Сценарий вячорки на белорусском языке

Сцэнарый вячорак. "Вячоркі"

Мікалай ГРУДЗІНСКІ, старшы выкладчык кафедры кіравання і выхаваўчай работы Мінскага абласнога Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі.
Яніна ДЗЕМІДОВІЧ настаўніца беларускай мовы і літаратуры Будслаўскай СШ Мядзельскага раёна. Роднае слова 3/2002

Вячоркі

Сцэнар

Зала святочна ўпрыгожаная. На сценах — вышываныя ручнікі. На сцэне аздоблены васількамі, рамонкамі і каласкамі плакат са словамі Ф. Скарыны: “Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім час літасцівы Бог на свет пусціў”. Злева і справа перад сцэнай плакаты са словамі М. Гусоўскага: “Край наш — дзівосны прыстанак загадак і цудаў” і У. Караткевіча: “Беларусь мая, сонца, дарагая і родная маці”.
На сцэне сталы, засланыя абрусамі. На іх расстаўленыя прысмакі, самавар, гарбата, кубачкі. Гаспадар і гаспадыня (хлопец і дзяўчына ў нацыянальным адзенні) чакаюць гасцей. Гаспадыня завіхаецца каля стала. Напявае.

Уваходзяць госці (хлопцы і дзяўчаты).

Госць. Добры дзень, даражэнькія гаспадары! Весялосці вам і радасці!
Госця. Мір вашаму дому, быць пірагу ядому!
Госць. Даўно да вас збіраліся, ды ледзь-ледзь сабраліся.
Госця. Палотны пабялілі, уборы пашылі, квасу наварылі — усё парабілі. I ў дарогу.
Госць. Пакуль ехалі — кола зламалася, вось згубілася, мы ў яму ўваліліся, а ў яме — мядзведзь. Ледзь-ледзь адбіліся. Ды вось сюды з’явіліся. Ці паверылі вы нашым байкам?
Госця. Чалом вам б’ём, у ножкі кланяемся. А ці знойдзецца для нас месцейка цёпленькае ў вас? Ды добрае слоўца? Бо нас вунь колькі прываліла! (Паказвае.)
Госць. А мы да вас прыехалі не з пустымі рукамі. Прыміце наш падарунак, адведайце наш пачастунак.
Госці падаюць гаспадарам прыгожы каравай наручніку.
Гаспадар. За нашым сталом бачыць вас мы заўжды рады! Калі ласка, за стол, даражэнькія!
Гаспадыня. Праходзьце, шаноўныя госцейкі. Чакалі вас, ледзь дачакаліся!
Са смехам і жартамі ўсаджваюць гасцей за сталы.
Гаспадар. На роднай Будслаўшчыне п’юць гарбату з травамі духмянымі. Самі п’юць ды гасцей частуюць.
Гаспадыня (жартуе). А з чым вы будзеце піць гарбату: з лыжачкай ці з цукрам?
Госць.

Не сумуем мы за чаем,
Па тры кубкі выпіваем
І між справай размаўляем.

Гаспадыня. Перад вамі заварнічкі. Просім пацешыцца смачнай гарбатай. Налівайце і піце сабе на здароўе. А калі вы яшчэ правільна назавяце травачку-заправачку, то і падарунак атрымаеце.
Госці (п’юць гарбату, называюць зёлкі). Гарбата з чабору, мяты рачной, святаянніку, ліпавага цвету, бруснічніку.
Гаспадар. Піце на здароўе, гарбата — напой нехмяльны, можна выпіць кубачак і другі.
Госці частуюцца. Тым, хто правільна назваў зёлкі, гаспадары падносяць салодкія пачастункі.
Госць. Сёння, ідучы да вас, я загадкі вам прыпас. Згодныя, папіваючы гарбату, адказаць на мае пытанні?
Госці. Згодныя.
Госць.

1. Вось вам быль-небыліца: у пяці чалавек адна паясніца. (Рука і пяць пальцаў.)
2. Глядзяць удзень і ўночы, вытарашчыўшы вочы, ні на дварэ, ні ў хаце. Як іх назваці? (Вокны.)
3. Ляцела цяцера вечарам, ні цяпера, упала ў лебяду, удзень не знайду. (Раса.)
4. У кутку барада на кійку. (Мятла.)
5. А гэта што? Гарбаты бес на дзеда ўзлез. (Кажух.)

Пераможцу — смачны пачастунак.

Гаспадыня. Вось і добра, што мы сабраліся разам. Нездарма кажуць: “Адпачынку- хвілінку, а справе — час”. Ёсць у мяне, мае харошыя, справа неадкладная. Трэба вось гэтыя ніткі ў клубкі зматаць. Пастараемся — не ўмаемся. Бярыцеся за справу смела, не шкадуйце ручанятак белых. Вось гэтым прыгожым маладым парам і дадзім работу. А пасля паглядзім, хто хутчэй справіцца (дае ніткі дзвюм парам).
Гаспадар. Аза спрыт і ўменне ўзнагароду атрымаеце.
Госця. А мы тым часам і павесяліцца можам.
Гаспадыня. Ну што ж, з чаго пачнём?
Гаспадар. 3 песні (спявае).

Чаму ж мне не пець,
Чаму ж не гудзець,
Калі ў маёй хатачцы
Парадак ідзець?

Гаспадыня.

Чаму ж мне не пець,
Чаму ж не гудзець,
Парсючок пад лаўкаю
Бульбачку грызець.

Госця. Добра спяваюць гаспадары нашы, а давайце паглядзім, як усе мы ведаем нашы песні.
Усе. Цікава, цікава.
Госця. Увага! Цяпер нам музыка пачне граць. Ваша задача — як мага хутчэй заспяваць песню, да якой напісана гэтая музыка. Хто першы заспявае, атрымае права адказаць, што гэта за песня і што пра яе вядома.

Музыка іграе “Мяцеліцу”, “На пошту я трапіў зусім малады”, “Бывайце здаровы”.

Госць. У кожнай з гэтых песняў своеасаблівы лёс. Усе яны лічацца народнымі. На самай справе словы “Мяцеліцы” напісаў паэт Авяр’ян Дзеружынскі, а музыку — Міхаіл Шумілін.
Госця. А я раскажу пра песню “На пошту я трапіў зусім малады”. Верш напісаў Уладзіслаў Сыракомля ў 1884 годзе, калі яму было ўсяго 20 гадоў. Верш У. Сыракомлі, перакладзены на рускую мову паэтам-дэмакратам Леанідам Трэфалевым і пакладзены на музыку невядомым кампазітарам, стаў народнай песняй пад назвай “Ямшчык”. Яна і сёння шырока вядома ва ўсёй краіне*. Вось урывак з гэтага верша, перакладзенага на беларускую мову Максімам Лужаніным:

На пошту я трапіў зусім малады,
Фурман з мяне ўдаўся зухвалы,
А волі не меў, дый ганялі тады:
Хоць свята, хоць ноч — усё мала!

Госця. А трэцяя песня — “Бывайце здаровы”. Музыка Ісака Любана, словы Адама Русака. Яна вельмі папулярная на Беларусі. Часта выконваецца як развітальная ў канцы вяселля ці бяседы.
Госця. Правільна адказалі. Пераможцам — пачастунак.
Гаспадар. Малайцы, госцейкі! А цяпер і самі давайце заспяваем, Ды песню прыгожую, народную, каб аж сэрца затахкала.

Спяваюць песню “Туман ярам”.

Госць. А зараз давайце весялейшае што спяём!
Спяваюць песню “Белы конь”.
Госця. А я, дзяўчаткі, вельмі люблю песню “Цераз рэчаньку…”, можа, праспяваем яе?
Спяваюць песню “Цераз рэчаньку…”.
Гаспадыня. Ой, наспяваліся ад душы. (Раптам заўважае скрыню, якую прынеслі з сабой госці.)А што гэта ў вас за скрыня, даражэнькія? Навошта яна тут? Можна паглядзець?
Госць. Паглядзіце, калі ласка.
Гаспадыня (заглядвае ў скрыню). Ой, трымайце мяне, людзі добрыя, паглядзіце, што гэтыя дзівакі сюды прыцягнулі! (Паказвае, усе зацікаўлена глядзяць.) Нейкая ежа і іншыя рэчы.

Дастае цыбулю, перац, кавалак сала, лаўровы ліст, цапстрыкі, аборку, шлягу і шмат іншых прадметаў падобнага кшталту.

Госць. У добрых гаспадароў усё павінна быць, А цяпер, мае даражэнькія, прачытаю вам некалькі ўрыўкаў з маёй любімай кнігі. А вы ў гэтых вершах павінны адшукаць словы, што знікаюць з сучаснай мовы.
Гаспадыня (паказвае на скрыню). А навошта тады гэта?
Госць. А вось нашто: будзем выбіраць тыя рэчы, пра якія пойдзе гаворка. Цікава?
У с е. Цікава, цікава.
Госць. Ну, слухайце.

Стаяў асобна ў місцы скорам,
Сяго-таго для верашчакі.
Хоць невялікія прысмакі —
Цыбуля, перчык, ліст бабкоў
Ды сальца некалькі брускоў.

Госця. Ну, што тут незразумела. Прысмакі як прысмакі.
Госць. Калі ласка! Па-першае, чые гэта вершы? I па-другое, пашукайце сярод гэтых рэчаў ліст бабкоў.
Госця. Быў зачытаны ўрывак з паэмы Я. Коласа “Новая зямля”. Ліст бабкоў — лаўровы ліст.
Знаходзіць у скрыні лаўровы ліст і паказвае.

Госць. Цяпер другі ўрывак:

Па часе будзе і развага,
Калі ў лоб стукне табе шляга!

Госця. Я так разумею: гэта таксама ўрывак з “Новай зямлі”.
Госць. Правільна. А дзе яна, гэтая шляга?
Госця (паказвае). Шляга — драўляны молат, доўбня.
Госць. Добра. I яшчэ адзін урывак паслухайце, апошні.

Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся;
Яшчэ б гадочак пражыць ціха,
Але найгоршае тут ліха —
Збірай зноў цапстрыкі, трасіся,
Па каранях з дабром, зямлёю,
У самы бездараж вясною.
Што гэта за цапстрыкі?

Госця (дастае са скрыні, паказвае). А гэта ж розныя дробныя рэчы.
Госць. Сапраўды, на жаль, многія як з нашай мовы, так і з побыту, звычаі забытыя. Трэба берагчы старую непаўторнасць, якая ў першую чаргу — у роднай мове.
Госця. А я хачу сказаць пра аўтара гэтых вершаў. Гэта цуд, а не вершы. Творы Якуба Коласа жывуць і будуць жыць вякі, бо ў іх — крыніца мудрасці, духоўнае багацце нашага народа.
Госць. Давайце пагутарым пра нашы байкі ды і раскажам якую.
Госця. Хіба ж цікава гутарыць пра байкі. I наогул, байкі трэба не расказваць, а паказваць.
Іншая госця. Як гэта?
Госць. Вось вы мне загадайце якую байку Кандрата Крапівы, а я вам яе пакажу.
Госця. Добра. Напрыклад, байку “Дыпламаваны баран”.

Госць паказвае байку “Дыпламаваны баран” сродкамі пантамімы. Усе смяюцца.

Госць. А цяпер ваша чарга. Тут мы і ўбачым, хто байкі ведае. А калі яшчэ і здолее паказаць каторую, то і зусім цудоўна будзе.

Госці па чарзе паказваюць сродкамі пантамімы байкі К. Крапівы “Сава, Асёл ды Сонца”, “Махальнік Іваноў”, “Мода”, “Ганарысты Парсюк”. Усе адгадваюць, якую байку паказваюць сябры.

Госця. Добра павесяліліся. Успомнілі творы славутага Кандрата Крапівы. Адкуль бярэ пачатак байка? 3 глыбокай старажытнасці, калі таленавіты народ трапна і з’едліва высмейваў свае заганы і недахопы.
Гаспадар(у залу). Ай ды госцейкі сёння ў нас! Да ўсяго спраўныя. I сказаць, і паказаць умеюць.
Гаспадыня. А працаваць? Дзе ж тыя маладыя пары з ніткамі? I праўда, дзівосы. Работнічкі, нічога не скажаш.

Паказвае клубкі нітак. Частуе тых, хто працаваў, цукеркамі.

Гаспадар. А цяпер запрашаем паскакаць ды павесяліцца. Тут увесь ваш спрыт спатрэбіцца.
Госця. Ой, вясёлае свята і гасцей тут багата. Бачу, які ў нас вясёлы народ, дык, калі ласка, хутчэй у карагод. Усе сталі ў круг.
Госць.

Ў крузе нам не размінуцца,
Танец каруселіцца.
Стары танцы не здаюцца,
Самасеем сеюцца.

Гаспадар.

Скачыце, танцуйце,
Чаравікаў не шкадуйце!
Госці танцуюць польку.

Госць. Вось вечарынка, дык вечарынка! А танцы! Ногі самі ў скокі йдуць. Што гэта за танец такі, што нельга ўседзець? Можа, хто раскажа?
Госця. “Полька”. Яна прыйшла на Беларусь з Заходняй Еўропы ў XIX ст. Гэта даўні чэшскі танец, пабудаваны на паўкроках, з падскокамі і паваротамі. Папулярнасць яго абумоўлена блізкасцю да беларускага народнага харэаграфічнага мастацтва. Напрыклад, беларускі танец “Трасуха”, які бытаваў яшчэ да з’яўлення чэшскай полькі, меў шмат падобных рысаў з апошняй, а потым зліўся з ёй. Так з’явіўся новы танец — полька “Трасуха”. У яе ўвайшлі тыповыя для “Полькі” вярчэнні, а ад ранейшага беларускага традыцыйнага танца — прытупы, патрэсванні верхняй часткай корпуса.
Госць. Яшчэ давайце танцаваць! Іграйце, музыкі, што за вечарынка без танцаў. Эх, душа радуецца!

Танцуюць “Лявоніху”.

Госць. Што мы ведаем пра гэты танец?
Госця. Ён масавы. Называецца “Лявоніха”. Вызначаецца паўторнасцю двух ці трох танцавальных каленаў, хуткім тэмпам. У аснове яго пабудовы геаметрычны малюнак.
Іншая госця. Дзяўчаткі, так хочацца кадрылю станцаваць.

Танцуюць “Беларускую кадрылю”.

Госць. Ох, і прыгожы танец! Малайцы, дзяўчаты!
Госця. I сапраўды, “Беларуская кадрыля” — вельмі прыгожы танец. Ён прыйшоў з Заходняй Еўропы ў XIX ст. Простасцю рухаў, разнастайнасцю фігур кадрыля блізкая да традыцыйных танцаў, таму хутка ўвайшла ў побыт.
Госць. Якія цудоўныя танцы мае наш народ!
Гаспадар. Спрадвеку беларусы славіліся ўменнем праспяваць добрую песню, спрытна станцаваць. Мяне радуе, што мы ведаем і гэтыя песні, і самабытныя танцы.
Гаспадыня. Ну што ж, сёння ў нас былі і песні, і гутаркі, і загадкі, і пантамімы, і вершы, і танцы. Усё наша — блізкае, роднае, непаўторнае. Наша спадчына.
Госця. Якая засталася ад дзядоў і прадзедаў. I мы павінны зберагчы і захаваць нашы песні і танцы, загадкі і байкі, наша самабытнае, роднае слова. Зберагчы і перадаць у спадчыну дзецям, унукам і праўнукам.
Госць. Вось бы яшчэ ўспомніць і пра нашы старажытныя святы!
Гаспадар. I сапраўды, госцейкі! Як святкавалі раней на зялёных узлесках, на берагах азёр і рэчак Падзвіння, Палесся ці мала дзе яшчэ на Беларусі! Як збяруцца ўсе, заспяваюць, закружацца ў карагодзе — куды там! I ведаеш усё, бачыў і чуў не раз, але ж пачуеш зноў і — застынеш, быццам адкрываецца ў табе нейкая заслона…
Гаспадыня. Добра ты сказаў, Пятрок. А памятаеш, бабуля нам расказвала, як збіралася моладзь на беразе Сэрвачы нашай, як адзначалі розныя святы…
Гаспадар. А вось мы і папросім гасцей нагадаць пра святы, якія бяруць пачатак у глыбіні стагоддзяў і якія можна было б назваць спрадвечнымі.
Госця. Добрая думка! Ці не ўспомніць тады цудоўнае старажытнае свята летняй пары? Давайце, госці шаноўныя, заспяваем.

Спяваюць купальскую песню “Ой, рана на Йвана”.

Госця. Дарагія сябры! Вы здагадаліся, што гэта за свята?
Усе. Купалле!
Госця. Так, Купалле. А што вы наогул ведаеце пра гэтае свята? Пра яго вытокі?
Госць. Купалле прысвечана росквіту жыватворных сілаў зямлі і сімвалізуе першапачатковую еднасць чалавека з прыродай. Святкуюць Купалле, паводле звычаю, у час летняга сонцастаяння (калі самая кароткая ноч).
Госця. Гэта свята з тэатралізаванымі сцэнамі, карагодамі, гульнямі, легендамі, павер’ямі, замовамі і песнямі — праява духоўнай культуры народа.
Госць. А з чаго пачыналася Купалле?
Госця. Раніцай дзяўчаты з песнямі ішлі ў поле і на луг збіраць купальскія зёлкі: браткі, руту, валошкі, купалінкі і інш. Рвалі кветкі на вянкі, збіралі лекавыя травы, капалі карэнне. Прычым трэба было ўвесь час спяваць, каб сабраныя зёлкі мелі лекавую і цудадзейную сілу. Гэтыя вераванні мелі пад сабой рэальны фунт: да сярэдзіны лета — а Купалле якраз яго апагей — усе прыродныя сілы, у тым ліку лекавыя травы, дасягаюць сваёй спеласці, а значыць і лекавай сілы.
Госця. А дзяўчаты плялі з кветак вянкі: вялікія — для карагода і малыя — на галаву. А хлопцы збіралі старыя рэчы, зношаныя кажухі, світкі, абутак, вывозілі ўсё гэта за вёску і спальвалі.
Гаспадар. А колькі цудоўных легендаў звяза- на з Купаллем!
Гаспадыня. Сапраўды так. 3 Купаллем больш, чым з іншымі старажытнымі святамі, звязана надзвычай паэтычных легендаў і вераванняў. Хто іх ведае?
Госця. У першую чаргу да іх можна аднесці легенду пра папараць-кветку. У беларускім купальскім рэпертуары яна набыла асабліва багатую паэтычную распрацоўку. Паводле народных паданняў, у купальскую ноч, роўна а дванаццатай гадзіне, у лясным гушчары светла-белым агнём (або іскрынкамі) зацвітае адзін раз на год папараць. Той, хто падсцеражэ момант і схопіць мігатлівую кветку, стане празарліўцам. Зямля адкрые яму заклятыя, схаваныя ў яе нетрах скарбы, шчасдівец зразумее мову звяроў, птушак, дрэў. Але ліхія сілы пільнуюць папараць-кветку і ўсяляк перашкаджаюць яе ўбачыць і схапіць.
Госця. Цудоўная легенда!
Госця. А завяршалася Купалле купаннем перад усходам сонца… Стараліся падпільнаваць усход сонца. Ёсць такое паданне, што ўбачыць, як сонца іграе, могуць толькі добрыя людзі.
Госця. Я хачу згадаць верш вядомага беларускага паэта Ніла Гілевіча, у якім аўтар шчыра заклікае нас, хлопцаў і дзяўчат, святкаваць Купалле, непакоіцца пра лёс нашай непаўторнай спадчыны. Нельга заставацца абыякавым, праслухаўшы гэты твор.

Чытае верш Н. Гілевіча “Ах, якая над Гайнай купальская ноч!”.

Гаспадар. Нашы старажытныя святы — гэта, сапраўды, скарб. I пакуль мы іх памятаем, мы жывём.
Гаспадыня. А ў мяне ёсць прапанова. Давайце сёлета адсвяткуем Купалле так, як гэта рабілі нашы продкі.
Гаспадар. Госцейкі дарагія! Мы з вамі прыгадалі шмат цікавага і каштоўнага з народнага жыцця, і час праляцеў як на крылах.
Госця. Гаспадары шчырыя, а ці не надакучылі вам госці? Пара нам, любенькія, і гонар ведаць.
Гаспадыня. Шкада развітвацца, цудоўнае атрымалася сёння ў нашай хаце свята! Ну што ж, госцейкі, ці спадабалася вам у нас? Ці добра вас сустракалі? Ці смачна частавалі? Дык прыходзьце да нас часцей.
Госці (спяваюць).

Дарогу мы знаем
Да вас, ягамосьці,
I ездзіць сюды
Будзем часта у госці.
Бывайце здаровы,
Жывіце багата.
I вас запрашаем
Да нашае хаты.

Госці развітваюцца.

Дадатак

Цераз рэчаньку, цераз балота
— Цераз рэчаньку, цераз балота
Падай ручэньку, маё залота.
— Ручкі не падам, бо душу згублю,
Не скажу праўды, каго я люблю.
— Цераз рэчаньку, цераз быструю
Падай ручэньку, падай другую.
— Ой, знаю, знаю, каго кахаю.
Толькі не знаю, з кім жыці маю.
Ой, там у саду, саду-садочку,
Там расцвітаюць розны цвяточкі.
Ой, я хадзіла і гаварыла,
Судзі мне, божа, каго любіла.
— Ой ты, дзяўчына, чараўнічэнька,
Ачаравала маё лічэнька,
Ачаравала цела і душу,
Цяпер да цябе хадзіці мушу.
— Каб так дайшоў з сяней да хаты,
Колькі я знаю, як чараваці.
А мае чары напагатове —
Белае лічка, чорныя бровы.

Туман ярам
Туман ярам, ярам-даліною,
Туман ярам, ярам-даліною.
За туманам нічога не відна,
Толькі відна дуба зелянога.
Пад тым дубам крыніца стаяла,
Там дзяўчына воду набірала.
Ды ўтапіла залато вядзерца,
Засмуціла казакова сэрца.
А хто ж тое вядзерца дастане,
Той са мною на ручніку стане.
Хлопец тое вядзерца дастане,
Ён з табою на ручніку стане.

Белы конь
Быўумяне белы конь,
Белая каняга.
I паехаў я ў сяло,
Цзе адны дзяўчаты.
Прыпеў:
А я ўсё дзіўяюся,
Цзе мая Маруся,
А я ўсё дзіўлюся,
Цзе ж ты, мая Маруся.
Як прыехаўу сяло,
Там старая хата.
Стара баба, стары дзед
І дзеўка гарбата.
Прыпеў.
Падазвалі да стала,
Запрасілі сесці,
Нямытую барабулю
Загадалі есці.
Прыпеў.
А я тую барабулю,
Па стале качаю
На прыпечку варэнікі,
Я на іх маргаю.
Прыпеў.
Патушылі каганец,
Палажылі спаці,
Я за тыя варэнікі
I з хаты ўцякаці.
Прыпеў.
Цагнаў мяне стары дзед
Ажля пералаза,
Агрэў мяне качаргой
Аж чатыры раза.
Прыпеў.


Яшчэ на гэту тэму:

Вячоркі ў Паўлінкі     Беларускія вячоркі     

Беларускія
вячоркі

Мэта: Выхоўваць
у вучняў шаноўныя адносіны да мінулага да нашых продкаў;

            Развіваць цікавасць да
традыцый нашай краіны;

            Развівать творчыя здольнасці;

            Вучыць дзяцей слухаць і
разумець беларускую мову.

Дзеючыя асобы:

Абсталяванне: зала аформлена пад
сялянскую хату, на сталах гліна, саломка, кускі нітак, прасніца, ежа (бульба,
агуркі, сала, пірог).

Вядучая:

         З даўніх часоў беларускі народ
славіўся сваёй працавітасцю, весялосцю, сяброўствам. Пасля працы людзі
збіраліся ў сялянскай хаце на вячоркі, дзе яны не толькі займаліся любімымі
справамі, але і весяліліся ад усей душы. У песнях, вершах яны праслаўлялі родны
край.

Куды ні глянь – лясы шумяць,                           Жыве,
працуе наш народ.

Цвіце за полем гай.                                            Ці
ў снежань, ці ў май.

А поле вокам не обняць.                                    І
харашэе з году ў год

І гэта ўсё – мой край                                          Мой
любы, родны край.

Пшаніцы, жыта на палях,                                  Куды
ні глянь – лясы шумяць,

Усюды ўраджай.                                                Цвіце
за полем гай.

Стагі, як горы на лугах,                                      А
поле – вокам не обняць,

І гэта ўсё – мой край.                                         І
гэта ўсё – мой край.

Пад музыку заходзяць дзеці. Іх сустракаюць
гаспадар з гаспадыняй.

Госць:

Добры вечар у хату,

Шчыра вас вітаем,

Добрага здароўя вам жадаем!

Ці можна да вас на вячоркі?

Гаспадыня:

Міласці просім да нас у госці!

Вячоркі чакаюць гасцей.

Заходзцьце, заходзьце, хутчэй!

Гаспадар:

У нашай хаце госцем будьь.

Пра весялосць не забывайся.

Танцуй, спявай, бяду забудзь

У працы, танцах ты змагайся!

Дзеці:         — Сядзем радком, пагаворым
ладком.

                   — За добрай размовай і
работа ідзе хутчэй.

Пад гучанне беларускай народнай музыкі
“Чаму ж мне не пець…” дзеці садзяцца за сталы і пачынаюць працаваць. Дзяўчынкі
вышываюць, хлопчыкі лепяць з гліны, плятуць лапці і размаўляюць між сабой
прыказкамі:

1.Дзе есць ахвота, там есць і работа.

2. Узяўся за гуж – не кажы, што не дуж.

3. Хто спяшыць, той людзей смяшыць.

4. Якая права – такая і слава.

5. Нічога само не зробіцца.

6. Не так легка зрабіць, як сказаць.

7. Хочаш есці калачы – не сядзі на пячы.

8. Сення зробіш, заўтра знойдзеш.

9.Слязамі гору не паможаш.

10.Чалавек без працы, што птушка без
крылаў.

Госць:       

А паглядзіце, якія
прыгожыя ручнікі ў хаце. І хто ж гэта іх ткаў, вышываў.

Гаспадыня:

         Без ручнікоў дом безабаронны
атрымліваецца, пусты. А ручнік жывы: гэта ж дарога да неба і вяртанне з яго.

  Ручнік цесна
звязаны з жыццём чалавека з моманту яго нараджэння і да моманту яго рытуальнай
“пераправы” ў мір продкаў. Акрамя таго, ён суправаджаў чалавека ў паўсядзённых
дзеяннях з самай раніцы і да позняга вечара.

Перад тым як
блаславіць дачку на шлюб, бацька тойчы абводзіў яе вакол стала (рытуальнае
развітанне з сям ёй),

Ручнікамі
перевязвалі пары хросных бацькоў жаніха і нявесты, якія выконвалі пачэсныя
ававязкі сватоў. З хлебам-соллю, якая была на ручніку, праводзілі і сустракалі
на парозе хаты.

Дык тут яшчэ і
лапці ёсць.

Гаспадар:

Гэтыя лапці насіў
мой бацька, а вось гэтыя – маці.

Я люблю
лапаточкі свае,

Няма іх – мне
чагось не стае…

Ў лапаточках сваіх
я пяю і танцую,

Усіх добрых людзей
я гасцінна частую.

Лапці роду майго знакамітага

Вам раскажуць аб
лёсе татулі майго працавітага.

Я і матчыны лапці
пастаўлю ў радок,

А вось тыя, малыя,
— насіў мой браток.

Дык няхай жа
навеюць яны даўніну

І выхоўваюць ў
дзецях маіх дабрыню.

Гаспадар:

Проста і для ўцехі
пачынаюцца пацехі.

Гаспадыня:

Працаваць вы
ўмееце добра!

А паспрабуйце
адгадаць нашы загадкі!

Вядучая: (паказвае
адгадкі)

1.Чым больш я
кручуся, тым больш таўсцею (клубок нітак)

2.Новая пасудзіна,
а ў дзірачках (рфшата).

3.Чорны конь лезе
ў агонь (качарга).

4. Цягнецца нітка,
а на клубок не зматана (дарога).

5. Жывуць браты,
за гарбом крутым, разам смяюцца і плачуць, адзін

     Аднаго не
бачаць (вочы).

6. Без рук, без
ног, а па падлозе скача (венік).

7. Зубаты, а не
кусаецца. Што гэта? (граблі).

8. Маленькі,
гарбаценькі, усё поле абскакаў (серп).

9. Кругленькі,
маленькі, а за хвост не падняць (клубок).

10.Чым больш
крчуся, тым больш таўсцею (верацяно).

11. Стаіць на
гары, крыламі махае, супраць ветру грудзі падстаўляе(вятрак).

12. Круціцца,
верціцца цэлы век, а не чалавек (млын).

Гаспадар:

Другая пацеха –
дамашняя ўцеха.

Пад вяселую музыку
дзеці ўдзельнічаюць у спаборніцтве: “Пераматай ніткі” (перамотваюць ніткі з
аднаго клубка ў другі). Пасля гэтага дзеці зноў садзяцца за сталы, працягваюць
працаваць.

Гаспадыня:

Засядзеліся госці
нашы

А цяпер патанцуем.

Гучыць “Купалінка
(дзяўчаты танцуюць танец). Пасля гатага дзеці садзяцца за сталы. Застаюцца
толькі ўдзельнікі частушак.

1. Вечар сіні,
васільковы         Прыпеўкі

Распасцерся над
зямлей,         1-ы вучань: Як цудоўна ў вашай хаце,

Аб жыцці сваім
вяселым                            Упрыгожан конжны кут.

Мы частушкі
прапяем.                               Сонца свеціць вам, як маці,

2. Я па вуліцы
хадзіла –                              Птушкам, кветкам цёпла тут.

Пакалола ножкі.                      Гаспадыня:
Дрэва славіцца пладамі,

Купі тата
чаравічкі,                                    Хаты славяцца садамі,

а мама панчошкі.                                        Чалавек
жа працаю

1. Як па вуліцы
гуляць –                             Славіць зямлю нашую.

Ручкі, ножкі не
баляць.           2-і вучать:  На ўсе рукі майстарыца,

Дзе тая работніца,                                      На
ўсе справы здатная.

Што гуляць
ахвотніца?                              Цяжкай працы не баіцца

2. Куплю сабе
чаравікі                               Гаспадыня спраўная.

Дамой ціхенька
пайду,            Гаспадыня: Навучу вас працаваць,

Каб не чулі тата з
мамай,                            Не святыя гаршкі лепяць,

Што з вячорак я
іду.                                   Веды трэба набываць.

                                                 3-і
вучань:
  Геаграфію краіны

                                                                    Вывучае
кожны клас.

                                                                    Ад
Літвы да Украіны

                                                                    Назвы
рэк цікавяць нас.

                                                 4-ы
вучань:
Як цікава мы праводзім

                                                                    Святы
ўсе народныя.

                                                                    Кожная
песняй ўслаўляем

                                                                    Слова
наша роднае.

Гаспадыня: 

“Жыватворная
крыніца”

  Па жыцці
вас правядзе

  Хай душа
ваша іскрыцца,

  Як
праменьчык на вадзе.

Гаспадар:  

         А цяпер
пагуляем “Ручаёк”

  Песня
“Цячэ вада ў ярок”

Гаспадыня:

         Госцейкі
дарагія! Напэўна прытаміліся вы пеўшы і скакаўшы. Хочам вас пачаставаць сапраўнымі
беларускімі стравамі.

Вядучая:

         Адкажыце,
без якой гародніны цяжка ўявіць Беларусь і кожную беларускую сям ю?

         Назавіце
мне як мага больш страў з бульбы.

Гаспадар:

         Бульба з
намі ідзе вякамі.

         Бульба
тоўчаная, бульба вараная,

          І нішычмная,
і засквараная.

         Усе госці
спяваюць песню “Бульба полька”

Гаспадыня:

         Частаваць
вас, госцейкі, буду бульбачкай. Вось бульба вараная, вось смажаная.

Дзеці-госці ядуць і
прыгаворваюць:

         Ну
бульба, дык бульба!

         Ой, як
смачна!

         Дзякуй
табе гаспадынька, за пачастунак!

         Вялікі
дзякай!

Дзеці
пачынаюць збірацца да хаты.

Гаспадар:

Справе
– час, пацехе – гадзіна.

Гаспадыня:

Заўтра
чакае нас дзень турбот.

Адзін з
гасцей:

         Добра
разам мы гулялі,

         Пелі
песні і скакалі.

         Але час і
гонар знаць,

         Трэба
ўсім адпачываць.

Гаспадыня:

         Цудоўна,
прыгожа вы тут танцавалі,

         Вясёлыя
песні мы разам спявалі.

         Вучыцеся
добра вы і не сумуйце,

І
родную мову сваю вы шануйце.

Прыходзьце
часцей! Я заўсёды вам рада.

Усе
госці:

         Бывайце
задоровы, жывіце багата,

         А
мы ўжо пойдзем да дому, да хаты.

Свята
заканчваецца вершам:

         Француз
па-французску,

         Па-польску
– паляк

         Гавораць
з маленства,

         А
я, мама, як?

         Чаму,
адкажы мне,

         Ты,
тата і дзед

         Не
размаўлялі

         На
роднай нідзе?

         Замежную
мову

         Я
ў садзе вучу,

         А
на белаарускай-

         Не
ўмею, маўчу.

         Я
рускую мову

         Люблю
і вучу.

         І
нашу таксама

         Я
ведаць  хачу.

         Буквар
беларускі

         Прашу
мне купіць

         І
родную мову

         Пачну
я вучыць.

Тэма: “Беларускія вячоркі”

Форма правядзення: тэматычны вечар

Удзельнікі: вучні 6-9 класаў

Мэта: пашырэнне ведаў вучняў пра асноўныя духоўныя каштоўнасці беларускага народа, яго традыцыі і культуру.

Задачы:

  • абагульніць і пашырыць веды аб традыцыях беларускага народа шляхам правядзення беларускіх вячорак;

  • садзейнічаць выхаванню гонару, любві і павагі да гістарычнай спадчыны беларускага народа;

  • развіваць нацыянальную самасвядомасць, грамадзянскасць і адказнасць;

  • выхоўваць павагу і любоў да культурнай спадчыны роднага краю.

Абсталяванне: ноутбук, калонкі, куфэрак, карткі з заданнямі, хусцінка, лава.

Папярэдняя падрыхтоўка: клас ўпрыгожаны ў нацыянальным стылі: ручнікі з беларускім арнаментам, вышыўка; стол, засланы абрусам, самавар, ласункі. Усе вучні прыходзяць на мерапрыемства ў адзенні з элементамі беларускага нацыянальнага касцюма.

Ход мерапрыемства

1. Вітанне гасцей.

Гучыць беларуская мелодыя “У гасцях”.

1-ы вядучы. Сёння ў нашай хаце свята!

I гасцей як тут багата!

Усіх на свята запрашаем

I сардэчна вас вітаем —

I дарослых, і дзяцей,

I шаноўных усіх гасцей.

2-і вядучы. Шанаванне добрым людзям,

Хай вам радасці прыбудзе!

Запрашаем вас на свята!

2. Паведамленне тэмы і задач мерапрыемства.

1-ы вядучы. Добры дзень вам, паважаныя госці!

2-ы вядучы. Вялікі дзякуй вам, што вы завіталі ў нашу хату.

1-ы вядучы. 3 глыбокай даўнасці прыйшоў да нас гэты народны звычай — вячоркі! Як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы, а ўсё ж заставалася ў народа любоў да песень, танцаў, гульняў, жартаў.

2-ы вядучы. Вось таму мы сёння і запрасілі вас на вячоркі, каб павучыцца ў нашых продкаў працаваць, весяліцца, танцаваць, у гульні розныя гуляць.

3. Рэалізацыя пастаўленай мэты.

1-ы вядучы. Мне здаецца, што сёння ў нас сабраліся вельмі працавітыя госці. Каб дарэмна часу не губляць, давайце будзем працаваць. У нашай хаце ўсё ёсць і для працы, і для адпачынку. Кожны знойдзе справу даспадобы.

2-ы вядучы. А дапаможа нам у гэтым беларускі куфэрак.

1-ы вядучы. Нашы продкі хадзілі на вячоркі з рознай работай. Давайце і мы ўспомнім гэты звычай.

Конкурс “Хуткі клубок”

З куфэрка дастаюцца клубкі з ніткамі і прапануецца гасцям пераматаць іх на шпулькі на хуткасць

2-ы вядучы. Давайце будзем працаваць ды прымаўкі ўспамінаць.

Хочаш добра жыць, … павінен працу любіць.

Нічога само … не робіцца.

Гультай за дзела — … мазоль за цела.

Чалавек без працы, … што птушка без крылаў.

Не за сваю працу … не бярыся.

Любішь паганяць – любі і … каня гадаваць.
Дзе кухарак шэсць, там ….няма чаго есць.
Не будзь ласы на … чужыя каўбасы.
Хто да сонца ўстае – таму … Бог дае.
Спроба – … не хвароба
Пераначуем – болей пачуем.

1-ы вядучы. Ці не заседзеліся мы з вамі за працай? Весялей будзе, калі ў гульню пагуляем.

Гульня “Хустачка”

Удзельнікі гульні становяцца ў круг спіной да вядучага, які тым часам падыходзіць да кожнага і па жаданні за чыёй-небудзь спіной кідае хустачку. Гулец, за якім упала хустачка, павінен хутка схапіць яе, прабегчы вакол круга і стаць на сваё месца. Калі ён прыйдзе на сваё месца пазней вядучага, тады ўжо ён павінен весці гульню і г.д.

2-ы вядучы. А зараз пацехі для смеху. Хто з вас ведае жартоўныя дражнілкі-лічылкі?

Гасцям прапануецца агучыць дражнілкі, запісаныя на лістках і прымяніць іх. Той, каго выбралі з дапамогай дражнілкі-лічылкі выходзіць у цэнтр.

Антось барадаты вёў

Казу каля хаты,

Антаніна паганяла,

На цукеркі зарабляла.

Віця, Віця, Віцяля

З’еў карову і цяля.

I дванаццаць парасят,

Толькі хвосцікі вісяць.

Сяргей-верабей на кані катаўся,

Рукі, ногі паламаў,

Без штаноў застаўся.

Дзядзя Коля-велікан

У валіўся ў стакан.

У стакане малако,

Дзядзя Коля Ко, ко, ко!

2-ы вядучы. Хопіць вам дражніцца,

Давайце лепей весяліцца!

1-ы вядучы. Як музыкі зайграюць,

Ногі самі рвуцца ў пляс.

Ай да туры-растатуры,

Беларускай мы натуры.

Госці, якіх выбралі пры дапамозе лічылкі, ўдзельнічаюць у конкурсе.

Конкурс “Лепшы народны танцор”

2-ы вядучы. А хто ж з вас, дарослыя, на месцы ўсядзіць, калі полька загучыць. Кідайце ўсё, ідзіце ў скокі, хай музыка гудзеі

Госці танцуюць беларускую польку.

1-ы вядучы.. I яшчэ адна пацеха -гульня для смеху. Але перш чым гуляць, адгадайце загадкі:

  1. Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах.
Гадзінніка не мае, а час знае. (Певень)

  1. З людзьмі сябруе, хату вартуе,

Жыве пад ганкам, хвост абаранкам. (Сабака)

  1. Чорная карова ўсіх людзей пакалола,

а белая ўстала, усіх пападымала (Ноч і дзень).

  1. Ляціць без крыл па сто міль (Вецер).

  2. Сядзіць паня ў каморы, яе косы на дворы (Морква).

  3. Ні вокан ні дзвярэй — поўна хатка людзей (Агурок)

  4. Ідзе-ідзе, а з месца не сойдзе (Гадзіннік).

  5. Усіх возіць, а сам пехатою ходзіць. (Конь)

2-ы вядучы. Загадкі адгадалі, а цяпер можна ўжо і пагуляць у гульні

Гульня “Жмуркі”

На падлозе чэрціцца кола, зая якое нельга заходзіць яго ўдзельнікам. Вядучы з завязанымі хусцінкай вачыма ловіць усіх удзельнікаў. Той, каго зловяць выбывае з гульні, або дае “фант”, які потым разыгрываецца.

2-ы вядучы.Вядома, што нашы продкі заставілі нам багатую гістарычную і культурную спадчыну, поўную сваiмi звычаямі і традыцыямі. Беларускі народ заўсёды адрозніваўся сваёй працавітасцю і руплівасцю, але ў той жа час беларусы не супраць добра адпачыць пасля напружанай працы.

1-ы вядучы.Беларусы заўсёды любілі, ды і цяпер любяць, смачна паесці. На куццю на стол ставілі 12, 18, а то і 24 стравы. І ўсе гэта трэба было пакаштаваць.

2-ы вядучы. Як вам здаецца, які прадукт уваходзіў часцей за ўсе ў склад беларускай народнай кухні? Якія беларускія стравы вы ведаеце?

1-ы вядучы.Назавіце, што гэта за стравы і з чаго яны гатаваліся.

Беларускія стравы
Верашчака – рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі.
Жур – негусты аўсяны кісель.
Збіцень – гарачае пітво з мёдам і спецыямі.
Калдуны – клёцкі, начыненыя мясам або іншым фаршам.
Булёк — бульбяны суп, засквараны салам.
Ламанцы – даўняя мучная страва.
Мачанка – страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой.
Наліснікі – тонкія бліны з пшанічнай мукі.
Панцак – круглыя ячныя крупы, а таксама суп з гэтых крупаў.
Пячыста – усякае смажанае мяса.
Узвар – адвар з ягадаў, траў.
Хрусты – мучны выраб з пшанічнай мукі, малака, яек, масла, цукру.

1-ы вядучы. Калі на свеце нехта дзесьці

Умее добра працаваць, –

То ўмее ён і смачна з’есці

І – адпаведна – згатаваць!

Таму – дастойна, без эфекту

Прымай падзяку-пахвалу –

І беларускаму палетку,

І беларускаму сталу!

2-ы вядучы. Таму, дарагія госцейкі, калі ласка, падыходзьце да стала і частуйцеся. Як кажуць, чым багаты, тым і рады.

Госці і гаспадары частуюцца чаем і ласункамі.

1-ы вядучы. Нешта засумавалі нашы госці. А давайце пагуляем.

Гульня “Сініцы”

У пакоі ставіцца двайная лава з крэслаў – “галінка для сініц”. Усе ўдзельнікі пад музыку ходзяц вакол лавы. Калі музыка перастае гучаць, “сініцы” садзяцца на “галінку”. Той, каму не хапіла месца, выбывае з гульні, а “галінка” памяншаецца – прымаецца адно крэсла. Гульня працягваецца ды таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік – пераможца.

4. Падвядзенне вынікаў мерапрыемства.

1-ы вядучы. Паважаныя госці, мы вельмі рады былі бачыць вас у нашай хаце, на вячорках. Але ж час нам з вамі развітвацца.

2-ы вядучы. Але мы хочам падзякаваць сёння нашаму самаму дарагому госцю, які любіць і шануе традыцыі беларускага народа.

Падводзяцца вынікі конкурсу “Нацыянальны касцюм”. Пераможцу ўручаецца падарунак.

1-ы вядучы.Скажыце, калі ласка, ці спадабалася вам у нас у гасцях?

2-ы вядучы. Што б вы нам параілі? Пажадалі?

Пажаданні і прапановы гасцей.

1-ы вядучы. Весялілі, як умелі!

2-ы вядучы. А што кепска – то не мы!

1-ы вядучы. На развітанне ўсім жадаем:

Шчыра каб жылі ў дастатку,

У жыцці ў вашым

Хай ідзе ўсе па парадку!

2-ы вядучы.

Жадаем блакітнага неба,

Духмянага хлеба,

Чыстай вады і ніякай бяды!

1-ы вядучы. Дзякуй, госці, за падмогу!

Вы так дружна рагаталі,

Нас так хораша віталі,

Пляскалі ў ладкі.

І шкада, а ўсё ж бывайце,

Толькі нас не забывайце!

2-ы вядучы. А вы, дружна жывіце,

Край свой любіце!

Не таму любіце, што за ўсё

Цяплейшы і прыгожэйшы,

А таму любіце, што за ўсё

Мілейшы, за ўсё даражэйшы!

1 і 2-ы вядучыя. Паважаныя госці, цяпер мы вам хочам сказаць: “Да новых сустрэч!”

Беларускія вячоркі

( дэкарацыі вясковай хаты, у пакоі завіхаецца жанчына, прыбірае, потым выглядае ў акенца)

Ганна:

— Лявон! Трасца табе ў бок! Дзе ты дзеўся?

Ну паглядзіце, людцы добрыя! Ва ўсіх мужыкі , як мужыкі, а ў мяне нейкі доўбень!Госці ўжо на парозе, а яго нідзе з сабакамі не знойдзеш.

(з надворку ідзе Лявон)

Лявон:

—Ганна, галуба мая! Чаго лямантуеш, што вокны звіняць?

Ганна:

— Лявон! Здурэў ты , ці што? Ты час бачыў?Да нас людзі ідуць, а ты дзесьці цягаешся. !

Лявон:

 Дык я ж нічога, я ж на падвор’і быў!

Ганна:

— Ты чаму яшчэ не паставіў лаўкі ? Дзе людзям сесці будзе?

Лявон:

-0й, Ганначка не хвалюйся, зараз усё зробім!. Дзеці, дапамагайце хутчэй лавы ставіць, ды прыбіраць.

(Чуваць спеў)

Ганна:

—А вось ужо і госці на парозе! Пайшлі, Лявон, хутчэй сустракаць!

Госці:

— Вечар добры ў хату, слаўны гаспадар! Сустракайце гасцей!

Ганна з Лявонам:

— Вечар добры, госцейкі! Праходзьце ў хату нашу! Чым багаты, тым і рады!. Сядайце, калі ласка, дзе каму падабаецца.

(госці рассаджваюцца, пачынаюць займацца сваім справамі)

Ганна:

-Ну што, госцейкі? Можа песню заспяваем? Ды і весялей будзе?

Госці :

 -Давайце заспяваем! Чаму ж не заспяваць!

(песня)

-1-

Жанчына1:

— А дзе ты, Ганна, такі куфэрак прыгожы ўзяла?

Ганна:

_ Дык гэты куфэрак застаўся мне ад маёй бабкі. Яго яшчэ славуты сеўрукоўскі мастак размалёўваў. Куфар заўсёды займаў у нашай хаце самае ганаровае месца. Па куфары , дарэчы,  меркавалі аб   гусце і майстэртве гаспадыні.

Жанчына 1:

-Мабыць, усё прыданае ўжо нарыхтавала сваёй старэйшай? Можа і замуж ужо аддаеш?

Ганна:

Каб замуж выдаваць, трэба яшчэ добрага жаніха  знайсці. А дзе яго знойдзеш у нашых Сеўруках? Адна галыцьба, а нам трэба хлопец нябедны , гаспадар добры ды чалавек разумны.

Жанчына 1:

А чым наш Мікіта вам не жаніх: і тварам прыгожы , і разумны.

Ганна:

— Мікіта? Нават і чуць не хачу! Бяднота такая: страха валіцца, зоркі можна палічыць праз дах.

Лявон:

Хопіць, жанчыны , лухту малоць. Мы сюды сабраліся весяліцца, песні спяваць  ды жартаваць. Лепш, госцейкі дарагія, раскажыце, як жывецца вам, як здароўе ваша, што дзе чуваць новага?

Жанчына 2:

Раскажу я вам, людцы, што здарылася з маім мужам. Збіраліся гэта мы на вяселле. Аддзяе ён новы боты. «Не адзявай, — кажу, — , бо згубіш». Не паслухаў, адзеў. А як вярталіся дадому, то ён п’яны і заснуў на дарозе. Нехта тыя боты і зняў. У гэты час ехаў чалавек на кані і гаворыць: «Прымі ногі з дарогі» А мой дурань падняў галаву, глянуў на свае ногі і кажа: «Едзь смела, чалавек, гэта не мае ногі, бо мае ногі былі ў новых ботах».Вось што, людцы,гарэлка з людзьмі робіць.

-2-

Жанчына 3:

Слухай, суседачка, а чаму гэта твой мужык, калі гарэлку п’е, вочы закрывае?

Жанчына 2:

Бо ён абяцаў, што на гэту гадасць больш глядзець не будзе!

Лявон:

Жанчынкі, вам волю дай, дык будзеце толькі мужыкоў хаяць. Лепш давайце паглядзім, як моладзь танчыць, а то засядзеліся яны, засумавалі ад нашых размоў. Музыка, зайграй падэспан.

(дзяўчаты танцуюць, у гэты час заходзіць дзядок)

Ганна:

— Гляньце, людцы, нават Клім завітаў да нас на вячоркі! Мабыць,  нявесту сабе шукае.

Лявон:

Вечар добры, Кліму!

Клім:

Але, але, хадзіў капаць гліну!

Лявон:

Ты што, сусед, аглух?

Клім:

— Не , не , сам капаў, а не ўдвух.

Лявон:

 —Ты калі стаў недачуваць?

Клім:

-Пасяджу ў вас, ды пайду дадому начаваць.

Лявон:

— А ці не бачыў ты нашай казы?

Клім:

—Накапаў ужо тры вазы!

-3-

Лявон:

—А ці даўно ты стаў не чуць?

Клім:

—Ага , ага, сусед, і ты здароў будзь.

Лявон:

—Цьфу, трасца табе ў бок, глухі як пень, толку не даб’ешся.

Ганна:

-Чаго ты чапляешся да чалавека, лепш ідзі свіней пакармі, а мы з жанчынамі яшчэ паспяваем. Давайце, жанчынкі!

(песня)

Хлопчык:

Матуля, а чаму песні, што вы спяваеце, называюцца народнымі?

Дзяўчынка:

—А я ведаю, ведаю! Можна, матулечка, я раскажу?

Ганна:

— Ну раскажы, як ведаеш!

Дзяўчынка:

— Таму што людзі простыя не ўмелі ні пісаць, ні чытаць і передавалі песні адзін аднаму ў вуснай форме. А яшчэ я паданне ведаю, адкуль песня беларуская пайшла. Расказаць?

Ганна:

—Ну раскажы, дачушка!

Дзяўчынка:

—Ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся, прыселі. Раптам чуюць—нехта спявае. 

-4-

Прыслухаўся першы:

— Відаць жаўранак.

—Не,—кажа другі—гэта лес шуміць.

А трэці прыпаў да зямлі вухам і прашаптаў:

— Дык гэта ж зямля беларуская спявае!

Жанчына 1:

—Як хораша! Аж на душы ад такіх слоў святлей стала! Але ж гляньце, людцы, нехта да нас на кані пад’ехаў.

Несцерка:

— Добры дзень у хату!

Шчыра ўсіх вітаю,

Добрага здароўя ўсім жадаю!

Ці можна да вас на вячоркі?

Ганна:

—Заходзь, хлопча, мы гасцям рады. У нас тут вячоркі ў поўным разгары. Ты чый будзеш, адкуль ідзеш, што добрага ў мяху нясеш?

Несцерка:

— Я , гаспадынька, Несцерка. Іду да вас са Спачынку. Аб’ехаў увесь свет, вырашыў заехаць да вас на хвілінку. Сябе паказаць, людзей паглядзець.

Ганна:

-Дык заходзь, сядай, з намі заспявай.

Несцерка:

—Гляджу ў вас у вёсцы гарныя дзеўкі, можа заспяваюць для мяне прыпеўкі?

Дзяўчына:

Чаму ж не заспяваць!

Давайце, дзяўчаты, няма чаго на лаўках сядзець ды носам кляваць.!

-5-

1.На вячоркі мы прыйшлі,

Дарагія дзевачкі,

Несцерцы цяпер спяём

Нашыя прыпевачкі.

2.Мы прыпеўкі заспяваем,

Каб смяяліся ўвесь час.

Калі мы вам даспадобы,

Запрашаем усіх да нас.!

3. Ці я ў мамкі не дачка,

Ці я не дачушка.

Хоць малая я расточкам,

Але ж весялушка.

4. Чаму мілы не прыйшоў?

Ці штаны ты не знайшоў?

Хоць бы дзедавы надзеў,

Дзед на печы б пасядзеў!

5. Не дай Божа з такім лёсам –

Любіць хлопца з доўгім носам.

Каб яго пацалаваць,

Трэба нос адпілаваць.

Несцерка:

— Добра дзяўчаткі прыпеўкі спяваюць. Але ж гляджу ў вас у хаце дзяцей малых цэлыя палаці. Трэба іх павесяліць. Хто з вас умее скарагаворкі гаварыць? Ідзіце да мяне, хто лепш за ўсіх скарагаворку скажа, таму і ўся павага наша. А ад мяне яшчэ і цукерка.

 (дзеці па аднаму чытаюць скарагаворкі)

1.Мама-мышка сушыла шышкі

2. Скрып-скрып, скрып-скрып!

Снег ад холаду ахрып!

3.Піліпаў Піліп прыпоўз да ліп і да лаўкі прыліп.

-6-

4.Масла пагасла, сала патала, а каўбасе ліха стала.

5. У бубіны бубнілі, бубнілі, панабубніваліся.

6. Жабрак жабрака жабраваць вучыць.

7. Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў ды загаварыўся.

8. Пісаў пісака, пісаў перапісваў, ды так і не напісаў.

9. Як чарніцы не дурніцы, так дурніцы не чарніцы.

10.Бульба з булкай біліся, білся, бульба булцы дала, булка сплюшчылася.

Несцерка:

—Ух якія ўдалыя! Добра ж гаварыць умееце! Ну цяпер цукеркі атрымайце, ды на месцы свае сядайце.

Жанчына 1:

— Несцерка, ты многа вандруеш па свету, раскажы, што ў свеце новага ды цікавага?

Несцерка:

—Зямля беларуская рознымі дзівосамі поўніцца. Талентаў у нас шмат, людзі ўсе добрыя ды працавітыя. Пра нашу зямлю беларускую далёка за межамі слава ідзе. Нездарма кажуць, якая справа—такая і слава.

Жанчына 2.

—Праўда твая, Несцерка, добра працуем – ды і павагу маем!

Жанчына 3:

— А як жа без працы? Кажуць, чалавек без працы, што птушка без крылаў.

Ганна:

—Нешта засумавалі, госцейкі, можа пара зноў заспяваць?

(песня)

-7-

Несцерка:

—А скажыце, людцы добрыя, чаму ў вашай вёсцы такая назва цікавая? Ці ведае хто?

Жанчына 4

 —Сапраўды назва цікавая. Расказваў мне мой бацька , а майму бацьку яго бацька, што.. (аповяд  пра Сеўрукі).’

Несцерка:

—Добра ў вас, гаспадынька! Цікава ды весела. Трэба яшчэ ногі размяць – у гульню якую пагуляць.

(Гульня)

Ганна:

—Людцы добрыя!Я ж вам пірагоў смачных напякла! Зараз частавацца будзем!

Жанчына 1 :

Давай гаспадынька свае пірагі, бо і нам ужо пара дамоў збірацца.

(Ганна ўвіхаецца ля печы)

Ганна:

Госцейкі дарагія ,частуйцеся! (частуе пірагамі )

Ганна:

Ну давайце на развітанне заспяваем што-небудзь вясёлае.

(песня)

Несцерка:

Хопіць нам ўжо, сябры,

Спяваць ды смяяцца,

Хоць шкада , але трэба,

З вамі развітацца!

Госці:

—Няхай вам часценька шанцуе на госці,

Ніхто , каб ніколі не меў на вас злосці.

—Здаровы бывайце, нас не забывайце!

Часцей у госці запрашайце!

—Жыць ды маладзець, багацець ды дабрэць!

(Гучаць беларуская песня —госці выходзяць з хаты)

-8-

Жанчына 2:

Раскажу я вам, людцы, што здарылася з маім мужам. Збіраліся гэта мы на вяселле. Аддзяе ён новы боты. «Не адзявай, — кажу, — , бо згубіш». Не паслухаў, адзеў. А як вярталіся дадому, то ён п’яны і заснуў на дарозе. Нехта тыя боты і зняў. У гэты час ехаў чалавек на кані і гаворыць: «Прымі ногі з дарогі» А мой дурань падняў галаву, глянуў на свае ногі і кажа: «Едзь смела, чалавек, гэта не мае ногі, бо мае ногі былі ў новых ботах».Вось што, людцы,гарэлка з людзьмі робіць.

Жанчына 3:

Слухай, суседачка, а чаму гэта твой мужык, калі гарэлку п’е, вочы закрывае?

Жанчына 2:

Бо ён абяцаў, што на гэту гадасць больш глядзець не будзе!

Вось што, людцы,гарэлка з людзьмі робіць.

Жанчына 3:

Слухай, суседачка, а чаму гэта твой мужык, калі гарэлку п’е, вочы закрывае?

Жанчына 2.

—Праўда твая, Несцерка, добра працуем – ды і павагу маем!

Жанчына 3:

— А як жа без працы? Кажуць, чалавек без працы, што птушка без крылаў.

-9-

Анжэла ЮРГЕВІЧ,
музычны кіраўнік
ДУА “Яслі-сад № 29 г. Ліды”,
Гродзенская вобласць

Праграмныя задачы:

– садзейнічаць фарміраванню духоўна-маральнай асновы асобы дзіцяці творамі беларускага фальклору;

– спрыяць развіццю ўмення самастойна выконваць літаратурныя і музычныя творы розных жанраў;

– развіваць агульныя, спецыяльныя і творчыя музычныя здольнасці праз далучэнне да народнай музычнай культуры;

– выхоўваць пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, ацэначнае стаўленне да музычных твораў;

– выхоўваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны дашкольнікаў да твораў народнай музыкі; цікавасць да музычнай, пазнавальнай, выканальніцкай і творчай дзейнасці.

Ход забавы

Зала ўпрыгожана як вясковая хата. Гучыць беларуская інструментальная музыка. У залу ўваходзяць вядучы і дзед з бабай.

Вядучы: Добры дзень вам, паважаныя госці! Вельмі добра, што вы да нас завіталі.

Святамі наша Радзіма багата,
Кожнае з іх – асаблівае свята.
Так, нашы прадзеды ішлі на Каляды,
Шчасця, багацця жадаць былі рады.
Папараць-кветку шукаць на Купалле.
Святы народныя нам завяшчалі –
Шаноўныя госці, будзьце здаровы!

З глыбокай даўніны прыйшоў да нас звычай – беларускія пасядзелкі. Доўгімі зімнімі вечарамі збіраліся жонкі, мужыкі, сялянская моладзь для рукадзелля і пражы, а больш для забаў і песень. Таму што як не цяжка было жыць у тыя далёкія часы, заставалася любоў народа да песень, танцаў, гульняў, жартаў. Вось і запрашаем вас паглядзець беларускія вячоркі.

Вядучы выходзіць.

Дзед: Штосьці ў мяне сёння работа не ладзіцца, усё з рук валіцца.

Баба: Гэта ж у нас сёння вячоркі. Чуеш, госцікі ідуць, вясёлую песню спяваюць.

Гучыць музыка “Добры вячор”. Уваходзяць дзеці. Праходзяць круг, спыняюцца і становяцца паўкругам.

Вядучы: Добры дзень вам, шаноўныя гаспадары!

Дзяўчынка: Завіталі мы да вас у госці добрыя песні паспяваці.

Хлопчык: Сябе паказаці, ды папрацаваці.

Дзед: Добры дзень вам усім, гасцям дарагім. Дзякуем, што да нас прыйшлі.

Вядучы: Дазвольце мы для вас адразу вясёлую песню заспяваем.

Баба: Вось цікава паслухаць.

Выконваецца песня “Весялуха”

Баба: Праходзьце, калі ласка, сядайце, будзьце як дома. Краснаму госцейку – краснае месца. Бярыце сабе работу: хлопчыкі – дудкі стругайце, дзяўчаты – вышывайце.

Дзед: А я кошык плесці буду.

Баба: Таленавітыя ў нас людзі на Беларусі – што працаваць, што спяваць – усё адно. Давайце будзем працаваць ды прымаўкі ўспамінаць. Вось я першая пачну: “Хочаш добра жыць – павінен працу любіць”.

Хлопец: Работа не воўк, у лес не ўцячэ.

Дзяўчынка: Нічога само не зробіцца.

Хлопец: Маці з бацькам усё зробяць.

Дзяўчынка: Чалавек без працы, што птушка без крылаў.

Хлопец: Хто ляжыць на пячы, таму прынясуць калачы.

Дзяўчынка: Перш папрацуй, а потым патанцуй.

Хлопец: Хто не працуе, таксама танцуе.

Дзяўчынка: Сёння зробіш, а заўтра знойдзеш.

Баба: Вось якія малайцы, колькі прымавак ведаеце…… Дзядочак, а не заспяваць нам зараз песню? Глядзіш і праца пойдзе ладней.

Дзед: Ну пачынай, баба!

Баба: Добра!

Баба вышывае і спявае песню “Чаму ж мне не пець…”

Дзяўчынкі:

– У першы раз вышывалі круглы месяц з зорачкамі.
– У другі раз вышывалі сонейка з праменьчыкамі.
– У трэці раз вышывалі поле з кветачкамі.

Баба: Вось як добра вы працавалі! Паглядзіце, які прыгожы ручнік я вышыла – і з зорачкамі, і з кветачкамі. І ў вас прыгожыя ручнікі атрымаліся. Давайце ўсім гасцям пакажам.

Танец з ручнікамі. Музыка “Люблю наш край, старонку…”

Дзед: Вы, хлопчыкі, таксама пакажыце сваю работу

Выходзяць. Паказваюць.

Хлопчык:

Як без дудкі без дуды, ходзяць ногі не туды.
А як дудку пачуюць – самі ногі танцуюць.

Баба: А ці не згуляць нам з дудкамі?

Гульня “Дудкі”

Першы вядучы выбіраецца па лічылцы:

Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў хлопец паіграць.
Узяў у рукі ён дуду.
Заіграў: “Ту-лю-лю”.

 Дзед: Вось дзякуй, павесялілі. А зараз паглядзіце, які кошык у мяне атрымаўся. Я адразу прыгатаваў лазовыя галінкі, а потым кошык зрабіў.

Баба: Вельмі ладны кошык атрымаўся. Калі ласка, паглядзіце, у маёй хаце ёсць розныя вырабы. Мой дзед майстар на ўсе рукі.

Пазнаёмлю з цацкай, з саламянай і льняною,
І з глінянай – вось такою.
А вось, глядзіце, свістулькі гліняныя
З гліны зробленыя, у агні загатаваныя.
Ёсць збаночкі і макітры, і прыгожыя глякі.
Ёсць драўляны посуд: лыжкі, дошчачкі, каўшы.
Беларускія майстры іх зрабілі ад душы.

Дзед: А ці адгадаеце мае загадкі? Вось, слухайце…

Пасудзіна новая, а ўся ў дзірках (рэшата).

Ёсць у мяне конь – сам маленькі, а цэлае мора выпіў (лыжка).

У бабулінай у хаце, стаіць скрынка ў куце. Вось цікава падзівіцца, да замок мне не дае (куфар).

Баба: А вось і мой цудоўны куфар. Цікава вам, што ў ім? Зараз яго адчыню, нешта вам пакажу, вы паглядзіце і разам адкажыце.

Гульня “Цудоўны куфар” (гармонік, сурвэтка, лапці)

Баба: У нашай хаце сабраліся не толькі працавітыя, але вясёлыя і таленавітыя мае сябры.

Дзеці:

У нас галовы русыя, а вочы – сіні лён.
Мы – дзеці беларусы, сыграем і спяём.

Выконваецца песня “Матуля Беларусь”

Дзед: Вось дзякуй, пазабавілі. А зараз адкажыце, у якую гульню вы любіце гуляць.

Дзеці: “Падушачка”.

Дзед: Згуляем?

Гульня “Падушачка”

Вядучы выбіраецца па лічылцы:

Скок, скок, паскок,
Малады драздок,
Па вадзіцу пайшоў,
Маладзіцу знайшоў.

Баба: Чуеце, дзеці, да нас хтосьці ідзе, ды таксама песню спявае, пайду хуценька сустракаць.

Гучыць музыка. Заходзіць Сымон.

Сымон: Добры дзень у вашу хату.

Баба: І вам добры дзень. Праходзьце, калі ласка. Мы рады гасцям.

Сымон: Ішоў я міма вашай хаты, чую песні хтосьці спявае. Вось і мне захацелася з вамі трошкі павесяліцца. Ці дазволіце ў вас пагуляць?

Баба: Дазваляем. А што гэта ў цябе ў мяху?

Сымон: А гэта ж я ездзіў на кірмаш. Ой, чаго я толькі не бачыў. Вось купіў. Ледзь прынёс.

Баба: Дык што ж у цябе ў мяху?

Сымон: А вось здагадайцеся. Я вам дапамагу. Слухайце ўважліва загадку: па гарах, па палях ходзіць шуба ды каптан.

Дзеці: Баран.

Дзед: Так пакажыся.

Баран выскоквае і ўцякае. Сымон яго ловіць за хвост. Цягне і адрывае.

Сымон: Зусім ты змарыў мяне. Ты лепей дзяцей пазабаўляй і разам з імі пагуляй. Вось і хвост твой спатрэбіцца. Будзеш ім дзяцей лавіць.

Гульня “Рыбак з бітком”. У канцы гульні Баран падае.

Сымон:

Мой баранчык упаў ды прапаў,
Дайце баранчыку на ражок сыру кусок,
Сала, аладкі, каб бакі былі гладкі.

Баба: А як жа! Вось табе баранчык. Але ён ляжыць, не дыхае, капыцейкам не калыша. Дзетачкі, падыдзіце, на баранчыка паглядзіце.

Дзеці падыходзяць і дражняць Барана. Гульня-дражнілка “Бэрак”

Словы для гульні: Ты з мяне цешыўся (жартаваў, цвяліў, бавіўся, прыставаў, здзекаваўся, дражніў, ліпнуў, крыўляўся, сваволіў, кпіў, гарэзаваў)?

Дзед: Ну што ж, добра пагулялі, цяпер можна і паскакаць.

Дзеці:

Гэй, музыка, грай, жару паддавай!
Зробім круг вялікі, няхай паскачуць чаравікі!

Выконваецца “Карагод”

Дзед: Ай, якія ж дзеткі, што тыя кветкі. Усе разумненькія ды ладненькія. Як добра мы з вамі павесяліліся. Спадабалася?

Дзеці: Спадабалася!

Баба: Сёння мы ў нашай хаце шмат чаго вам паказалі і жадаем ад душы быць здаровымі заўжды.

Дзед: Шчасця шмат і грошы майце, да нас у госці прыязджайце.

Разам: Бывайце здаровы, жывіце багата. Хай лёгкай вам будзе дарога да хаты!

Пад музыку дзеці і баба з дзедам выходзяць.

Вядучы: Вось і падышоў час развітацца. Мы ўдзячны вам за цёплыя ўсмешкі і дружныя апладысменты.

Поделиться ссылкой:

Выхаваўчае мерапрыемства

нацыянальнага накірунку

ЗАПРАШАЕМ НА ВЯЧОРКІ

Котава Наталля,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

сярэдняй школы №34 г.Мінска

Мэта: пазнаёміць вучняў з цікавымі звесткамі гісторыі сялянскага быту; выхоўваць любоў і павагу да сваей Радзімы, яе гісторыі, быту і традыцыям; развіваць дапытлівасць, знаходлівасць, ініцыятыву.

Дзеянне адбываецца ў актавай зале на сцэне

Дзеючыя асобы: бабуля, Кацярынка, Васілек, Наталька, Алеся, Светка, Андрэй, Міхась, Алёна, Насцечка, Юрась, Паўлік, дзядзька Мікола, цётка Ганна.
Рэквізіт: стол, лаўкі, посуд, ручнікі, куфар, вілачнік, нацыянальнае ўбранне залы.

Зява 1

Ранняя вясна. Вечар. Зацемненая сцэна і глядзельная зала. Ціха гучыць фоназапіс беларускай народнай мелодыі. Адкрываецца заслона. Гарыць невялікі агонь у лампадцы і лямпе.

Тэатральны пражэктар асвятляе па цэнтры Кацярынку і яшчэ трох дзяўчынак-сябровак, апранутых у дзіцячае беларускае адзенне. Дзеці парамі трымаюць па краях адзін доўгі белы ручнік, па канцах вышыты чорнымі і чырвонамі крыжыкамі. Дзяўчынкі вельмі зацікаўлены ўзорам і імітуюць вышывальныя рухі. У глыбіні сцэны ціха паяўляецца бабуля Алена. Яна падыходзіць да дзяцей і становіцца ля цэнтра ручніка. Музыка сціхае.

Бабуля. І чым гэта вы, мае дзеткі, тут занятыя? Чаму ж ты, Кацярынка, нічога ў пару не робіш? Помні, што адклад не ідзе на лад.

Кацярынка. Ах, калі так, бабулечка, дык тады дай мне сягоння тыя цукеркі, што ты схавала на заўтра.

Бабуля. Ах, Кацярынка, Кацярынка…(паўза).

І хто ж гэта вам дазволіў адкрываць мой куфар? (Паказвае на яго.)

Кацярынка. Ой, выбачай, бабулечка! Я вырашыла паказаць сваім сяброўкам твой прыгожы вясельны куфар і ручнік.

Бабуля (задаволена). Ой, так, мае дзеткі. Гэта сапраўды мой вясельны ручнічок, падножнікам называецца. Калі я была яшчэ маладая (цяжка ўздыхае) і выходзіла замуж за вашага дзеда Васіля, то ў час вянчання ў царкве мы з ім стаялі на гэтым белым і даўгім ручніку. Перад богам і людзьмі кляліся навечна адзін аднаму ў вернасці і каханні. (У час аповеду бабулі справа з-за заслоны паяўляецца Васілёк, які трымае на плячы ручнік-уціральнік і выцірае аб яго рукі.)

Васілёк. Бабуля, а чаму ён такі доўгі і белы?

Бабуля. Доўгі і белы чаму? Відаць, таму ён доўгі, мае дзеткі, каб я з вашым дзедам шмат гадоў, аж да самае смерці, у пары жыла. А белы? (Задумваецца.) Напэўна, каб мы былі сумленнымі, давяралі адзін аднаму, былі чыстымі ў думках і справах сваіх.

Кацярынка. Бабулечка, а што гэта за дзіўныя ўзоры на ім: чырвоныя і чорныя крыжыкі па канцах?

Бабуля (задумліва): Так, і сапраўды цікавыя і загадкавыя вышыўкі на ім. Чорныя крыжыкі – гэта, відаць, наша зямля, глеба, куды кідаюць збожжа ў час сяўбы. А чырвоныя — гэта няйнакш зярняткі і сонца, што даюць цяпло і жыццё ўсяму жывому. (Праз невялікую паўзу.) А можа, мае дзеткі, гэта яшчэ і радасць, і сум. Не заўсёды ж у людзей вяселле бывае, прыходзіць і бяда. (Рэзка пасля невялікай паўзы.) А што гэта вы апанавалі мяне ўсякімі-ўсялякімі пытаннямі? Давайце лепш, мае дарагія, я вас навучу танцу маёй маладосці, падыспань называецца.

(Усе удзельнікі сцэны становяцца парамі. Бабуля Алена бярэ за руку Васілька і прапануе паўтараць за ёю ўсе рухі. Гучыць музыка падыспані. Танец выконваецца цалкам. Пад канец яго за дзвярыма чуецца смех дзяўчынак і тупанне ног.)

З’ява 2

Злева ад гледачоў уваходзіць у хату тры-чатыры дзяўчынкі, таксама апранутыя па-святочнаму.

Дзяўчынкі. Добры вечар у хату!

Бабуля і Кацярынка. Добры вечар, дзяўчаткі! Заходзьце, калі ласка, сядайце. (Госці скідаюць вопратку і кладуць яе на лаву або скрыню пры ўваходзе.)

Наталька. Прабачце, калі ласка, бабуля Алена, што парушылі ваш пакой, але мы прыйшлі да вас на вячоркі.

Алеся. Нядаўна нашы бацькі пайшлі да цёткі Агаткі. Ну а мы, каб не сумаваць ды і вас павесяліць, таксама ціхенька падаліся за дзедам следам.

Бабуля. Сядайце, мае харошыя, уладкоўвайцеся. Толькі дужа не шуміце і не тузайцеся. А я пайду на кароўку гляну, ацяліцца вось-вось павінна. (Выходзіць. Дзяўчынкі з невялікім штурханнем і шумам сядаюць на лаўкі. Невялікая нямая паўза.)

Светка. Ох, заўтра і вецер будзе!

Васілёк. А ты адкуль гэта ведаеш, такая разу-мна-я? (Працяжна.)

Светка. Як жа адкуль? Ды прыкмета ёсць народная: калі верабі пералятаюць з месца на месца, чакай моцнага ветру. Дый нашы гусі і куры пахавалі галовы ў пере і стаяць на адной назе – таксама на холад. А яшчэ я нядаўна чула ад майго дзядулі, што гэта вясна наогул будзе сухая, бо мышы зрабілі гнёзды ў нашай саломе нізка (паказвае), пры самай зямлі. І яшчэ дзед казаў, што год гэты мокрым будзе, бо вольха распусцілася раней за бярозу. Вось як! (З выклікам глянула на Васілька.)

Васілёк. Ну ты і вучоная, Светка-катлетка, доўгая шкарпэтка! (Нахабна крывіць тварык пры дражнілцы.)

Светка. Што?! Зноў ты…(Падымаецца і, узяўшы рукі ў бокі, ідзе, наступаючы, да Васілька.)

Васька-кабаська,

Куцы парасёнак:

Ножкі гнуцца,

Кішкі валакуцца.

Семдзесят парасят,

Толькі ножкі вісяць. (Паказвае язык.)

Васілёк (чуць не плача). А ты! А ты…

Кацярынка (прыпыняе і даволі сур’ёзна). Годзе, блазнота! Сядайце па месцах. Зачалі сварку, як Юлька Каюкова. Лепш паслухайце, якую я вам гісторыю раскажу, што з нашай бабуляй Аленай некалі ў дзяцінстве адбылася. Хочаце ці не? (Дзеці ўсе зацікаўлена згаджаюцца.)

Была наша бабулька яшчэ малой, ну як мы зараз з вамі. Пайшла яна аднойчы на могілкі. А за ёю нейкі кот увязаўся. Вялікі, як сабака, чорны з белай шыйкай. Яна на яго замахнулася. А ён скрывіў галаву ды :” Мяў! Мяў! Мяў!” Тры разы мяўкнуў. Спалохалася мая бабулька, дастала крыжык і перахрысціла яго. І дзе ён толькі падзеўся? (Спалохана ўсе загулі.)

А вось яшчэ паслухайце. Аднойчы прала наша бабуля кудзелю ў хаце з дзяўчатамі. Папрыходзілі да іх нейкія хлопцы. Прыгожыя. На вопратках гузікі блішчастыя. Селі каля дзяўчат і не даюць ім прасці. Усе клічуць іх : “Пойдзем, дзеўкі, пойдзем на вуліцу”. У нашай бабулі верацяно на падлогу звалілася. Яна нагнулася, каб падняць яго, аж бачыць: у іх замест ног лапы. Паказала яна гэта дзеўкам. А хлопцы ўсе клічуць іх на вуліцу. А яны не ідуць. Тады хлопцы як свіснуць! Яблыкі ўсе пападалі, салома са стрэх павылазіла. Вось што было! (Са страхам зноў усе загаманілі.)

Алеся (пасля невялікай паўзы). А хочаце, я вам таксама раскажу, як лён дзяўчыну выратаваў? (Усе згаджаюцца.)

У адным сяле жыла прыгожая дзяўчына і хацела яна выйсці замуж за багатага, але ніхто не сватаўся да беднай. І вось аднойчы да гэтай дзяўчыны прыехаў багаты пан на вараных конях. Ён быў прыхожа апрануты – увесь ў золаце. І гаворыць: “Што, спадабаўся я табе, Алеся?” Дзяўчына пачырванела і кіўнула галавой. І насыпаў ей малады паніч золата поўны куфар, а дзяўчына не бачыла, што гэта не золата, а вуголле. Тады яны селі на коней і паехалі да яго ў палац. Коні ляцелі, як быццам ў іх сядзела нячыстая сіла. І толькі цяпер дзяўчына ўбачыла пад сурдутам у маладога пана хвост. І здагадалася яна, што гэта не пан, а чорт. (Дзве-тры дзяўчынкі войкнулі.)

Тады выскачыла яна з карэты і схавалася ў лёне. А чорт і кажа: “Лён, лён, аддай дзяўчыну”. А лён падумаў, і стала яму шкада гэтай дзяўчыны, і гаворыць ён, што аддасць яе пасля таго, як раскажа ўсю сваю біяграфію. І стаў лён расказваць, як яго рвалі і складвалі ў кучкі, потым вазілі на ток і абівалі, як яго пасля часалі і мялі, як з яго кужалю пралі ніткі, як ткалі, як палотны адбельвалі, як вопратку з палотнаў шылі і што носяць яе мужыкі бедныя.

І пакуль лён расказваў сваю біяграфію, ужо заспявалі трэція пеўні, і чорт знік. Пасля таго выпадку дзяўчына больш не шукала багатага пана, каб выйсці замуж. Вось як было. (Усе з палёгкаю ўздыхнулі.)

Наталька. А паслухайце, дзяўчаткі, што нядаўна ў Мінску было. Хочаце ці не? (Усе згаджаюцца.)

Хадзілі дзеці гуляць на горку, а адна дзяўчынка ўвесь час адна гуляе. І вось пытаюцца ў яе людзі:

З кім ты гуляеш?

А яна і адказвае:

— З дзедам. У яго сівая бародка, ён гуляе са мною, кветкі збірае, цукеркі мне дае.

І вось аднаго разу прыйшла гэтая дзяўчынка дадому і кажа маці:

— Апрані мяне чыста, бо я памру.

Маці ў слёзы. А праз некалькі дзён і праўда гэтае дзіця памерла.

Дык вось людзі кажуць, што гэта не дзядок быў, а чорт.

Зява 3

Пры слове “чорт” за кулісамі нечакана чуецца топанне ног і звон перакінутых вёдзер. Усе дзяўчынкі з віскам і шумам хаваюцца: хто – пад стол, хто – пад лавы, а некаторыя туляцца да Кацярынкі.

У хату ўваходзяць тры-чатыры хлопчыкі.

Усе яны разам. Добры вечар у хату!

Васілёк. Добры вечар, хлопцы! А дзяўчат ужо і дух заняло: ні жывыя, ні мёртвыя. Эй, вылазьце. Баязліўкі! (Нагінаецца і глядзіць пад стол і лаўкі. Хлопцы таксама нагінаюцца і смяюцца.) Гэта ж Андрэй-верабей з хлопцамі прыйшоў.

(Дзяўчынкі незадаволена вылазяць са сваіх сховішчаў, асобныя з іх штурхаюць хлопцаў у спіны, плечы. Усе сядаюць на лавы.)

Кацярынка. А мы тут, хлопчыкі, розныя страхі расказваем. Праз тое і напалохаліся. Сэрца і зараз яшчэ не супакоілася.

Андрэй. Што тут вашы страхі! А я з Міхасём нядаўна ледзь не пабіўся.

Дзяўчынкі. І чаго ж гэта?

Андрэй. Ды адкуль назва нашага мястэчка пайшла, Мінск.

Дзяўчынкі ўсе разам. Ну і адкуль?

Андрэй. Дык вось, мой дзень Ян такое паданне расказаў. (На фоне ціхай музыкі апавядае легенду аб асілку Менеску.)

Міхась. Сядай! Вось лепш паслухайце, што гаворыцца пра наш горад ў адным вершы. (Чытае верш У. Караткевіча “Беларускія краявіды” на фоне музыкі.)

(Усе прысутныя дзеці дзеці ціха абмяркоўваюць пачутае.)

Кацярынка. Сапраўды, цікавая загадка паходжання нашага горада.

Алёна. А давайце я вам адну загадку раскажу, якую мне сёння мой бацька загадаў. Хочаце ці не? (Усе згаджаюцца. Алёна звяртаецца і да гледачоў у зале.) Ну, дык уважліва слухайце: па саломе ідзе, не шастае, па вадзе ідзе, не плюхае. (Сонца і цень.) (Усе дзеці ўразнабой даюць даюць адказы, правільныя і памылковыя.) А паслухайце тады яшчэ адну: пакуль бацька нарадзіўся, сын па свету нахадзіўся. (Агонь і дым.) (Знаў усе гадаюць.)

Насцечка. А вось мая загадка: вырас лес белы ўвесь, ні заўсці ў яго, ні паехаць. (Малюнкі марозу на вокнах.) І яшчэ загадаю адну: білі мяне, білі, калацілі, ва ўсе чыны ўзводзілі, з каралём на трон пасадзілі. (Лён.)

(Усе акцёры і гледачы гадаюць.)

Юрась. А маёй загадкі, напэўна, ніхто не адгадае. Праверым, наколькі вы тут разумныя і кемлівыя. Першая: што не мае даўжыні, глыбіні, шырыні, вышыні, а яго можна вымераць? (Час.) Другая: на якое пытанне нельга адказаць “так”? (Вы спіце?) Наступная: на якое пытанне нельга адказаць “не”? (Вы жывыя?)

(Амаль ніхто не адгадвае загадак Юрася. Здаюцца.)

Кацярынка. Ой, Юрасік, досыць табе загадваць. Давайце лепш у што-небудзь пагуляем.

Усе (згаджаюцца з гэтай прапановай і ўскокваюць з лавак). Давайце! Давайце! Толькі ў што?

Кацярынка. Ды хоць у Князя-Князевіча. А каб мы тут не пасварыліся і не пабіліся з-за таго, хто князем будзе, давайце лепш палічымся. Станавіцеся ў кола.

Кацілася торба

З высокага горба.

А ў той торбе

Хлеб, пшаніца.

З кім жадаеш

Ты дзяліцца?

(Пачынаецца гульня пад гучанне музыкі. Выбіраецца князь. Ён садзіцца і чакае дзетак. Дзеці адыходзяць убок і згаворваюцца збіраць ягады, чытаць ці пісаць і інш.

Потым дзеці ідуць да князя і гавораць:

— Добры дзень, князь-князевіч!

Князь адказвае:

Добры дзень, мілыя дзеткі! Дзе вы былі? Што рабілі?

Дзеці адказваюць:

У лесе! – і пачынаюць паказваць, што яны змовіліся рабіць.

Дзеці паказваюць, а князь павінен адгадаць. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён іх ловіць. Каго зловіць, той робіцца князем, а ранейшы князь ідзе да дзяцей.

Гульня пачынаецца спачатку. На сцэне паказваюцца дзве фігуры.)

Кацярынка. Ох, нешта сумна стала. Давайце ў што больш вясёлае пагуляем. (Дзеці прапануюць “у панаса”)

Паўлік. А каб мы не пабіліся з-за таго, хто будзе панасам, то прапаную на вілачніку вырашыць. (Ідзе да печы, бярэ вілачнік. Дзеці па чарзе чапаюць за дрэўка адной рукой, а затым другой. Таму, хто возьме верх палкі, завязваюць вочы.)

(Дзеці пасля слоў “панас, панас, лаві нас, а не мышэй!” разбягаюцца, а “сляпому” даводзіцца лавіць іх па ўсёй хаце. Першы, каго зловяць, замяняе “сляпога” і сам пачынае лавіць. На сцэне паказваюцца дзве фігуры гульні.)

Кацярынка. Ой, годзе! А то ўсе ходнікі парасцягвалі. Прыйдзе бабуля, то ўжо дасць мне! (Папраўляе ходнікі.) А вось і яна. (У хату заходзіць бабуля Алена.)

Зява 4

Бабуля Алена. Ну як вы тут, мае дзеткі, не сумуеце? А нядаўна я на лузе бусла сустрэла. Значыць, ужо і яны прыляцелі. А ці ведаеце вы, чаму бусел жаб і вужоў збірае? (Усе жадаюць паслухаць.) Ну дык слухайце.

Калі бог зрабіў жаб, яшчарак і вужоў, то паклаў іх ў мяшок, даў яго трымаць буслу і сказаў, каб ён туды не глядзеў.

Бацяны ўзяла цікавасць, і ён раскрыў мяшок, каб паглядзець, што там ёсць. А ўсе яшчаркі і жабы ўзялі ды і павыскоквалі. Прыйшоў Бог і ўбачыў, што бусел павыпускаў усіх з меха, узяў дубца і пачаў бацяна біць па заду.Ад гэтага у бацяна зад і чорны. І сказаў яму Бог: “Усе жыцце хадзіць табе па балоце і збіраць тых жаб, што павыпускаў”. Вось як было.

(Дзеці загаманілі са здзіўленнем.)

Васілёк. А хочаце паслухаць анекдот, які мне сёння мой бацька расказаў. (Усе зноў зацікавіліся.) Ну дык слухайце.

Школьны інспектар, едучы праз вёску, запытаўся ў хлопца-школьніка дарогу да школы. Той дарогу паказаў. На другі дзень інспектар выклікаў яго ў школе да карты і запытаўся, як вядзе дарога ў Варшаву. Хлопец доўга глядзеў на карту і нарэшце сказаў: “Вы не ведаеце дарогі ў школу, а хочаце, каб я ведаў дарогу ў Варшаву”. (Усе дзеці смяюцца.)

Андрэй (пасля невялікай паўзы). Я таксама некалькі анекдотаў раскажу.

А што, Янук, ці спадабалася табе твая новая настаўніца? – пытаецца маці ў сына.

Дык яна, мамачка, нішто сабе і не старая. Але, мусіць, мала вучылася, бо ўсё ў мяне пытаецца.

(Зноў усе смяюцца.)

Аднойчы прыйшоў Стасік са школы раней тэрміну.

Што, зноў правініўся? – пытаецца маці.

Настаўніца сама вінавата. Яна сказала: паводзьце сябе як дома. Я так і паводзіў сябе. І яна адправіла мяне дамоў. (Чуецца смех.)

Міхась (працягвае). Настаўнік пытаецца ў вучня, які правінаваціўся:

Ты чаму прыйшоў у школу адзін? Я ж казаў табе без бацькоў не прыходзіць.

Я не маленькі, — адказаў вучань, — і без бацькоў дарогу ведаю. (Усе смяюцца.)

Кацярынка. Дзяўчаткі, можа, давайце паспяваем? (Дзяўчынкі згаджаюцца. У выкананні дзяцей са сцэны гучыць песня “Ой, да ішлі хлопцы…”.)

З’ява 5

Напрыканцы невялікага песеннага канцэрта за кулісамі чуюцца галасы і тупанне жынчын і мужчын. Першым заходзіць з рэменем у руках дзядзька Мікола, а астатнія – хто з дубцом, хто з ручніком.

Дзядзька Мікола. А вось яны дзе, чэрці! Мы з маці з ног збіліся, шукаючы гэтага бэйбаса, гэтага вісуса! А ён тут у цёткі Алены прападае. (Хапае за вуха Андрэйку і цягне яго бліжэй да гледачоў, хоча сцебануць паскам па заднім месцы, але той ухіляецца.)

Цётка Ганна (бярэ за падол спаднічкі сваю дачку Насцечку і таксама хоча пакараць дубцом). Я ж цябе, мая галубка, аб чым прасіла? Каб Мікітку паглядзела. А яна, вы паглядзіце, зноў да Кацярынкі збегла, як тая козачка ў агарод. Ну і дам! Ну і атрымаеш ты ў мяне!

Бабуля Алена. Ну і чаго вы тут разышліся, раскрычаліся? Ці даўно самі такія былі? Лепш павучыце гэтую блазноту словам добрым, песням ці танцам нашым.

Кацярынка. І праўда, дзядзька Мікола і цётка Ганна! Можа, вы б нам таксама што-небудзь праспявалі. А я чула, вы такія прыгожыя галасы маеце. У нашай ваколіцы вы найлепшыя спевакі!

(Усе дзеці просяць. Пасля невялікага вагання бацькі згаджаюцца і пяюць разам з усімі песню “Купалінка” і водзяць карагод.)

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Сценарий выступление детей на августовской конференции учителей
  • Сценарий вышла курочка гулять
  • Сценарий выступление бабы яги
  • Сценарий выхода пьяного деда мороза
  • Сценарий выставки технического творчества