока,
Бачыш: сяло недалёка.

(Гэтыя прыпеўкі можна Інсцэніраваць.)
Гучыць музыка, І пад яе ўсе пачынаюць скакаць праз вогнішча.

Купала:

Гарэла купала ясенька,
На купала дзевачак поўненька,
А хто гэта купала разлажыў —
Каб таму бог жыта зарадзіў,
А хто гэта купала патушыў —
Каб таго чорт задушыў.

Купала робіць акцэнт на слове “чорт”, І адразу пасля гэтага на луг выбягае ўсякая нечысць: ведзьма, лясун, пачвара, русалкі.
Гучыць наступная частушка, якую “госці” інсцэніруюць:

Ноты песні А на гарэ купарос

А на гарэ купарос,
А чорт мальца за чуб трос.
Ён і трос і калаціў,
Усё праўды дахадзіў.
Але праўды не знайшоў,
Засмяяўся і пайшоў.

Ведзьма: А, вось і пра нас успомнілі! А ці можна прысесці адпачыць на вашым лужку? Нешта я моцна стамілася: дарога цяжкая была…
Чорт: I не дзіва: лясун добра заблытаў усе дарожкі, каб ніхто папараць-кветку не знайшоў.
Лясун: О, я сваю работу ведаю: усякая травінка хістаецца, кожны чалавек спужаецца, бо пад кожны кусцік я нечысць пасадзіў. (Ідзе і адгортвае вецце, а там пачвары лясныя паказваюцца, людзей палохаюць. Але Купала “сапсавала” настрой нечысці, бо выйшла наперад з запаленай свечкай.)
Купала: Здаецца, рана вы ўзрадаваліся! (Звяртаецца да гледачоў.) Са старажытных часоў лічылася, што ведзьмы хадзілі па межах і жыта ламілі, каровак чужых даілі, дзетак малых пужалі. Менавіта на Купалле трэба было выгнаць ведзьму з сяла, з хаты. У розных мясцінах Беларусі рабілі гэта па-рознаму. Недзе запальвалі кола і кацілі яго вакол усяго сяла. У другой вёсцы вакол цягнулі барану, а потым яе запальвалі. Хлопцы выцягвалі лаўкі каля двара сваёй каханай дзяўчыны: ведзьма прыйдзе, а сесці ёй няма дзе. А каб не зайшла нечысць у хату, то дзверы закладалі дровамі. I мы з вамі таксама прагонім ведзьму з усёй нечысцю з нашага лугу.

Купала з запаленай свечкай абыходзіць круг і чытае замову:

«Хадзі, ведзьма, за пні, за балоты, за гнілыя калоды, за цёмныя ляскі, за жоўтыя пяскі, за сіняе мора, за гаруч-камень. А ў нас у лузе не хадзі, дзетак нашых не пужай, сілы ў іх не адбірай».
Здаля гучыць песня “Купалінка”, і да вогнішча падыходзіць прыгожая дзяўчынка Купалінка. Яна трымае ў руцэ папараць-кветку. Уся нечысць адступае.
Купала (бярэ дзяўчынку за руку):Вось яна, кветка шчасця. Той, хто знойдзе гэтую кветку, будзе шчаслівы ўсё жыццё, будзе багаты і мудры, зможа разумець мову птушак і звяроў.
Купалінка: Гэць адсюль, нячыстая сіла!
Ведзьма (кідаецца да гасцей): Толькі не ганіце мяне ад сябе. Абяцаю па межах не хадзіць, жыта не ламіць, дзетак малых не пужаць.
Лясун: А я, лясун, абяцаю нікога не дражніць, у гушчар не заклікаць, а ў карагодах танцаваць, песні пець ды дзяўчат чараваць.
Чэрці і русалкі: А мы, чэрці і русалкі-шаптуніцы, будзем хлопцам словы падказваць, каб яны ўсё жыццё дзяўчат кахалі ды пра гэту купальскую ноч усё жыццё ўспаміналі.

Гучыць вясёлая музыка, і ўсе танцуюць каля вогнішча. Калі музыка сціхае, Купала кліча дзяўчат вяночкі ў ваду пускаць:
Пойдзем, дзяўчаты, вяночкі ў ваду пускаць,
Сваю долю дзявоцкую пытаць.
Першая дзяўчынка: Калі мая воля добрая — звіся вяночак, як гаёчак.
Другая дзяўчынка: Калі мая доля шчасная — хай свеціць сонца яснае.

Гучыць песня “Купалінка”:

Ноты песні Купалінка

Купалінка, Купалінка,
Цёмная ночка,
Цёмная ночка,
Дзе ж твая дочка?
Мая дочка у садочку,
Ружу, ружу поліць.
Ружу, ружу поліць,
Белы ручкі коліць.
Кветачкі рвець,
Кветачкі рвець —
Вяночкі звівае.
Вяночкі звівае,
Слёзкі пралівае.

Купала: Вось і скончылася наша купальскае свята!

Дзевачкі напяяліся,
Хлопцы нагуляліся,
Бабкі насядзеліся,
Музыкі наіграліся.
А вам, дарагія госці,
Дзякуй, што наглядзеліся.

Усе разам спяваюць песню «Ой, рана на Йвана». Калі свята праходзіць на сцэне, удзельнікі адорваюць прысутных кветкамі.


Яшчэ на гэту тэму:

А на купалу рана сонца іграла     Традыцыйныя абрады. Купалле     

Купалле

Сцэнарны план свята

  1. Народны кірмаш.
  2. Збор на зыходным месцы. Арганізацыйны падзел на шэсць груп.
  3. Праходка праз прошчу (сакральнае месца) і Лясныя кропкі.
    • “Шэст з колам-“сонцам”;
    • “Чыстая брама”;
    • “Пляценне вянкоў”;
    • “Гэй, грамада!” (народная беларуская гульня)
    • “Купалінка” (народны беларускі выгляд)
    • “Чорныя сілы купальскай ночы”;
    • “Вадзяніцы” (русалкі)
    • “Лясное вогнішча”;
    • “Папараць-кветка”;
    • “Беларускі ручаёк” (беларуская народная песня).
  4. Вячэра-барбекю
  5. Канцэрт фальклорна-танцавальных калектываў
  6. Спальванне Мокшы
  7. Кіданне вянкоў у ваду. Варажба.

Ход свята

Падрыхтоўчы момант свята

Народны кірмаш

Перад самым пачаткам свята магчыма арганізаваць беларускі кірмаш па продажу разнастайных беларускіх сувеніраў, народных вырабаў, беларускіх ласункаў і г.д. Усё гэта музычна афармляецца сродкамі народных спеваў па меры магчымасці. Больш просты варыянт музычнага афармлення – выкарыстанне электратэхнічных сродкаў, але з рэпертуарам беларускіх мелодый.

Інфармацыйнае забеспячэнне

Перад самым святам на спецыяльным інфармацыйным шчыце можна даць агульнае уяўленне аб народных беларускіх святах. Пры дапамозе разнастайных малюнкаў, гліняных вырабаў, мастацкіх ілюстрацый і іншых вырабаў народнай творчасці даецца першаснае знаёмства са святам Купалля ў прыватнасці і беларускімі абрадамі наогул. Таксама інфармацыйна афармляецца ход і план святочнага вечара.

Мастацкае афармленне

На беразе возера (можна і на спартыўнай пляцоўцы. Такім чынам лепш вырашаюцца праблемы гульнёвай сінхроннасці) выкладзены з каменняў дзва круга дыяметрам 40 і 20 метраў. У цэнтры – шэст, на якім умацована кола, якое сімвалічна абазначае сонца. Летняя эстрада, пірс упрыгожаны вянкамі палявых кветак, каляровымі гірляндамі з раслін і тканіны. Па меры магчымасці можна зрабіць гульнёвыя атракцыёны: драўляныя арэлі, гродненскі слуп, тураўскую латарэю, перахват, міорскі павук і г.д. На возеры плаваюць лодкі, аформленыя адпаведным вобразам.

Арганізацыйны момант

Папярэдне усе удзельнікі, народная грамада, падзяляюцца на шэсць груп. Кожнай групе ўручаецца вандроўка (ліст з маршрутам пераходу по Лясной сцяжынцы). Потым у назначаны час яны збіраюцца на месцы, дзе усталёўваны шэст з колам-“сонцам”. Удзельнікам прапануецца узяць любы прадмет так ці інакш звязаны з лесам (кавалачак кары, кветка, шышка і г.д.), які будзе сімвалізаваць рэшткі нечага дрэннага і нячыстага. Кожная група насе з сабою выяву Мокшы, увасабленне злых сіл.

Асноўны змест свята

Пачатак. Праход па святочнай прошчы.

Усе удзельнікі збіраюцца на святочнай прошчы. Гучаць матывы беларускай народнай музыкі. Выходзяць вядучыя – Янка і Ганна — свята у беларускіх народных касцюмах.

— Добры вечар, шаноўныя спадары і спадарыні.

— Прывітанне, сябры і сяброўкі.

— Мы вітаем вас у гэты цудоўны летні вечар на нашым свяце.

— Сёння свята, вяселле і гам,

Дык зайграй сонейка, зайграй нам.

— Каб зялёныя лугі шумелі,

Каб скакалі сосны ды елі.

Зайграй сонейка, зайграй нам.

— Сёнешняе свята прысвечана цудоўнаму святу Сонца.

— Сонца – гэта цяпло, гэта свет, гэта шчасце і багацце.

— Сонца – гэта пакой і чысціня.

— Пагэтаму мы прапануем вам спачатку прайсці па святочнай прошчы, пакінуць усе нядобрыя думкі, забыць усе крыўды і нягоды.

— Гэй,грамада! Хутчэй на свята.

(Гучыць мажорная народная музыка, удзельнікі свята праходзяць па святочнай прошчы вакол шэста, які у сваю чаргу знаходзіцца у цэнтры дзвюх кругоў, выкладзеных з каменняў. Праход па унутранай лініі акружнасці пад абрадавыя песні — “Дарожка”, “Святое пятро у поле ходзе” — сімвалізуе сувязь народнай грамады з светлымі сімваламі сонца, з добрым лясным духам і водарам). У цэнтр круга кідаецца сімвалы дрэннага настроя і г. д. Для ліквідацыі арганізацыйнага хаоса лепш за ўсё групам збірацца у розных кропках).

— А зараз мы прапануем вам прайсці праз усе лясныя кропкі.

— Будзьце вельмі пільнымі, бо толькі сёння, толькі у гэту ноч усе злыя лясныя сілы паспрабуюць вам нашкодзіць і сапсаваць святочны настрой.

— Уперад, народ, гэй, усе на свята.

(Пасля праходу па прошчы удзельнікі праходзяць праз лясныя кропкі, зыходзячы напрамкам пераходу, указанай у вандроўцы. Лепей будзе, калі вядучы групы будзе з факелам).

Праход па Лясных кропках

Чыстая брама

— Добры вечар, паважаныя госці. Хай будуць чыстымі у вас і рукі, і думкі, і сэрца. Хай светлае сонейка абароніць вас ад усіх напасцей, хай толькі добрыя і чыстыя людзі сустракаюцца на вашым шляху.

Удзельнікам прапануецца прайсці праз браму, апаласнуць рукі і выцірці іх белым рушніком. Усё гэта неабходна для таго, каб ачысціцца, засцерагчыся ад злых сіл. Магчыма на гэтым этапе арганізаваць пачастункі, выпечку у выглядзе лясных звяроў, птушак і г.д.

“Пляценне вянкоў”

На гэтым адрэзку Лясной сцежцы удзельнікі сустракаюць Купалінку – як самы яркі вобраз беларускіх народных традыцый, — якая, спяваючы купальскія песні, прапаноўвае сплясці вяночкі.

— Прывітанне, сябры. Я – Купалінка, светлы вобраз усяго найлепшага і добрага. Жадаю вам светлага шчасця ў гэты святочны вечар. Хай вас абароніць гэты вянок, сімвал сонца, сплецены з чароўных лясных кветак

Варыянт: вянкі ужо падрыхтовыны і Купалінка разам з ляснымі прыгажунямі даруюць іх удзельнікам свята (адзяваюць на галаву). На заднім фоне – некалькі дзяўчат плятуць вянкі, не удзельнічаючы у гутарцы Купалінкі. Далейшы рух наперад адбываецца па спецыяльнай адзначанай на зямлі сцежцы, да якой нібыта не могуць падыйсці чорныя сілы.

“Гэй, грамада!” (народная беларуская гульня)

На гэтым этапе грамадзе прапануецца пазнаёміцца з беларускімі гульнямі.

— Добры дзень, паважаныя сябры! А ці не згуляць нам у цудоўную гульню? Я так і ведала, што вы згодны. (Прапануецца народная беларуская гульня “Клубок”)

“Клубок”

Дзеці стаяць у крузе і гавораць нараспеу: «Холадна стала, трэба ніткі матаць». Назнача-нае дзіця падыходзіць па чарзе да кожнага, кланяецца і запрашае

ісці за сабой, а таксама паўтарыць фразу “Добры дзень” Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не стануць адзін за адным, узяушыся за рукі. Першы у радзе пачынае ру-хацца па спіралі і вядзе за сабой астатніх.Так утвараецца вялікі клубок. Пасля гэтага першы у радзе

гаворыць:

— Холадна стала. Вось і гатовы наш клубок. Трэба цёплы шаль вязць.

У гэты час клубок паступова размотваецца у доўгі ланцужок, і тады вядучы гавораць:

— Які доўгі і цёплы шаль атрымаўся!

“Купалінка” (народны беларускі выгляд)

— Добры-добры дзень. Як цудоўна бачыць вас усіх бадзёрых і шчаслівых. Якія вы усе прыгожыя! А яхачу расказаць вам пра свой нарад.

(Далей удзельнікі свята знаёмяцца з беларускім народным адзеннем і беларускім арнаментам).

“Чорныя сілы ночы

Важна, каб удзельнікі свята палучылі мінімальную інфарамацыю аб купальскай ночы, асабліва аб махлярствах злых сіл.

Пераход да наступнай кропкі суправаджаецца дзеяннем лясной нечысці. Хараводныя скокі цёмных сіл вакол старого дрэва, немудрагелістае абліванне вадой, птушыныя і звярыныя перапевы і перагалосы і г.д.

(сустрэча з лясной кікімарай, якая у выразнай форме апавядае пра дзеянне чорных сіл)

— Гэй, добры вечар хлопцы і дзяўчаты, мабыць, самыя смелыя, раз адважыліся на гэты шлях. У гэту і толькі у гэту ноч у людзей ёсць магчымасць стаць магутнымі і непераможнымі, разумець мову дрэў і птушак. Але ж для гэтага патрэбна знайсці цудоўную папараць-кветку, якая зацвітае на імгненне адзін раз у год. Але ж мы ніколі гэтага не дапусцім. Ну, ці не спужаліся мяне, ці не перадумалі рухацца далей?

(Удзельнікі свята праходзяць паміж дзвюма ямамі, адкуль лезуць чорныя сілы лесу. Света- і піратэхнічныя эфекты дапаўняюць і паглыбляюць уражанне).

“Сустрэча з вадзяніцамі”

Сустрэчы з нячыстай сілай працягваюцца на наступнай кропцы. Удзельнікі свята выходзяць на бераг возера, дзе іх чакаюць вадзяніцы (русалкі).

(на беразе возера некалькі русалак харэаграфічна заманьваюць святочную грамаду да сябе. Вядучы апавядае)

— У канцы чэрвеня, пачатку ліпеня з вады выходзяць вадзяніцы і заманьваюць выпадкова ходзячых хлапцоў. Хто спакусіўся, таго пачынаюць непрыемна казытаць. Засцярогай лічыцца сцяблінкі палыні (у нашым выпадку – любая сцяблінка). Пагэтаму, будзьце вельмі уважлівымі.

(Некалькі русалак знаходзіцца у вадзе на спецыяльным вадзяным матрацы сярод азёрнай расліннасці. Дзеянне завяршаецца абліваннем вадою).

“Лясное вогнішча”

Наступным прыпынкам на купальскай сцяжынцы з’яўляецца невялічкае лясное вогнішча. Дзеянне пачынаецца карагодам лясных прыгажунь:

— Ой, рана, рана, ой рана на Йвана,

— Выйшлі дзеўкі на луг, ой ды сталі ў круг.

— Ой, рана, рана, ой рана на Йвана,

— Выйшлі хлопцы на луг, ой ды сталі усе у круг.

(падключаюцца хлопцы)

— Ой, рана, рана, ой рана на Йвана,

— Распалілі касцёр ды гулялі да зор.

Пасля гэтага удзельнікам прапануецца перапрыгнуць праз вогнішча. Пераскокваць патрэбна спачатку паасобку, а потым парамі.

“Папараць-кветка”

Далейшае падарожжа па лясным сцяжынкам прыводзіць да сустрэчы з Лясным дзядком.

(Вядучы апавядае)

Па народным паданні, гэты дзядок ходзіць па нетрах і збірае у кошык папараць-кветкі. Пагэтаму наш дзядок таксама з кошыкам. Глядзіце, ён зіхаціць святлом. Трэба нам неяк пашанаваць Дзядка.

(Перад дзядком сцелецца белы абрус і кладзецца пачастунак. І толькі пасля гэтага дзядок дорыць кожнаму папараць-кветку (зроблена пры дапамозе тэхналагічных прыёмаў фітадызайна). Вядучы апавядае:

— Кветку патрэбна хуценька схаваць як мага далей, каб лясная нечысць не ўбачыла і не загубіла. Па легендзе, схаваць яе можна толькі пад скуру рукі, але ж мы не будзем гэтага рабіць, будзем спадзявацца, што злая сіла абміне нас стараной.

( Можна арганізаваць абмен кветкамі з пажаданнямі светлых сонечных дней кожнаму).

“Беларускі ручаёк” (беларуская народная песня)

( Грамаду сустракае дзяўчына у беларускім адзенні)

— Ой, які цудоўны у вас настрой. Мабыць ад таго, што вы усе вельмі любіце спяваць песні. Прапаную вам праспяваць і са мною цудоўную беларускую песню.

(Спяваецца песня “Купалінка”, арганізуецца “Ручаёк”).

Вячэра-барбекю

( Пасля праходжання ўсіх Лясных кропак, удзельнікі свята збіраюцца на беразе возера. Выхад вядучых. Гучыць вясёлая беларуская музыка – “Купальскі вечарок”, група “Палац”. Выконваецца харэаграфічная пастаноўка з рушнікамі.).

— Мы зноўку рады бачыць вас!

— І мы вітаем усіх нашых гасцей на гасцінай беларускай зямлі.

— Хлеб ды соль вам, дарагія госці, шчасця і дабрабыту.

(уручэнне каравая афіцыйным гасцям: вялікі каравай – прадстаўнікам Міністэрства, маленькі – усім гасцям).

— Слова прадстаўляецца намесніку Міністра адукацыі Кавалёвай Таццяне Мікалаеўне.

— А зараз прыйшла пара сесці за стол.

— Запрашаем госці адведаць нашы цудоўныя стравы, бо якое свята на галодны жывот.

(госці запрашаюцца адведаць стравы)

Выхад вядучых.

— Цудоўны вечар, цудоўныя стравы.

— Але ж штосьці усе засмучалі.

— Дык давайце пагуляем, дык давайце паспяваем!!

(беларуская гульня “Юрачка”, танцы-карагоды)

Выхад вядучых.

— Мы зноўку рады вітаць вас!

— Бачым, што вы не спужаліся чорных сіл, а нядобрыя сілы спужаліся вас.

— Але ж ходзяць кругам злыя сілы, хочуць спаганіць наша свята.

— Дык давайце перашкодзім,

Злыдням, ведзьмам і чартам,

— Ходзім, людзьма, пойдзім, ходзім

Аддадзім ўсё зло кастрам.

(Два хлапчукі запальваюць вогнішча. У гэты час гучыць песня “Ляцела дзераўцо”. Водзяцца карагоды. Пасля гучыць дуда і вядучыя запрашаюць усіх жадаючых на летнюю эстраду.)

Выхад вядучых.

— Дарагія госці, запрашаем вас усіх на бераг возера.

Свята на возеры

Гучыць песня Купала. У гэты час на лодцы падплывае Купаліш і Купалінка. Грае дуда.)

Выхад на летнюю эстраду купаліша і Купалінкі.

• Добры дзень, дарагія госці.

• Мы рады вітаць вас на гасцінай беларускай зямлі.

• Зусім нядаўна у нас прайшло цудоўнае свята сонца, Купалле і праменьчыкі гэтага свята дасягнулі сёняшняга дня.

• Таму мы і рашылі завітаць да вас у госці.

У гэты час пачынаецца абрад Выбрання Купалінкі. Дзяўчаты апранаюць Купалінку, адзяваюць вяночкі на рукі, на галаву. З двух бакоў падходзяць дзяўчаты і нясуць вяночкі, складваюць іх каля Купалінкі.

Карагод-песня “Купала, Купала, дзе ноч начавала?”.

Купалінка апранае вянкі дзяўчатам. Купаліш каменціруе:

• Вяночкі – гэта не толькі сімвал сонейка. Але ж і пажаданне шчасця, дабрабыту, дастатку, лепшай долі, а галоўнае – знайсці свайго самага лепшага сябра на ўсй жыццё.

(У гэты час удзельнікі фальклорных гуртоў вёсак Сарачы, Камуна, Забалаць і горада Любані адзяваюць вяночкі усім гасцям.

Грае дуда. Выхад Купаліша і Купалінкі.

• Шаноўныя госці. Паглядзіце, чым багата зямля беларуская.

• Вясёлыя песні, жвавая музыка, заліхвацкія танцы і вострыя слоўцы.

Выконваюцца карагодныя ды танцавальныя песні.

Гучыць дуда.

Спальванне Мокшы

Гучыць дуда.

Выхад Купалінкі і Кулпліша.:

• Ах якія цудоўныя калектывы выступалі сёння

• Але ж мы не забываем і пра свята.

• А таксама пра тых, хто гэта свята можа нам сапсаваць.

(Паяўляюцца дзеці, якія нясуць вобраз ведзьмы Мокшы (Марэны).

• Вось яна, павадырка ведзьмакоў і русалак – Марэна, увасабленне зла, хвароб, няшчасцяў. Разам з ёй спалім усё благое і нячычтае. Цягніце ўсё старое і нягоднае, кідайце у вогнішча, каб ачысціць сябе і свой род.

Гучыць песня пра ведзьму.

(Пасля гэтых слоў некалькі прадстаўнікоў кожнай групы падходзяць да вогнішча і кідаюць у яго антрапаморфныя выявы цёмных сіл: Марэны і Мокшы, якія сімвалізуюць зло, хваробы, нягоднасць, няшчасці мінулага года і г.д. Вядучыя запрашаюць да возера, дзе у гэты час падплывае плыт – з левай стараны пірса, — на яім усталёвна асноўная фігура злой нячычтай сілы. Купаліш падпальвае Мокшу і сядае у лодку, а плыт накіроўваецца у далеч возера).

Кіданне вянкоў у ваду. Варажба.

Выхад вядучых Ганны і Янкі.

• Сёння вельмі цудоўны і чароўны вечар. Толькі у гэты вечар дрэвы размаўляюць між сабой і многа чаго цікавага можна даведацца у гэты вечар.

• Ой, Янка, а ці не пара нам і паваражыць, будучыню нашу выведаць.

• Даўно-даўно пара, Ганна. Кідаем свае вяночкі у ваду.

(гучыць лірычная беларуская музыка).

• Каля вянок на месцы, дык у сваёй старане замуж выйдзеш. Калі паплыў у старану – то з той стараны будзе жаніх. Пры гэтым назіраць можна альбо не маргаючы, альбо прыжмурыўшы вочы.

• З чыім вянок сышоўся, з тым і жыццё пражывеш.

• Кідайце на сужанага, дзяўчаты.

• Ляці, ляці, вяночак, лаві, лаві, дружочак!

(Купаліш з лодкі кідае у ваду вяночак. Пасля з лодкі кідаюць у вады вяночкі з свечкамі. Жадаючыя паваражыць падходзяць да вады і кідаюць свае вянкі.

Гучыць песня “Іван Іванове”.

Запрашэнне на дыскатэку.

Дыскатэка

Герб_ВУЗа.jpg

Министерство
образования Республики Беларусь

Государственное
учреждение высшего профессионального образования «Белорусско-Российский
университет»

Архитектурно –
строительный колледж в составе ГУ ВПО «Белорусско – Российский университет»

    
  

ЛIТАРАТУРНАЯ
ГАСЦЕўНЯ

«ЗАПРАШАЕМ
ДА КУПАЛЫ»

(ПА
СТАРОНКАХ ЖЫЦЦЯ I ТВОРЧАСЦI ЯНКI КУПАЛЫ)

Могилев

2010

Краткая
аннотация работы

Тема:  «Запрашаем
да Купалы» (па старонках жыцця i творчасцi Янкi Купалы)

Фамилия,
имя, отчество автора, должность:

Буклис
Анжела Геннадьевна – преподаватель русского языка и литературы и куратор
группы;

Дыщенко
Жанна Михайловна – преподаватель информатики.

Аннотация: Данное
мероприятие направлено на развитие социально-патриотических чувств, которые
являются одной из составляющих патриотизма как социально-педагогической
категории.

Чувства – одна из форм переживания
человеком своего отношения к предметам и явлениям действительности,
отличающаяся относительной устойчивостью.

Формирование гражданина, патриота
своей Родины начинается с развития в детстве любви к родным людям, родному
краю, родному языку, традициям. На основе этих чувств формируется и укрепляется
любовь к Родине.

Произведения Янки Купалы – летопись
жизни  белорусского народа, отражение национального характера. Они глубоко
народны и национально своеобразны.

Творчество
Я.Купалы «всегда отличалось высокой нотой патриотизма и духовности».

Для каких
категорий предназначено:
для преподавателей, кураторов учебных
групп,  воспитателей общежития.

Где
опубликовывалось:
не опубликовывалось.

Рекомендована
для направления на Республиканскую выставку научно – методической литературы и
передового педагогического опыта.

Протокол
заседания экспертного совета архитектурно–строительного колледжа №__  от 
____________________

Учреждение
образования:

архитектурно-строительный колледж в составе государственного учреждения высшего
профессионального образования «Белорусско-Российский университет»

Адрес учреждения
образования
:
212022, г. Могилев, ул. Космонавтов, 15

Телефон: 28-34-49

Введение

Любовь
к родному языку – одно из проявлений патриотизма. Еще К.Д. Ушинский говорил,
что язык народа является полнейшим отражением родины и духовной жизни народа:
«Усваивая родной язык, ребенок усваивает не одни только слова, их сложения
и видоизменения, но бесконечное множество понятий, воззрений на предметы,
множество мыслей, чувств, художественных образов, логику и философию языка…
Таков этот великий народный педагог — родное слово”.

Действенным голосом народа,
выражением его страданий и требований, его наставником, агитатором, пророком и
поводырем белорусская литература стала с начала ХХ века – с приходом в нее Янки
Купалы
(сборники «Жалейка», «Гусляр», «Дорогами жизни», пьесы «Павлинка» и
«Разоренное гнездо») и Якуба Коласа («Песни печали»), которые практически
заложили основы белорусской национальной идеи, идеи национального достоинства.
Их творчество было проникнуто заботой о судьбе народа, призывами к борьбе за
лучшую долю, за национальную независимость, за учреждение белорусской
государственности.

Купала и Колас привили белорусской
литературе чувство ответственности перед народом, определили магистральный путь
ее развития, содействовали пробуждению и формированию национального
самосознания белорусов.

Молодежь во все времена несла и
несет особую ответственность за сохранение и продолжение традиций общества, за
преемственность его истории и культуры, за будущее своей страны. От того,
какими приоритетами в системе ценностных ориентаций будут руководствоваться
молодые люди, во многом будут определяться темпы социального и экономического
развития республики, ее благополучие.

СОДЕРЖАНИЕ

1

Аннотация…………………………………………………………….

2

2

Содержание
…………………………………………………………..

3

3

Введение
………………………………………………………………

4

4

План мероприятия
……………………………………………………

5

5

Сценарий мероприятия
……………………………………………..

6

ПЛАН ПАЗАКЛАСНАГА
МЕР
АПРЫЕМСТВА

Тэма мерапрыемства:         «Запрашаем
да Купалы»

Эпіграфы:                             1.
Ён плыў над палямі з жытнёваю хваляй,
                                Праносіўся ў далі, ляцеў…
                                Ён зваў да жыцця і да лепшае долі
                                Ўсіх, хто сном каменным спаў…

                                               2.
Дый чаго ж ты, дуб зялёны,

                                               Пахінаешся?

                                               Дый
чаго ж ты, мой міленькі,

                                               Задумляешся?

                                               3.
Без кахання шчасця,

                                               долі
няма на зямлі.

                                               4.
Ён з народа выйшаў, жыў з народам.

                                               І
ў народзе вечна будзе жыць.

Мэты:                                    –
прывіцце глыбокай павагі да нацыянальнай
                                   спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры,
рэлігій
                                   народа Беларусі;

– прывіцце
любові і павагі да беларускай мовы;

       
папулярызацыя
лепшай высокаякаснай,

узорнакласічнай літаратуры;

                                               –
маральна-эстэтычнае выхаванне;

                                               –
стымуляванне чытання;

                                               –
фарміраванне чытацкіх густаў.

Тып
мерапрыемства:
          літаратурная гасцёўня

Абсталяванне:                      мультымедыйная
энцыклапедыя «Паўлінка»;
          фрагменты з песень на словы Я. Купалы ў
          выкананні ансамбля «Песняры»;
          відэафільм;
          выстава кніг Янкі Купалы;
          малюнкі да твораў пісьменніка;
          прадметы дэкарацыі.

Сцэнарый
мерапрыемства

Уступнае слова выкладчыка i бібліятэкара.

Верш “А хто там ідзе?” чытае
навучэнец
каледжа Первянецкі
Раман

Пад
мелодыю “Купалінкі” (песню спявае навучэнец каледжа) дзяўчаты ў беларускім
нацыянальным аддзенні выконваюць танец.

1-шы чытач.

Купала, купалле і
купал нябёс,

Куванне зязюлі ля
струн лозаў ніцых…

2-гі чытач.

Купала – Шлях
Млечны птушыных бяроз,

Жывыя званы беларускіх
крынічак.

(Ул. Карызна.
“Пакуль ёсць Купала”)

1-шы чытач.

І народ свята
захоўвае ў сваім сэрцы памяць аб лепшым сыне, які прайшоў разам з ім слаўны шлях
барацьбы ў імя лепшых чалавечых ідэалаў.

(Якуб Колас пра
Янку Купалу)

2-гі чытач.

Імкліва бягуць
гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўседы будзе жыць у памяці людзей Купала –
выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру.

1-шы чытач.

Багатую спадчыну
пакінуў нам Янка Купала – паэт, драматург, палымяны публіцыст. Яго творы жывуць
і будуць жыць праз стагоддзі. Час не мае над ім ўлады. Уся літаратурная спадчына
паэта засведчана асабіста перажытымі хваляваннямі, выклікана асабістымі
абставінамі. Кожны твор Янкі Купалы – споведзь, дзённік, па якім можна ўзнавіць
увесь шлях песняра.

Віктарыну
ведаў “Жыццё і творчасць Янкі Купалы” праводзіць бібліятэкар
Iрына Уладзiмiраўна
Марозава.

1.
Назавіце месца і час нараджэння Янкі Купалы.

1. Мінск, 1891 г.

2. Засценак Акіньчыцы (недалёка ад
сяла Мікалаеўшчына), 1882 г.

3. Фальварак
Вязынка Вілейскага павета, 1882 г.

4. Вёска Пяшчаны Лідскага павета,
1876 г.

5. Фальварак Завоссе Навагрудскага
павета, 1798 г.

2.
Якое сапраўднае прозвішча паэта?

1. Іван Люцыянавіч Неслухоўскі.

2. Антон Іванавіч Лявіцкі.

3. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.

4. Іван  Антонавіч Брыль.

5. Іван
Дамінікавіч Луцэвіч.

3.
Легенда пра якую расліну натхніла маладога Івана Луцэвіча выбраць сябе псеўданім
Купала?

1. Васілёк.

2. Папараць.

3. Гваздзікі.

4. Вярба.

5. Верас.

4.
Назавіце асноўны занятак яго бацькоў?

1. Настаўнікі.

2. Арандатары.

3. Леснікі.

4. Адвакаты.

5. Чыгуначнікі.

5.
Кім быў Я. Купала паводле веравызнання?

1. Католік.

2. Праваслаўны.

3. Будыст.

4. Мусульманін.

6.
Творчасць Янкі Купалы стала вызначальнай вехай у гісторыі беларусаў і
адлюстравала пачатак чарговага актыўнага перыяду ў іх духоўным жыцці. Згадайце
час яго дзейнасці.

1. ХІІ ст.

2. ХVI ст.

3. XIX ст.

4. XX ст.

7.
На старонках якой газеты і калі быў надрукаваны першы верш паэта?

1. «Наша ніва», 1907 г.

2. «Наша доля», 1906 г.

3.
«Северо-Западный край», 1905 г.

4. «Мужыцкая праўда», 1863 г.

8.
Калі і дзе ўпершыню сустрэліся Янка Купала і Якуб Колас?

1. У 1912 г. на
хутары Смольня.

2. У 1908 г. у Вільні.

3. У 1913 г. у Пецярбургу.

4. У 1921 г. У Мінску.

9.
1908 год асабліва памятны ў жыцці Янкі Купалы. У гэтым годзе выйшла першая
кніга яго паэзіі. Адразу ж яна была забаронена і двойчы канфіскоўвалася
царскімі ўладамі. Пра які зборнік ідзе гаворка?

1. «Жалейка».

2. «Гусляр».

3. «Шляхам жыцця».

4. «Спадчына».

5. «Безназоўнае».

10.
Вядома, што Янка Купала зрабіў празаічны і вершаваны пераклады агульнага
літаратурнага помніка трох усходнеславянскіх народаў – беларускага, рускага і
ўкраінскага. Назавіце гэты твор.

1. «Аповесць
мінулых гадоў
».

2. «Слова аб палку
Ігаравым».

3. «Жыціе Барыса і Глеба».

4. «Жыціе Еўфрасінні Полацкай».

11.
Які верш Янкі Купалы перакладзены на 82 мовы свету?

1. «Мужык».

2. «А хто там
ідзе?
».

3. «Хлопчык і лётчык».

4. «Выйдзі».

5. «Малая Беларусь».

6. «З кутка  жаданняў».

12.
Хто высока ацаніў і назваў верш «А хто там ідзе?» суровай і красамоўнай песняй,
гімнам беларускага народа?

1. Якуб Колас.

2. Максім Горкі.

3. Максім Багдановіч.

4. Аляксандр Твардоўскі.

5. Цётка.

13.
Які верш паэта натхніў Юрыя Гагарына стаць у будучым касманаўтам?

1. «Хлопчык і
лётчык».

2. «Млечны шлях».

3. «Алеся».

4. «Арлянятам».

5. «Сыны».

14.
Хто з беларускіх кампазітараў напісаў музыку на тэкст верша «Спадчына».

1. М. Чуркін.

2. М. Аладаў.

3. І. Лучанок.

4. А. Багатыроў.

5. Э. Ханок.

15.
Калі і дзе ў Беларусі быў устаноўлены першы помнік Янку Купалу?

1. У 1972 г. у
Мінску.

2. У 1962 г. у Брэсце.

3. У 1977 г. у Гародні.

4. У 1982 г. у Гомелі.

5. У 1969 г. у Віцебску.

16.
Дзе ў Мінску ўстаноўлены помнік Янку Купалу?

1. На перакрыжаванні вуліц М.
Багдановіча і Варвашэні.

2. На перакрыжаванні праспекта Незалежнасці
і вуліцы Кісялёва.

3. На перакрыжаванні вуліц Я.
Купалы і М. Багдановіча.

4. На
перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Я. Купалы.

2-гі чытач.

Янка Купала –
непаўторны талент, у якім увасабляецца сіла беларускага народа, прыгажосць яго
духоўнага багацця, яго глыбокая гуманнасць, яго мудрая філасофія. Купалава
творчасць – цудоўна-непаўторнае люстра, у якім праўдзіва, ярка, хвалююча
адбілася шматграннасць жыцця і барацьбы беларускага народа за сваю гісторыю, за
чалавечыя правы.

Пісаць аб народзе,
па-народнаму і для народа – такіх дэвіз Купалы на ўсіх этапах творчасці.
Здаецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго
кнігу і пачынаеш чытаць – адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведаннае.

1-шы чытач.

Проста і шчыра
спяваў ён заўсёды,

Людзям у сэрцы
песня запала –

Навекі зрадніўся з
песняй народа

Сам творца песень
– Янка Купала.

(А. Пракоф’еў)

Гучыць
урывак з песні “
Белоруссия” ў выкананні
ансамбля “Песняры”.

2-гі чытач.

Прызнаннем
сусветнага значэння беларускай літаратуры з’яўляецца і той факт, што помнік
аднаму з самых нацыянальных нашых паэтаў – Янку Купалу – устаноўлены побач з
помнікамі Пушкіну, Шаўчэнку, Уітмену ў Ароў-парку пад Нью-Йоркам. А ў 2006 г. у
Маскве на Кутузаўскім праспекце быў таксама ўстаноўлены помнік Янку Купалу.

1-шы чытач.

У 1982 г. па
рашэнню ЮНЕСКА шырока, у міжнародным маштабе, адзначалася стагоддзе класікаў
беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, творы якіх узбагацілі
многанацыянальную літаратуру, сталі сусветна вядомымі.

3-ці чытач.

У 1996 г. створаны
Міжнародны фонд Я. Купалы і Я. Коласа. 2007 г. у Беларусі быў аб’яўлены годам
слова  Я. Купалы і Я. Коласа.

4-ты чытач.

Белаю чаромхавай
завеяй

Зноў пялёсткі
бераг замялі,

Зноў у полі жыта
палавее,

І Купала ходзіць
па зямлі.

Ходзіць па снягах
і па расе,

Заначуе ў полі або
ў хаце, –

Ён такую спадчыну
нясе, –

Што не можна ні
забыць, ні страціць.

Спадчына – адзіны
запавет,

Спадчына – усіх
асноў аснова,

І нясе цераз вякі
паэт

Матчына няскоранае
слова.

(Сяргей Грахоўскі.
“Ідзе Купала па зямлі”)

Гучыць
песня “Спадчына” ў выкананні навучэнца каледжа Круталевіча П.

3-ці чытач.

Нарадзіўся наш
Янка Купала – Іван Дамінікавіч Луцэвіч – у 1882 г. у фальварку Вязынка.
“Вязынка… Тут прыгожа, і міжволі пачынаеш разумець, што толькі на гэтай зямлі
мог нарадзіцца чалавек з прыгожай душой”, – пісаў Уладзімір Караткевіч. А вось
і запаветная хата з белымі аканіцамі – гэта музей. Музей зусім невялікі, але
ўсё тут, у гэтай мясціне, дыхае ўспамінамі аб ім: хата, сяло, навакольныя
пушчы.

2-гі чытач.

Ля хаты цвітуць
кветкі, гудуць пчолы. На другім беразе рачулкі ходзяць важныя буслы, шуміць
лес…

4-ты чытач.

У хатцы маленькай
радзіўся паэт,

Дзе чадна дыміла
лучына.

Раз першы адгэтуль
ён глянуў на свет

Праз вокны вось
гэтай хаціны.

Яна ж саламяную
стрэху сваю

Схіляла,
старэнькая, к долу,

Не чула, не ведала
—долю чыю

Гадуе пад спеў
невясёлы.

А ён падрастаў,
беларускі хлапчук,

З прачулай,
гарачай душою,

I ўсё, што
пабачыў, усё, што пачуў,

У сэрца ўбipaў
маладое.

1-шы чытач.

Крыша темнеет
намокшею дранкой.

Низкое небо на
крышу упало.

Люди идут и идут
спозаранку

В дом, где родился
Янка Купала.

Болью рожденное в
давние лета,

Скромное слово мне
в сердце запало:

«Ждали давно
белорусы поэта,

Пусть же им будет
Янка Купала».

Снова сюда прихожу
я усталым,

Только вздохну – и
усталость пропала.

Стала родная земля
пьедесталом

Дому, в котором
родился Купала.

(Леанід Хаустаў,
Расія)

3-ці чытач.

Янка Купала любіў
свой народ, зямлю, мову родную. З яго іменем звязана гісторыя беларускага
народа, нашы перамогі.з поўным правам упэўнена і ўсхвалявана пісаў Янка Купала
ў сваім вершы “За ўсё”:

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на
свабоду,

Зваў з цемры да
святла.

2-гі чытач.

Сам псеўданім Івана
Дамінікавіча Луцэвіча– Янка Купала – мае шмат лёсавызначальных патаёмаў.
Нарадзіўся ён перад самым Купаллем – старажытным язычніцкім святам. Свята
летняга сонцазвароту называюць яшчэ і так: Іван Купала, Ян. Ва
ўсходнеславянскай міфалогіі Купала – галоўны персанаж ночы цудаў, калі сама
прырода набывала дар мовы. Слова ж “купала” расшыфроўваецца і як быць “укупе”,
“разам”. Купець – гэта значыць гарэць, ускіпаць, горача жадаць, прагнуць… Тут і
палкасць і жарсць, яднанне (сукупленне) людзей з прыродай і аднаго з адным.

Купальскія агні,
паводле вераванняў наўых продкаў, увасаблялі сонца і надзялялі сілай зямлю
даваць ураджай, а людзей – праганяць смерць.

Малюся я небу,
зямлі і прастору,

Магутнаму богу –
ўся свету малюся,

Ва ўсякай
прыродзе, ва ўсякую пору

За родны загон
Беларусі!

4-ты чытач.

Так пісаў Янка
Купала яшчэ ў 1912 годзе ў вершы “Мая малітва”, а мы і сёння паўтараем гэтыя
словы нашага славутага песняра.

Гучыць
урывак з песні “Малітва” ў выкананні ансамбля “Песняры”.

2-гі чытач.

Купалу мы ведаем
як паэта і драматурга, аўтара цудоўнай п’есы “Паўлінка”. Паэт ён
лірычна-ўзнёслы і рамантычны, парывісты, эмацыянальны, драматычны па прыродзе
свайго таленту. Яго паэзія востраканфліктная.

1-шы чытач.

П’еса “Паўлінка”,
бадай, адзін з самых яркіх творчаў Янкі Купалы. Яле яе змест намнога больш
складаны, чым гэта можа здацца на першы погляд. Не тое, што дзяўчына стаіць
перад выбарам: за каго пайсці: замуж – за недацёпу пана Быкоўскага ці
настаўніка Якіма Сароку, які ўвесь аддадзены новым ідэям часу. Тут – выбар
шляху Маладой Беларусі. Праз выпрабаванні – да зорак. Смешнай, гарэзлівай
выйшла з-пад пяра п’еса драматурга. Але змест яе глыбейшы, паўнейшы. Гэта твор
пра жыццё і лёс беларусаў і Беларусі, пра іх характар, менталітэт, пра дасціпнасць
народа і багацце яго ўнутранога свету. 

Паказ
урыўка са спяктакля “Паўлінка” ў выкананні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага
тэатра імя Янкі Купалы.

2-гі чытач.

Глядзіце сцэну з
п’есы ў выкананні студэнтаў архітэктурна-будаўнічага каледжа.

Паўлінка – Ганна
Павар.

Якім Сарока –
Раман Літвінаў.

Сцэна з
п’есы “Паўлінка” ў выкананні навучэнцаў каледжа.

4-ты чытач.

Ў Янкі Купалы
немагчыма вызначыць галоўны твор жыцця. Напэўна, гэта яшчэ адзін доказ велічы,
геніальнасці яго як творца. Кожны твор унікальны, варты літаратурнай славы.

3-ці чытач.

 “Паўлінка”
ўвайшла ў залаты фонд беларускай драматургіі, стаўшы яе класікай. На яе аснове
Беларускім тэлебачаннем пастаўлены фільм “Пасля кірмашу” (1973, рэжысер Ю.
Цвяткоў, сцэнарый А. Макаёнка)

“Паўлінка” – гэта
сапраўдная жамчужына беларускага мастацтва.

Менавіта дзякуючы
“Паўлінцы” шматлікія нашы госці адкрываюць для сябе Беларусь і беларусаў,
глыбей спасцігаюць нацыянальны характар.

“Паўлінка” – вечна
жывое дрэва нацыянальная драматургіі. Яно з гадамі ніколькі не старэе. Будзе
праходзіць час, а гісторыя кахання Паўлінкі і яе любага Якіма Сарокі парадуе
нашых наступнікаў.

2-гі чытач.

Калі б Купала не
напісаў болей ні радка, усё роўна ён бы стаў сапраўднай зоркай у прасторным
небе духоўнасці нашай планеты.

Імя Янкі Купалы
цесна звязана з нашым родным горадам і Магілёўшчынай. Купала наведаў Магілёў ў
1924г., 1933г. Выступаў на літаратурных вечарынах у педінстытуце, а ў 1933
годзе двойчы прысутнічаў на спектаклі “У пушчы Палесся” па твору Я.Коласа, якім
адкрыў гастролі Беларускі Дзяржаўны тэатр. У летку гэтага году пабываў на
фабрыцы штучнага валакна.

Янка Купала
цікавіўся гісторыяй нашага горада Магілёва. Народнае паданне аб Магілёве і
заснаванне горада паложана ў аснову яго паэмы “Магіла Льва” (1913):

Яго высокую магілу

Дзе лес ды вецер
панаваў –

Знаць, што вялікую
меў сілу,

“Магілай льва”
народ назваў.

Над ёю з часам
дрэвы палі,

І горад вырас, як
з зямлі,

Яго Магілёвам
назвалі,

Бо інакш прыдумаць
не маглі.

1-шы чытач.

Ты для патомкаў ў
жыцці

Вялікіх спраў
зрабіў нямала.

Жывым табе ў вякі
ісці

З сваім народам,
наш Купала…

(А. Астрэйка)

4-ты чытач.

Песні Купалы!

Іх спявалі
дзяўчаты натхнённа, з душой,

Ім падпявалі
хлопцы басіста.

Мне здавалася, што
я кветку шчасця знайшоў

Пад напеў
задушэўна-ўрачысты.

Гэта песні былі –
агнявыя радкі –

Незабыўнага Янкі
Купалы.

У іх чулася поле,
заводаў гудкі

І туга, што ў душу
нам запала.

2-гі чытач.

Раздалося як рэха:
“А хто там ідзе?”

І адразу ж тут:
“Явар з калінай”.

Гукі слоў паплылі
па крыштальнай вадзе,

Па-над гаем
густым, салаўіным!..

Мн ездалося тады,
што ўбачыў я сон,

Што было гэта ўсе
не наяве.

Як сабе правяраў,
можа дзесяць разоў,

Як шаптаўся з
калінаю явар.

(Павел Пруднікаў.
“Песні Купалы”)

Гучыць
урывак з песні “Явар і каліна” ў выкананні ансамбля “Песняры”.

3-ці чытач.

Янка Купала вечна
будзе жыць у сэрцы нарадзіўшага яго народа.

Жыве і будзе жыць
сонечная песня Купалы.

4-ты чытач.

Верны будзь слову,

Якім Купала,

Прарок народны,

Сэрцы ўзварушыў.

Верны будзь слову,

Якое ў полі

З матчыных вуснаў,

Як з неба, у душу.

(Л. Геніюш)

1-шы чытач.

Ён з іменем нівы
нашай паўстае –

Нястомны сейбіт,
ад каго пачуты,

 І боль, і гнеў, і
радасці яе

На свеце ўсюды.

Яго заўжды край
родны будзе сніць –

У подзвігу яго
натхнённай музы

Ёсць вера наша
горда гаварыць:

       
Мы
– беларусы!..

(А. Русецкі)

3-ці чытач.

І покуль жыць
будуць людзі,

Покуль сонца будзе
ўсходзіць,

Жыць Купалы песня
будзе

І імя яго ў
народзе.

(А. Бачыла)

2-гі чытач.

…О не, ты не
памрэш,

Не змоўкнеш ты,
Купала,

Радзіма ўзняла
цябе, ушанавала,

Ты ад народа і ты
сам народ!

(К. Буйло)

Сваёй творчасцю
Янка Купала падкрэсліў імкненне жыццём і песняй дапамагчы народу знайсці
папараць-кветку, – кветку шчасця.

Гучыць
песня “Папараць-кветка” ў выкананні ансамбля “Песняры”.

Заключнае слова выкладчыкаў.

1 ведущий.: Добрый вечер, гости званные и желанные! Приходите погулять, да Купала повстречать! Песни, лето и танцевать! Скоро будем начинать!

2 ведущий.: Собирайся народ в наш купальский хоровод! Хорошо сегодня, братцы, всем нам вместе сил набраться, погулять и посмеяться! Больно вечер уж хорош. А не веселы вы что ж?

1 ведущий.: Мы на празднике сегодня будем петь и танцевать. Всем сегодня предлагаем пошутить и поиграть!

2 ведущий.: На празднике нашем железный закон: угрюмым и грустным здесь вход воспрещён!

1 ведущий.: (звучит песня про Ивана Купала – Деревенька.)
Праздник красивый, праздник старинный, мы сегодня встречать будем, а называется он ИВАНА КУПАЛА. Песня старинная так определяет его значение:
Как у нас в году три праздника:
Первый праздничек – Семик честной,
Другой праздничек – Троицын день,
А третий праздник – Купальница!

2 ведущий.: А знаете ли вы, что этот праздник называют праздником огней. И именно огонь был символическим воплощением могущественного солнца, и перепрыгивая через купальские костры, по народному поверью, становятся здоровыми и набираются новых сил.

1 ведущий.: На Купалу, многие травы и растения, приобретают целебную и магическую силу. А ещё на Купалу загадывают свою судьбу, купаются в росе, обливаются водой, которая в эту ночь обладает очистительной силой.

2 ведущий.: И сегодня мы с вами также будем плести венок, загадывать свою судьбу, петь купальские песни и водить хороводы, играть в купальские игры и прыгать через костры, и самое неожиданное, попадём на ведьмовской шабаш и отправимся на поиски клада. Итак, если вы готовы – мы отправляемся в путешествие в магическую купальскую ночь.

1 ведущий.: Сегодняшняя ночь имеет особенное значение для травников, именно их отправлялись искать знахари и колдуны. Попробуем узнать, кто из наших гостей настоящий «КУПАЛЬСКИЙ АПТЕКАРЬ».

1) Какая трава, если ей владеть и носить на теле наводит страх на отдыхающих?
• архилин
• плакун – трава
• лютик
(плакун-трава)

2) Какая трава, если ей владеть и носить при себе, заставляет всех повторять движения хозяина травы?
Например: Я – владелец этой травы – перекувыркнусь и все тотчас же будут кувыркаться?!

• дурман – трава
• купаленка
• адамова голова
(дурман-трава)

3) Какую траву надо иметь в кармане, чтобы быть отличным охотником и стрелком?
(земляника)

4) А знаете ли вы, какую надо иметь при себе траву, чтобы быть счастливым всю жизнь?

• Петров крест
• Медвежье ушко
• Перелёт – трава
(Перелёт-трава)

2 ведущий.: Молодцы! Дружно отвечали, а венки к празднику вы сплели? Коли нет? Девицы красные, время в венки травы заплетать да на воду спускать. Мы уж вам и цветов нарвали, дело за вами. Венок сплетёте, судьбу свою загадаете, а там уж какая – кого ждёт и узнаете!

Проводится игра «Заплети венок».
(Реквизит: 2 тына, за ними – дед старый, хлопец молодой, третий – чёрт).

1 ведущий.: Какие же купальские игрища без весёлых песен и хороводов?!

2 ведущий.: Сегодня вечер не простой, где самые простые вещи превращаются в волшебные. Вот, например, бубен, весёлый музыкальный инструмент, а сегодня – волшебный, не верите, сами попробуйте. Мы его сейчас передаём по кругу, постарайтесь передать его соседу или соседке как можно быстрее, пока звучит музыка, как только музыка смолкнет, тот у кого в руках остался бубуен – выходит к купальскому костру.

(Проводиться игра «СТОЖОК».)

1 ведущий. : Помните, на Ивана Купала все прыгают через костёр, чтоб огнём очиститься и счастья не миновать. Вот мы с вами сейчас вместе и потренируемся, как это делать будем, когда Хозяин праздника Иван Купала наш большой костёр разожжёт. А кто наш стожок не перепрыгнет, уж увольте, придётся себя чем-нибудь выкупать. Так что, прыгайте выше и веселее!!!

(Зрители прыгают, а кто не смог плавно переходят в игру «Верёвочка у кого длиннее?»).

2 ведущий.: В давние-давние часы, в эту ночь горели смоляные бочки на высоких холмах, а на увитых цветами качелях качались парни и девушки в венках из дубовых веток. В этот день украшают жилища берёзовыми и дубовыми ветками. Двери домов открыты для всех. Это праздник воды, праздник огня самый прекрасный ПРАЗДНИК ЛЮБВИ.

Полька.1 ведущий.:
До восхода солнца поёт и пляшет молодёжь, собираясь на лужайке, исполняя купальские песни, украшая купалицу и водя девичьи хороводы. А вот, кажется, и они.
(Звучат купальские песни, девушки появляются на площадке, украшают Купалицу лентами и венками, вовлекая отдыхающих в хоровод вокруг Купалицы).

1 Девушка:
Ой, верба, верба, вербица –
Время тебя вербица ! –
Ой, ещё не час, не пора …
Час тебе Иванку, жениться
Ой, ещё не час, не пора.
(Голос за кадром :(в радиомикрофон))

1 Парень:
Ой, моя дивчина молода,
Пусть до лета, до Ивана,
Чтоб моя дивчина погуляла,
Пусть до лета до Петра,
Чтоб моя дивчина подросла
(Хоровод под Купальскую песню)

1 Девушка:
Стояла берёза вкрай чистого поля,
Стой берёза, не развивайся,
Ветру вольному не поддавайся!

2 Девушка:
У нашей берёзы четыре сокола:
Первый соколко молодый Иванко,

3 Девушка:
А вторый соколко молодый Николко,

4 Девушка:
А третий соколко молодый Михайло,

5 Девушка:
Четвёртый соколко молодый Василько.
(Под мелодию Купальской песни на игровой площадке появляются молодые парни. Они несут с собой куклу сделанную из соломы — КУПАЛА)

1 Парень:
Ходили дивочки вкруг Купальницы,
На закате солнца
Плели веночки на вербу, чтоб судьба
Глянула в оконце.
Парни (вместе или по очереди):
Играет солнце на Купала,
В «ОЗЕРЕ БЕЛОМ»
Купался наш Иван Купала
И плавал смело!

2 Девушка:
Купался Иван, и в воду упал,
От ночи купальской ключи потерял,

3 Девушка:
Иван да Марья на горе купалися,
Купайлица с Купалой вместе целовалися,

Парни:
Где Иван купался, берег колыхался,
Где Марья купалася – трава расстилалася.
(Хоровод. Песня про Купала)

1 Ведущий.:
А не пора ли нам Водяного позвать,
Наш праздник продолжать.
Вместе:
Выйди, выйди с глубины,
Выйдь, на берег, Водяной;
Позволь нам купаться
Над водой играться,
Бросать венки в воду,
Погадать народу.
(Издалека появляется Водяной. Вместе с ним на берег выходит Русалка со своими подругами русалками).Муз.оформление.

Водяной:
Кто меня посмел тревожить
В глубине озёрных вод.
Почему шумит и пляшет
Возле берега народ?

1 Ведущий.:
Извини, уважаемый Водяной! Но ведь Праздник сегодня большой, Ивана Купала! Хороводы девицы красные водят, да судьбу свою загадывают, а юноши с ними в игрища играют, да женихаются.

Водяной:
Женихи! Вот это дело! С ними в озере напряг! Тут на выданье русалок, полный я скажу аншлаг! Да и главная Русалка, мне приходится сестрой, жениха давно заждалась, уж который, не такой! Что шумите, вам прощаю, как Хозяин Вод желаю, поглядеть на женихов, пусть покажут кто каков?!

Гл. русалка:
Все красавцы, удальцы!
Знамо, прямо молодцы!
В круг подружки, их ведите,
Хороводы заводите.
Я внимательно гляжу,
Кто мне любый, покажу
Пусть проявят все уменье
И смекалку, и раденье.
(Русалки с девушками вовлекают в хоровод молодых мужчин из отдыхающих, и оставляют для игры «Возьми венок», на одного участника больше, чем самих венков).

Водяной:
Люб тебе скажи, сестрица!
Коли нет, идёт топиться!
Враз русалки защекочут,
Коль жениться не захочет?!!

Гл. русалка:
Одного мне братец, мало,
Я бы больше их желала.
Пусть покажут свою силу,
Чтобы я их полюбила.
(Проводится игра «Развяжи узлы».)

Водяной:
Ты б пошла моя сестрица
С женихами танцевать.
Пусть увидят, как красива,
И ума не занимать.
А с богатства Водяного –
Половину я отдам,
В озере закатим свадьбу,
Править будем пополам.

(Русалка танцует танец с русалками и мужчинами из отдыхающих. После всех оставляет на игру «Разбей горшок»)

Водяной:
Выбрала ль, моя сестрица
Кто в зятья то мне годиться?

Гл. русалка:
Да, любезный братец мой,
Всеми чтимый Водяной!
(Подводит парня, которого выбрала к Водяному).

Гл. русалка:
Вот, мой добрый женишок!

Водяной:
В путь теперь скорей, дружок!
На руках неси невесту.
Аж до свадебного места.
Да не бойся ты воды,
Одарю, чай, за труды.
Что за главную русалку
Ты теперь готов отдать?
Счастлив я! Пусть будет праздник!
У меня – нашёлся зять!1 Девушка:
Уважаемый водяной! Разреши нам венки на воду пускать и судьбу свою загадывать!

Водяной:
Свечи на венках зажгите и на воду опустите. Пусть судьба вам улыбнётся, и любви сердце дождётся.
(Звучит песня, девушки пускают на воду венки, ребята им помагают, кто-то ловит венок любимой девушки).

1 Ведущий:
Ивана Купала – самый красивый праздник лета, праздник любви. И один из прекраснейших его обрядовых действий гадание на венках.

2 Ведущий:
Пустит девушка венок на воду и ждёт, куда понесёт его течение. Если уплывёт венок далеко, значит не скоро милый замуж позовёт. Коли потонет – не бывать любви, не ходит девка замуж. Ну, а к берегу прибьёт – скоро гостей в дом жди, свататся приедут. Бывает пустит на воду девушка два венка – за себя и за суженого своего, и загадает: «Если, сойдутся в воде рядом – значит «вместе быть».

1 Ведущий:
Девицы – красавицы, судьбу загадали,
Судьбу загадали, милого искали.
Ты плыви, плыви венок,
Путь до милого далёк.
На Купала в ворожбу –
Загадай свою судьбу.
(Звучит песня «Про ведьму и гадалку». На импровизированной площадке появляется Ведьма со свитой в качестве Лешего, Чорта и молодой ведьмочки).

Ведьма:
Это кто тут без меня ворожбу затевает? Что это вы про меня совсем забыли. Вот когда травки какой для привороживания, али от хвори, так это вы ко мне всегда тропинку находите, а в праздник такой, меня Ведьму, на гулянье не пригласили.
(к Водяному)
А ты, милок, совсем запамятовал, что в вечер купальский – ты правишь, а ночь то моя, Ведьмовская. Полечу сегодня с моими подружками на известное место сбора ведьм в купальскую ночь – в Киеве, на лысой горе.

Водяной:
Ведьма! Больно не бузи!
Водяного не грузи!
Не пугай наш люд честной.
Нечистью своей лесной!
Ты про ночь нам расскажи,
В хороводе покружи.
Все секреты трав открой,
Вдруг помиримся с тобой!?

Ведьма:
Так и быть, открою я вам несколько секретов своих ведьмовских, но и вы мне сегодня поможете. Давно — давно, мы, ведьмы, научили девушек вплетать в праздник Ивана Купала траву «чтоб парни липли», «для забав любовных», «для приворотного зелья». Вот и я вам сегодня зелье приворотное приготовила. Выпьет его мужчина, и от дам у него отбоя не будет, а коли женские губы к зелью моему прикоснутся, очарует она всех мужчин своим взглядом магическим!
(Ведьма угощает всех травяным чаем).

1 Ведущий: (На фоне угощения)
У вечности в гортани – горький дым.
Веками воздух ведьмами кишел,
Они в ночи свои седлали мётлы,

2 Ведущий.:
Над крышами кружили, хохотали
И напевали нежно, как Цирцеи,
Благославляя мир и проклиная.
Ведьма суп варить решила:
Змей сушёных покрошила,
Развела большой костёр,
И поставила котёл – вот!

Между сосен и полянок
Собрала ведро поганок,
Поскакала за бугор,
Отыскала мухомор.
(Помешивая варево)
(Девушки разливают чай и угощают)
Из бешеной жабы и сухого скелета,
Ей варево надо сварить до рассвета
Отлично сгодятся для злого бульона
Хохот кикиморы, кожа дракона.
Скоро разольют по кружкам
Хватит мне и всем подружкам!
(угощает всех чаем)

1 Ведущий:
Что-то больно ведьма разгулялась на празднике. Мы про песни и пляски забыли. Ну-ка, люд честной, не стой, скуку одгони долой, выходи на танцы в круг и бери с собой подруг!

2 Ведущий:
(Игры: (между танцами) – «Перепрыгни через тын», «Прыжки с мешком», «От жилетки – рукава», «Ловкая пара», «Пролезь через верёвку».)

Ведьма:
Так дальше продолжаться не может! Мне и на шабаш пора лететь, а вот новых ведьмочек, подружек я себе не выбрала. Вот поможете мне, а я вам тоже помогу. Какой же праздник без самого Купалы и Агрофены Купальщицы, но ведь не зря они на праздник задерживаются, это ведь я их заколдовала.

2 Ведущий.:
Дорогие гости! Если у вас есть желание отправиться с ведьмой на ночной купальский шабаш, мы приглашаем вас в это увлекательное путешествие!
(Танец с ведьмами и хлопцем)
(Проводятся игры: «Собери метлу», «Ведьмовская разминка»)

Ведьмовская разминка:
Услышав слово – «Ведьмы»: все громко говорят – «Топ-топ», услышав слово – «Занавес»: все говорят – «Вжик-вжик». Все мужчины изображают гром – говоря «Бом-бом», все женщины – молнию, произносят – «Тра-ля-ля». Итак начинаем!

ЗАНАВЕС.
ВЕДЬМЫ НАЧИНАЮТ КОЛДОВАТЬ. СЛЫШЕН ГРОМ. В ИСПУГЕ ВЕДЬМЫ БРОСИЛИСЬ ЗА ЗАНАВЕС. СВЕРКАЕТ МОЛНИЯ, ВНОВЬ СЛЫШНЫ РАСКАТЫ ГРОМА, ВЕДЬМЫ В ПАНИКЕ, ПОТОМУ ЧТО САМИ ОТ СЕБЯ ТАКОГО НЕ ОЖИДАЛИ.
ЗАНАВЕС!

1 Ведущий:
Вот и кончилось ведьмино колдовство. А на нашем празднике самое время появиться Ивану Купала и Агрофене Купальщице, нашим главным героям праздника!

2 Ведущий.:
Приехала Купаленка, привезла добра и здоровья, богатства и почести! А вместе с ней Иван Купала, огня хозяин ритуала!
(Звучит музыка. К месту игровой площадки прибывают Ивана Купала и Агрофена Купальница).

И. Купала :
С праздником вас, люди добрые!
Здоровья вам на годы долгие!
Добра сундуки полные,
Счастья глаза светлые!

Агрофена Купальница:
А собрали вы травы лечебные?
Пели песни величальные?
Загадывали судьбу девичью?
Рвали полынь горькую от ведьм и русалок?
Водили хороводы шумные?

1 Ведущий:
Всё сделали матушка, Агрофена Купальница!

2 Ведущий.:
Прикажи костры зажигать, да петь и плясать! (чучело и марена). Водой всех купальской обливать!
(обливание).

Агрофена Купальница:
Постойте, други мои! Вы видать забыли о главных тайнах Купальской ночи! Сегодня расцветает цветок папоротника, всего на мгновенье «златоогненный цвет» сверкнёт счастливцу, и даст особую силу тому, кто его сорвёт, открывая тайны природы и и награждая богатством. Да только зорькой стражей из всякой лесной нечисти окружён «Жар-цвет». Вот и мы с иваном Купалой вам дорогу подскажем, только вот кто из вас сегодня самый активный, кто клад искать отправится?
(выбираются желающие, им даётся путеводитель поиска с подсказкой, нашедший приносит конверт с указанием клада. Ему вручается ларец с шоколадными медальками и шампанским).

Иван Купала:
Не пора ли нам костры разжигать, хороводы водить у большого костра, петь во славу любви! И друг друга целовать.
(зажигает И.Купала купальский костёр)

Иван Купала:
(после костра)
А теперь девицы красные, красавицы писаные, время друга выбирать и легонько целовать! Пусть огонь как символ правды, символ жизни и добра, ваши души очищает аж до самого утра.

Агрофена Купальница:
А теперь играем в «Лычки»,
Приглашаем дружно в круг!
Смело юноши идите, и ведите всех подруг!
(Проводится игра в «Лычки» — с лентами цветными, фоновая мелодия).

1 Ведущий:
А теперь?

Иван Купала:
Танцы до упаду!

2 Ведущий:
А дальше что?

Агрофена Купальница:
Гимн любви!

1 Ведущий.:
А потом?

Гл. русалка:
Будем солнце встречать!

2 Ведущий:
На рассвете смотреть?

Водяной:
Как лучи в росе купаются.

Ведьма:
По земле ходить и здорову быть!

Все:
С праздником!!!

Лiтаратурная гасцеўня «Запрашаем да Купалы»
(па старонках жыцця i творчасцi Янкi Купалы)

Аннотация: данное мероприятие направлено на развитие социально-патриотических чувств, которые являются одной из составляющих патриотизма как социально-педагогической категории.

Чувства – одна из форм переживания человеком своего отношения к предметам и явлениям действительности, отличающаяся относительной устойчивостью.

Формирование гражданина, патриота своей Родины начинается с развития в детстве любви к родным людям, родному краю, родному языку, традициям. На основе этих чувств формируется и укрепляется любовь к Родине.

Произведения Янки Купалы – летопись жизни белорусского народа, отражение национального характера. Они глубоко народны и национально своеобразны.

Творчество Я. Купалы «всегда отличалось высокой нотой патриотизма и духовности».

План мерапрыемства

Тэма мерапрыемства: «Запрашаем да Купалы»

Эпіграфы: 1 Ён плыў над палямі з жытнёваю хваляй,

Праносіўся ў далі, ляцеў…

Ён зваў да жыцця і да лепшае долі

Ўсіх, хто сном каменным спаў…

2 Дый чаго ж ты, дуб зялёны,

Пахінаешся?

Дый чаго ж ты, мой міленькі,

Задумляешся?

3 Без кахання шчасця,

долі няма на зямлі.

4 Ён з народа выйшаў, жыў з народам.

І ў народзе вечна будзе жыць.

Мэты: – прывіцце глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны,
традыцый, звычаяў, культуры, рэлігій народа

Беларусі;

– прывіцце любові і павагі да беларускай мовы;

– папулярызацыя лепшай высокаякаснай, узорнакласічнай літаратуры;

– маральна-эстэтычнае выхаванне;

– стымуляванне чытання;

– фарміраванне чытацкіх густаў.

Тып мерапрыемства: літаратурная гасцёўня

Абсталяванне: мультымедыйная энцыклапедыя «Паўлінка»;

фрагменты з песень на словы Я. Купалы ў
выкананні ансамбля «Песняры»;

відэафільм;
выстава кніг Янкі Купалы;

малюнкі да твораў пісьменніка;

прадметы дэкарацыі.

Введение

Любовь к родному языку – одно из проявлений патриотизма. Еще К. Д. Ушинский говорил, что язык народа является полнейшим отражением родины и духовной жизни народа: «Усваивая родной язык, ребенок усваивает не одни только слова, их сложения и видоизменения, но бесконечное множество понятий, воззрений на предметы, множество мыслей, чувств, художественных образов, логику и философию языка… Таков этот великий народный педагог – родное слово».

Действенным голосом народа, выражением его страданий и требований, его наставником, агитатором, пророком и поводырем белорусская литература стала с начала ХХ века – с приходом в нее Янки Купалы (сборники «Жалейка», «Гусляр», «Дорогами жизни», пьесы «Павлинка» и «Разоренное гнездо») и Якуба Коласа («Песни печали»), которые практически заложили основы белорусской национальной идеи, идеи национального достоинства. Их творчество было проникнуто заботой о судьбе народа, призывами к борьбе за лучшую долю, за национальную независимость, за учреждение белорусской государственности.

Молодежь во все времена несла и несет особую ответственность за сохранение и продолжение традиций общества, за преемственность его истории и культуры, за будущее своей страны. От того, какими приоритетами в системе ценностных ориентаций будут руководствоваться молодые люди, во многом будут определяться темпы социального и экономического развития республики, ее благополучие.

Сцэнарый мерапрыемства

Уступнае слова выкладчыка i бібліятэкара.

Верш «А хто там ідзе?» чытае навучэнец каледжа Первянецкі Раман

Пад мелодыю «Купалінкі» (песню спявае навучэнец каледжа) дзяўчаты ў беларускім нацыянальным аддзенні выконваюць танец.

1-шы чытач.

Купала, купалле і купал нябёс,

Куванне зязюлі ля струн лозаў ніцых…

2-гі чытач.

Купала – Шлях Млечны птушыных бяроз,

Жывыя званы беларускіх крынічак.

(Ул. Карызна. «Пакуль ёсць Купала»)

1-шы чытач.

І народ свята захоўвае ў сваім сэрцы памяць аб лепшым сыне, які прайшоў разам з ім слаўны шлях барацьбы ў імя лепшых чалавечых ідэалаў.

(Якуб Колас пра Янку Купалу)

2-гі чытач.

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўседы будзе жыць у памяці людзей Купала – выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру.

1-шы чытач.

Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала – паэт, драматург, палымяны публіцыст. Яго творы жывуць і будуць жыць праз стагоддзі. Час не мае над ім ўлады. Уся літаратурная спадчына паэта засведчана асабіста перажытымі хваляваннямі, выклікана асабістымі абставінамі. Кожны твор Янкі Купалы – споведзь, дзённік, па якім можна ўзнавіць увесь шлях песняра.

Віктарыну ведаў «Жыццё і творчасць Янкі Купалы» праводзіць бібліятэкар Iрына Уладзiмiраўна Марозава.

1 Назавіце месца і час нараджэння Янкі Купалы.

1 Мінск, 1891 г.

2 Засценак Акіньчыцы (недалёка ад сяла Мікалаеўшчына),

1882 г.

3 Фальварак Вязынка Вілейскага павета, 1882 г.

4 Вёска Пяшчаны Лідскага павета, 1876 г.

5 Фальварак Завоссе Навагрудскага павета, 1798 г.

2 Якое сапраўднае прозвішча паэта?

1 Іван Люцыянавіч Неслухоўскі.

2 Антон Іванавіч Лявіцкі.

3 Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.

4 Іван Антонавіч Брыль.

5 Іван Дамінікавіч Луцэвіч.

3 Легенда пра якую расліну натхніла маладога Івана Луцэвіча выбраць сябе псеўданім Купала?

1 Васілёк.

2 Папараць.

3 Гваздзікі.

4 Вярба.

5 Верас.

4 Назавіце асноўны занятак яго бацькоў?

1 Настаўнікі.

2 Арандатары.

3 Леснікі.

4 Адвакаты.

5 Чыгуначнікі.

5 Кім быў Я. Купала паводле веравызнання?

1 Католік.

2 Праваслаўны.

3 Будыст.

4 Мусульманін.

6 Творчасць Янкі Купалы стала вызначальнай вехай у гісторыі беларусаў і адлюстравала пачатак чарговага актыўнага перыяду ў іх духоўным жыцці. Згадайце час яго дзейнасці.

1 ХІІ ст.

2 ХVI ст.

3 XIX ст.

4 XX ст.

7 На старонках якой газеты і калі быў надрукаваны першы верш паэта?

1 «Наша ніва», 1907 г.

2 «Наша доля», 1906 г.

3 «Северо-Западный край», 1905 г.

4 «Мужыцкая праўда», 1863 г.

8 Калі і дзе ўпершыню сустрэліся Янка Купала і Якуб Колас?

1 У 1912 г. на хутары Смольня.

2 У 1908 г. у Вільні.

3 У 1913 г. у Пецярбургу.

4 У 1921 г. у Мінску.

9 1908 год асабліва памятны ў жыцці Янкі Купалы. У гэтым годзе выйшла першая кніга яго паэзіі. Адразу ж яна была забаронена і двойчы канфіскоўвалася царскімі ўладамі. Пра які зборнік ідзе гаворка?

1 «Жалейка».

2 «Гусляр».

3 «Шляхам жыцця».

4 «Спадчына».

5 «Безназоўнае».

10 Вядома, што Янка Купала зрабіў празаічны і вершаваны пераклады агульнага літаратурнага помніка трох усходнеславянскіх народаў – беларускага, рускага і ўкраінскага. Назавіце гэты твор.

1 «Аповесць мінулых гадоў».

2 «Слова аб палку Ігаравым».

3 «Жыціе Барыса і Глеба».

4 «Жыціе Еўфрасінні Полацкай».

11 Які верш Янкі Купалы перакладзены на 82 мовы свету?

1 «Мужык».

2 «А хто там ідзе?».

3 «Хлопчык і лётчык».

4 «Выйдзі».

5 «Малая Беларусь».

6 «З кутка жаданняў».

12 Хто высока ацаніў і назваў верш «А хто там ідзе?» суровай і красамоўнай песняй, гімнам беларускага народа?

1 Якуб Колас.

2 Максім Горкі.

3 Максім Багдановіч.

4 Аляксандр Твардоўскі.

5 Цётка.

13 Які верш паэта натхніў Юрыя Гагарына стаць у будучым касманаўтам?

1 «Хлопчык і лётчык».

2 «Млечны шлях».

3 «Алеся».

4 «Арлянятам».

5 «Сыны».

14 Хто з беларускіх кампазітараў напісаў музыку на тэкст верша «Спадчына».

1 М. Чуркін.

2 М. Аладаў.

3 І. Лучанок.

4 А. Багатыроў.

5 Э. Ханок.

15 Калі і дзе ў Беларусі быў устаноўлены першы помнік Янку Купалу?

1 У 1972 г. у Мінску.

2 У 1962 г. у Брэсце.

3 У 1977 г. у Гародні.

4 У 1982 г. у Гомелі.

5 У 1969 г. у Віцебску.

16 Дзе ў Мінску ўстаноўлены помнік Янку Купалу?

1 На перакрыжаванні вуліц М. Багдановіча і Варвашэні.

2 На перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Кісялёва.

3 На перакрыжаванні вуліц Я. Купалы і М. Багдановіча.

4 На перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Я. Купалы.

2-гі чытач.

Янка Купала – непаўторны талент, у якім увасабляецца сіла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, яго глыбокая гуманнасць, яго мудрая філасофія. Купалава творчасць – цудоўна-непаўторнае люстра, у якім праўдзіва, ярка, хвалююча адбілася шматграннасць жыцця і барацьбы беларускага народа за сваю гісторыю, за чалавечыя правы.

Пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа – такіх дэвіз Купалы на ўсіх этапах творчасці. Здаецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць – адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведаннае.

1-шы чытач.

Проста і шчыра спяваў ён заўсёды,

Людзям у сэрцы песня запала –

Навекі зрадніўся з песняй народа

Сам творца песень – Янка Купала.

(А. Пракоф’еў)

Гучыць урывак з песні «Белоруссия» ў выкананні ансамбля «Песняры».

2-гі чытач.

Прызнаннем сусветнага значэння беларускай літаратуры з’яўляецца і той факт, што помнік аднаму з самых нацыянальных нашых паэтаў – Янку Купалу – устаноўлены побач з помнікамі Пушкіну, Шаўчэнку, Уітмену ў Ароў-парку пад Нью-Йоркам. А ў 2006 г. у Маскве на Кутузаўскім праспекце быў таксама ўстаноўлены помнік Янку Купалу.

1-шы чытач.

У 1982 г. па рашэнню ЮНЕСКА шырока, у міжнародным маштабе, адзначалася стагоддзе класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, творы якіх узбагацілі многанацыянальную літаратуру, сталі сусветна вядомымі.

3-ці чытач.

У 1996 г. створаны Міжнародны фонд Я. Купалы і Я. Коласа. 2007 г. у Беларусі быў аб’яўлены годам слова Я. Купалы і Я. Коласа.

4-ты чытач.

Белаю чаромхавай завеяй

Зноў пялёсткі бераг замялі,

Зноў у полі жыта палавее,

І Купала ходзіць па зямлі.

Ходзіць па снягах і па расе,

Заначуе ў полі або ў хаце, –

Ён такую спадчыну нясе, –

Што не можна ні забыць, ні страціць.

Спадчына – адзіны запавет,

Спадчына – усіх асноў аснова,

І нясе цераз вякі паэт

Матчына няскоранае слова.

(Сяргей Грахоўскі. «Ідзе Купала па зямлі»)

Гучыць песня «Спадчына» ў выкананні навучэнца каледжа Круталевіча П.

3-ці чытач.

Нарадзіўся наш Янка Купала – Іван Дамінікавіч Луцэвіч – у 1882 г. у фальварку Вязынка.

«Вязынка… Тут прыгожа, і міжволі пачынаеш разумець, што толькі на гэтай зямлі мог нарадзіцца чалавек з прыгожай душой», – пісаў Уладзімір Караткевіч. А вось і запаветная хата з белымі аканіцамі – гэта музей. Музей зусім невялікі, але ўсё тут, у гэтай мясціне, дыхае ўспамінамі аб ім: хата, сяло, навакольныя пушчы.

2-гі чытач.

Ля хаты цвітуць кветкі, гудуць пчолы. На другім беразе рачулкі ходзяць важныя буслы, шуміць лес…

4-ты чытач.

У хатцы маленькай радзіўся паэт,

Дзе чадна дыміла лучына.

Раз першы адгэтуль ён глянуў на свет

Праз вокны вось гэтай хаціны.

Яна ж саламяную стрэху сваю

Схіляла, старэнькая, к долу,

Не чула, не ведала —долю чыю

Гадуе пад спеў невясёлы.

А ён падрастаў, беларускі хлапчук,

З прачулай, гарачай душою,

I ўсё, што пабачыў, усё, што пачуў,

У сэрца ўбipaў маладое.

1-шы чытач.

Крыша темнеет намокшею дранкой.

Низкое небо на крышу упало.

Люди идут и идут спозаранку

В дом, где родился Янка Купала.

Болью рожденное в давние лета,

Скромное слово мне в сердце запало:

«Ждали давно белорусы поэта,

Пусть же им будет Янка Купала».

Снова сюда прихожу я усталым,

Только вздохну – и усталость пропала.

Стала родная земля пьедесталом

Дому, в котором родился Купала.

(Леанід Хаустаў, Расія)

3-ці чытач.

Янка Купала любіў свій народ, зямлю, мову родную. З яго іменем звязана гісторыя беларускага народа, нашы перамогі.з поўным правам упэўнена і ўсхвалявана пісаў Янка Купала ў сваім вершы «За ўсё»:

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла.

2-гі чытач.

Сам псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча– Янка Купала – мае шмат лёсавызначальных патаёмаў. Нарадзіўся ён перад самым Купаллем – старажытным язычніцкім святам. Свята летняга сонцазвароту называюць яшчэ і так: Іван Купала, Ян. Ва ўсходнеславянскай міфалогіі Купала – галоўны персанаж ночы цудаў, калі сама прырода набывала дар мовы. Слова ж «купала» расшыфроўваецца і як быць «укупе», «разам». Купець – гэта значыць гарэць, ускіпаць, горача жадаць, прагнуць… Тут і палкасць і жарсць, яднанне (сукупленне) людзей з прыродай і аднаго з адным.

Купальскія агні, паводле вераванняў наўых продкаў, увасаблялі сонца і надзялялі сілай зямлю даваць ураджай, а людзей – праганяць смерць.

Малюся я небу, зямлі і прастору,

Магутнаму богу – ўся свету малюся,

Ва ўсякай прыродзе, ва ўсякую пору

За родны загон Беларусі!

4-ты чытач.

Так пісаў Янка Купала яшчэ ў 1912 годзе ў вершы «Мая малітва», а мы і сёння паўтараем гэтыя словы нашага славутага песняра.

Гучыць урывак з песні «Малітва» ў выкананні ансамбля «Песняры».

2-гі чытач.

Купалу мы ведаем як паэта і драматурга, аўтара цудоўнай п’есы «Паўлінка». Паэт ён лірычна-ўзнёслы і рамантычны, парывісты, эмацыянальны, драматычны па прыродзе свайго таленту. Яго паэзія востраканфліктная.

1-шы чытач.

П’еса «Паўлінка», бадай, адзін з самых яркіх творчаў Янкі Купалы. Яле яе змест намнога больш складаны, чым гэта можа здацца на першы погляд. Не тое, што дзяўчына стаіць перад выбарам: за каго пайсці: замуж – за недацёпу пана Быкоўскага ці настаўніка Якіма Сароку, які ўвесь аддадзены новым ідэям часу. Тут – выбар шляху Маладой Беларусі. Праз выпрабаванні – да зорак. Смешнай, гарэзлівай выйшла з-пад пяра п’еса драматурга. Але змест яе глыбейшы, паўнейшы. Гэта твор пра жыццё і лёс беларусаў і Беларусі, пра іх характар, менталітэт, пра дасціпнасць народа і багацце яго ўнутранога свету.

Паказ урыўка са спяктакля «Паўлінка» ў выкананні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

2-гі чытач.

Глядзіце сцэну з п’есы ў выкананні студэнтаў архітэктурна-будаўнічага каледжа.

Паўлінка – Ганна Павар.

Якім Сарока – Раман Літвінаў.

Сцэна з п’есы «Паўлінка» ў выкананні навучэнцаў каледжа.

4-ты чытач.

Ў Янкі Купалы немагчыма вызначыць галоўны твор жыцця. Напэўна, гэта яшчэ адзін доказ велічы, геніальнасці яго як творца. Кожны твор унікальны, варты літаратурнай славы.

3-ці чытач.

«Паўлінка» ўвайшла ў залаты фонд беларускай драматургіі, стаўшы яе класікай. На яе аснове Беларускім тэлебачаннем пастаўлены фільм «Пасля кірмашу» (1973, рэжысер Ю. Цвяткоў, сцэнарый А. Макаёнка)

«Паўлінка» – гэта сапраўдная жамчужына беларускага мастацтва.

Менавіта дзякуючы «Паўлінцы» шматлікія нашы госці адкрываюць для сябе Беларусь і беларусаў, глыбей спасцігаюць нацыянальны характар.

«Паўлінка» – вечна жывое дрэва нацыянальная драматургіі. Яно з гадамі ніколькі не старэе. Будзе праходзіць час, а гісторыя кахання Паўлінкі і яе любага Якіма Сарокі парадуе нашых наступнікаў.

2-гі чытач.

Калі б Купала не напісаў болей ні радка, усё роўна ён бы стаў сапраўднай зоркай у прасторным небе духоўнасці нашай планеты.

Імя Янкі Купалы цесна звязана з нашым родным горадам і Магілёўшчынай. Купала наведаў Магілёў ў 1924г., 1933г. Выступаў на літаратурных вечарынах у педінстытуце, а ў 1933 годзе двойчы прысутнічаў на спектаклі «У пушчы Палесся» па твору Я.Коласа, якім адкрыў гастролі Беларускі Дзяржаўны тэатр. У летку гэтага году пабываў на фабрыцы штучнага валакна.

Янка Купала цікавіўся гісторыяй нашага горада Магілёва. Народнае паданне аб Магілёве і заснаванне горада паложана ў аснову яго паэмы «Магіла Льва» (1913):

Яго высокую магілу –

Дзе лес ды вецер панаваў –

Знаць, што вялікую меў сілу,

«Магілай льва» народ назваў.

Над ёю з часам дрэвы палі,

І горад вырас, як з зямлі,

Яго Магілёвам назвалі,

Бо інакш прыдумаць не маглі.

1-шы чытач.

Ты для патомкаў ў жыцці

Вялікіх спраў зрабіў нямала.

Жывым табе ў вякі ісці

З сваім народам, наш Купала…

(А. Астрэйка)

4-ты чытач.

Песні Купалы!

Іх спявалі дзяўчаты натхнённа, з душой,

Ім падпявалі хлопцы басіста.

Мне здавалася, што я кветку шчасця знайшоў

Пад напеў задушэўна-ўрачысты.

Гэта песні былі – агнявыя радкі –

Незабыўнага Янкі Купалы.

У іх чулася поле, заводаў гудкі

І туга, што ў душу нам запала.

2-гі чытач.

Раздалося як рэха: «А хто там ідзе?»

І адразу ж тут: «Явар з калінай».

Гукі слоў паплылі па крыштальнай вадзе,

Па-над гаем густым, салаўіным!..

Мн ездалося тады, што ўбачыў я сон,

Што было гэта ўсе не наяве.

Як сабе правяраў, можа дзесяць разоў,

Як шаптаўся з калінаю явар.

(Павел Пруднікаў. «Песні Купалы»)

Гучыць урывак з песні «Явар і каліна» ў выкананні ансамбля «Песняры».

3-ці чытач.

Янка Купала вечна будзе жыць у сэрцы нарадзіўшага яго народа.

Жыве і будзе жыць сонечная песня Купалы.

4-ты чытач.

Верны будзь слову,

Якім Купала,

Прарок народны,

Сэрцы ўзварушыў.

Верны будзь слову,

Якое ў полі

З матчыных вуснаў,

Як з неба, у душу.

(Л. Геніюш)

1-шы чытач.

Ён з іменем нівы нашай паўстае –

Нястомны сейбіт, ад каго пачуты,

І боль, і гнеў, і радасці яе

На свеце ўсюды.

Яго заўжды край родны будзе сніць –

У подзвігу яго натхнённай музы

Ёсць вера наша горда гаварыць:

  • Мы – беларусы!..

(А. Русецкі)

3-ці чытач.

І покуль жыць будуць людзі,

Покуль сонца будзе ўсходзіць,

Жыць Купалы песня будзе

І імя яго ў народзе.

(А. Бачыла)

2-гі чытач.

…О не, ты не памрэш,

Не змоўкнеш ты, Купала,

Радзіма ўзняла цябе, ушанавала,

Ты ад народа і ты сам народ!

(К. Буйло)

Сваёй творчасцю Янка Купала падкрэсліў імкненне жыццём і песняй дапамагчы народу знайсці папараць-кветку, – кветку шчасця.

Гучыць песня «Папараць-кветка» ў выкананні ансамбля «Песняры».

Заключнае слова выкладчыкаў.

Сцэнарый  абрадавага свята  Юр’я.

СКЛАЛІ: Цітова Я. Я., загадчык установы дашкольнай адукацыі,

                 Ешукоў А. Ў., музычны кіраўнік

Дзеючыя асобы:

Два пастухі-Васіль і Рыгор

Афармленне: на цэнтры гульнёвай пляцоўцы (  ці актавай залы) вісяць маскі свойскіх жывёл ( кароўкі, цяляткі), пастуховы ражок, дзве пугі

 ( бутафорскія),  малюнкі галінак з лісточкамі   розных дрэў .  Гледачы ( бацькі выхаванцаў, выхаванцы) размешчаны па двух баках насупраць цэнтральнай пляцоўкі. Гучыць пастуховы найгрыш ( На пляцоўку ці ў актавую залу  з двух бакоў выходзяць два пастухі.)

 Васіль. Добры дзень, Рыгор!

Рыгор.  І табе добрага дня, Васіль! Са святам цябе, з Юр’ем!

Васіль. І цябе таксама!

 Рыгор. У вас у Васільчыцах  ўжо пачалі да свята рыхтавацца?

 Васіль. А як жа! ( Ківае галавой.)

Рыгор. А ў нас у Ванелевічах таксама. Паглядзі колькі людзей сабралася?

Дзень добры вам, даражэнькія. А калі вы тут сабраліся, то мо, адкажаце, што гэта за свята — “ Юр’я”? ( Адказ- свята пастухоў.)

( Прадстаўнік з боку бацькоў робіць кароткі экскурс у  гісторыю свята).

Менавіта з Юр’я пачынае куваць зязюля. На Юр’е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае палеткі. З Юр’ем звязваўся і першы выпас жывёлы (запасаў корму для жывёлы павінна было хапіць як мінімум да гэтага дня).

Васіль. Так, а мо, хто ведае,  у якую пару года яно адзначаецца? ( Адказ)

( Прадстаўнік з боку бацькоў  дадае інфармацыю аб свяце. Гучыць ціхая мелодыя “ А ты, Юр’я, Мікола…”

А ты, Юр’я, Мікола,

 Абыдзі жыта наўкола!

Юр’я кажа: караніста.

 Мікола кажа: каласіста!

 Разгуляўся Юр’яў конь,

Разбіў гарэх капытом,

Ідзіце, дзевачкі, тушыце,

Рэшатам ваду насіце,

Так ў хлопчыкаў праўда  ёсць.[8, с.41]

(Юр’я, Юрай, Юр’е, Ягор’я, Георгі), старажытныя святы народнага календара (адзначаліся 6 мая і 9 снежня н. ст.) у гонар святога — заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскую эпоху святому Георгію-пераможцу былі нададзены функцыі язычніцкага боства Ярыла. Гэтыя святы (асабліва веснавое) былі напоўнены шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер’ямі, прыкметамі  заклінальнага характару.

Веснавы  Юр’я  знаменаваў  сабою сапраўдны пачатак вясны.

Васіль. Вось бачыш, Рыгорка, ведаюць людзі пра наша свята. А што ў вашай вёсцы кажуць пра Юр’я”?

( недалёка ад пастушкоў размешчаны упрыгожаны стол з мяшэчкамі грэчкі,  і аўса, бохан хлеба, ручнікі, міска з арэхамі, патэльня з блінцамі, гаршчочкі з паранай бульбай, каўбасы, сала;  малюнкі сонца, дрэва, кароўкі, коніка)

Рыгор. У Ванелевічах кажуць: “ Як на Юр’я пагода, то на грэчку няўрода”.

( паказвае на маленькі мех з грэчкай)

Васіль. А ў Васільчыцах вось як кажуць: “ Калі на Юр’я мароз, дык сей на балоце авёс”.

Рыгор. Хм! Гэта што! А вось у нас лічаць: “ Як дождж на Юр’я, то будзе хлеб і ў дурня”.

Васіль. Дождж дажджом, а вось калі Юрый сказаў: “ Жыта ўраджу”, дык Мікола адказаў: “Пачакай-пагляджу”.

Рыгор. Ды нічога ў вас не ведаюць!

Васіль. Гэта ў каго- у нас? Ды ў нас у вёсцы самыя разумныя людзі.

Рыгор. А вось мы зараз паглядзім.

Васіль. Добра, тады, Рыгорка, давай дамовімся. Вось гэтая палова ( паказвае направа, дзе знаходзяцца бацькі выхаванцаў)- мая вёска Васільчыцы, а вось гэта ( налева)- твая Ванелевічы. Дамовіліся?

Рыгор. Дамовіліся. Зараз паглядзім, у чыёй вёсцы самыя разумныя. ( Па чарзе загадваюць загадкі, за кожную адгадку частуюць пачастункамі —

 калачыкі , пірагі, цукеркі).

Рыгор. “ Яе нагамі топчуць, а яна ўсіх корміць”. ( Зямля)

Васіль. Цяпер мая чарга. “ Коціцца па небе кадушка- не звер, не птушка, не агонь, не вада”. Ну, што гэта? ( Сонца). ( Бярэ малюнак сонейка і ўпрыгожвае ім цэнтральную частку залы).

Рыгор. Добра. А вось такая: “ Вясной весяліць, летам халадзіць, увосень пітае, зімой сагравае”. ( Дрэва). ( Бярэ малюнак дрэва і ўпрыгожвае ім цэнтральную частку залы).

Васіль. Малайцы! А вось такая загадка: “ Малыя дзеці вісяць на павеці, а як падрастаюць, на зямлю злятаюць”. Што гэта? ( Арэхі).( Бярэ міску з арэхамі і частуе дзяцей і бацькоў).

Рыгор. А вось тут не адгадаеце: “ Семсот свішча, чатыры танцуе, дзве свечкі гараць, два вартавыя стаяць”. ( Конь).( Бярэ малюнак коніка і ўпрыгожвае ім цэнтральную частку залы).

Васіль. А як вам гэта: “ Чатыры цыганачкі ільюць у адну баначку”. ( Карова).

( Бярэ малюнак кароўкі  і ўпрыгожвае ім цэнтральную частку залы).

Рыгор. Ну, вось над гэтай галовы паламаеце:” Чорная курыца на чырвоных яйках кубліцца”. ( Патэльня на вуголлі). ( Падымае са стала патэльню з блінцамі і частуе дзяцей).

Васіль. А вось гэту паспрабуйце: “ Я на канапцы быў і на хлопанцы быў, і на базары быў. Варылі ва мне, хвалілі мяне, а як лопнуў жывот- дык і выкінулі за плот”. ( Гаршчок).

Ты глянь, разумныя людзі ў Ванелевічах, але згадзіцеся, што і нашы не горш.

Рыгор. Згодзен. А вось ці могуць у вашай вёсцы шпарка размаўляць?.

Васіль. О, ды адна наша бабка Маруся перагаворыць усю вуліцу.

Рыгор. Ваша бабка? А наш дзед Хведар перагаворыць і вашу бабку, і вуліцу, на якой яна жыве, і ўсю вашу вёску Васільчыцы.

Васіль. Зараз паглядзім. Вось скажыце хутка: “ Пад вываратнямі вавёрка ўе вяроўкі вёртка”.

( Памочнікі выносяць плакат з напісанай скарагаворкай. Адна палова пляцоўкі-жыхары Ванелевіч  разам яе чытаюць уголас.)

Рыгор. Ну. Як, умеем?  А вось вы, хто з Васільчыц скажыце: “ Спрытна кроп палоў Пракоп, лёг пад кропам і захроп”.

 ( Ціха гучыці народная мелодыя “ А ў лесе грыбы зарадзілі”( Ідзе гульня.))

 Рыгор. Вось якія здатныя! Але, як кажуць у народзе, “ Гаварыць- не мяхі варочаць”.

Васіль. І сапраўды. Зусім мы ледзь не забылі, Рыгорка, дзеля чаго прыйшлі сюды. А вось адкажы мне: без чаго пастух ніколі не выходзіць на пашу?

Рыгор. Вядома, без пугі.

 Васіль. Так.   А ці ўмеюць у вас пастухі валодаць пугай? Бо для нас жа пуга, як для музыкі гармонік.

Рыгор. А што ёй валодаць? Ляскай, ды ўсё.  

Васіль. “ Ляскай? Хіба ж у гэтым усё майстэрства сапраўднага пастуха? Не, Рыгорка. А вось хто з вас, даражэнькія, грамчэй стрэльне? Ці ёсць такія? Бо на гэта патрэбны і моц, спрыт. Я гляджу, у вас наўрад ці такія знойдуцца…

Рыгор.Гэта ў нас? Не хвалюйцеся, яшчэ як знойдуцца! Хлопцы, хто хоча паказаць сваю моц? Хто грамчэй стрэльне пугай, той атрымае  з маёй торбы пачастунак. ( Ідзе гульня “Стрэльба пугай” для татаў выхаванцаў, удзельнікаў узнагароджваюць.) 

 Рыгор і Васіль.А цяпер нашы хлопчыкі, выканаюць танец з пугамі. (  Пад  музыку ў выкананні аркестра беларускіх народных інструментаў “ Бульба” Я. Глебава выхаванцы ( хлопчыкі) ў народным адзенне выконваюць танец з пугамі.

Васіль. Ну, а зараз, Рыгорка, паглядзім, на што здатныя вашы пастухі.  Ці ўмеюць яны валодаць пугай? Ляскаць- гэта яшчэ не майстэрства.

Рыгор.   А што ж ты лічыш майстэрствам?

Васіль. Ну, вось, напрыклад, ці змогуць яны збіць пугай яблык?

 Рыгор.   Няма чаго і спрабаваць. Хлопцы, да мяне! Хіба ж  у Васільчыцах спраўнейшыя за нас? (   Ціха гучыць  вясёлая беларуская мелодыя, запрашаюцца таты з сынамі  і мамамі выхаванцаў, ідзе гульня, мамы кладуць яблыкі на пянёчкі, праз некалькі метраў ад іх стаяць папы з сынамі і спрабуюць пугамі збіць яблыкі, пераможцы атрымліваюць пачастункі.)

Васіль. Дзякуй, усім сем’ям, якія вы спрытныя. А цяпер, калі ласка, станьце  хлопцы паўкругам і скажыце, ці зможа хто з вас шапку з долу дастаць?

   Рыгор. Ох, і насмяшыў ты людзей, Васіль. Шапку з долу- вось “цяжкая”   задача!

 Васіль. Я яшчэ не ўсё сказаў. Слухайце, хлопцы ( паварочваецца да ўдзельнікаў гульні, якія стаяць паабапал вядучых), запрасіце кожны да сябе сябрука на дапамогу, бо без іх вам у наступнай гульні не абысціся. А ты, Рыгорка, і ўсе  ўдзельнікі, слухайце ўважліва. Хай адзін з удзельнікаў сядзе на плечы свайму вернаму памочніку і, нахіліўшыся, рукой дастане шапку з долу. Ну што, спалохаліся?

Рыгор. А чаго нам палохацца?    Пакажам, хлопцы, Васілю, на што мы здатныя. ( ідзе гулья, таты на плечы бяруць сваіх дзетак, дзеці дастаюць шапкі з долу, пераможцам даюць пачастункі.)  

Васіль. Дзякуй, малайцы, кожны з вас можа стаць пастухом. Зноў станьце, калі ласка кругам.

Рыгор. Ты ведаеш, Васіль, у нашай вёсцы ёсць такі звычай. Перад тым, як вывесці статак на пашу, яго трэба правесці цераз кажух, у якім загорнута яйка. І калі яйка застанецца ў кажуху цэлым, то ўся скаціна ў статку на працягу года будзе здаровай, круглай і гладкай, як яйка. Сёння ж свята! Трэба нам свой статак правесці праз кажух. Так што — увага!

Рыгор. Вам, сябры( звяртаецца да ўдзельнікаў, якія стаяць на пляцоўцы), неабходна як мага хутчэй сабраць сабе па “ статку”. Вось гэтыя хлопцы

 ( паказвае на адну палову ўдзельнікаў) збяруць свой статак у вёсцы Васільчыцы, а гэтыя ( паварочваецца да астатніх) – у вёсцы Ванелевічы. І прывядуць гэты статак да нас. Зразумелі? Сігналам для пачатку гульні будзе музыка. ( Гучыць песня “ Вол бушуя, вясну чуя…”).

 Вол бушуя, вясну чуя,

 Воран крача, сыра хоча,

Сыра хоча.

Воран крача, сыра  хоча,

Дзеўка  плача, замуж  хоча,

Замуж  хоча.

 Не бушуй, волік, пойдзеш у поля,

 Пойдзеш у поля, наарэшсы,

Наарэшсы.

Не плач, дзеўка, пойдзеш замуж,

Пойдзеш замуж, нажывешса,

Нажывешса. [8, с. 21-22]

Ідзе гульня. Зроблены танэлі з матэрыялу на канцах  якіх абручы. Праз гэтыя танэлі трэба хутка перабрацца).

Васіль. А зараз, паважаныя сябры, статкі патрэбна правесці праз кажухі, якія ляжаць на пляцоўцы. Вы павінны ланцужком прайсці праз кажух, імітуючы звычкі і галасы свойскіх жывёл. Хто хутчэй гэта зробіць, той і стане пераможцам. ( Ідзе гульня.  Пераможцаў частуюць.)

Рыгор. Дзякуй усім удзельнікам. Хлопцам я прапаную крыху адпачыць. А вы, дзяўчаткі, застаньцеся з намі.

Васіль.  Ці ведаеце вы, мілыя дзяўчаткі, што быў на Юр’я такі звычай

“ Юрыца”- значыць, сяброўку сабе шукаць. Калі хто гэтага не зробіць, то на ўвесь год застанецца без сяброўкі. Запрашайце, дзяўчаткі, на гульню ў

 “ Ручаёк” знаёмых дзяўчат.

Рыгор. Станьце, калі ласка, парамі ў “ ручаёк”. Вось гэтая крышку сумная дзяўчынка нам дапаможа. Вам неабходна прайсці праз “ Ручаёк”, выбраць сабе сяброўку, вывесці яе з “ Ручайка” і падараваць кветачку.  Зразумелі? Тады пад музыку, дзяўчынкі і хлопчыкі, “ юрыцеся”! ( Ідзе гульня).

Рыгор. ( Той дзяўчынке, што засталася адна). Не сумуй дзяўчынка, я буду тваім сябрам.

 Васіль. Ну вось, дзяўчаткі, вы і знайшлі сабе сябровак. Але ж вы, мабыць, памятаеце, што свята сёння хлапечае- свята пастухоў. Дык парадуйце хлопчыкаў, запрасіце іх на скокі! ( Рыгорка іграе на дудцы.)

 Васіль. Ну, дык грай жа, дудка,

Каб аж было чутна,

Каб ты так іграла,

Каб зямля скакала!

( Усе дзеці і іх бацькі танцуюць “ Трасуху” муз. А Пыталева, сл. М. Чарняўскага.)

Рыгор. Ну вось і скончылася наша свята. Пара ўжо нам дахаты. Зачакаліся нас. Вясной работы багата, вясной у цяжкай працы пачынаецца восеньскі хлебны каравай.

Васіль. Таму мы вам жадаем:

Каб Юр’я светлы ключык

Адамкнуў зямлю…

Рыгор. Пусціў расу

На ўсю зямлю-

І густую, і частую…

Васіль. І цёплую, і мокрую

Рыгор. І на ўвесь свет!

Разам. І на кожны цвет!

Да пабачэння, сябры!

(Гучыць вясёлая беларуская мелодыя “ Гаспадынька-бабка, павярніся крутка…”)

Гаспадынька-бабка, павярніся крутка,

Вясна-красна на ўвесь свет!

Масці кладку да й заві ў хатку.

Скавародку ў печ,  па яечкі ў клець,

Кубак малака  й сыр на талерку.

Кілбасы ў куточку вісяць на пруточку,

Прыстаўляй драбіну, лезь па саланіну.

Мы госцікі нібывалыя,

Нібывалыя, нідакучныя.

Мы вам часта ні дакучаім,

У гадочку ночку.[8, с. 39-40]

Свята працягваецца, робяцца сумесныя фотаздымкі, гучыць прыемная народная беларуская  музыка, дзеці танчаць, госці частуюцца прысмакамі са стала.

Літаратура:

1.Гуд. П. А. Ад каляд да пакроваў./ Пад рэд. Л. І. Жук.-Мн.: Выд. ТАА “ Красіка- Прынт”, 2000.- 224 с. – ( беларусь святочная).

2. Ліцвінка В. Д. Святы і абрады беларусаў.- 2-ое выд.- Мн.: Беларусь, 1998.-190 с.: іл.

3. Гурло  Г. А. Святыі абрады Капыльшчыны. Інфрмацыйна-даведачны матэрыял. Г. Капыль. 1998 г.

4. Ад верасня да жніўня/ Рэд.- укл. Л. І. Жук- Мн.: Выд. ТАА “ Красіка-Прынет”, 2001.- 128 с.- ( Беларусь святочная).

5. Мудрыя дарадцы: Прыказкі і прымаўкі.[ Для сярэд. школ. узросту/ Уклад. А. У. Янголь; Маст. В. В. Мікіта] .- 2-е выд., дапрац.- Мн.: Юнацтва, 1983.- 94 с., іл.

6. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі/ Уклад., класіфікацыя, сістэматызацыя матэрыялаў і камент. А. І. Гурскага; Уступ. арт. А. І. Гурскага, А. С. Ліса.- 2-е выд., выпр.- Мн.: Бел. навука, 2003.- 429 с.- ( беларуская народная творчасць).

7. Гульні, забавы, ігрышчы/ Уступ. арт., уклад., класіфікацыя і сістэматызацыя матэрыялаў і камент. А. Ю. Лозкі.- 3-е выд.- Мн.: Бел. навука, 3002.- 534 с.: нот. Іл.- ( беларуская народная творчасць).

8. Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. Жанры: Мінск. вобл./ Уклад. В. Д. Ліцвінка; Уклад. Муз. часткі Г. Р. Кутырова.- Мн.: Універсітэцкае, 1995.- 477 с.: іл., нот. іл.

Папараць-кветка.

Сцэнарый фальклорнага свята.

Падрыхтавалі: Цітова Я. Я.,загадчык установы дашкольнай адукацыі,

 Ешукоў А. Ў., музычны кіраўнік,

 Варэнік В. Ў., выхавацель дашкольнай адукацыі

Папярэдняя праца:

         На паседжаннях сямейнага клуба “ Да маралі праз сямейныя традыцыі”, у інфармацыйных  блоках “ Да ўвагі бацькоў”  па групах  дзецям і бацькам  паведамляецца інфармацыя аб свяце” Купалле”. Перад святам можна правесці конкурс  вырабаў “ Купальскі вяночак”,  конкурс  малюнкаў

 “ Чароўная папараць-кветка”, конкурс пляцовак і групавых пакояў

 “ Рыхтуемся да свята Купалле”, конкурс на лепшы вобраз жыхара купальскіх лясоў і вадаёмаў- выраб з падручных матэрыялаў вопраткі купальскіх герояў ( лесуны, вадзянікі, грыбы, русалкі, купалкі і г.д.)  Потым  напрацаваныя матэрыялы  можна выкарыстаць ў час правядзення свята і як вынік пасля свята ўзнагародзіць самыя актыўныя і творчыя сем’і выхаванцаў. На экалагічнай сцежцы і тэматычных пляцоўках ( вугалкі леса, агарода, луга, некранутай прыроды, медыцынскай градкі)  установы  дашкольнай адукацыі і пад час правядзення паходаў, экскурсій, прагулак звяртаць увагу выхаванцаў на лекавыя расліны і паведамляць, што ў старажытнасці збор зёлак ажыццяўлялі менавіта ў перыяд святкавання Купалля. Адначасова правесці работу па азнаямленні з ядомымі- неядомымі грыбамі і раслінамі і   паведаміць аб небяспечнасці невядомых раслін, грыбоў і г.д.

        Увазе бацькоў можна прапанаваць наступныя матэрыялы. (Для дзяцей паведамленні павінны быць даступнымі  іх ўзросту).    Уноч з 6 на 7 ліпеня ( з 23 на 24 чэрвеня па ст. ст.) у гонар летняга сонцавароту святкавалася найбольш маляўнічае, насычанае прыгожымі язычніцкімі звычаямі свята Купалле, дахрысціянская сутнасць якога засталася амаль некранутай да нашых дзён. Купалле вядома ўсім народам Еўропы. Пачынальнік славянскай фалькларыстыкі з беларусі Зарыян Даленга-Хадакоўскі, які жыў на пераломе 18 і 19 стст., сведчыў, што нашы землі палалі купальскімі вогнішчамі, а Андрэй Меер у “ апісанні Крычашскага графства” 1786 г.  адзначыў, што Купала найбольш часта ўспамінаецца ў песнях беларускіх сялян. Назва свята ў наш час справядліва звязваецца з пакланеннем даўцу жыцця прыродзе- Сонцу, увасабленнем якога былі ачышчальныя купальскія вогнішчы, ачалавечаны яшчэ ў матрыярхальным грамадстве вобраз жанчыны Купалы і нават яе дачкі. У хрысціянскай патрыярхальнай культуры ўжо з’яўляецца сын. Праўда, у вельмі позніх купальскіх забавах моладзі з’яўляецца стылізаваны вобраз Купаліша, але генетычна ён не звязаны з паходжаннем старажытных салярных уяўленняў.

“ Класці, раскладваць Купалу”, як гавораць у народзе, пачыналі зранку 6 чэрвеня: хлопцы запасалі паліва, збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча, якое засталося з Зялёных святак. Спальваннем іх на купальскім вогнішчы быццам можна было дагадзіць продкам, выклікаць іх спрыянне на Купалле. Лічылася, ўто ў гэты час каляндарная вяршыня росквіту прыроды, бо ўжо хутка “ прыйдзе Пятрок- ападзе лісток”.  Яна вызывала і самую актыўную дзейнасць варожых чалавеку прыродных сіл: ведзьмаў, чараўнікоў, гадаў, сурокаў. [2]

             Купалле- заўсёды свята душы для земляроба, які ў час летняга сонцастаяння, калі ўсё навокал так хораша расце, квітнее, спее, прыслухоўваецца да старажытнага пачуцця роднасці з навакольным светам, падказвае ям: “ Калі на Купалу ноч ясная- будзе добры ўраджай, будзе ягада красная, будзе дабро разнае”. Адметная рыса купальскага свята- панаванне жартоўных песень, пабудаваных на супрацьпастаўленні добрага дрэннаму, напрыклад, адной групы дзяўчат- другой, дзяўчат- хлопцам ці наадварот.  Купальская ноч здаўна лічылася ноччу барацьбы чалавека з поганню, якая ўвасаблялася ў вобразе ведзьмы-змяі.  У этычным і міфалагічным плане ведзьма-змяя- увасабленне сусветнага зла, з якім трэба змагацца перш-наперш агнём. Барацьбу з чараўніцай вядуць разам Купала і людзі. Песня заклінае: “ Наша Купала цёмная ноч, да паўпякай ведзьме вочы, штоб бяда па свету не хадзіла, штоб бяда людзей не глуміла”.  [8].

          Дзяды і спрыяльныя сілы прыроды, часцей за ўсё ў выглядзе

“ купальскіх зёлак”, дапамагалі людзям пазбегнуць злой сілы. Паказальна, што ў такіх старажытных сюжэтах дзяўчаты звяртаюцца з пытаннем, у адпаведнасці з моцнай у беларусаў традыцыяй, да дзеда. Перад  Купаллем  дзяўчаты і жанчыны ішлі збіраць васількі, руту, купалінку, багаткі, папараць, салодку і спявалі песні. Гэта павінна было перадаць збіральніцам цудадзейную купальскую сілу зёлак. Асаблівае месца  тут займала “ травіца брат-сятрыца”, якая здзіўляла спалучэннем рознакаляровых кветачак, што і парадзіла вядомы купальскі баладны сюжэт. Першым рытуалам Купалля было ўрачыстае песеннае запрашэнне на свята:

Хадзіў чыжык па вуліцы,

Рана-рана, па вуліцы.

Прасіў дзевак на Купалле,

Рана-рана, на Купалле.

Вам, дзеванькі, свая воля,

Я маманькі не баюся, рана-рана, не баюся.

 Я баценьку пакланюся,

Рана, рана, пакланюся.

Сама пайду на Купалле,

Рана, рана, на Купалле.

 З песнямі і карагодамі абыходзілі хаты, запрашаючы на свята.

Самая цікавая частка запрашэння- звычай адорвання купальнікаў- вестуноў Сонца, якому і прызначаліся ахвяры.

Вечар добры, наша пані,

 А ці прымеш нас з купаллей?

Калі прымеш- пакажыся,

А не прымеш- адкажыся.

 На вуліцу выхадзі,

Купальнічку падары.

А ці сала кусочак,

 Ці яечак пяточак,

Ці піражка скарыначку,

 Ці цыбулі пярыначку.

 У час абыходу купальнікі кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў і незамужніх дзяўчат ( каб тыя хутчэй ажаніліся, выйшлі замуж). З музыкай, карагодамі, танцамі, скокамі купальскі гурт на чале з Купалай выходзіў з сяла пад песню:

Йшла Купала сялом, сялом,

Закрыўшы вочкі пяром, пяром.

На Йвана Купала, на Йвана Купала.

Вітала хлопцаў чалом, чалом,

Свяціла ночкі агнём, агнём.

Пляла вяночкі шаўком, шаўком,

Славу Купалу  пяём, пяём.

Купальская грамада прыходзіла да высокага месца ля пэчкі ці возера, куды ўжо загадзя хлопцы сцягнулі для вогнішча галлё. Пачыналася здабыванне

 “ жывога” агню — трэннем дрэва аб дрэва:” сягоння ў нас Купала, сам Бог агонь расклаў”. Тут меўся на ўвазе Пярун, аб чым сведчаць песні “ Пажарам дуб’я гарэла”, “ Гарэла дуброва, гарэла” і тое, што ў купальскае вогнішча рытуальна кідалі дровы з дуба- сімвала Перуна. Затым вакол вогнішча вадзілі колавыя карагоды ў гонар сонца:

Ой, рана, рана, ой , рана на Йвана,

Выйшлі дзеўкі на луг, ой ды сталі ў круг.

Ой, рана, рана, ой, рана на Йвана,

Выйшлі  хлопцы на луг, ой, ды сталі ўсе ў круг.

Ой, рана, рана, ой, рана на Йвана,

Распалілі касцёр і гулялі да зор.

 Усю ноч ля купальскага агню гучалі песні, ладзіліся карагоды, гульні. Хлопцы і дзяўчаты скакалі праз вогнішча паасобку, накрыж і парамі, купаліся ў вадзе, каб ачысціцца і засцерагчыся ад злых сіл,

 спальвалі іх антрапаморфную выяву- ведзьму. У гонар жыццядзейнага сонца на высокіх шастах або спускаючы з гары падпальвалі прасмаленае кола. Ля вогнішча частаваліся абрадавымі стравамі ( абавязкова яешняй), варажылі, плялі вянкі:

Купалачка, дзе твая дачка?

Каліна!( Спяваецца пасля кожнага радка)

Мая дочка ў садочку

 Руту поле, ружу рве.

Краскі шчыпле, вянкі ўе,

Вянкі ўе, на сябе кладзе.

 Са словамі “ Ляці, ляці, вяночак, лаві, лаві, дружочак” кідалі на ваду вянкі ( часам без рук, махам галавы, стоячы спінай да вады) і варажылі  па  іх руху. Вянкі кідалі і праз вогнішча.

      Купалле- унікальнае свята, якое вельмі цяжка перанесці ў памяшканне ці на сцэну.  Вядомы толькі два больш-менш мастацкія перанясенні Купалля з натуральнага асяроддзя ў прыродных умовах: фальклорным калектывам в. Крулеўшчызна Докшыцкага раўна і гуртом “ Валачобнікі” Беларускага універсітэта культуры.

    Святкаванне Купалля як прыгажэйшага свята летняй пары нам трэба адрадзіць, зберагчы і, святкуючы трымацца ўсіх самабытных звычаяў. Яно лёгка, радасна ўспрымаецца дзецьмі, развівае іх творча, умацоўвае фізічна. Купалле павінна стаць святам мастацтва, паэзіі, стымуляваць музычнае развіццё дзяцей. Асаблівай увагі патрабуе арганічнае засваенне купальнай мастацкай традыцыі і складанейшай для дзяцей яе песеннай мелодыкі.

      Добра будзе, калі ў гэтую ноч дзеці будуць імправізаваць, спяваць, гуляць, скакаць, вадзіць карагоды, плесці вянкі, фантазіраваць, марыць ля купальскіх вогнішчаў, выпісваць таямнічыя салярныя знакі палаючай на кійку бяростай, пераапранацца ведзьмамі, купалкамі, русалкамі, рабіць маскі жаб, пачвар, чарцей, лесавікоў, вадзянікоў ( пад пільным доглядам дарослых).

        Няхай Купалле будзе прыгожым напамінам, што сонейка, святло заўсёды перасільвае цемру ночы, і ў гэтым дзеці будуць чэрпаць веру ў лепшую будучыню беларускага народа.[2]

Матэрыялы свята:

Дзеючыя асобы: Купалінка, Купаліш, Лясун, Вадзянік, Яшчар, Цётка-Трасавіца,  Грыб-мухамор, Купалкі, Купальская ночка, зорачкі-купалкі

Гучыць напеўная беларуская мелодыя “ Ой, рана, на Йвана”.

Госці, бацькі, педагогі, дзеці  размешчаны на пляцоўке вакол бутафорскага вогнішча(пафарбаваныя дровы).

 З’яўляюцца прыгожа апранутыя  ў народнае  адзенне Купаліш і Купалінка

( дарослыя, могуць быць і бацькі выхаванцаў).

Купалінка: Летняя ночка купальная… Ноч, чаруючая сваім хараством, прыгажосцю… У гэтую ночку, як гавораць народныя паданні, рукі блішчаць незвычайным святлом, дрэвы пераходзяць з месца на месца і вядуць гутарку між сабой…

Купаліш: Кажуць людзі, на Купалле

У кожным лесавым куточку

Кветка-папараць усходзе,

Зацвітае ў гэту ночку.

Адшукаць туды дарогі,

Дзе яна красуе, цяжка:

Жыхары лесу перашкаджаюць,

Скачуць у расцяжку.

Купалінка: Лесуны выходзяць з нетраў

 І русалак карагоды,                                                                                                                           

Вадзянік і сорак ветраў

Там з’яўляюцца заўсёды.

Купаліш: Жыхары лясныя крэхчуць

Лямантуюць і скуголяць

Каб шукальнікаў той кветкі

 Напалохаць і заблытаць.

Купалінка:

А чаму?

Хто кветку знойдзе,

 Возьме гэту кветку ў рукі-

 Шчасце з’явіцца ў народзе,

Будуць людзі жыць без мукі.

Дзяўчынкі  ў беларускай народнай  вопратцы выконваюць жартоўную песню “ Ідзіця, людзі, дзівіцеся…”, хлопчык, апрануты Купалкам , у вяночку падпаясаны ў народнай вопратцы вязе коніка ( драўляная цацка):

Ідзіця, людзі, дзівіцеся,

Едзя Купалка жаніцеся.

Сам жа ён едзе на коніку,

Дзевачку вязе ў возіку.

 Сам жа ён едзе, як жар гарыць,

Дзевачку вязе, як мак цвівіць

( Кожны радок паўтараецца)

( Гучаць гукі фанаграмы: шум ветру, раскаты грому, рогат, крыкі, лямант)

Купаліш: Ну вось, не абышлося і ў нас без непрыемнасцяў…

Купалінка: Але не хвалюйцеся, людзі добрыя, госцейкі дарагія. Галоўнае- не даць дрэнным жыхарам лесу агню з нашага  купальскага вогнішча. А калі што якое, дык хвашчыце іх крапівой і палыном. Яны спрадвеку баяцца гэтых “ лекаў”.

Пачынаецца шэсце лесуноў, русалак, дрэнных лясных жыхароў, якое адбываецца адначасова на сушы і на  “вадзе” ( на пляцоўцы зроблены з блакітнай тканіны штучны вадаём). Па ім да свята набліжаюцца прадстаўнікі “ Шкоднага царства”.

 У складзе шэсця:

Вадзянік абросшы вадаростамі, з перапончатымі лапамі, царскай каронай на галаве, у масцы з вялізнымі вачыма, доўгімі валасамі і барадой, на нагах ласты.

Лесавік стары дзед з мохавай барадой і валасамі. Ён апрануты ў вывернуты кажух, на якім начэплены галіны дрэў, лісце, мох, кветкі.

Грыб- мухамор-з шляпкай грыба размаляванай як мухамор і ў белай вопратцы.

Яшчар з вялікай пашчай, з якой ідзе дым ( маска) , клыкамі, вялізным хвастом, кіпцюрамі.

Цетка-Трасавіца— багіня хвароб, старая баба  ў масцы жабы.

Прыбыўшы да вогнішча( штучна зробленае вогнішча на пляцоўцы-можа быць намаляваным, ці зробленым з афарбаваных паленняў з імітацыяй агню), пад акампанемент  сваёй музыкі (  выкарыстоўваюцца самаробныя

“ музычныя інструменты”: трасуць маракасамі, б’юць у бубны, шумяць кубачкамі з насыпаным зернем, стукаюць лыжкамі ў патэльні і г.д.).

Грыб-мухамор:  Я пачуў ваша гулянне

                               У цёмным лесе пад імхом…

                               І цяпер вось на патэльні

                               Раблю лыжкай выкрутасы…

 ( Пачынае біць у патэльню лыжкай, астатнія  прадстаўнікі  “ Шкоднага царства” падтанцоўваюць.)

Можа дасце мне вугалёк з вашага купальскага вогнішча.

Мы ўсе вельмі замерзлі пакуль па вадзе да вас ішлі. (Прадстаўнікі  “ Шкоднага царства” усе разам пачынаюць дрыжаць і скуголіць).

Купаліш: Бачым, што махляр ты ўдалы! Але падмануць нас не так і лёгка. Чароўныя вагенчыкі дапамажыце, злых шкоднікаў адганіце!

( Дзеці ў чырвонай і жоўтай  вопратцы, з ліхтарыкамі ў руках  выконваюць танец  Купальскага агенчыку і адганяюць шкоднікаў ( пад любую  хуткую вясёлую народную мелодыю ).З’яўляецца Цетка-Трасавіца з дзвюма жабкамі-дачушкамі.

Цетка-Трасавіца.( любуючыся ў люстэрка)

Прыгажуні мы, трасавіцы-дзявіцы.

Шчабятушкі, шаптунні-сятрыцы

 Просім з намі ў гульні гуляць

І нікого ў лес не пускаць

Ну навошта вам кветку шукаць?

Лепей шумна і доўга гуляць!

Дзеці, вы любіце гуляць.

Дзеці: Так

Цетка-Трасавіца: Я вазьму з вашага вогнішча адзін агенчык і пайду да дому да сваіх дачушак, буду ім есці варыць , вы нікому нічога не кажыце, і што мяне бачылі не гаварыце. ( Хапае з “ Вогнішча” агенчык і хоча ўцякаць)

Купалінка і Купаліш: Возьмемся за рукі дружна, зробім хутка круг  мы дужы, абаронім мы Купальскі агенчык, не дадзім Цётке-Трасавіцы нашкодзіць людзям і добрым лясным жыхарам. Напужаем яе палыном і крапівой. Хай бяжыць не аглядаючыся сабе дамой . ( Гучыць вясёлая мелодыя. Дзеці ў кругу разам з Купалішам і Купалінкай , ўзяўшыся за рукі адбіраюць ў  Цёткі-Трасавіцы агенчык і выганяюць яе са свята разам з дачушкамі: кладуць Трасавтцы і яе дачкам на галаву вянок з палыну, яна пакорна кладзе агенчык ў вогнішча, просіць прабачэння і пакідае свята).

Паяўляецца  Лясун і Вадзянік, Яшчар, Грыб-Мухамор.

Лясун: Я Лясун, Лясун сярдзіты,

Не спушчу нідзе нікому!

Не хадзі ніхто ў ночы,

 Не чапай маіх харомаў.

Кветку пільна я вартую,

На замкоў замкнёна сорак,

А сцяжынку дам такую —

Усіх заблытаю я скора!!! ( Смяецца.)

Вадзянік:

Па загаду Трасавіцы ў лес не пусцім мы нікога.

Яшчар, Грыб, чаго стаіце?

Ад вогнішча  ўсіх ганіце!

Яшчар і Грыб-Мухамор:

Усіх прагонім і адгонім

Ад Купальскага агню.

Усе заблытаем мы сцежкі.

Жыхароў лясных палонім,

Усе схаваеце  ўсмешкі.

(  Лясун і Вадзянік, Яшчар, Грыб-Мухамор гавораць словы і з чатырох бакоў набліжаюцца да “вогнішча”, імкнуцца забраць вагеньчыкі з вогнішча, смяюцца і робяць рукамі і нагамі хаатычныя рухі).

Купалінка:

Жыхары “ Шкоднага царства”

Вас ніхто не запрашаў.

У цёмны лес вам усім дарога.

У раку глыбокую.

На асіну высокую.

Далёка ад нашага Купальскага вогнішча.

Ідзіце прама і не аглядайцеся,

А да нас ніколі не вяртайцеся.

Купалінка:(Звяртаючыся да дзяцей і ўдзельнікаў свята)

Ганіце , людзі добрыя,  адсюль шкоднікаў, каб не псавалі нам свята! Палыну ды крапівы ім! Дапамажы нам, Купальская ночка! ( З’яўляецца прыгожая, святочна апранутая, жанчына, якая ўвасабляе Купальскую ночку).

Грайце дзеткі на жалейцы разам з Купалішам . Грай жалейка, грай і шкоднікаў праганяй!

Купаліш пачынае “граць на жалейцы” ( гучыць запіс народнай мелодыі  “Сягоння Купалле на Яна…”.[8].

Сягоння Купалле на Яна.

Дзевачкі зелле збіралі,

Дзевачкі зелле збіралі,

У старога дзеда пыталі:

Што, гэта, дзедка за зелле-

Чорныя галоўкі насення?

А дзедка зелле не паняў

 Ды на караля адаслаў.

Каралеўна зелле пазнала,

Яна дзяўчынкам сказала:

Дзявочае умыванне,

Кавалерскае каханне.

 Дзеці яму дапамагаюць. ( пакуль Купалінка гаворыць словы, Купальская ночка ( Жанчына ў святочнай вопратцы) раздае дзецям інструменты).

Жыхары “ Шкоднага царства” з лямантам, войканнем хутка збягаюць ад вогнішча  Купальскай ночкі,  дзяцей з  жалейкамі і “палыном  з крапівою”

( бутафорскія галінкі) ў руках.

Купальская ночка: Расцерушыла  я свой цёмны пыл. Распляла над зямлёй свае чорныя косы, сама, як маці, прытаілася ў лесе каб вартаваць і ахоўваць сон людзей і сон прыроды.

Купалінка:А каб на зямлі не было так маркотна ў час  прыходу ночкі, яна пазмятала з неба ўсе хмаркі, і яно заззяла тысячамі рознакаляровых агеньчыкаў-зорачак.

Купальская ночка: Дзе мае зорачкі- купалачкі? Заззяйце, прыляціце. Зямлю шчасцем і добрай надзеяй агарніце! ( Дзяўчаты выконваюць танец зорачак пад матыў народнай песні “ Купалінка, купалінка, цёмная ночка, дзе твая дочка?” Пакуль дзяўчынкі танчаць, Купальская ночка знікае)

Купальская ночка:  Калі надыходзіць час майго ўладарыння, чалавек ў купальскую ночку шукае кветку папараці, бо кажуць, што ў купальскую ноч зацвітае яна агністым цветам.

Купалінка: Запрашаем усіх на пошукі папараці-кветкі, якая ззяе рознакаляровымі агеньчыкамі і знаходзіцца недалёка ад “вогнішча”.

Купаліш:Хто кветачку шчасця сёння адшукае, у падарунак ад Купылы вянок атрымае!

 (Гучыць вясёлая музыка. Удзельнікі свята ідуць на пошукі папараць-кветкі. Час пошуку не больш за 5 хвілін.  Папараць- кветка ўяўляе сабой букет з папараці, васількоў, прыгожых летніх кветак, падсвечаных знутры рознакаляровымі навагоднімі гірляндамі. Букет знаходзіцца на адлегласці 20-50 метраў ад” вогнішча”. У час пошуку папараць-кветкі  ( дзеці шукаюць разам з бацькамі)  прадстаўнікі “ Шкоднага царства”, схаваўшыся ў розных патаемных кутках “ лесу”( пляцоўкі), перешкаджаюць удзельнікам свята: Вадзянік “аблівае ўсіх вадой”, Лясун і Грыб –Мухамор страшаць сваім рогатам і падкідваюць неядомыя грыбы ў кошыкі  ўдзельнікам свята, русалкі і Трасавіца з Яшчарам перастаўляюць указальнікі месцазнаходжання кветкі папараці. Чуюцца галасы: “ Знайшлі, знайшлі папараць- кветку!”. Удзельнікі свята  песняй сустракаюць пераможцу гульні, у руках якого ззяе, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі папараць-кветка.  Калі сям’я,  якая знайшла папраць-кветку падыходзіць да вогнішча ,гучыць урачыстая  мелодыя.  Усе пляскаюць у далоні. Да сям’і-уладальніцы кветкі падыходзіць Купалінка і купалачкі-зорачкі з узнагародамі. Гучыць ціхая мелодыя “ Ой, у нядзельку на Яна” [8].

Купалінка ( ускладваючы на галаву  таты-пераможцы вянок з рознакаляровых кветак):

Хай лёс твой будзе шчаслівы,

У хаце хай будзе весела,

 І сытна, і мірна, і песенна,

Купалачкі-зорачкі ( уручаючы падарункі сям’і):

  • Хай доля ад бед уратуе,
  • Зязюля шмат год накукуе,
  • Хай без працы не збэсцяцца рукі,
  • Хай будуць здаровы дзеці і ўнукі.

Пераможцы свята запрашаюць усіх на танец: “Полька беларусская”.

Літаратура:

1.Гуд. П. А. Ад каляд да пакроваў./ Пад рэд. Л. І. Жук.-Мн.: Выд. ТАА “ Красіка- Прынт”, 2000.- 224 с. – ( беларусь святочная).

2. Ліцвінка В. Д. Святы і абрады беларусаў.- 2-ое выд.- Мн.: Беларусь, 1998.-190 с.: іл.

3. Гурло  Г. А. Святыі абрады Капыльшчыны. Інфрмацыйна-даведачны матэрыял. Г. Капыль. 1998 г.

4. Ад верасня да жніўня/ Рэд.- укл. Л. І. Жук- Мн.: Выд. ТАА “ Красіка-Прынет”, 2001.- 128 с.- ( Беларусь святочная).

5. Мудрыя дарадцы: Прыказкі і прымаўкі.[ Для сярэд. школ. узросту/ Уклад. А. У. Янголь; Маст. В. В. Мікіта] .- 2-е выд., дапрац.- Мн.: Юнацтва, 1983.- 94 с., іл.

6. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі/ Уклад., класіфікацыя, сістэматызацыя матэрыялаў і камент. А. І. Гурскага; Уступ. арт. А. І. Гурскага, А. С. Ліса.- 2-е выд., выпр.- Мн.: Бел. навука, 2003.- 429 с.- ( беларуская народная творчасць).

7. Гульні, забавы, ігрышчы/ Уступ. арт., уклад., класіфікацыя і сістэматызацыя матэрыялаў і камент. А. Ю. Лозкі.- 3-е выд.- Мн.: Бел. навука, 3002.- 534 с.: нот. Іл.- ( беларуская народная творчасць).

8. Ліцвінка В. Дз., Кутырова Г. Р.Беларускі  фальклор у сучасных запісах:Традыцыйныя жанры: Мінская вобласць. –Выдавецтва МН.:  Універсітэцкае, 1995.- 477 с.: іл., нот, іл., Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь.

9.Адамовіч Я. Тураўскае Купалле// Тэатральная Беларусь. 1992.№6.

10. Аляхновіч А. М, Гуд П. А. Ой рана на Йвана. Метадычны дапаможнік па правядзенню Купалля ( з дадаткам “ Купальскія песні”). Мн., 1991.

11. Купалле-нацыянальны летні карнавал// Беларуская мова і літаратура ў школе.1989.№5.

12. Ліцвінка В., Раговіч У. Песні лета// Мастацтва Беларусі.1988.

13. Майсяёнак Г. свята як традыцыя: ( Купалле)// Чырв. змена. 1989.22 ліп.

14. Мялешка А. А. Народнае Купалле: ( Аб святкаванні ў Беларусі) // Ракурс. 1992.№2.

“ Сцэнарый восеньскага свята Багач  па Ванелевіцкі”

Музычны кіраўнік: Ешукоў А. Ў.

Загадчык: Цитова Я. Я.

 Папярэдняя работа: дзецям загадзя  даводзіцца  інфармацыя аб свяце “ Багач”.

Дзеючыя асобы:

Вядучы, Агароднік, мядзведзь, Гаспадыня, пані Бульбачка.

Абсталяванне: медальёны з малюнкамі агародніны, 2 чыгункі для

“ баршчу”, муляжы садавіны і агародніны,  2 мяшочкі з бульбай  ( па 8-10 шт. бульбін), 8-10 абручоў, крэйда, сявенька з зернем з несапраўднай запаленай свечкай ( намаляванай), мяшочкі з зярняткамі. 

 Вядучы: Восень у госці завітала, пачастункаў назбірала

 Усім прынесла падарункі, садавіны смачнай клункі

 Агародніны цэлы склеп,  а на стол духмяны хлеб.

 Наша восень багацейка, любіць дзетак частаваць

 Ну  а потым  ёй цікава разам з дзецьмі пагуляць.

( Памочнікі вядучага  кожнаму выхаванцу апранаюць медальён з  малюнкамі агародніны.  Малюнкі перагорнуты. Дзеці ведаюць якую гародніну прадстаўляюць. )

Гучыць музыка .

Уваходзіць Агароднік.( апрануты ў доўгую намітку расшытую  малюнкамі агародніны з упрыгожаным кіем ( палкай))

Агароднік:

Добры дзень, дзеці і дарослыя!  Як утульна ў вашай зале! Якая прыгажосць! Я бачу, што гаспадыня Восень завітала і ў ваш садочак. Дзеці, а вы  добра ведаеце назвы садавіны, не блытаецеся? Так,  мы гэта праверым.

Дзеці становяцца ў круг. На кожным выхаванцы медальён  з  відарысам якой небудзь агародніны ( рэпа, морква, цыбуля, агурок, рэдзька, бурак, бульба  і г.д.). медальёны перагорнуты.  

Агароднік выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

-Хто там?

— Агароднік!

— За чым прыйшоў?

-За рэпай!

Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае, “ рэпа” пачынае ўцякаць.  Агароднік павінен злавіць яе і адвесці ў свой агарод. Гульня заканчваецца тады, калі ўся “ Агародніна” пяройдзе да агародніка. Агароднік з дапамогай вядучага збірае медальёны  ў сабранай

 “ Агародніны” ( Агароднік мае права тры разы адгадваць, які ігрок названы той агароднінай, якая яму патрэбна).

Агароднік:  Вось колькі агародніны я назбіраў ( трымае медальёны у руцэ, дзеці ў гэты час ўжо сядзяць на сваіх месцах). Зараз звару такі смачны боршч! А вашы бацькі мне дапамогуць.

 Памочнікі вядучага і вядучы выбіраюць з ліку бацькоў  удзельнікаў наступнага конкурсу  “ Смачны боршч”.   Абраным неабходна з завязанымі вачыма адабраць у чыгунок, які знаходзіцца на падрыхтаваным  стале неабходную садавіну з падносаў. Каб зблытаць удзельнікаў, ім акрамя патрэбных інгрыдыентаў для стравы, падкладваюць іншыя розныя, падобныя на  агародніну  неядомыя   прадметы і садавіну. Выігрывае той, хто першым без памылак “ Зварыць боршч” ( адбярэ ўсё неабходнае).  Пры наяўнасці жадаючых пагуляць, конкурс паўтараецца.( У час спаборніцтва ціха гучыць музыка).

Музычная паўза.  ( Танец Рабінак).

Агароднік збіраецца ў дарогу. Прыносіць ў падарунак дзецям садка маленькі кошык часныку. Гаворыць аб яго карысных уласцівасцях і развітваецца з дзецьмі і гасцямі.

З’яўляецца Гаспадыня.

Гаспадыня: А якія ж спрытныя мае памочнікі!  Вой-вой, мае дзетачкі-любачкі мае!!! Усе справы парабілі і  баршчу  наварылі. Значыць можам пагуляць і мядзведзіка пазваць! Пагуляем у “Рэдзьку”.

Гуляючыя усаджваюцца на зямлю так, каб кожны ігрок сядзеў паміж нагамі таго, хто знаходзіцца за ім і ахоплівае яго рукамі за пояс. “ Гаспадыня” садзіцца апошняй.

Стук у дзверы:

— Хто там?

Заходзіць мядзведзь, падыходзіць да ігракоў  і кажа:

  • Мядзведзь.
  • Чаго табе трэба?
  • Я ў бярлозе сядзеў, усё лета еў, але не наеўся — рэдзькі хачу.
  • Яшчэ не пасеяна!

“ Мядзведзь “ падыходзіць другі раз , дыялог паўтараецца. Аднак цяпер гаспадыня гаворыць, што рэдзька “ Яшчэ не ўзышла”. За трэцім разам яна адказвае “ Яшчэ не праполата”, а за чацвёртым “ Яшчэ не вырвана”. Пасля гэтага мядзведзь кажа: “ Сам вырву!-  і бярэ за рукі аднаго з гуляючых. Стараючыся вырваць яго з рук таварыша.  Калі гэта яму ўдаецца, ”вырваная рэдзька” садзіцца за спінай  Гаспадыні, а мядзведзь пачынае рваць наступную “ рэдзьку”. Калі зрабіць гэта ён не зможа, то сам садзіцца за спіну таго іграка, які не ўтрымаў “ рэдзьку”, а “ нявырвная рэдзька” становіцца “ мядзведзем”.  (Гульня заканчваецца, калі ўсе ігракі будуць перасаджаны за спіну “ гаспадыні”.  “ Рэдзькі” могуць дапамагаць “ гаспадыні” прыдумваць адказы. “ Мядзведзь”, вырваўшы “ рэдзьку”, ацэньвае яе, напрыклад, натупным чынам: “ Добрая рэдзька, трэба ўзяць яшчэ адну” або:

 “ Нясмачная рэдзька, вазьму лепш іншую” і да т.п.

 Гаспадыня прыносіць кошык з рэпкамі аддае мядзведзю. Дзеці і вядучы дзякуюць Гаспадыні і мядзведзю і развітваюцца з імі.

 Музычная паўза.  Песня” Што нам  восень прынясе?”

 Вядучы: ( загадвае загадкі пра садавіну)

— Сядзіць Піліп да палкі пріліп. Дзеці, што гэта? ( Яблык)

—  Чырвоная прыгажуня ў зямлі схавалася, а касу наверсе пакінула. ( Морква)

— Гарбаты дзядок усё поле аббегаў. ( Серп)

— На коніку сем саколікаў, кожны ў каптаночку. ( Авёс)

— Чорная свінка мае тры спінкі. ( Грэчка)

— Яго бьюць каламі, рэжуць нажамі, за тое яго так любяць і жыць без яго не могуць. ( Хлеб)

— Пайшла Эльжуха ў сямі кажухах. ( Цыбуля)

— Ішла пані з маста, на ёй кашуль за ста. (Качан капусты)

— Духмяная прыгажуня павісла на галінцы, ў сукні чырвона-жоўтай ці ў такой як у ялінцы.  ( Грушка)

( выкарыстоўваюцца любыя загадкі аб садавіне, агародніне, на восеньскую тэматыку).

( даходзяць да назвы садавіны “ груша”, праводзіцца гульня “ Грушка”).

Гуляючыя, узяўшыся за рукі, утвараюць круг, усярэдзіне якога становіцца вядучы. Гэта і ёсць  “грушка”. Ігракі ідуць у крагодзе вакол “ грушкі” і спяваюць:

Мы пасадзім грушку

Ўсе, ўсе,

Няхай наша грушка

Расце, расце,

Вырасці ты, грушка,

Вось такой вышыні,

Распусціся, грушка,

Вось такой шырыні!

Расці, расці, грушка,

Ды ў добры час,

Патанцуй, Марылька.

Паскачы для нас.

А мы гэту грушку ўсе шчыпаць будзем,

Ад нашай Марылькі ўцякаць будзем!

 “ Грушка”, стоячы ўсярэдзіне круга, павінна паказваць усё,  пра што пяецца ў песні: танцаваць, кружыцца. На словы “ вось такой вышыні”  гуляючыя падымаюць рукі ўверх, а на словы “ вось такой шырыні” разводзяць рукі ў бакі. Калі спяваюць: “ А мы гэту грушку ўсе шчыпаць будзем”, набліжаюцца да “ грушкі”, дакранаюцца да яе і хутка ўцякаюць, а “ грушка” пачынае лавіць іх. Перамагае “ грушка”, якая за пэўны час здолее злавіць як мага больш ігракоў.  ( ігракі павінны выконваць танцавальныя рухі, узгадняючы іх са словамі песні).

Дзеці садзяцца на свае месцы.

За дзвярыма чуецца булькаценне, шум, нібы пар валіць з чыгунка з печы.

Уваходзіць Пані  Бульбачка.

  •   Ой упарылася, на алеі  падсмажылася, смятанай заправілася !!! Пых, пых. Забівае дых. Пух,пух, прысяду вось тут! Ухх! ( падае на  падрыхтаваны стул).
  • Дзеці, ці пазналі вы нашу госцю?

Дзеці адказваюць.

  • так, гэта пані Бульбачка. Пані бульбачка , вы так стаміліся, а што вы рабілі? Адкуль вы з’явіліся?
  • Бульбачка расказвае як яна з’явілася на стале беларусаў, якую карысць прыносіць людзям, гаворыць аб тым,  што з’яўляецца другім хлебам нашай краіны і таму да яе трэба ставіцца з павагай і шанаваць тых людзей, якія вырошчваюць для нас гэтую гародніну).
  • ( звяртаючыся да гасцей), а ці не забыліся нашы госці. Як трэба бульбачку саджаць? Зараз прыгадаем. ( Праводзіцца гульня

 “ Пасадка бульбы” удзельнічаюць бацькі і выхаванцы.

Гуляючыя дзеляцца на дзве каманды і становяцца ў калоны. Першыя ў калонах- капітаны каманд, яны трымаюць у руках мяшочкі з “бульбай”. На адлегласці 10-15 м ад лініі за якой знаходзіцца каманды кладуць 8-10 абручоў  або малююць кружочкі. Па сігналу капітаны бягуць да абручоў  і “садзяць бульбу” па адной у кожны кружок, затым вяртаюцца назад і перадаюць мяшочкі наступным ігракам, якія бягуць “ збіраць бульбу”. Перамагае каманда, якая здолее “ пасадзіць” і

“ сабраць бульбу” хутчэй. Ігракі не павінны выходзіць за лінію без мяшочка. Калі “ бульбіна” ўпала, яе трэба падняць, а затым бегчы.

 “ Садзіць бульбу” дазваляецца толькі ў кружкі ці абручы ( лункі)).

( Пад час гульні гучыць музыка).

  • Вось малайцы!  Ну і спраўныя і рухавыя! Вось гэта памочнікі!!! Ну, бачу, што ў вас усё добра пара мне ўжо і на адпачынак.

Трэба мне у пограбе паспаці, каб вясной  у добры час  устаці, укласціся ў зямельку і багацце прынесці ў кожную сямейку. Бывайце, мае маленькія працаўнікі!  (Развітваецца з дзецьмі і знікае за дзвярыма).

( Пакуль  праводзіцца  гульня “ Пасадка бульбы” памочнікі вядучага

выносяць накрытую сявеньку з зернем з несапраўднай запаленай свечкай ( намаляванай)  на падрыхтаваны столік).

  • Дзеці,  а што гэта ў нас тут пані Бульбачка пакінула?  Зараз паглядзім.  ( Падыходзіць да стала і бярэ ў рукі сявеньку з зернем).  Хто ведае,  што гэта такое? ( Падрыхтаванае дзіця расказвае для ўсіх бацькоў :“Багач”- свята, якое адзначалі з заканчэннем усіх земляробчых работ. У гэта свята абыходзілі ўсе двары ў вёсцы з  “сявенькай”, запоўненай зернем, у якім стаяла свечка. Яе называлі “ Багачом”. Пасля заканчэння абыходу вёскі, “ Багач” неслі ў якую-небудзь хату і ставілі на покуце на ўвесь год. Лічылася, што ў той сям’і, дзе заставаўся “ Багач”, панавала шчасце і багацце. У гэтай жа хаце наладжвалі рытуальнае застолле з пачастункамі, песнямі, танцамі, жартамі.)
  • Дзеці і паважаныя госці,  Бульбачка  абышла наш аграгарадок

з  “ сявенькай” і пакінула яе ў нашай дзіцячай вясёлай сям’і, у нашым садку, каб панавала ў нашым садку шчасце і багацце на ўвесь год. Давайце занясём падарунак  Бульбачкі у нашу сялянскую хатку ( музей дашкольнай установы). (  Са словамі: “ Прыйшоў Багач, кідай рагач, бяры сявеньку-сей памаленьку!”  дзеці і вядучы адносяць “ сявеньку” у сялянскую хатку і варочаюцца ў зал на свята. У той час пакуль дзеці і вядучы адсутнічаюць, памочнікі ў зале частуюць бацькоў выхаванцаў яблыкамі і раздаюць маленькія палатняныя упрыгожаныя мяшочкі з зярняткамі пад  народную  мелодыю .

Дзеці займаюць свае месцы.  Памочнікі частуюць іх яблыкамі і арэхамі. Гучыць ціхая народная мелодыя.

Вядучы разам з дзецьмі: “ Мы вам жадаем, каб да вашых хат, сцежкі не ведаў не ўрач, не адвакат. І каб было вам на усім вяку, лёгка на сэрцы, цяжка ў кашальку.…”) Да новых сустрэч!

Літаратура:

1.Этнакультурнае выхаванне: фарміраванне асноў патрыятызму ў старшых дашкольнікаў: вучэбна-метад. дапаможнік/ А. В. Кахноўская; ДУА “ Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі”.- 2-е выд., выпраўл.- Мінск: Мін. Абл. ІРА, 2013.

2. Святы, абрады Капыльшчыны:  Інфармацыйна-даведачнае выданне/  Уклад.  Г. А. Гурло- Аддзел культуры Капыльскага райвыканкама, раённы Цэнтр культуры, аддзел традыцыйнага мастацтва.-  Капыльскае рэдакцыйна-паліграфічнае прадпрыемства “ Слава Працы”- Капыль,1998 г.

3. Беларускія народныя  гульні /У. М. Краж, В. В. Трубчык.-г. Мінск:

“ Перамога” Міністэрства інфармацыі  Рэспублікі Беларусь.

4. Ад  Каляд  да  Пакроваў / П. А. Гуд.- г. Мінск: Выд. ТАА “ Красіка-Прынт”,2000.

5.Ад верасня да жніўня/ Рэд.-укл.Л. І. Жук-Мн.: Выд. ТАА “ Красіка-Прынт”,2001.

6. Мудрыя дарадцы: Прыказкі і  прымаўкі./ Уклад. А. У. Янголь- 2-е выд., дапрац.- Мн.: Юнацтва,1983.

7.Крынічка народнай творчасці: зборнік фальклорных твораў: А. У. Івановіч, А. А. Сабіч.- Мінск: Беларусь, 2013.

8. Мудрасць жыцця: прыказкі, прымаўкі/ уклад. А. І. Гурскі; М 89 маст. Т. П. Беразенская. — Мінск: Маст. літ., 2007.- 94 с. : іл.- ( Беларускі фальклор).

Сцэнарый свята “ Благавешчанне”

( склала загадчык ДУА “ Ванелевіцкі дзіцячы сад” Цітова Я. Я.)

(У святліцы  накрыты абрусам стол, стаіць ежа, за сталом гаспадар, гаспадыня і дзеці: дзве дзяўчынкі і два хлапчукі).

Папярэдняя работа: дзецям загадзя  даводзіцца  інфармацыя аб свяце

 “ Благавешчанне”.

Дзеючыя асобы:

Гаспадыня Надзея, гаспадар, дзеці( 2 сыны, дзве дачкі,” Буслік”,суседка  Васіліна, дзед Рыгор.

Абсталяванне: рознакаляровы парасон, місачка з “зямлёй” і зярняткі капусты( бусіны), медальёны з малюнкамі буслікаў,  8-10 абручоў,  палатняны мяшэчак з “ смеццем”.

Гаспадыня ( гледзячы ў акно):   Бусел прыляцеў-вясна будзе! Ды на нашым двары пасяліўся, будзе ў нас у гэтым годзе дастатак. Вось і добра! З Благавешчаннем вас!

1 хлопчык: А мы матуля, каб ён да нас прыляцеў зацягнулі з Санькам на страху нашага дома старую барану, каб яна паслужыла асновай для гнязда бусла, вось яму і спадабалася, прыляцеў родненькі да нас.

2 хлопчык : Ага, вунь як спраўна за працу ўзяўся.Носіць галінкі, гаспадарнічае!Які працавіты!

Гаспадар: Так, малайцы дзеці, трэба птушкам дапамагчы, а яны нам потым дабром адплацяць. Разбураць гняздо бусла- вялікі грэх. Акрамя таго, у бусла ў адной  назе знаходзіцца агонь, у другой –вада, так што ён у адплату за разбурэнне гнязда можа зрабіць пажар. Забіваць бусла- таксама грэх. Гэта тое ж, як і забіваць чалавека, бо бусел сам з чалавека.

Гаспадыня: Пачакайце не бягіце на двор. Хай ён паляціць за галінкамі. Лепш за ўсё пабачыць бусла лятучым: тады цэлы год будзеце “лёгкія на ногі” мае даражэнькія дзеткі і мой гаспадар.

( Пераапранутае ў бусла дзіця “ махаючы крыламі” быццам ляціць перабягае за вокнамі хаты гаспадароў, “ кружыць” і знікае за кулісамі).

Дзеці разам: Вунь паляцеў, паляцеў! Цяпер мы ўсе будзем здаровыя і лёгкія на ногі!

( Хлопчыкі выбягаюць на двор).

Гаспадар: Пайду і я ў хлеў. Трэба ўсе прылады да веснавой пахаты перагледзець.( выходзіць з дому)

Дзяўчынкі: Матуля, ужо мы ўсе паснедалі. Давайце будзем прыбірацца.

Гаспадыня: Добра, дачушкі. Зараз прыбяром са стала і я нешта цікавае вам пакажу і раскажу. (  Гаспадыня і дачушкі прыбіраюцца і садзяцца побач на заслончыку).

Гаспадыня: Смецце мы з вамі сёння выносіць не будзем. Вось яно( дастае невялікі палатняны мяшэчак). На Благавешчанне гаспадыні не выносяць смецце з хаты, а ставяць яго ў пасудзіне пад лавай на покуці. Зараз і мы гэта зробім. ( Ставяць мяшэчак з “ смеццем” пад лаву).

Дзяўчынкі: А навошта мы гэта робім, матуля?

Гаспадыня: А гэта каб наша курыная гаспадарка прырастала і каб нашы курачкі не гублялі яек на чужых дварах.  Гэта яшчэ мая бабуля мяне навучыла. А яшчэ трэба  7 красавіка ўстаць раніцай, пакуль усе ў хаце спяць і перавязаць саху — вось гэтую прыладу для апрацоўцы зямлі. Паглядзіце бацька яе вынес з сарая ( наказвае на прыладу, якая стаіць недалёка ад “ Хаткі” гаспадароў).  Тады куры будуць добра несціся.  А яйкі усім гаспадыням хутка спатрэбяцца. Ужо вось-вось і Вялікдзень.Вось паглядзіце, як хораша  нашы курачкі і пеўнікі гуляюць у нашым двары, быццам танцуюць.

( Дзеці выконваюць танец “ Кураняты”)

Гаспадыня: Благавешчанне –час перавагі вясны над зімой. Трэба гаспадыням клапаціцца пра агароды, тым больш што пара каля гэтага свята лічыцца найбольш прыгоднай для пасеву расады.

 ( Спявае )“ Вясна-красна, што нам вынесла?

 Нам вынесла саху, барану.

 Старым бабкам пасядзеннечка,

Маладыцам красенца ткаці,

А дзяўчаткам да й пагуляці.

Суседка: Добры дзень у хату цётка Надзея.

Гаспадыня: Добры дзень, Васіліна.

Суседка: Хто тут збіраў дзяўчат гуляць.

Дзяўчынкі: ( разам) Мы!

Суседка: Дык хадзем да нас ў двор.

( выходзяць з “ Хаткі”)

 Суседка: Дзяўчаты, хлопцы хадзем да нас гуляць. Хутка лічымся:

( Суседка Васіліна хутка і гучна гаворыць)

Раз, два, тры, чатыры,

 Пяць, шэсць, сем, восем,

Выйшла баба з доўгім носам,

А за бабай сівы дзед,

Колькі дзеду таму лет?

( Дзеці становяцца вакол Васіліны, пакуль яна гаворыць словы, памочнікі апранаюць дзецям медальёны).

Бусел, бусел калода

Што заўтра будзе-

Дождж ці пагода?

Калі сонейка-кружыся,

Калі дожджык, то садзіся.

(  На дзецях медальёны з відарысам буслікаў. Гучаць розныя мелодыі: хуткая- дзеці ўцякаюць ад дажджу пад  рознакаляровы парасон суседкі Васіліны, павольная-кружацца і садзяцца як буслікі на свае гняздзечкі ( на падлозе актавай залы размеркаваны абручы.) Калі зноў гучыць хуткая мелодыя і дзеці ўцякаюць пад парасон, памочнікі забіраюць адзін з абручоў. Няўважлівы  Буслік без гняздзечка сядае на свае месца і так да той пары пакуль не застанецца толькі адзін Буслік-самы пільны і спрытны.)

Суседка: Вось малайцы! Якія уважлівыя і вясёлыя! А зараз адпачніце крыху і мы з вамі паадгадваем загадкі.

Бегла ваўкоў дваццаць пяць, ды і цяпер сляды знаць. ( Барана)

Сто сястрыц адну хустку вяжуць. ( Пчолы і соты)

Сто адзін брат, усе ў адзін рад, разам звязаны стаяць. ( Пляцень)

Семсот свішча, чатыры танцуе, дзве свечкі гараць, два вартавыя стаяць. ( Конь)

Тысяча брацікаў звязаны, адным поясам падпяразаны. ( Сноп)

У адным доме сотні жыхароў, а сям’я адна. ( Вулей)

Крутаста, вяртаста, на ёй кашуль за ста. ( Капуста)

Суседка:Добра загадкі адгадваеце.  А цяпер паглядзім як умееце працаваць.

На першы дзень пасля свята Благавешчання ўсе гаспадыні імкнуліся пасадзіць капусту на рассаду. Рассада будзе зялёная, моцная і будзе добры ураджай капустачкі. Вось тут у мяне насенне, зараз мы з вамі пасеем капустачку. Падыходзьце дзеці да мяне. (Суседка з мяшэчка дастае насенне, дае кожнаму з дзяцей, і ў падрыхтаваную місачку  дзеці з дапамогай Суседкі высяваюць насенне капусты, паліваюць. Потым гэту рассаду можна будзе забраць у групу, даглядаць яе разам і высадзіць у вугалок агароду на тэрыторыі дашкольнай установы калі прыйдзе добрая пара.)

У двор суседкі заходзіць дзед Ягор. Дзеці кідаюцца да яго і радасна крычаць разам:

Дзеці:  Дзядуля Рыгор, раскажы казку, каліласка!!!

Дзед Рыгор: Добра дзеткі, сядайце тут, каля мяне на лаўцы і слухайце. На Беларусі свята Благавешчанне ці па іншаму яшчэ некаторыя называюць Дабравешчанне, Ізвеставанне звязана з прылётам буслоў- звесткай аб багатым ураджаі- гэта трэцяя сустрэча вясны  услед за Грамніцамі і Саракамі.У гэты дзень, 7 красавіка на Благавешчанне, дзеўка касы не пляце, а птушка гнязда не ўе.  Шмат гадоў чаму   Я вам раскажу легенду “ Адкуль пайшлі буслы?”.

     Дзед Рыгор ( расказвае легенду): Было гэта вельмі даўно. На зямлі развялося такое мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле. І парашыў адзін чараўнік знішчыць гадаў, патапіць у якоўсці бяздонніцы. Сабраў ён іх у вялізны скураны мяшок, завязаў, узваліў на плечы аднаму неразумнаму чалавеку і загадаў укінуць у паказанае прадонне. Як толькі чалавек рушыў з месца, то ўсе гады, якія былі ў мяшку, заварушыліся, засіпелі, засвісталі. І ўзяла чалавека цікаўнасць, што ён такое прэ. 

      Чалавек развязаў торбу ды і аслупянеў ад жаху. Гады ж тым часам вылезлі і распаўзліся ізноў па зямлі.

       Разгневаны чараўнік не захацеў другі раз збіраць гэтую дрэнь і, накінуўшы на чалавека парожні мяшок, ператварыў яго ў бусла і загадаў збіраць гадаў-уцекачоў усё яго жыццё аж да самай смерці.

       І ходзіць гэты ператвораны ў бусла чалавек з закінутым на плечы мяшком па лугах, палях, балотах ды збірае гадаў, але да гэтае пары ніяк сабраць не можа. З прычыны сваёй крэўнасці да чалавека гэты пярэварацень не адыходзіць далёка ад людскіх сяліб і мала баіцца людзей.

З’яўляецца гаспадар і гаспадыня

        Гаспадар:  Вось  мае  харошыя дзеткі, а цяпер нам  пара развітвацца з нашымі гасцямі, бо ў нас заўтра яшчэ шмат спраў, таму сёння трэба добра адпачыць. Да Благавешчання не можна чапаць маткі-зямлі, бо яна можа прагневацца да й не зарадзіць. Пасля Благавешчання, калі ўжо сыдзе снег, гэтак лепей усяго ў чацвер сярод дня заворваць. Заўтра трэба нам з вашымі бацькамі заараць па тры паласы на нашых палетках, каб зямля была ласкавая ды добрая   зарадзіла і дала нам восенню багаты ураджай. Мы  з гаспадарамі сядзіб надзенем  чыстую бялізну, пакладзём ў торбу акраец хлеба, соль, хрэшчык, яйка і сыр, запражом ў саху валоў ды і пойдзем у поле. Правядзём па тры баразны, потым будзем палуднуваць самі і  па куску хлеба дамо валам, каб яны былі спасныя, а яйкі закапаем ў зямлю там жа на баразне. Гэта мы зробім пачостку матцы-зямлі, каб яна была ласкава да добра зарадзіла збожжа, каб усюды было поўна, як тое яйка. А потым разам з валамі вернемся дадому. У першы дзень пасля Благавешчання не можна многа араць, каб валы не таміліся ды заўжды былі спасныя.

 Дзед Рыгор, Гаспадыня і Гаспадар:

Да пабачэння, пойдзем  адпачываць, а вас, нашы госці, просім не сумаваць. Да дому з радасццю ад’язджайце і нас добрым словам успамінайце і няхай  у вашы хаткі прыходзяць толькі добрыя весткі. А для вас на развітанне праспяваюць нашы дзеткі.

( Гучыць вясёлая  песня).

Горкай, горкай, горачкай.

Шоў малы Ягорачка.

Ваўкоў не баяўся,

Страхаў не пужаўся.

Пратаптаў Ягорачка

Сцежачку да горачкі.

Выразаў Ягорачка

Дудачку-свісцёлачку,

І свістаў ён птушачкай,

Птушачкай-пяюшачкай.

Горкай,горкай, горачкай

Шоў малы Ягорачка.

1.Этнакультурнае выхаванне: фарміраванне асноў патрыятызму ў старшых дашкольнікаў: вучэбна-метад. дапаможнік/ А. В. Кахноўская; ДУА “ Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі”.- 2-е выд., выпраўл.- Мінск: Мін. Абл. ІРА, 2013.

2. Святы, абрады Капыльшчыны:  Інфармацыйна-даведачнае выданне/  Уклад.  Г. А. Гурло- Аддзел культуры Капыльскага райвыканкама, раённы Цэнтр культуры, аддзел традыцыйнага мастацтва.-  Капыльскае рэдакцыйна-паліграфічнае прадпрыемства “ Слава Працы”- Капыль,1998 г.

3. Беларускія народныя  гульні /У. М. Краж, В. В. Трубчык.-г. Мінск:

“ Перамога” Міністэрства інфармацыі  Рэспублікі Беларусь.

4. Ад  Каляд  да  Пакроваў / П. А. Гуд.- г. Мінск: Выд. ТАА “ Красіка-Прынт”,2000.

5.Ад верасня да жніўня/ Рэд.-укл.Л. І. Жук-Мн.: Выд. ТАА “ Красіка-Прынт”,2001.

6. Мудрыя дарадцы: Прыказкі і  прымаўкі./ Уклад. А. У. Янголь- 2-е выд., дапрац.- Мн.: Юнацтва,1983.

7.Крынічка народнай творчасці: зборнік фальклорных твораў: А. У. Івановіч, А. А. Сабіч.- Мінск: Беларусь, 2013.

8. Мудрасць жыцця: прыказкі, прымаўкі/ уклад. А. І. Гурскі; М 89 маст. Т. П. Беразенская. — Мінск: Маст. літ., 2007.- 94 с. : іл.- ( Беларускі фальклор).

9. Гульні, забавы, ігрышчы/ Уступ. арт., уклад., класіфікацыя і сістэматызацыя матэрыялаў і камент. А. Ю. Лозкі.-3-е выд.- Мн.: Бел. Навука, 2003.-534 с.: нот.іл.- ( беларуская народная творчасць).

10. Святы і абрады беларусаў.- 2-ое выд.- Мн.: Беларусь, 1998.-190 с.: іл.

11. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі /Уклад., класіфікацыя, сістэматызацыя матэрыялаў і камент. А. І. Гурскага; Уступ. Арт. А. І. Гурскага, А. С. Ліса.- 2-е выд., выпр.- Мн.: Бел. Навука, 2003.-429 с.- ( Беларуская народная творчасць).

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Сценарий семейные посиделки ко дню семьи
  • Сценарий своя чужая
  • Сценарий семейные династии
  • Сценарий своего юбилея 45 лет женщине прикольный
  • Сценарий семейной спортивной программы